Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Формы і метады выяўлення чытацкіх запатрабаванняў для фарміравання выдавецкай праграмы. Фактары, якія ўплываюць на чытацкія запатрабаванні і попыт.

Для вывучэння попыту насельніцтва на літаратуру прымяняюць чатыры асноўныя метады.

1. Эканоміка-статыстычны — гэта паглыбленае вывучэнне культурна-эканамічных асаблівасцей рэгіёна (наяўнасць прамысловых, навуковых, сельскагаспадарчых аб’ектаў, сацыяльна-дэмаграфічны склад насельніцтва).

2. Улікова-рэгістрацыйны — прымяняецца пры аналізе дадзеных аб папярэдніх заказах. Выяўляе магчымы попыт насельніцтва на асобныя канкрэтныя выданні.

3. Гандлёва-эканамічны — абавязвае работнікаў кніжных магазінаў аналізаваць, якія заказаныя кнігі рызыходзяцца хутка, а якія не, устанаўліваць прычыны асобных выданняў, якія былі не раэлізаваны. Дазваляе вызначыць фактычны попыт на кнігі па розных тэмах і дае дадатковыя крытэрыі для правільнага напрамку рэкламы.

4. Сацыялагічны — прымяняецца ў паўсядзённай практыцы многіх кніжных магазінаў. Прадаўцы штодзённа рэгіструюць у сшытак назвы кніг, якіх няма ў продажы, але на якія назіраецца ўстойлівы попыт.

У кніжным гандлі з пункту гледжання арганізацыі рэкламы адрозніваюць тры формы попыту: цвёрды (калі пакупнік патрабуе канкрэтную кнігу); сфарміраваны (калі пакупнік зацікавіўся кнігай пасля прагляду яе на паліцы магазіна); арганізаваны (калі пакупнік звяртаецца па твор друку, даведаўшыся пра яго праз рэкламу або згаджаецца набыць кнігу дзякуючы агітацыі.). Акрамя адзначаных, шырока выкарыстоўваюцца і іншыя формы і метады вывучэння чытацкага попыту:

Метад назірання звычайна выкарыстоўваецца ў кнігарнях. Назіральнік адсочвае, якія стэнды і выданні выклікаюць найбольшую цікавасць сярод пакупнікоў.

Апытанне заключаецца ў тым, што рэспандэнту задаюць спецыяльныя пытанні, адказы на якія дазваляюць даследніку атрымаць неабходныя звесткі ў залежнасці ад задач даследавання. Апытанне можа праходзіць у форме анкетавання і інтэрв’юіравання.

Эксперымент грунтуецца на назіранні. Ён дае магчымасць высветліць стаўленне чытачоў да вызначанага метаду прапаганды літаратуры, да абслугоўвання і г. д. З дапамогай падобных эксперыментаў атрымоўваецца выявіць, ад чаго залежыць актыўнасць чытачоў пры абслугоўванні сучаснай мастацкай літаратуры, як ставяцца яны да розных формаў нагляднай прапаганды літаратуры і г. д.

Аналіз дакументацыі. Гэты метад дазваляе атрымаць аб’ектыўныя звесткі аб складзе чытачоў, аб дынаміцы кнігавыдач у бібліятэках і продажах ў кнігарнях, пра вялікае значэнне тых ці іншых кніг і г. д., а таксама аб праявах грамадскага чытацкага меркавання.

Аналіз водгукаў дазваляе вывучаць грамадскую думку аб задавальненні тых ці іншых патрэбаў, у тым ліку і патрэбаў у чытанні. Чытацкія водгукі адрозніваюцца па змесце (аб прачытаных кнігах або аб рабоце бібліятэкі) і па форме (пісьмовыя і вусныя).

Фактары, якія ўплываюць на чытацкія запатрабаванні і попыт:

-колькасць, склад, культурны ўзровень і пакупніцкая здольнасць насельніцтва;

-нацыянальныя, прафесійныя, гістарычныя, геаграфічныя і кліматычныя асаблівасці рэгіёна;

-дыяпазон кошту на выданне;

-мода;

-сезоннасць (сезон года);

-чаканні спажыўцоў;

-актыўнасць рэкламавання кніжнай прадукцыі.