Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Мастацкае канструяванне кнігі.

Мастацкае афармленне твора — важны этап падрыхтоўкі выдання. Ад таго, наколькі эфектыўна і прафесійна выканана мастацкае афармленне, шмат у чым залежыць стаўленне чытача да кнігі, прасоўванне яе на рынак.

На гэтым этапе вырашаюцца пытанні, звязаныя з размяшчэннем, характарам і колькасцю ілюстрацый, афармленнем вокладкі, тытульнага ліста, форзаца, іншых элементаў выдання. Вельмі важным з’яўляецца стварэнне стылю афармлення, узаемазвязанасць яго частак.

Галоўная задача мастака-афарміцеля — паспрабаваць стварыць максімальна зручную для карыстальніка кніжную кампазіцыю з улікам спецыфікі дадзенага выдання і пэўных магчымасцей выдавецтва і друкарні.

Змест літаратурнага твора заўсёды павінен знаходзіць выражэнне ў афармленні, у той ці іншай сістэме мастацкіх і паліграфічных сродкаў. Адны творы дапускаюць прамое выяўленчае выражэнне зместу ў ілюстрацыях, іншыя могуць быць ілюстраваны толькі ўскоснай выявай, а трэція, якія нельга ілюстраваць ні прама, ні ўскосна, дапускаюць выражэнне агульных асаблівасцей зместу толькі малюнкамі непрадметнага характару (шрыфт, графічныя ўпрыгожванні), кампазіцыяй набору, фарматам, фактурай матэрыялаў і г. д. Гэтыя сродкі найбольш універсаль-ныя і ўжываюцца для афармлення ўсіх без выключэння твораў.

ЭЛЕМЕНТЫ ЗНЕШНЯГА АФАРМЛЕННЯ ВЫДАННЯ

Вокладка, пераплёт, супервокладка і форзац — чатыры галоўныя элементы знешняга афармлення кнігі, якія складаюць сярод іншых элементаў афармлення адмысловую групу. Асаблівасць гэтай групы складаецца ў тым, што яны аб’ядноўваюць у сабе дзве функцыі:

1) утылітарная (службовая) — заключаецца ў тым, каб засцерагаць кнігу ад пашкоджанняў, падаўжаючы тэрмін яе эксплуатацыі;

2) з’яўляцца элементамі мастацкага афармлення і рэкламы.

Вокладка ці пераплёт кнігі — трывалае пакрыццё выдання, якое змяшчае шэраг яго выхадных звестак і выконвае дзве функцыі: 1) ахоўную; 2) інфармацыйна-рэкламную.

Характар мастацкага афармлення вокладкі ці пераплёта вызначаецца:

зместам твора; жанрам выдання (монавыданне, зборнік і інш.); чытацкім адрасам.

Па характару афармлення вокладкі могуць быць шрыфтавымі, арнаментальнымі, эмблематычнымі, сюжэтна-тэматычнымі і г. д.

Для афармлення вокладак/перплётаў выкарыстоўваюцца, апроч шматколернага друку, дадатковыя віды аздаблення: друк металізаванымі фарбамі (для стварэння эфекту «залатых» і «срэбных» надпісаў); цісненне з ужываннем фольгі, маляўнічай фольгі, пераплетных фарбаў; выбарачнае лакіраванне; друк трафарэтнымі фарбамі; інкрустацыя (афармленне пераплетнай крышкі кніжнага блока малюнкам, выкананым з кавалачкаў металу, дрэва, касці, перламутру, урэзаных у пераплетную крышку; аплётка кантаў (спосаб афармлення кантаў кніжнага блока); упрыгожванне абрэзаў кніжнага блока; тэрмапад’ём (аздабленне аддрукаваных малюнкаў адмысловымі тэрмапарашкамі, якія змяняюць рэльеф адбітку пад уздзеяннем цеплавога выпраменьвання); прыпрэсоўка плёнкі (ламініраванне).

Супервокладка — дадатковая асобная вокладка выдання, выкананая, як правіла, з глянцавай ці матавай паперы. Яна засцерагае вокладку ад забруджвання і пашкоджання, а таксама служыць для пашырэння і ўзбагачэння магчымасцей знешняга афармлення, выконвае рэкламную функцыю.

1. Супервокладка і вокладка выяўленча насычаныя, але разнатэмныя, таму адрозніваюцца па кампазіцыі, па характару вырашэння і г. д.

2. Супервокладка і вокладка аднатэмныя, але адрозніваюцца па кампазіцыі, тэхніцы выканання.

3. Супервокладка ў дакладнасці паўтарае кампазіцыю і малюнак вокладкі, але ў іншай каляровай гаме, што разам з іншым матэрыялам і друкам стварае своеасаблівае і адрознае ад вокладкі ўражанне.

Форзац — элемент знешняга афармлення выданняў, прызначаны для змацавання кніжнага блока з пераплетнай крышкай. На форзацы, апроч мастацкай інфармацыі, можа змяшчацца даведкавая інфармацыя, напрыклад, табліца хімічных элементаў, геаграфічная карта, гістарычныя звесткі.

Па характару афармлення форзацы падзяляюць на простыя (аднакаляровыя) і тэматычна-выяўленчыя.

Аднакаляровыя форзацы вырабляюць з белай ці каляровай паперы

з гладкай ці фактурнай паверхняй.

Форзацы тэматычна-выяўленчага характару падзяляюцца на: арнаментальныя, эмблематычныя, сюжэтна-ілюстрацыйныя, ілюстрацыйна-сімвалічныя і іншыя.

Арнаментальныя форзацы прымяняюцца ва ўсіх відах выданняў. Радзей ужываюцца форзацы эмблематычныя. Яны сустракаюцца ў выданнях навуковай, палітычнай, мастацкай літаратуры. Форзацы з малюнкам у выглядзе ілюстрацыі, якая носіць характар знака, прыналежаць, галоўным чынам, мастацкай літаратуры ў выданнях для дарослых, юнацтва і дзяцей старэйшага ўзросту

ЭЛЕМЕНТЫ ЎНУТРАНАГА АФАРМЛЕННЯ ВЫДАННЯ

Асобныя старонкі кнігі (тытульны ліст, змест, рубрыкі — шмуцтытулы, пачатковыя і канцавыя палосы), а таксама выхадныя даныя, дапаможныя часткі, асноўны тэкст кнігі, ілюстрацыі і шрыфт уваходзяць у элементы ўнутранага афармлення кнігі.

Тытульны ліст — гэта старонка напачатку кнігі, на якой змешчаны выхадныя звесткі выдання.

Памылковая думка, што тытульны ліст складаецца з адной старонкі паперы. Афармленне тытульнага ліста адрозніваецца па колькасці занятых ім старонак: ён можа быць адзінарным і двайным. Адзінарны тытульны ліст займае дзве старонкі, ці адзін папяровы ліст (з абаротам). Абарот тытула адводзіцца пад выхадныя звесткі, таму дызайнеру неабходна размясціць усю інфармацыю на адной старонцы кнігі.

Двайны тытульны ліст займае чатыры старонкі (два лісты з абаротам). Выхадныя звесткі па-ранейшаму займаюць адну старонку, на астатніх старонках можна прасторна і хораша размясціць астатнюю інфармацыю. У двайным тытульным лісце вылучаюць асобныя старонкі ў залежнасці ад інфармацыі, якая на іх вынесена. Першая старонка двайнога тытульнага ліста, якая далучаецца да форзаца, завецца авантытулам. Ён адкрывае кнігу, і лічыцца, што яго не варта перагружаць інфармацыяй. Звычайна на авантытуле паказваецца серыя, якой належыць выданне (пры наяўнасці такой), назва твора або лагатып выдавецтва. Часам на ім размяшчаюць дэвіз серыі ці кнігі, часам ілюстрацыю, якая стварае ў чытача адпаведны настрой.

Авантытул папярэднічае, але не дубліруе тытул і не раўназначны яму, таму яго тэкст павінен набірацца кегелем на 2–3 пункты меншым, чым тэкст тытульнага ліста. Пад выхадныя звесткі выдання адводзяцца вокладка, тытульны ліст, абарот тытульнага ліста і канцавая старонка кнігі.

Абавязковыя элементы для першай старонкі тытульнага ліста аднатомнай кнігі:

дадзеныя пра аўтара (аўтараў) — імя аўтара ці імёны — не больш за тры — суаўтараў (ініцыялы і прозвішча, імя і прозвішча); загаловак выдання; тэматычны падзагаловак; літаратурны жанр — паказваецца ў монавыданні, калі пазначаны аўтарам ці выдавецтвам, і ў зборніку — па волі складальніка ці выдаўца; від і падвід выдання (даведнік, слоўнік, падручнік і інш.); чытацкі адрас; звесткі, з якой мовы зроблены пераклад, і імя перакладчыка — у перакладным выданні; звесткі пра зацвярджэнне выдання ў якасці навучальнага, афіцыйнага ці нарматыўнага; звесткі пра перавыданне ў перавыданых кнігах; месца выпуску кнігі; імя выдаўца (назва выдавецтва); год выпуску кнігі.

На адваротнай старонцы тытульнага ліста паказваюцца: імёны аўтараў (калі колькасць аўтараў больш трох); імёны складальнікаў, адказных і навуковых рэдактараў (для хрэстаматый, збораў твораў); імёны фатографаў і/ці ілюстратараў; спецыяльныя бібліятэчныя індэксы для каталагізацыі; міжнародны стандартны нумар кнігі (ISBN); макет анатаванай каталожной карткі (часта выносіцца на адну з апошніх старонак кнігі); інфармацыя пра аўтарскія правы.

На канцавой старонцы кнігі размяшчаюць перадвыпускныя і выпускныя даныя. У склад перадвыпускных даных уваходзяць наступныя элементы: у выданні не на рускай/беларускай мове — выхадныя звесткі з тытульнага ліста ў перакладзе на рускую/беларускую мову; від выдання па сацыяльна-функцыянальнаму (мэтаваму) прыз-начэнню; у монавыданні — псеўданім ці поўная форма імя аўтара; загаловак кнігі; пасада (роля), ініцыялы і прозвішчы ўдзельнікаў стварэння кнігі.

Выпускныя даныя — гэта частка выхадных звестак, у якой падаецца вытворча-тэхнічная характарустыка выдання (фармат, гарнітура асноўнага тэксту, від і нумар паперы, асноўны спосаб друку, тыраж, аб’ём выдання ва ўмоўна-друкарскіх аркушах і ўмоўна-выдавецкіх аркушах), даты яго праходжання ў вытворчасць, назвы і адрасы выдавецтва і друкарні, нумар заказу выдавецтва.

Пры афармленні выхадных звестак шматтомных выданняў да элементаў выхадных звестак аднатомнай кнігі дадаецца яшчэ некаторая колькасць элементаў.

Змест — указальнік загалоўкаў кнігі, які змяшчае інфармацыю пра творы, уключаныя у кнігу (калі іх некалькі) і/ці пра часткі твора (раздзелах, главах).

Змест пераследвае тры мэты: 1) даведкава-пашуковую 2) інфармацыйна-тлумачальную 3) рэкламную.

Ілюстрацыя — графічны малюнак у выданні, які тлумачыць ці дапаўняе тэкст і служыць таксама сродкам упрыгожвання. Да ілюстрацый адносяцца фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы, графікі.

Віды ілюстрацый:

  • палосная — ілюстрацыя, якая па сваіх памерах павінна па магчымасці адпавядаць плошчы наборнай паласы ва ўласна тэкставай частцы кнігі;

  • наборная — ілюстрацыя, якую змяшчаюць на асобных лістах уклейкай, укладкай, накідкай, прыклейкай і г. д.

Спосабы размяшчэння ілюстрацый на паласе:

  • адкрытая вёрстка — ілюстрацыя размяшчаецца ўверсе ці ўнізе паласы і датыкаецца з тэкстам адным бокам;

  • закрытая вёрстка — ілюстрацыя завёрстваецца ўнутры тэксту і датыкаецца з тэкстам двума ці трыма бакамі;

  • глухая вёрстка — калі ў выданні некалькі калонак, і размешчаныя ўсярэдзіне тэксту ілюстрацыі ўсімі чатырма бакамі датыкаюцца да тэксту;

  • вёрстка ўразрэз — папераменна ілюстрацыі і тэкст, пры гэтым тэкст падзяляецца ілюстрацыямі на фрагменты;

  • вёрстка ў аборку — ілюстрацыя, якая размешчана ў вуглу, а з двух бакоў яна акружана тэкстам;

  • вёрстка на палях — так можна змясціць дробныя малюнкі.

Мініяцюра — ілюстрацыя ў рукапіснай кнізе, а таксама ў інкунабулах.

Франтыспіс — старонка з малюнкам, якая ўтварае разварот з першай старонкай тытульнага ліста, і сам гэты малюнак. Малюнак на франтыспісе павінен быць абагульняльнага характару, адносіцца да ўсяго выдання ў цэлым.

Застаўка — сюжэтны, арнаментальны ці дэкаратыўны малюнак уверсе пачатковай паласы, мэта якога — вылучыць, падкрэсліць пачатак выдання і яго падрадзелаў.

Віды заставак.

Лінейныя застаўкі. Бываюць наборнымі і маляванымі — светлымі, паўталстымі, двайнымі, бардзюрнымі, эмблематычнымі.

Арнаментальна-дэкаратыўныя. Больш складаныя графічныя ўпрыгожванні, якія складаюцца з гарманічнага спалучэння геаметрычных целаў у рознай ступені стылізаваных элементаў. Застаўкі гэтага роду больш цесна злучаны са зместам: паказваюць стылістычныя асаблівасці твора, гістарычную эпоху і нацыянальны каларыт.

Сюжэтна-тэматычныя — найбольш складаны від заставак. Уяўляе сабой мініяцюрную кніжную ілюстрацыю, вынесеную на спускавую паласу.

Ініцыял — у друкарскім мастацтве гэта буйная, адрозная ад іншых пачатковая літара ўзбуйненага памеру, змешчаная напачатку тэксту кнігі, часткі ці іншага падрадзелу выдання.

Віньетка — упрыгожванне ў кнізе ці рукапісу, невялікі малюнак ці арнамент напачатку ці ў канцы тэксту. Віньетка ўяўляе сабой сюжэтную кампазіцыю, якая папярэднічае тэксту ці завяршае яго, выконваючы функцыі канцоўкі. Віньеткі могуць быць ужыты і ў самым тэксце, і ў якасці ўпрыгожвання вуглавых частак старонкі.

Канцоўка — невялікі малюнак ці арнаментальны матыў, які завяршае апошнюю старонку якой-небудзь часткі ці ўсёй кнігі.

Шрыфт — графічны малюнак напісання літар і знакаў, які складае адзіную стылістычную і кампазіцыйную сістэму, набор знакаў вызначанага памеру і малюнка. У вузкім друкарскім сэнсе шрыфтам завецца камплект друкарскіх літар, прызначаных для набору тэксту.

Віды шрыфтоў (па характару іх графічнай пабудовы): сечаныя шрыфты — малакантрасныя, якія не маюць засечак; шрыфты з ледзь азначанымі засечкамі — сярэднекантрасныя, з некалькі патоўшчанымі канцамі вертыкальных рысак; медыявальныя — з умеранай кантраснасцю і невялікімі засечкамі, блізкімі па форме да трохкутніка; восі круглявых літар з невялікім нахілам; звычайныя шрыфты — з кантраснымі рыскамі і тонкімі доўгімі засечкамі, што злучаюцца з вертыкальнымі рыскамі пад прамым ву-глом; восі круглявых літар вертыкальны; брусковыя шрыфты — малакантрасныя, з доўгімі патоўшчанымі засечкамі ў форме брускоў, злучанымі з асноўнымі рыскамі пад прамым вуглом з ледзь прыкметнымі закругленнямі;новыя малакантрасныя шрыфты — з доўгімі патоўшчанымі засечкамі, якія маюць закругленыя канцы, злучанымі з асноўнымі рыскамі пад прамым вуглом з невялікімі закругленнямі.

Білет 23