Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2.Агульныя правілы пабудовы разважанняў і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў. Тыповыя недахопы ў пабудове разважанняў.

Разважанне — дазваляе выявіць прычынна-выніковыя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, пацвердзіць ці абвергнуць нейкае меркаванне, думку пры дапамозе складаных сінтаксічных канструкцый. Шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка, пабочныя словы і выразы і г. д. Кампазіцыйная схема складаецца з дзвюх або трох частак: частка, якая патрабуе доказу (тэзіс); сам доказ, які мае некалькі аргументаў; вывад.

Правілы рэдагавання тэкстаў-разважанняў:

-тэзіс павінен быць дакладным і зразумелым;

-аргументы, прыведзеныя ў пацверджанне тэзіса, не павінны супярэчыць адзін аднаму;

-пры доказе не павінна адбывацца падмена тэзіса – парушэнне першага закона логікі;

-аргументы павінны быць праўдзівымі, абгрунтаванымі.

Рэдактар абавязаны выявіць лагічную структуру разважання, агульную схему, прасачыць лагічныя сувязі паміж асобнымі думкамі і дакладнасць выказвання.

Тыповыя недахопы ў пабудове разважанняў:

1. Адцягненая пабудова тэксту, дзе пераважаюць абагульненыя меркаванні.

2. Беззмястоўныя разважанні.

3. Занадта складаная форма выкладання тэзісаў і аргументаў.

4. Парушэнне законаў логікі.

Білет 7

1. Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар.

Для задавальнення патрэбнасці спажыўца ў кнізе выдавец павінен даследаваць рынак, правесці маркетынгавыя даследаванні.

Сучасная сістэма маркетынгу ставіць вытворчасць тавараў у залежнасць ад попыту спажыўцоў. У маркетынгу вылучаюць наступныя віды функцый:

-аналітычная, звязана з аналізам знешняга і ўнутранага асяроддзя фірмы; тавараў і паслуг;

-вывучэннем пакупнікоў, канкурэнтаў, пастаўшчыкоў і пасярэднікаў;

-вытворча-збытавая — арганізацыя распрацоўкі новых тавараў; іх вытворчасць, збыт, і пасляпродажнае абслугоўванне; распрацоўка і рэалізацыя цэнавай палітыкі;

-фарміраванне попыту; стымуляванне збыту;

-кіравання і кантролю — кіраванне маркетынгам; стратэгічнае і тактычнае планаванне;

-кантроль маркетынгавых рашэнняў;

-распрацоўка прапаноў па ўсіх аспектах маркетынгавай дзейнасці.

Маркетынгавыя даследаванні — гэта мэтанакіраваны збор, апрацоўка і аналіз інфармацыі з мэтай памяншэння нявызначанасці пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў. Даследуюцца рынак, прадукцыя канкурэнтаў, цэны, спажыўцы, унутраны патэнцыял прадпрыемства. Існуе некалькі напрамкаў даследаванняў: даследаванне рынку, тавараў, спажыўцоў.

Маркетынгавая дзейнасць уключае не толькі даследаванні, але яшчэ і план макретынгу, які рыхтуецца, калі рэдактар прыступае да працы над рукапісам. Асноўная задача плана — вызначэнне агульных прынцыпаў стратэгіі канкурэнтных паводзін фірмы на рынку збыту.

2. Традыцыйныя методыкі аналізу тэксту. Віды рэдактарскага чытання.

Рэдактарскі аналіз як прафесійны метад ўяўляе сабой комплекс спецыяльных прыёмаў, якія дазваляюць выконваць рэдакцыйна-выдавецкую працу мэтазгодным шляхам у поўным аб’ёме і з належным па якасці вынікам.

Мэта рэдактарскага аналізу — спрагназаваць, якім будзе вынік чытання твора ў тым выглядзе, у якім стварыў яго аўтар. Вылучыць наступныя асноўныя віды рэдактарскага аналізу: 1) па тэкставых адзінках; 2) па разнамэтавых разумовых аперацыях, якім падвяргаецца кожная адзінка тэксту і тэкст у цэлым дзеля ацэнкі і паляпшэння; 3) па якасцях кожнай адзінкі тэксту і тэксту ў цэлым.

Існуе шэраг разумовых прыёмаў, якія дапамагаюць прааналізаваць суадносіны цэлага і яго складовых частак у мастацкім творы.

1. Разумовае складанне плана тэксту (яго структурна-лагічны аналіз). 2. Суаднясенне зместу тэксту з тымі ведамі, якімі ўжо валодае чытач.

3. Суаднясенне розных частак тэксту: той, што чытаецца, з тымі, што ўжо прачытаныя, але не па структуры, як пры складанні плана, а па змесце.

4. Выкарыстанне наглядных уяўленняў, вобразаў. Сэнс гэтага прыёма ў тым, каб здолець зрокава ўявіць тое, што напісана ў тэксце.

5. «Пераклад» зместу тэксту на «сваю» мову. Гэта крытэрый і разумення тэксту, і сродкаў яго дасягнення.

6. Антыцыпацыя — пачуццё таямніцы, прадказанне наступнага дзеяння.

7. Пастаноўка чытачом пытанняў, якія папярэднічаюць выкладанню.

Адрозніваюць некалькі відаў рэдактарскага чытання:

Азнаямленчае чытанне — хуткае, беглае ўспрыманне тэксту, мэта якога — ацаніць тэкст як цэлае, засяродзіўшы ўвагу на яго змесце.

Паглыбленае чытанне — павольнае, засяроджанае, уважлівае чытанне, мэта якога — выяўленне сэнсу тэксту праз разуменне значнасці знешняй формы выказвання гэтага сэнсу. Рэдактар у працэсе чытання павінен ацаніць кожную частку, фрагмент тэксту і пры неабходнасці сфармуляваць заўвагі да іх.

Шліфовачнае чытанне — кантрольнае чытанне, погляд на тэкст з розных пунктаў гледжання, праводзіцца на завяршальным этапе працы над тэкстам. Мэта яго — кантроль правільнасці і мэтазгоднасці ўжывання ўсіх элементаў тэксту.

Прыёмы працы над рукапісам:

1. Пазнаёміцца з тэкстам у цэлым, скласці і запісаць дакладнае ўяўленне пра яго змест, мэту, канцэпцыю, кампазіцыю, стыль.

2. Не пачынаць праўку, не дачытаўшы тэкст да канца.

3. Мець на ўвазе, што ў любой частцы тэксту можа быць фактычная недакладнасць, моўныя хібы.

4. Выпраўляць толькі пасля таго, як выразна зразумета, у чым загана тэксту і як яе ліквідаваць.

5. Пры праўцы абавязкова ўлічваць кантэкст.

6. Не затрымлівацца на цяжкіх для праўкі месцах рукапісу надоўга. Вяртацца да цяжкага месца пасля таго, як праўка ў цэлым скончана.

7. Абмяжоўвацца мінімальна неабходнымі выпраўленнямі.

8. Уносіць выпраўленні пасля ўважлівага супастаўлення свайго і аўтарскага варыянтаў. Выбіраць лепшы.

9. Крытычна ставіцца не толькі да аўтарскага варыянту, але і да свайго.

Білет 8