Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса ссср (1950-60 гг.)

Пасля вайны першыя аднаўленчыя работы пачаліся з вызвалення тэрыторыі. Страты – 209 з 270 гарадоў разбураны 9200 весак, 10 тыс прадпыемстваў, усе электрастанцыі, 90% жыллёвага фонду, напалову скараціліся пасяўныя плошчы (па узроўню развіцця Беларусь была адкінута на 1928 г.). таму асноўнай задачай чацьвертай пяцігодкі (___) – аднаўленне пацярпелых раёнаў, дасягненне даваеннага ўзроўню і яго перавышэнне на 16%.

Акцэнт зроблены на торфаздабычу, аутамабіле- і трактарабудаванне): МАЗ, МТЗ, Мінскі інструментальны, веласіпедны, магілёскі металургічны.

Легкая і харчовая прамысловсць развівалася па рэшткавым прынцыпу.

Вельмі цяжкай заставалася сітуацыя ў весцы: адсутнічала матэрыяльная зацікаўленасць, аплата вялася за працадні. Пасля вайны аднаўляюцца калгасы (але нямя аніякай тэхнікі). У 1953 г. былі зроблены пэўныя захады: павялічаны закупачныя цэны на сельхоз прадукцыю, спісаны запазычанасці з калгасаў, павялічана вытворчасць тэхнікі. Зменена сістэма падаткаабкладання: плацілі зараз з памеру зямельнай плошчы, а не з таго, што на ёй вырошчвалася. У 1957 г. для кіраўніцтва прамысловасці складаліся саўнаргасы (саветы нацыянальнай гаспадаркі).

У першай палове 50-х Пабудаваны падшыпнікавы завод, швеных машын у Оршы, “Луч” – гадзіннікавы. У другой палове 50-х Васілевіцкая дрэс, нафтапераапрацоўчы ў полацку. Паскорылася укараненне элементаў НТР. У 1960-я гг. хутка развіваееца хімічная прамысловасць. Вытворчасць хімічных угнаенняў (салігорск – калійны, гродна – азотна-тукавы, светлагорск – штучнага валакна, наваполацк – нафтаперапрацоўчы, ліда – лакі і фарбы) аднак у сярэдзіне 1960-х эканамічная сітуацыя пагоршылася: знізілася рэнтабельнасць а даходы насельніцтва. У 1968 г. адбыўся пленум партыі, на якім былі прынаты пастановы:

Па сельскай гаспадарцы:

Уводзіліся пяцігадовыя планы для кожнага калгаса і сааўгаса.

У паўтара-два разы павялічваліся закупачныя цэны, а за кожную здадзеную звыш нормы тону збожжа – 50% -ная надбаўка.

Умацавана матэрыяльна-тэхнічная база (трактары,аўтамабілі, камбайны)

Прамысловасць

Адбылося вяртанне ад саўнаргасаў да галіновага прынцыпу кіравання

Замест 100 абявязковых паказчыкаў захавалася толькі 8 – галоўны – аб’ем рэалізаванай прадукцыі

Павышалася гаспадарчая самастойнасць прадпрыемстваў, з іх прыбытку ствараліся фонды матэрыяльанга заахвочвання (прэміі) + сацыяльна-культурныя прадпрыемствы, санаторыі і г.д

Мянялася структура прамысловасці: побач з развіццем хімічнай, развівалася прыборабудаванне і электроніка, а таксама з 1964 г. пачалася дабыча нафты ў рэчыцкім радовішчы

Хутка развіваееца машына будаванне (маторны у манску, аўта агрэгатаў у баранавічах і карданны г.д.

  1. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікненне цяжкасцей у сацыяльнай сферы ў 1970-80 гг.

1971 – 80 –я гг. выпаўняліся планы 9, 10 і11 пяцігодак. Гэты перыяд быў вельмісупярэчлівым. З аднаго боку:

Уведзена 170 буйных прадпрыемстваў : шынны ў бабруйску, сінтэтычнага валакна у гродне….

Асвоены выпуск новых станкоў прыбораў і апаратаў. У 3 разы выразла колькасць прадпрыемстваў, якія пераводзілі на аўтамызацыю і механізацыю. Але побач з перадавым узроўнем развіцця аэракасмічнай і абароннай галін (“халодная вайна”), у астатніх захоўваліся застарэлыяалогіі і абсталяванне. Быў дасягнуты бясспрэчны рост дабрабыту і даходаў насельніцтва, але рос дэфіцыт тавараў першай неабходнасці.

Асноўныя прычыны ўзнікнення механізму тармажэння:

Кансерватыўна-эканамічныя погляды, якія склаліся ў канцы 1960-характэрызаваліся непрыняццем эканамічных метадаў кіравання, таварна-грашоўных адносін і інтэнсіўных шляхоў развіцця

Існуючы гаспадарчы механізм з манаполіяй дзяржаўнай уласнасці і адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, цэнтралізаваным планаваннем стаў архаічным.

Вычарпалі сябе вытворчыя адносіны і адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці і размеркавання вынікаў працы, таму да дзяржаўнай уласнасці сталі адносіцца як да чужой.

Нежаданне палітычнага кіраўніцтва праводзіць рэформы метадаў і форм гаспадарання.

Негатыўна адбіліся і палітычныя адносіны: адсутнасць плюралізму дэмакратыі, бюрактратызм і прыарытэт палітычнага над эканамічным

Сельская гаспадарка: з аднага боку былі рэальныя дасягненні - павялічылася забеспячэнне тэхнікай, электрыфікаваны усе калгасы, прайшла меліарацыя, у два разы павялічылася выкарыстанне мінеральных угнаенняў.

З другога боку : падзенне вытворчасці, абвастрэнне харовай праблемы, увядзенне картак і нарміраваннага спажывання, вострай заставалася жыллевая праблема, пагоршылася экалогія (асабліва ў Наваполацку).

У 1982 г. Антропаў узначаліў кіраўніцтва краіны, ім была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прынята жорсткія меры па навядзенню парадкаў і выкараненні карупцыі, вырашаліся пытанні па пашырэнні самастойнасці прадпрыемстваў і калгасаў.

Як вынік тэмпы развіцця павялічыліся на 4%, але у 1984 г. пасля яго смерці кіраўніцтва вярнулася да былой палітыкі – паказчыкі зноў знізіліся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]