Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-26.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
157.7 Кб
Скачать
  1. Літаратура як мастацтва слова. Літаратура і смі.

Літаратура – мастацтва слова. Галоўны сродак адлюстравання жыцця ў літ-ры – мова. Гэта самы універсальны сродак. Пры дапамозе слова можна раскрыць думкі і перажыванні людзей, паказаць іх павозіны і ўчынкі, знешняе аблічча, абставіны, у якіх яны жывуць і дзейнічаюць. І хоць гээта асаблівасць не ставіць літ-ру над іншымі відамі мастацтва, але надзвычай вялікімі магчымасцямі ў паказе жыцця, ва ўздзеянні на чытача. У гэтай сваёй асаблівасці літ-ра збліжаецца з такімі мастацтвамі, як кіно, тэатр, тэлебачанне, якія называюць сінтэтычнымі, г. зн. спалучаюць у сабе спосабы і сродкі розных відаў мастацтва). Дарэчы, менавіта літ-ра і служыць асновай для сінтэтычных мастацтваў: сцэнарый кінафільма, п’еса для спектакля, лібрэта для опер і балета, верш для вакальнага мастацтва.

Маст. Літ-ра вельмі цесна збліжаецца з публіцыстыкай. Публіцыстычныя творы ў значнай меры карыстаюцца тымі ж сродкамі для адлюстравання жыцця, што і маст. літ-ра. Але публіцыстыка не можа адыходзіць ад праўды фактаў, яна аналізуе, адлюстроўвае тое, што сапраўды адбылося ці рэальна адбываецца ў жыцці. Мастацкая ж літ-ра, адлюстроўваючы жыццё, вельмі часта звяртаецца да фантазіі, выдумкі, яна паказвае не толькі тое, што адбылося ці адбываецца, але і тое, чаго ў сапраўднасці не было, але што магло быць, што магло адбывацца ў тых умовах, акалічнасцях, абставінах, якія паказвае пісьменнік.

  1. Мастацкі вобраз. Літаратурны вобраз.

Мастацкі вобраз – канкрэтная і абагульненая карціна быцця (жыцця), створаная пры дапамозе вымыслаў.

Мастацкі вобраз –форма мыслення ў мастацтве. Гэта іншасказальная метафарычная думка, якая раскрывае адну з’яву праз іншую. Паэт працуе з дапамогай вобразаў і малюнкаў. Жывая і яркая мова ўздзейнічае на фантазію чытачоў. Так, у рамане Л.Н. Таўстога "Война и мир" характар Андрэя Балконскага раскрываецца і праз каханне да Наташы, і праз адносіны з бацькам, і праз неба Аўстэрліца, і праз тысячы рэчаў і людзей.

Мастак думае асацыяцыямі. Адзін з аспектаў мнагазначнасці вобраза – умаўчванне. Э. Хемингуэй параўноўваў мастацкі твор з айсбергам: бачна толькі невялікую яго частку, астатняе – пад вадою. Гэта робіць чытача актыўным, застаўляе яго задумацца над прачытаным.

Мастацкі вобраз – індывідуалізаванае абагульненне, якое раскрываецца у канкрэтна-пачуццёвай форме. Агульнае праяўляецца ў індывідуальным праз індывідуальнае. Успомнім адну з сцэн рамана Л.Н. Таўстога "Анна Каренина". Карэнін жадае развесціся з жонкай і прыходзіць да адваката параіцца. Адвакат спачувальна слухае наведвальніка. Цёплая размова адбываецца ва ўтульным кабінеце, дзе знаходзіцца шмат дываноў. Раптам у комнаце з’яўляецца моль. І хаця апавядае Каренин пра драматычныя абставіны сваёго жыцця, адвакат яго ўжо не слухае, бо ён сканцэнтраваў увагу на насекомым, якое пагражае дыванам. Маленькая дэталь нясе ў сабе вялікі сэнс. Аказваецца, што ў тым грамадстве людзі раўнадушныя адзін да аднаго, а рэчы больш каштоўныя за асобу і яе лёс.

Можа паказацца, што лірычная паэзія вылучаецца, выпадае з заканамернасці: вобраз – адзінства агульнага і індывідуальнага. Успомнім верш Пушкіна "Я вас любил". У гэтым пасланні паэта да сваёй каханай аб самым інтымным, патаемным. Усё там непаўторна-індывідуальнае. Так адчуваў толькі Пушкін.чувствовал только Пушкин. Аб якім агульным можа ісці размова? Аднак сама індыідуальнасць мастака носіць у сабе усеагульнае. Белінскі лічіў, што паэт, кажучы аб сабе, аб сваім “я”, казаў аб агульным – аб чалавецтве. Бо чалавецтва жыве тым самым, што і паэт. Таму ў пушкінскім суме кожны пазнае свой сум, у душы паэта кожны пазнае сваю душу. Старажытныя індзійцы лічылі, што мастацтва нарадзілася тады, калі чалавек не смог стрымаць свае пачуцці.

Функцыі маст-га вобразу:

  1. Камунікатыўная

  2. Пазнавальная

  3. Эстэтычная

  4. Выхаваўчая

Сістэма маст-х вобразаў:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]