Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 6: Фіксацыя, ачыстка і кансервацыя археалагічных знаходак.

Пад час раскопак вядзецца палявая дакументацыя археолага. Палявая дакументацыя археолага: 1. Палявы дзеннік археолага. У палявым дзенніку вядзецца апісанне працэсу раскопак, апісфаецца стратэграфія. Апісваюцца усе канструкцыі, якія выяуляюцца у час раскопак. Адзначаюцца найбольш важныя знаходкі. Апісваецца кожны пласт: 1 пласт – 0-20 см., 2 пласт – 20-40 см., 3 пласт – 40-60 см. 2. Палявы вопіс знаходак. У палявы вопіс знаходак запісваюцца усе індывідуальныя знаходкі, якія выяулены у час раскопак. Знаходкі падзяляюцца на індывідуальныя і масавыя. Масавыя знаходкі – знаходкі, якія сустракаюцца у вялікай колькасці (кераміка, косткі жывел). Індывідуальныя знаходкі – знаходкі, якія сустракаюцца рэдка (узбраенне, прылады працы). Пасля завяршэння раскопак на аснове палявога вопісу складаецца калекцыйны вопіс. У ім знаходкі распісваюцца па матэрыялу выраба: выраб з чорнага металу, з каляровага, з каменю. Таксама робіцца палявы чарцеж. План раскопа малюецца у маштабе 1:20. Працэс раскопак фіксуецца на фотакамеру. Пасля завяршэння раскопак знімаюць профілі. Пасля раскопак раскоп засыпаецца. Працэс раскопу завершаны. Апрацоука знаходак у палявых умовах: Знаходкі мыюцца у вадзе (тазік з вадоюі шчотка). Далей знаходкі раскладваюцца на артушах паперы. Пасля высыхання наносіцца шыфр. Знаходкі на якіх нельга напісаць кладуць у пакеты і выпісваюць пашпарт на паперы. Апрацоука знаходак у лабараторных умовах: У лабараторных умовах знаходкі класіфіцыруюцца па матэрыялу выраба; па назначэнню (прылады працы, упрыгожванню, рэчы побыту, узбраенне); па храналагічнай прыкмеце. Затым усе знаходкі апісваюцца: апісваюцца іх параметры, затым знаходкі замалеуваюцца і фатаграфуюцца. На падставе палявой дакументацыі археолага пішацца справаздача аб археалагічных даследваннях. У гэтай справаздачы адлюстроуваецца уся палявая работа. На прыканцы работы робіцца гістарычная выснова. У справаздачы адлюстроуваецца уся палявая работа: разведка, апісваюцца раскопкі, працэс раскопак ілюструецца. Робіцца навуковае падсумаванне. Гэта справаздача абмяркоуваецца у навуковым падраздзяленні. Пасля абмеркавання яна прымаецца і паступае у архіу і з’яуляецца гістарычнаю крыніцаю. На падставе такіх справаздач затым можна пісаць навуковыя тэксты, артыкулы. Права карыстання справаздачай належыць толькі аутару раскопак. Іншы чалавек можа карыстацца ею, але толькі з дазволу даследчыка. Апрацоука археалагічнага матэрыялу у лабараторных умовах з мэтаю іх далейшай захаванасці. Вырабы з каменю, керамікі як правіла не патрабуюць якой-небудзь кансервацыі. Яны добра захоуваюцца на працягу дзесяцігоддзяу. Кераміку неаліта, бронзавага веку пакрываюць празрыстым клеем, каб не крашыліся. Вырабы з дрэва у палявых умовах пад час раскопак, калі яны нерассыпаюцца змяшчаюцца у палітэленавы пакет, затым яны праходзяць хімічную апрацоуку метадам кансервацыі – з дапамогай спецыяльнай апрацоукі хімічнымі рэчывамі (гэты метад быу ужыты пад час раскопак, якія праводзіліся у старажытным горадзе беларусі – Берасці). Аутар гэтага метада прафесар Віхроу. Вырабы са скуры (абутак, галантарэя) прапітваюць растворам гліцэрыны, каб яны не крышыліся. Вырабы з чорнага металу ачышчаюць хімічным шляхам. Іх змяшчаюць у раствор натрыя ош + цынк пры тэмпературы 100 градусау. Так яны ачышчаюцца ад акіслення. Вырабы з каляровага металу: “Трілон – Б” удаляіць окісь. Урабоце археолага вылучаюць такія этапы, як кансервацыя, рэстаурацыя і рэканструкцыя артэфактау. “Раскопкі без далейшай кансервацыі падобны вандалізму”. Гэтая фраза была змешчана у навуковым выданні. Кансервацыя (conservacio – захаванне) – комплекс мерапрыемствау накіраваных на захоуванне: формы і памерау, колеру, тэкстуры і фактуры знаходкі, а таксама на павялічэнне трываласці археалагічных знаходак ад розных уздзеянняу. Тэкстура – будова зместу рэчы. Фактура – будова паверхні рэчы. Кансервацыя бывае аператыуная і доугатэрміновая. Аператыуная кансервацыя праводзіцца у палявых умовах пад час раскопак. Дробныя рэчы з дрэва можна змяшчаць у слоікі з вадой і дабавіць фармалін. Але, калі буйныя рэчы, то знаходку трэба змясціць у поліэтылен і пакласці туды фармалін. Вырабы ска скуры трэба прамыць, падсушыць і пакласці у папяровы пакетык. Кансервацыя доугатэрміновая у лабараторных умовах: Артэфакты з крэменю не патрабуюць кансервацыі. Але артэфакты з крохкага крэменю патрабуюць кансервацыі. Таму іх прамазваюць тонкім слоем клея. Артэфакты са шкла: Артэфакты са шкла ранняга жвлезнага веку, сярэдняга веку (антыка), як правіла пакрыта пленкай вокісла (паціна). Яна не дае убачыць сапраудны колер шкла. Таму шкляныя вырабы апрацоуваюцца салянай кіслатой, а затым пакрываюцца тонкім слоем клея. Кераміка: Кераміка з помнікау сярэднявечча вельмі трывалая. Кераміка з помнікау неаліта, бронзы, ранняга жалезнага веку вельмі крохкая і можа рассыпацца. Таму яе абмазваюць клеем. Вырабы са скуры: Яны як правіла добра захоуваюцца у культурным слоі. Абутак у культурным слоі выдатна захоуваецца, але, калі яго дастаць на паверхню, то ен пачынае рассыпацца. Для таго, каб захаваць яго некалькі разоу прапітваюць гліцырынай. Вырабы з косці: Са старажытных паселішчау таксама могуць быць крохкімі і таму абмазваюць клеем на арганічнай аснове. Чорныя металы: Металічныя вырабы, знойдзеныя у вільготным культурным слоі добра захоуваюцца і пакрыты вокіслам. Металічныя вырабы знойдзеныя у сухім культурным слоі пакрыты тоустым слоем іржы. Для таго, каб пазбавіць іх іржы, трэба апусціць у раствор натрый ош, калій ош. У якасці каталізатара выкарыстоуваецца цынк: натрый ош + цынк пры тэмпературы 100 градусау. Пасля таго, як яны пабываюць у хімічным растворы, іх трэба прамыць вадой і пачысціць металічнай шчоткай. Затым, каб пазбавіць вільгаці іх трэба прамыць спіртам. Каляровы метал: вырабы з каляровага металу пакрыты тонкаю пленкаю вокісла (блакітнага ці зяленага колеру). Для іх расчысткі выкарыстоуваецца хімічная рэакцыя: манету змясціць у трылон – Б. У гарадах вырабы з дрэва у вільготным слоі змяшчаецца даволі шмат вырабау з дрэва. Дрэва можа утрымліваць да 100% вільгаці. У лабараторных умовах дрэва кансірвуецца хімічным спосабам. Дадзены метад быу вынайдзены у БССР прафесарам Віхровым. Драуляныя вырабыц прапітваюць вадкімі манамерамі, затым пад уздзеяннем тэмпературы манамер пераутвараецца у палімер. Пасля гэтага драуляныя прадметы захоуваюць сваю тэкстуру, але набываюць прочнасць. Гэты метад быу выкарыстаны у комплексе Берасце. Там апрацоуваліся дамы, вуліцы. З дапамогай шпрыцоу гэтае рэчыва уводзілася у зруб, а таксама прамазваліся зверху пэнзалем. Потым пускалася гарачае паветра. Гэта добра было зроблена не на усіх аб’ектах.