Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать
  1. Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала: задачы, сутнасць, патрабаванні. Методыка рэцэнзавання і афармлення рэцэнзіі

У ацэнцы аўтарскага арыгінала рэдактар прымае вядучую ролю. Ён з’яўляецца не толькі выканаўцам, але і арганізатарам гэтага працэсу і абавязаны выкарыстоўваць усе магчымасці для складання дакладнага, кваліфікаванага меркавання пра твор.

Адзін са шляхоў дасягнення гэтай мэты — прыцягненне да ацэнкі пазаштатных супрацоўнікаў, рэцэнзаванне. Рэцэнзаванне з’яўляецца састаўной часткай рэдакцыйна-выдавецкага працэсу, яно складаецца з разбору аўтарскага арыгінала з мэтай ацэнкі яго навуковых і літаратурных якасцей. Рэцэнзаванне спрыяе строгаму адбору твораў для апублікавання і павышэнню іх якасці.

Задачы выдавецкага рэцэнзавання можна канкрэтызаваць наступным чынам:

1) кваліфікавана ацаніць рукапіс, які паступае ў выдавецтва, і вынесці аб’кетыўнае меркаванне пра яго далейшы лёс;

2) выбраць для публікацыі найбольш каштоўныя творы;

3) устанавіць шляхі магчымага ўдасканалення будучай кнігі ў інтарэсах чытача;

4) спыніць пранікненне на рынак недасканалых твораў.

Асноўныя арганізатары рэцэнзавання — загадчыкі рэдакцый і рэдактары. Яны вырашаюць, хто з наяўнага актыву рэцэнзентаў можа кваліфікавана ацаніць арыгінал.

Шматлікія выдавецтвы карыстаюцца Тыпавой выдавецкай дамовай на рэцэнзаванне, якая рэгулюе ўзаемаадносіны выдавецтва з рэцэнзентам. Паводле гэтага дакумента рэцэнзент абавязаны даць у пісьмовым выглядзе ацэнку арыгінала ў цэлым і асобных яго частак і заключэнне пра навуковы і мастацкі ўзровень твора з пазіцыі мэтазгоднасці яго выдання. У дамове паказваецца тэрмін, на працягу якога павінна быць напісана рэцэнзія.

У некаторых выдавецтвах распрацоўваюцца адмысловыя памяткі для рэцэнзентаў, якія складаюцца з трох частак:

Асноўная, ў якой рэцэнзент адказвае на пытанні, якія цікавяць рэдактара (раскрыцце тэмы, ці адпавядае назва рукапісу яе зместу, ці адлюстроўвае матэрыял рукапісу асноўныя кірункі навукова-тэхнічнага прагрэсу, ці скарыстана ў творы наўноўшая літаратура, ці ёсць у рукапісе дыскусійныя пытанні, ці дакладныя ілюстрацыі, схемы, карты, табліцы і г. д.).

Другая частка, ў якой даецца падрабязны пералік і разбор усіх заўважаных рэцэнзентам недахопаў рукапісу, паказваюцца асобныя месцы, якія, па меркаванні рэцэнзента, трэба выправіць, перапрацаваць або выкінуць. Асобая ўвага павінна быць звернута на выкарыстанне ў рукапісе агульнапрынятай тэрміналогіі, нормаў і г. д.

Заключная, ў якой рэцэнзент дае рукапісу вартую, якасную ацэнку і прапанову адносна далейшай працы над ім ці пра яго адхіленне.

Рэцэнзія ў трох асобніках падпісваецца рэцэнзентам і накіроўваецца ў выдавецтва.

Атрымаўшы рэцэнзію, рэдактар знаёміцца з ёй і супастаўляе яе з рэдактарскім заключэннем. Заўвагі рэцэнзента могуць быць прыняты цалкам, часткова, а часам і зусім не прыняты, г. зн. рэцэнзія адхіляецца.

Аўтар можа:

  • прыняць заўвагі рэцэнзента і выдавецтва цалкам;

  • пагадзіцца з часткай з іх;

  • адпрэчыць заўвагі, аргументуючы свой пункт гледжання.

Калі рэдакцыя і аўтар не прыходзяць да ўзаемапрымальнага рашэння, абмеркаванне спрэчнага пытання выносяць на рэдакцыйную калегію. Рашэнне пра аўтарскі арыгінал прымае кіраўніцтва выдавецтва. Калі пасля дапрацоўкі арыгінал не будзе прызнанырэдактарам і рэцэнзентам прыдатным да выдання, выдавецтва мае права зноў вярнуць яго аўтару ці скасаваць дамову. Рашэнне пра скасаванне дамовы прымае дырэктар выдавецтва па прадстаўленні галоўнага рэдактара.