Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Знешняя і ўнутраная структура кнігі.

Нагадаем: асноўнымі складовымі часткамі выдання (з пункту гледжання дызайна) з’яўляюцца:

  • вокладка ці пераплёт;

  • супервокладка;

  • форзацы;

  • тытульны ліст;

  • выхадныя даныя;

  • змест (аглаўленне);

  • дапаможныя часткі;

  • асноўны тэкст кнігі;

  • ілюстрацыі.

Вокладка, пераплёт, супервокладка і форзац — чатыры галоўныя элементы знешняга афармлення кнігі, якія складаюць сярод іншых элементаў афармлення адмысловую групу.

Асаблівасць гэтай групы складаецца ў тым, што яны аб’ядноўваюць у сабе дзве функцыі:

1) утылітарная (службовая) — заключаецца ў тым, каб засцерагаць кнігу ад пашкоджанняў, падаўжаючы тэрмін яе эксплуатацыі;

2) з’яўляцца элементамі мастацкага афармлення і рэкламы.

Асобныя старонкі кнігі (тытульны ліст, змест, рубрыкі —шмуцтытулы, пачатковыя і канцавыя палосы), а таксама выхадныя даныя, дапаможныя часткі, асноўны тэкст кнігі, ілюстрацыі і шрыфт уваходзяць у элементы ўнутранага афармлення кнігі.

Тытульны ліст — гэта старонка напачатку кнігі, на якой змешчаны выхадныя звесткі выдання. Адзінарны і двайной. Першая старонка двайнога тытульнага ліста, якая далучаецца да форзаца, завецца авантытулам. Пад выхадныя звесткі выдання адводзяцца вокладка, тытульны ліст, абарот тытульнага ліста і канцавая старонка кнігі.

На канцавой старонцы кнігі размяшчаюць перадвыпускныя і выпускныя даныя. У склад перадвыпускных даных уваходзяць наступныя элементы: у выданні не на рускай/беларускай мове — выхадныя звесткі з тытульнага ліста ў перакладзе на рускую/беларускую мову; від выдання па сацыяльна-функцыянальнаму (мэтаваму) прызначэнню; у монавыданні — псеўданім ці поўная форма імя аўтара; загаловак кнігі; пасада (роля), ініцыялы і прозвішчы ўдзельнікаў стварэння кнігі.

Выпускныя даныя — гэта частка выхадных звестак, у якой падаецца вытворча-тэхнічная характарустыка выдання (фармат, гарнітура асноўнага тэксту, від і нумар паперы, асноўны спосаб друку, тыраж, аб’ём выдання ва ўмоўна-друкарскіх аркушах і ўмоўна-выдавецкіх аркушах), даты яго праходжання ў вытворчасць, назвы і адрасы выдавецтва і друкарні, нумар заказу выдавецтва.

Змест — указальнік загалоўкаў кнігі, які змяшчае інфармацыю пра творы, уключаныя у кнігу (калі іх некалькі) і/ці пра часткі твора (раздзелах, главах).

Змест пераследвае тры мэты:1) даведкава-пашуковую; 2) інфармацыйна-тлумачальную; 3) рэкламную.

Асноўныя патрабаванні да зместу.

1. Максімальная паўната зместу

2. Парадак загалоўкаў, павінен адпавядаць структуры кнігі і характару яе выкарыстання.

3. Паўната складу загалоўкаў.

4. Адпаведнасць загалоўкаў у змесце тэксту ўнутры кнігі.

Дапаможныя часткі. Да дапаможных частак адносяцца прадмова, пасляслоўе, каментары, нататкі і бібліяграфічны апарат (указальнікі і бібліяграфічныя спасылкі).

Асноўны тэкст. Старонкі кнігі, на якіх размяшчаецца яе асноўны тэкст, афармляюцца адвольна, у адпаведнасці з распрацаваным стылем выдання, які залежыць ад мэты выдавецтва, віду твора, яго чытацкай скіраванасці і г. д.

Ілюстрацыя — графічны малюнак у выданні, які тлумачыць ці дапаўняе тэкст і служыць таксама сродкам упрыгожвання. Да ілюстрацый адносяцца фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы, графікі.

Віды ілюстрацый: палосная, наборная (уклейкай, укладкай, накідкай, прыклейкай).

Спосабы размяшчэння ілюстрацый на паласе: адкрытая вёрстка (ўверсе ці ўнізе і адным бокам прилегает к тексту); закрытая ( к тексту двума ці трыма бакамі); глухая (чатырма бакамі) ; ўразрэз (тэкст падзяляецца ілюстрацыямі на фрагменты); вёрстка ў аборку ( у вуглу і з двух бакоў тэкст); вёрстка на палях.

Мініяцюра — ілюстрацыя ў рукапіснай кнізе.

Франтыспіс — старонка з малюнкам, якая ўтварае разварот з першай старонкай тытульнага ліста, і сам гэты малюнак. Малюнак на франтыспісе адносіцца да ўсяго выдання ў цэлым.

Застаўка — сюжэтны, арнаментальны ці дэкаратыўны малюнак уверсе пачатковай паласы, мэта якога — вылучыць, падкрэсліць пачатак выдання і яго падрадзелаў. Віды заставак: лінейныя застаўкі, арнаментальна-дэкаратыўныя, больш цесна злучаны са зместам: паказваюць стылістычныя асаблівасці твора, гістарычную эпоху і нацыянальны каларыт.

Сюжэтна-тэматычныя — найбольш складаны від заставак. Уяўляе сабой мініяцюрную кніжную ілюстрацыю, вынесеную на спускавую паласу. Такі від застаўкі малюе які-небудзь істотны элемент для разумення твора, яго часткі ці эпізоду, і абавязкова выяўляе кульмінацыйны момант, г. зн. асноўную яго ідэю стварае ў чытача пэўнае ўражанне.

Ініцыял — у друкарскім мастацтве гэта буйная, адрозная ад іншых пачатковая літара ўзбуйненага памеру, змешчаная напачатку тэксту кнігі, часткі ці іншага падрадзелу выдання.

Віньетка — упрыгожванне ў кнізе ці рукапісу, невялікі малюнак ці арнамент напачатку ці ў канцы тэксту.

Канцоўка — невялікі малюнак ці арнаментальны матыў, які завяршае апошнюю старонку якой-небудзь часткі ці ўсёй кнігі.

Шрыфт — графічны малюнак напісання літар і знакаў, які складае адзіную стылістычную і кампазіцыйную сістэму, набор знакаў вызначанага памеру і малюнка.

Віды шрыфтоў (па характару іх графічнай пабудовы): сечаныя шрыфты — не маюць засечак; шрыфты з ледзь азначанымі засечкамі —; медыявальныя — з умеранай кантраснасцю і невялікімі засечкамі; звычайныя шрыфты — з кантраснымі рыскамі і тонкімі доўгімі засечкамі,; брусковыя шрыфты — малакантрасныя, з доўгімі патоўшчанымі засечкамі ў форме брускоў; новыя малакантрасныя шрыфты — з доўгімі патоўшчанымі засечкамі, якія маюць закругленыя канцы.

Билет №15