Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 5: Палявая археалогія: разведкі і раскопкі.

Навуковы тэрмін узнік у 20-я гады 20 стагоддзя, калі закладваліся юрыдычныя асновы экспедыцыйных работ. Менавіта у тыя гады археалагічныя работы праводзіліся паза межамі паселішчау у полі. І толькі з другой паловы 20 стагоддзя грунтоуныя работы пачаліся у гарадах, на дне вадаемау, але усе яны аб’яднаны палявой археалогіяй. Пачалі праводзіць археалагічныя раскопкі пад вадою, у гарадах, пачала развівацца паветраная археалогія. Палявая археалогія уключае у сабе два віда дзейнасці: 1. Археалагічнае вывучэнне помніку з навуковымі метадамі, фундаментальнымі даследваннямі; 2. Археалагічныя даследванні ахоуныя, выратавальныя, накіраваныя на вывучэнне помнікау археалогіі, якім пагражае знішчэнне. Для таго, каб праводзіць навуковыя фундаментальныя археалагічныя даследванні трэба спачатку вызначыцца з навуковымі інтарэсамі: што вывучаць? Яны патрабуюць ад даследчыка навуковага абгрунтавання. Трэба спачатку вызначыцца з навуковымі інтарэсамі. Права на правядзенне археалагічных работ дае дакумент, які мае назву адкрыты ліст. Адкрыты ліст формы №1 дае права на правядзенне археалагічных раскопак шырокай плошчаю (на усіх відах археалагічных помнікау (прафесіянал)). Адкрыты ліст формы № 2 дае права на правядзенне археалагічных разведак і раскопак невялікай плошчы (36 метрау квадратных). Ліст гэтай формы выдаецца пачынаючым археолагам. Для таго, каб ен нанес мінімальную шкоду археалагічнаму помніку. Адкрыты ліст формы №3 не дае права на правядзенне раскопачных работ. Ен дае права толькі на правядзенне археалагічных раскопак. Заувага: Адкрытыя лісты формы №1-3 служаць для правядзенне навуковадаследвальных аперацый. Яны патрабуюць ад даследчыка навуковых доказау і адукацыі. Адкрыты ліст формы №4 дае права на правядзенне раскопак усюды: у чым розніца? Ен даецца на правядзенне ахоуных і выратавальных работ і не патрабуе навуковага абгрунтавання. Гэтыя работы фінансуюцца тымі арганізацыямі, якія праводзяць будаунічыя работы. Адкрыты ліст выдае нацыянальная акадэмія навук беларусі. Выдае фізічнай асобе, якая мае вышэйшую адукацыю па просьбе установы, дзе асоба працуе (акадэмія навук, ВНУ, музей). Палявыя даследвані падраздзяляюцца: 1) Археалагічныя разведкі – служаць для выяулення і фіксацыі помнікау археалогіі. Археалагічныя разведкі можна праводзіць на ауто і пешшу у залежнасці ад сітуацыі. Археалагічныя разведкі праводзяць: а) Выязджаюць на мясцовасць і з дапамогай пісьмовых дадзеных выяуляем помнікі археалогіі. Калі вывучаюць курганы на тэрыторыі Беларусі, то яны маюць свае мясцовыя назвы: 1. На поуначы Беларусі курганы называюць валатоунікамі. З’яуленне гэтых курганоу звязваюць з вялікімі і магутнымі людзьмі – волатамі; 2. У цэнтральнай Беларусі курганы называюць шведскімі і фыранцузскімі магіламі, бо лічаць, што яны паходзяць ад часоу шведскай і вайны 1812 года; 3. Курганы у цэнтральнай і паудневай Беларусі называюць капцамі (у аснове ляжыць літоуская назва kapas – магіла, пахаванне). Палявы дзеннік: Апісваецца, дзе курган размешчаны. Прывязваюць да насельнага пункта (адлегласць і накірунак свету); Апісваецца дзе знаходзіцца ( у лесе ці полі); Апісваецца колькасць, дыяметр асновы, ступень захавання (пашкоджаны або цэлы) курганоу; Назва мясцовасці. Таму малююць сітуацыйны план, план курганнай групы. Першы спосаб раскопкі аднаго з курганоу. Пасля раскопак насып кургану аднауляецца у першапачатковым выглядзе. Закопваецца запіска у банцы, у якой змяшчаецца паведамленне, што гэты курган быу раскопаны. Другі спосаб раскопкі кургана:утварэнне броукі. Поступова крыж можна разбіраць. Застаецца толькі броука. Выяуленне і раскопкі паселішча: Звычайна у мясцовага насельніцтва мае назву гарадок, гарадзішча, гарадзец. Сакральныя месцы. Пра іх у мясцовага насельніцтва існуюць паданні і легенды аб гэтым месцы. Яны маюць свае назвы сярод мясцовага насельніцтва – царковішча, чортава гара, папова гара ці лысая гара. Стаянкі эпохі неаліту або бронзавага веку (стаянкі), то мясцовае насельніцтва можа дапамагчы іх знайсці (сустракаюцца крэмні абробленыя чалавекам, якія маюць назву у народзе “чортавыя пальцы”. Архелагічную разведку праводзяць для таго, каб вызначыць культурны слой гэтага паселішча. Гэтыя разведачныя работы маюць такую назву як шурф. Шурф – раскопкі невялікай плошчы з мэтаю выяулення культурнага слою на помніку, а таксама вызначэнне таушчыні і храналогіі гэтага культурнага слою. Раскоп павінен быць арыентаваны толькі па частках свету. Робіцца гэта для таго, каб пасля завяршэння работы, можна было замаляваць профіль. Перад раскопкамі, з дапамогай нівеліру на плане раскопак наносяць усе няроунасці рэльефа. З дапамогай гэтага прыбора на плане раскопак наносяцца усе няроунасці рэльефа. Раскопкі праводзяцца толькі уручную: з дапамогай лапаты. Працуюць невялікімі групамі (па 2-3 чалавека). Капаюць на глыбіню штыка (20 см.). Глыбіня распрацоукі кантралюецца з дапамогай нівеліра. Пад час раскопак вядзецца палявая дакументацыя археолага. Палявая дакументацыя археолага: 1. Палявы дзеннік археолага. У палявым дзенніку вядзецца апісанне працэсу раскопак, апісфаецца стратэграфія. Апісваюцца усе канструкцыі, якія выяуляюцца у час раскопак. Адзначаюцца найбольш важныя знаходкі. Апісваецца кожны пласт: 1 пласт – 0-20 см., 2 пласт – 20-40 см., 3 пласт – 40-60 см. 2. Палявы вопіс знаходак. У палявы вопіс знаходак запісваюцца усе індывідуальныя знаходкі, якія выяулены у час раскопак. Знаходкі падзяляюцца на індывідуальныя і масавыя. Масавыя знаходкі – знаходкі, якія сустракаюцца у вялікай колькасці (кераміка, косткі жывел). Індывідуальныя знаходкі – знаходкі, якія сустракаюцца рэдка (узбраенне, прылады працы). Пасля завяршэння раскопак на аснове палявога вопісу складаецца калекцыйны вопіс. У ім знаходкі распісваюцца па матэрыялу выраба: выраб з чорнага металу, з каляровага, з каменю. Таксама робіцца палявы чарцеж. План раскопа малюецца у маштабе 1:20. Працэс раскопак фіксуецца на фотакамеру. Пасля завяршэння раскопак знімаюць профілі. Пасля раскопак раскоп засыпаецца. Працэс раскопу завершаны.