Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Апарат кнігі. Віды (элементы) апарата, іх функцыі.

Апарат выдання — гэта комплекс тэкставых (зрэдку нтэкставых) элементаў, якія ў адносінах да твора і выдання змяшчаюць звесткі пошукавага, даведкавага, навуковага або тлумчальнага характару і тым самым дапамагаюць чытачу лепш зразумець асноўны тэкст, робяць камфортнай працу, спрыяюць апрацоўцы выдання ў статыстычных, бібліятэчна-бібліяграфічных службах.

У залежнасці ад напаўнення і функцыянальнага прызначэнн прынята выдзяляць чатыры групы элементаў апарату выдання: апазнавальны апарат, які складаецца з выхадных звестак; суправаджальны, або навукова-дапаможны апарат, які змяшчае суправаджальны(ыя) артыкул(ы) і каментарыі (заўвагі); даведкава-пошукавы апарат, які ўключае змест і дапаможныя паказальнікі; бібліяграфічны апарат, які складаецца з бібліяграфічных ссылак і бібліяграфічных спісаў літаратуры.

АПАЗНАВАЛЬНЫ АПАРАТ ВЫДАННЯ

Апазнавальны апарат — гэта звесткі, якія ўсебакова характарызуюць выданне. Прызначаны для інфармавання чытачоў аб ім, а таксама для бібліяграфічнай апрацоўкі і статыстычнага ўліку выдання.

Апазнавальны апарат складаецца з выхадных дадзеных, якія змяшчаюць індывідуальную і тыпавую характарыстыку выдання, індывідуальныя шыфры, якія спрыяюць апрацоўцы і чытацкаму пошуку выдання ў кніжнай краме або бібліятэцы.

Асноўнае прызначэнне выхадных дадзеных — інфармаваць зацікаўленых асоб (чытачоў, выдаўцоў, гандляроў, бібліятэкараў, крытыкаў) аб выданні і яго галоўных асаблівасцях.

СУПРАВАДЖАЛЬНЫ АПАРАТ ВЫДАННЯ

Каментарый — састаўная частка апарату выдання, якая ўяўляе сабой звод звестак, якія тлумачаць факты, словы, фрагменты тэксту або ўсяго твора і тым самым дапамагаюць чытачу глыбока зразумець тэкст.

Заўвага — элемент апарата выдання, які змяшчае дапаўненні да асноўнага тэксту, удакладненні, тлумачэнні, пераклад замежных тэкстаў, спасылкі і г. д., якія належаць аўтару, рэдактару, перакладчыку і іншым асобам, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы выдання.

ДАВЕДКАВА-ПОШУКАВЫ АПАРАТ ВЫДАННЯ

Змест — гэта інструмент пошуку.

Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік рубрык асобна выдадзенага твора. Ён — абавязковы элемент апарата кожнага выдання. Выключэнне складаюць выданні малога аб’ёму, а таксама слоўнікавыя выданні з вялікай колькасцю раздзелаў.

Дапаможны паказальнік — складовая частка апарата выдання, якая забяспечвае пошук неабходных звестак, заключаных у выданне, і ўяўляе сабой спарадкаваны па якім-небудзь прынцыпе пералік аб’ектаў, імёнаў, тэрмінаў і г. д. з адпаведнымі спасылкамі. Ён складаецца з рубрык, спасылак на старонкі выдання,а таксама спасылак «гл.» і «гл. таксама», якія злучаюць роднасныя паняцці.

У адрозненне ад зместу, які арыентуе чытача ў названых частках, паказальнік — гэта даведнік па адносна дробных элементах выдання, які змяшчае звесткі аб аб’ектах, якія шукае чытач.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ АПАРАТ ВЫДАННЯ

Бібліяграфічны апарат — гэта сукупнасць звестак, якія: знаёмяць чытача з крыніцамі цытат, запазычанняў, фактаў і даюць яму магчымасць знайсці іх у бібліятэцы або краме; знаёмяць чытача з выданнямі (творамі), якія разглядаюцца або рэкамендуюцца ў тэксце; інфармуюць чытача аб літаратурнай базе напісанага; дапамагаюць чытачу выбраць літаратуру па тэме твора або выдання; дазваляюць аўтару сціснуць пераказ, адаслаўшы чытача да прац, дзе закраналася гэтая тэма або праблема больш поўна і падрабязна.

Бібліяграфічныя дадзеныя могуць быць асноўнай (у бібліяграфічным выданні) або дадатковай часткай кнігі.

Бібліяграфічны апарат выдання складаецца з бібліяграфічных спасылак і прыкніжных (прыартыкульных) бібліяграфічных спісаў (паказальнікаў).

Бібліяграфічныя спасылкі — гэта звесткі пра крыніцы цытат, фактаў, запазычанняў, памянёнай або рэкамендаванай літаратуры.

Бібліяграфічны спіс — гэта тэматычна адабраны сістэматызаваны пералік бібліяграфічных звестак аб літаратуры, якая была выкарыстана, цытавана, рэкамендавана.

Білет 24