Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Указальнікі і калантытулы: прызначэнне, асаблівасці рэдагавання

Дапаможны паказальнік (указальнік) — складовая частка апарата выдання, якая забяспечвае пошук неабходных звестак, заключаных у выданне, і ўяўляе сабой спарадкаваны па якім-небудзь прын- цыпе пералік аб’ектаў, імёнаў, тэрмінаў і г. д. з адпаведнымі спасылкамі. Ён складаецца з рубрык, спасылак на старонкі выдання, а таксама спасылак «гл.» і «гл. таксама», якія злучаюць роднасныя паняцці.

Без паказальніка прыйшлося б патраціць шмат часу, чытаючы калі не ўсю, то значную частку кнігі.

Улічваючы важную ролю паказальнікаў у павышэнні навуковай і даведкавай каштоўнасці выданняў, яны складаюцца да ўсіх навуковых, даведкавых выданняў, падручнікаў для вышэйшай школы і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў аб’ёмам больш за 15 аўт. л. Да кніг меншага аб’ёму паказальнікі складаюць у выпадку іх асаблівай каштоўнасці або складанасці тэксту. Паказальнікі адрозніваюцца:

па змесце: імёны ўласныя (асабістыя, геаграфічныя назвы), назвы асобных прадметаў, твораў друку, абрэвіятур і іншых скарачэнняў;

па прынцыпе групоўкі матэрыялу: алфавітныя, сістэматычныя, храналагічныя, нумерацыйныя і інш.;

па ступені раскрыцця зместу кнігі: да ўсяго тэксту кнігі, да часткі кнігі (напрыклад, толькі да даведкавага апарату), па адным або некалькіх аспектах;

па структуры рубрык і паўнаце інфармацыі: простыя (глухія), г. зн. складаюцца толькі з простых рубрык; разгорнутыя (аналітычныя) — са складаных шматлікіх рубрык; анатаваныя — з рубрык і дадатковых або ўдакладняючых звестак у выглядзе анатацый, тлумачэнняў;

па метадзе адлюстравання зместу тэксту: фармальныя — з фармальным адборам слоў і словазлучэнняў у працэсе складання (несемантычныя аперацыі) і змястоўныя з апрацоўкай тэксту, звязанай з асэнсаваннем асобных яго фрагментаў, іх аналізам на змястоўным узроўні і сінтэзам. Асноўны крытэрый ацэнкі якасці дапаможнага паказальніка — яго паўната. Бо паказальнік — гэта згорнуты да яго загалоўкаў і падзагалоўкаў змест кнігі.

Другі крытэрый якасці паказальніка — яго мова. Фармулёўкі рубрык павінны максімальна набліжацца да фармулёвак, прынятых у выданні, быць дастаткова тэрміналагічнымі, кароткімі, адэкватнымі, дакладнымі, аднастайнымі (зручнымі для пошуку).

Важнае значэнне мае дакладнасць адрасных спасылак, без якіх паказальнік не паскарае, а запавольвае пошук. Прычыны такіх памылак — выпадковыя апіскі і перавёрстка кнігі (перанос радкоў з паласы на паласу, паласных ілюстрацый на іншую старонку). Кожны дапаможны паказальнік павінен суправаджацца прадмовай з кароткімі правіламі карыстання ім.

Калантытул — элемент апарата выдання, які змяшчае некаторыя дадзеныя аб выданні (прозвішча аўтара, загаловак кнігі, часопіса або артыкула або загаловак падзелу; пачатковыя літары або загалоўкі артыкулаў у слоўніках і г. д.) і які дапамагае чытачу арыентавацца ў змесце тэксту на старонцы.

Віды калантытулаў:

1. Па зменлівасці на працягу выдання: пастаянны калантытул (адзіны для ўсяго выдання, для яго часткі з асноўным тэкстам, для левых старонак развароту); пераменны калантытул (змяняецца на працягу выдання па вызначаным прынцыпе — з пачатку кожнага новага раздзела, з пачаткам новай старонкі, новага развароту).

2. Па аб’екце зместу, які калантытулы адлюстроўваюць, пераменны калантытул бывае: рубрыкацыйны (адлюстроўвае загалоўкі рубрык твора); тэкставы (адлюстроўвае тэмы тэксту старонкі).

Складаецца калантытул так, каб ён займаў не больш аднаго радка, і змяшчаўся ў верхняй частцы кожнай старонкі (часам збоку, рэдка ўнізе). Таму часта тэкст загалоўка скарачаюць, але толькі па сэнсе, а не шляхам выкарыстання скарачэнняў. Скарачаць у калантытулах можна толькі фармальныя элементы.

Пры складанні калантытула кіруюцца наступнымі правіламі: 1. Пры наяўнасці калантытула калонлічба змяшчаецца ў ім. 2. З некалькіх загалоўкаў на паласе ў калантытул выносіцца самы апошні, размешчаны ўнізе паласы. 3. Калантытул не ставяць на спускавых палосах, а таксама пало- сах, заня-тых цалкам ілюстрацыямі. 4. Прынцып скарачэння тэксту калантытула павінен быць адзі- ным па ўсім выданні.

Рэдактар і карэктар пры чытанні карэктуры абавязаны сачыць за наступным: адпаведнасцю тэксту калантытула тэксту загалоўка; аднастайнасцю тэксту і афармлення паўтаральных калантытулаў (арфаграфія, размяшчэнне і шрыфт элементаў, размяшчэнне і ха- рактар колонлінейкі); правільнасцю выбару скарачэнняў загалоўка, які змешчаны ў калантытуле;  правільнасцю скарачэнняў загалоўкаў у калантытуле.

Правяраюцца калантытулы паралельна з чытаннем тэксту. Пачынаючы чытаць левую паласу, карэктар правярае левы калантытул, скончыўшы чытаць правую паласу, кантралюе правы калантытул.

Білет 26