Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Дзяржаўныя органы і арганізацыі ў сферы кнігадрукавання.

ОАО «Полиграфкомбинат им. Я.Коласа»; РУП «Наследие Ф.Скорины»; ОАО «Красная звезда»; РУП «Бобруйская укрупненная типография им.А.Т.Непогодина»; Белорусский Дом печати; Министерство информации РБ; Информационно-аналитический центр при администрации президента РБ; Национальная книжная палата РБ.

2. Прадмова і ўводзіны. Падабенства і адрозненне.

Прадмова — папярэдняе паведамленне чытачам, што ім трэба прыняць да ўвагі, чытаючы, вывучаючы або праглядаючы кнігу. Прадмова часцей за ўсё змяшчае матэрыялы пра значэнне тэмы кнігі, асаблівасцях зместу і формы твора або выдання, адрозненнях ад кніг на тую ж ці блізкія тэмы і г. д.

Прадмову не варта блытаць з уводзінамі — уступнай часткай твора аўтара, дзе пачынае раскрывацца яго тэма.

Уводзіны піша сам аўтар твора, а прадмову можа напісаць і нехта іншы — выдавец, рэдактар, крытык і г.д.

Прадмове часта даюць назву «Ад аўтара», «Ад рэдактара», «Ад укладальніка» і г. д. Калі па загалоўку нельга вызначыць, каму прадмова належыць, пажадана пасля тэксту пазначыць: аўтар, рэдактар, перакладчык або паставіць прозвішча чалавека, які напісаў прадмову. У некаторых кнігах, часцей за ўсё ў перавыданні, бывае некалькі прадмоў. Калі яны напісаны адной асобай, іх размяшчаюць у зварот-най храналагічнай паслядоўнасці (да апошняга выдання, затым — да папярэдняга і г. д.). У перакладных кнігах прадмова перакладчыка або рэдактара перакладу папярэднічае аўтарскай прадмове.

Прадмова, калі яна напісана не рэдактарам, рэдагуецца ў апошнюю чаргу, калі становіцца яснай структура кнігі і логіка выкладу асноўнага тэксту. Пры гэтым асаблівую ўвагу звяртаюць на сувязь прадмовы з іншымі элементамі выдання — анатацыяй, змест якой можа супадаць з прадмовай, а таксама з уводзінамі. Акрамя таго, трэба сачыць, каб прадмова была адлюстравана ў змесце і дапаможных паказальніках, калі яны ёсць. Хоць прадмова не самая галоўная частка выдання, яна прык- метна ўплывае на ўсё яго аблічча, таму рэдактар павінен лічыць сваю працу над ім адказным этапам падрыхтоўкі выдання

Білет 25

1. Асноўныя віды выданняў. Аб’ём выдання.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА МЭТАВЫМ ПРЫЗНАЧЭННI:

Масава-палітычнае выданне — выданне, якое змяшчае твор грамадска-палітычнай тэматыкі, агітацыйна-прапагандысцкага характару і прызначана для шырокага кола чытачоў.

Навуковае выданне — выданне, якое змяшчае вынікі тэарэтычных і (або) эксперыментальных даследаванняў, а таксама навукова падрыхтаваныя да публікацыі помнікі культуры і гістарычныя дакументы.

Навукова-папулярнае выданне — выданне, якое змяшчае звесткі аб тэарэтычных і (або) эксперыментальных даследаваннях у галіне 19 навукі, культуры і тэхнікі, выкладзеныя ў форме, даступнай для чытача-неспецыяліста.

Афіцыйнае выданне — выданне, якое публікуюцца ад імя дзяржаўных органаў, устаноў, ведамстваў або грамадскіх арганізацый, 20 якое змяшчае матэрыялы нарматыўнага або дырэктыўнага характару (закон, указ).

Вытворча-практычнае выданне — выданне, якое змяшчае звесткі па тэхналогіі, тэхніцы і арганізацыі вытворчасці, а таксама іншых абласцей грамадскай практыкі, разлічанае на спецыялістаў рознай кваліфікацыі.

Нарматыўнае вытворча-практычнае выданне — афіцыйнае выданне, якое змяшчае нормы, правілы і патрабаванні ў розных сферах вытворчай дзейнасці.

Даведачнае выданне — выданне, якое змяшчае кароткія звесткі навуковага або прыкладнога характару, размешчаныя ў парадку, зруч- ным для іх хуткага адшукання, не прызначанае для суцэльнага чытання.

Выданне для вольнага часу —выданне, якое змяшчае агульнадаступныя звесткі па арганізацыі быту, разнастайных формаў самадзейнай творчасці, розных відах захапленняў.

Інфармацыйнае выданне — выданне, якое змяшчае сістэматызаваныя звесткі аб дакументах (апублікаваных, неапублікаваных, якія не публікуюцца) альбо вынік аналізу і абагульнення звестак, 27 прадстаўленых у першакрыніцах, якое выпускаецца арганізацыяй, якая ажыццяўляе навукова-інфармацыйную дзейнасць.

Рэкламнае выданне — выданне, якое ў прываблівай для ўспрымання форме змяшчае звесткі пра вырабы, паслугі, мерапрыемствы з мэтай стварэння попыту на іх.

Літаратурна-мастацкае выданне — выданне, якое змяшчае твор мастацкай літаратуры.

Духоўна-асветнае выданне — выданне рэлігійнага зместу, якое растлумачвае пастулаты светапогляду, заснаванага на веры ў існаван- не вышэйшых божых сіл.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА ЧЫТАЦКАМУ АДРАСУ:

Масавае; папулярнае; выданне для дзяцей і юнацтва; для бібліятэкі; для сляпых; для службовага карыстання; элітарнае выданне; бібліяфільскае выданне; адаптаванае выданне(выданне, якое змяшчае тэкст твора, палегчаны для разумення малападрыхтаваным чытачом).

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА ПЕРЫЯДЫЧНАСЦІ:

Неперыядычнае; Серыяльнае; Перыядычнае; Выданне, што прадаўжаецца.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА СКЛАДУ АСНОЎНАГА ТЭКСТУ:

Монавыданне; Зборнік; Дайджэст (зборнік, які змяшчае найбольш цікавыя матэрыялы, перадрукаваныя з іншых выданняў).

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА ЗНАКАВАЙ ПРОРОДЗЕ IНФАРМАЦЫI:

Тэкставае; Картаграфічнае; Нотнае; Выданне са шрыфтам Брайля; Выяўленчае (альбом, атлас, плакат гравюра і г.д.).

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА АРЫГIНАЛЬНАСЦI ЗМЕСТУ:

Арыгінальнае; Перакладное; Мнагамоўнае; Выданне з паралельным тэкстам; Паралельнае выданне.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА СПОСАБУ АРГАНIЗАЦЫI ТВОРАЎ:

Акадэмічнае выданне (выданне, якое змяшчае навукова вывераны тэкст твора і яго розныя варыянты, дакладна падрыхтаванае, за- бяспечанае вялікім навукова-даведачным апаратам, у тым ліку грунтоўным каментарыем); Збор твораў; Аднатомнае выданне або аднатомнік; Мнагатомнае выданне або мнагатомнік; Асобнае выданне; Дадатак(выданне, якое мае самастойнае значэнне, якое распаўсюджваецца разам з асноўным выданнем бясплатна або за дадатковую плату); Серыя; Серыйнае выданне.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА ПАЎТОРНАСЦI ВЫПУСКУ:

Першае; Перавыданне; Новае выданне; Дапоўненае; Выпраўленае; Перепрацаванае; Перагледжанае; Пашыранае; Стэрэатыпнае(перавыданне без змяненняў).

ВIДЫ ДРУКАВЫНЫХ ВЫДАННЯЎ ПА МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КАСТРУКЦЫI:

Часопіснае; Кніжнае, Ліставое.

ВIДЫ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ ПА ФАРМАТУ:

Малафарматнае; Кішэннае; Мініяцюрнае; Партатыўнае; Фаліянт (выданне, фармат якога складае 1/2 долю папяровага аркуша).

ВIДЫ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ ПА ХАРАКТАРУ АФАРМЛЕННЯ I СПОСАБУ ПАЛIГРАФIЧНАГА ВЫКАНАННЯ:

Пейпербек; Палепшанае; Факсімільнае ; Ксілаграфічная; Літаграфаванае.

ВIДЫ ВЫДАННЯЎ ПА ПРЫНАЛЕЖНАСЦI АЎТАРУ, ВЫДАЎЦУ:

Ананімнае; Уласнае; Прыжыццёвае; Пасмяротнае; Ведамаснае; Сумеснае; Фірменнае; Кантрафактнае выданне або пірацкае выданне.

ВIДЫ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ ПА АБ’ЁМУ:

Вылучаюць тры віды. Кніга — кніжнае выданне аб’ёмам звыш 48 старонак. Брашура — кніжнае выданне аб’ёмам звыш чатырох, але не больш за 48 старонак. Лістоўка — ліставое выданне аб’ёмам ад 1 да 4 старонак.