Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-26.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
157.7 Кб
Скачать
  1. Тэорыя літаратуры ў сістэме навук аб літаратуры.

Вывучэннем літ-ры як слоўна-мастацкай творчасці і як формы ўзнаўлення рэчаіснасці займаецца навука літаратуразнаўства. Адзін з раздзелаў літаратуразнаўства – тэорыя літаратуры. Менавіта тэорыя літаратуры выпрацоўвае тэрміналогію, дае тлумачэнне тэрмінам, з дапамогай якіх аналізуецца літ. Твор.

Асноўныя галіны літаратуразнаўства:

1) Гісторыя літ-ры (гісторыя нац. літ-ры, аўтаразнаўства, гісторыя рэгіянальнай літаратуры, гісторыя сусветнай літаратуры)

2) Тэорыя літаратуры (паэтыка, якая вывучае змястоўнасць твора, эстэтыка літаратуры, тэорыя літ-га працэсу)

3) Літаратурная крытыка

Дапаможныя галіны літаратуразнаўства:

1) бібліяграфія

2) бібліяграфістыка

3) гісторыяграфія

4) тэксталогія (вызначэнне кананічнага тэксту)

5) крыніцазнаўства (вышукванне крыніц па вытворчасці якога-небудзь пісьменніка)

6) літ-е краязнаўства

7) бібліятэказнаўства

8) архівазнаўства

9) музеязнаўства

  1. Паходжанне мастацтва. Мастацтва як спосаб пазнання свету.

На ранніх стадыях развіцця свету, калі людзі жылі родавымі абшчынамі, мастацкія творы не былі такімі паўнавартаснымі, як зараз. Яны фарміраваліся на аснове міфалогіі, магіі, маралі, фантастычных паданняў. Стварылася такая з’ява, як сінкрэтызм – злітнасць, нерасчлянённясць , якія характарызуюць першапачатковы стан як.-небудзь з’явы. Мы гаворым пра сінкрэтызм першабытнага мастацтва. Асноўнай рэччу першабытнай свядомасці і мастацтва была прырода. Жыццё раслін і жывёл. Розныя з’явы прыроды. Хар-най рысай свядомасці і творчасці была вобразнасць. Людзі перабольшвалі силу, значнасць, памеры ў сваім уяўленні. Уяўленні і вобразы адрозніваліся ступенню фантастычнасці. Характэрнай рысай быў антропамарфізм – усведамленне жыцця прыроды па падобіі з чалавечым. Людзі спрабавалі ўздзейнічаць на прыроду з дапамогай магіі, малявалі жывёл, выразалі з камня і дрэва фігуры і г.д.

Гегель першы закрануў мастацкую дзейнасць. Аспекты мастацкай дзейнасці:

  1. Эстэтычны

  2. Пазнаваўчы

  3. Светасузіральны

У розныя часы – розныя каштоўнасці.

1.Стараж. Грэцыя (прыгажосць, суразмернасць, ісціна).

2.Часы хрысціянства (вера, надзея, любоў)

3.Часы Адраджэння ( лёс, цела, душа).

4.Часы Асветніцтва (розум).

Мастацтва з рысамі прадмастацтва

Асаблівасці фальклора:

  1. Мастацтва вуснага слова

  2. Калектыўны хар-р творчасці

  3. Ананімны хар-р

  4. Імправізацыйнасць твораў

  5. Варыянтнасць

  6. Невялікі аб’ём

  7. Сінкрэтычны хар-р (аб’яднанне розных відаў маст-ва)

Мастацтва – асаблівая галіна духоўнай дзейнасці, эстэтычнае спасціжэнне свету чалавекам. Людзі, якія займаюцца мастацкай дзейнасцю – мастакі, скульптары, кампазітары, пісьменнікі. Гэта яны сілай свйго таленту уздзейнічаюць на нашы думкі і пачуцці, прыносяць нам эстэтычнае задавальненне, радасныя, а часаі і горкія перажыванні.

Жыццё чалавека складаецца з дзвюх частак – матэрыяльнай і духоўнайю Вядома, што чалавек не зможа жыць без ежы, адзення, жылля. Але і мастацтва жыццёва неабходна чалавеку. Як свежае паветра для дыхання, як сонечнае святло.

Мастацтва ўзвышае чалавека, робіць яго існаванне поўным высокага сэнсу. Яно збліжае людзей, дапамагае ім ва ўстанаўленні духоўных сувязей і адносін, узаемаразумення. Мастацтва тасама ўзбагачае жыццёвы вопыт чалавека, пашырае яго ўяўленні аб жыцці, развівае рознабаковае ўспрыманне свету. Іншымі словамі, мастацтва спрыяе фарміраванню чалавечай асобы, яе рознабаковаму і гарманічнаму развіццю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]