Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-26.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
157.7 Кб
Скачать
  1. Літаратурны твор як сістэма. Паняцце пра цэласнасць мастацкага тэксту.

Літ. Твор – своесаблівая сістэма, як. складаецца з наайбольш буйных эл-ў (персанажы, падзеі) і менш буйных (розныя кампаненты мастацкай прадметнасці).

Кампаненты маст. прадметнасці:

Рысы знешнасці, акты паводзін персанажа, інтэр’ер і г.д.

Цэласнасць мастацкага тэксту перш за ўсё грунтуецца на змесце і форме.

Змест і форма – гэта паняцці, якія не могуць існаваць адзін без другога: форма з’яўляецца формай чагосьці, інакш яна не мае сэнсу; змест, дзеля таго, каб існаваць, павінен мець форму, знешнюю абалонку, “адзенне”, “каркас”, “скелет”.

У аснове перахода ад формы да зместу ляжыць змест – сутнасць чаго-небудзь.

Існуе тры плана змястоўнасці: аб’ектыўна-гістарычная, суб’ектыўна-ідэйная і мастацкая. Форма мае два віда: пасіўны і актыўны. Форма больш разнабаковая, калі яна больш актыўная.

Пераход зместа ў форму ў літ. Творы ажыццяўляецца:

  1. як пераход идэйна-тэматычнай асновы ў чалавечыя характары, хваляванні і дзеянні якіх канкрэтызуюць, надаюць пэўнасць жыццёваму матэрыялу.

  2. Пераход характара ў дзеянні людзей (кампазіцыя, сюжэт) і хваляванні (мова), якія надаюць знешнюю пэўнасць, без якой было б больш агульнага, неканкрэтнага ў творы.

Непадзельнае, гарманічнае існаванне ў літ. Творы зместу і формы, тэмы і ідэі твора, літ. герояў і месца іх дзеяння стварае агульную цэльнасць твора. Без гэтых узаемасувязей твор не змог бы існаваць.

  1. Эменты зместу: тэма, ідэя, праблема, пафас. Задума твора.

Змест складаюць ідэйна асэнсаваныя, эстэтычна, асвоеныя жыццёвыя з’явы, у тым ліку думкі, пачуцці, праблемы.

Элементы зместу:

1.Тэма – сфера адлюстравання рэчаіснасці.

2.Праблема

3.Ідэя – сфера мастацкіх рашэнняў (тое, што аўтар даказвае ў тэксце).

4.Пафас (ад грэч. Pathos – пачуццё натхненне жорсць) – ідэя-жарсць, якой натхняецца пісьменнік, якая прадвызначае усе яго ідэйна-мастацкія пошукі, увасабляецца ў мастацкай тканіне усіх ці большасці ягоных твораў. Так пафас творчасці большасці бел. Дарэвалюцэонных і савецкіх пісьменнікаў стала купалаўскі. Ідэя “людзьмі звацца” – ідэя сац. І нац адраджэння роднага народа. Часам тэрмін “пафас” ужываецца ў адмоўным сэнсе (“пусты”, “напышлівы”), або збліжваецца па свайму сэнсу з эстэтычнымі катэгорыямі “высокае” і “нізкае”.

Пафас (альбо тыпы аўтарскай эмацыянальнасці):

Аўтарытарныя ідэалы:

1.Гераічны

2.Трагічны

3.Сатырычны

Гуманістычныя ідэалы:

1.Ідылічны

2.Гуманістычны

3.Драматычны

Задума – першапачатковая ідэя аўтара аб тым, што будзе змешчана ў тэксце (Прыклад: І. Мележ. “Людзі на балоце”).

! Задума можа не супадаць з фіналам.

  1. Ідэя твора. Аўтарская і аб’ектыўная ідэя ў літ-м творы.

Ідэя – сфера маст. рашэнняў (тое, што аўтар даказвае ў тэксце).

Аўтарская суб’ектыўнасць (тое індывідуальна-асаблівае) – рэфлектыўны тып ідэі.

Нерэфлектыўны тып (вераванне) – аксіёматычныя ўяўленні пэўнай культурнай традыцыі.

Псіхаідэалогія грамадскай групы, да якой належыць пісьменнік:

  • Комплексы ў свядомасці пісьменніка

  • Надэпахальнае (адносяць да калектыўнага - несвядомага)

Змест маст. твора ўключае ў сябе розныя бакі, для вызначэння якіх існуе 3 тэрміна: тэматыка, праблематыка, ідэйна-эмацыянальная ацэнка.

Тэматыка – тыя з’явы жыцця, якія адлюстраваныя ў тым ці іншым выказванні, у творы.

Праблематыка – гэта ідэйнае асэнсаванне пісьменнікам тых сац. характараў, якія ён выкарыстаў у творы. Асэнсаванне гэтае заключаецца ў тым, что пісьменнік вылучае і ўмацоўвае тыя ўласцівасці, адносіны выкарыстаных характараў, якія ён лічыць найбольш істотнымі.

Творы маст. літ. заўсёды выражаюць ідэйна-эмацыянальныя адносіны пісьменніка да тых сац. характараў, якія яны выкарысталі ў сваім творы.

  1. Выбар тэмы. Тэматыка мастацтва.

Тэмы:

  1. Вечныя (анталагічныя тэмы - жыццё, смерць; антрапалагічныя – дух-я пачаткі чалавечага быцця, сфера інстынктаў, тое, што вызначаецца полам, узростам)

  2. Культурна-гістарычныя (лакальная тэматыка)

  3. Феномен аўтарскага жыцця

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]