Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 9: Паветраная археалогія.

Паветраная археалогія – галіна археалогіі, якая вывучае помнікі археалогіі з вышыні больш за 20 метрау. У адрозненні ад падводнай археалогіі гэты від археалогіі адносіцца да разведкі. З гісторыі паветрангай археалогіі: Першы, хто даследвау археалагічныя помнікі з паветра быу англічанін Пітэр Шэрп. Гэта адбылося у пачатку 19 стагоддзя. Ен падняуся на паветраным шары і сфатаграфау помнік Стоухендж. Яго фотаздымкі уразілі сучаснікау, таму што ен зхдолеу ахапіць увесь помнік. Прыкладам паветранай археалогіі могуць быць і фотаздымкі рымскага порта Остыя. Напярэдадні першай сусветнай вайны пачала ужывацца авіяцыя і менавіта у гэтыя гады была сфатаграфавана крэпасць Масада (блізкі усход). На тэрыторыі СССР паветраная археалогія пачала ужывацца паветраная археалогія у 30-я гады 20 стагоддзя. Паветраная археалогія была ужыта археолагамі пры даследванні такога умацавання, як Змеевы валы. Змеевыя валы маюць даволі вялікую працягласць – прыкладна дзесятак кіламетрау. Яна знайшла свае прымяненне у 60-я гады у СССР , калі пачалося узвядзенне Саяна-Шушынскай ГРЭС. Метады паветранай археалогіі: У аснове методыкі вывучэння помнікау, ляжыць асаблівасць рэльефа мясцовасці, расліннага покрыва. У паветранай археалогіі выкарыстоуваецца радар, у археалогіі ЗША. Радар выкарыстоуваецца у цэнтральнай амерыке у тых раенах, куды цяжка або немагчыма дабрацца. З дапамогай паветранай археалогіі магчыма вывучэнне помнікау, якія знаходзяцца высока у гарах (тэрыторыя Перу, сталіца краіны Ліма). Недалека ад гэтага горада знаходзіцца пласкагор’е Пампа де Каска. Менавіта тут былі знойдзены вялізныя выявы птушак, людзей, вырабленыя з чорнага грунта. Яны былі зроблены людзьмі і мелі сакральны характар. Паветраная археалогія у Беларусі: Гэты метад археалогіі пачау выкарыстоувацца адносна позна. На пачатку 90-х гадоу было выяулена шмат паселішчау і умацаванняу.

Пытанне 10: Археалагічная перыядызацыя і датаванне.

Археалогія – гістарычная навука. Час як вядома гэта форма існавання матэрыі, калі яна не матэрылізавана, мы зауважыць не можам. На гэту акалічнасць звярнуу увагу Лукрэцый Кар. У сваім трактаце “Пра сутнасць рэчау” ен пісау “Сам па сабе час не існуе, і гэта мы бачым па рэчам, што нас акружаюць”. Аутар гэтых радкоу дау зразумець, што усе рэчы вакол нас нясуць адбітак часу. Адны з іх маладзейшыя, другія – старэйшыя. Узнікае адноснае датаванне. Адноснае датаванне па стратэграфіі. Адноснае датаванне – датаванне, якое не мае пэунай прывязкі да даты (стагоддзе, год, тысячагоддзе). Абсалютнае датаванне – даціроука, якая прывязана да пэунай даты. Метады археалагічнага датавання: Доугі час сярод археолагау да 19 стагоддзя не існавала пэунай сістэмы даціроукі. 1816 год, Данія, Капенгагін, Археалагічны музей: Томсан: яму даручылі разабраць калекцыю рэчау. Трапіліся на вочы сякеры. Ен убачыу, што сякеры былі зроблены з каменю, бронзы, жалеза. Ен ведау, што бронзавыя сякеры не маглі быць старэйшыя за жалезныя, а жалезныя старэйшыя за каменныя. На падставе гэтага Томсан вылучае у гісторыі чалавецтва бронзавы, каменны і жалезны вяка. Гэтая тэорыя Томсана атрымала назву – Тэорыя трох вякоу. Кменны век 35-3 тыс гадоу да н. э., Бронзавы век 3-пачатак 1 тыс. Да н. э., Жалезны век пачатак 1 тыс. Да н. э. – сярэдзіна 1 тыс. Н. э.Гэтая тэорыя Томсана працуе і цяпер у навукоуцау. Як ажыццяуляецца даціроука рэчау: па саправаджаючаму матэрыялу.Даціроука можа ажыццяуляцца не толькі па манетах, але і па пісьмовых крыніцах. Напрыклад, капаем горад і знаходзім слой пажарышча. У летапісе пажар узгадваецца пад 1335 годам. Усе знаходкі могуць быць аднесены да пачатку 14 стагоддзя. Метады датавання: Дендрахраналагічны (дендро – дрэва, хронос – час). Гэты метад заснаваны на вывучэнні дрэва: на спіле, па кольцах (якая іх колькасць і таушчыня. Шырокія – добрыя умовы, вузкія – халодныя умовы). Ноугарад, раскопкі: Пад час раскопак быу знойдзены храм у аснове якога ляжалі бярвенні. Археолагі вызначылі дату калі гэтае дрэва пачало расці. Сустракаюцца вырабы з арганікі (косць, дрэва). Навукоуцы зауважылі, што кожны жывы арганізм назапашвае такое хімічнае рэчыва, як С чатырнаццаць. Калі арганізм памірае, то гэтае рэчыва пачынае распадацца. За 5,5 тыс. Гадоу гэтае рэчыва раскладаецца на адну другую. Затым праз 5,5 тыс. Гадоу зноу на адну другую і так да самага канца. Калі замераная у знаходкі колькаць рэчыва, то можна падлічыць узрост знаходкі, але гэтая даціроука дае пагрэшнасць прыблізна -+ 50-10 гадоу. Такім чынам па колькасці гэтага рэчыва можна падлічыць узрост знаходкі.