Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 1:Этымалогія і станауленне паняцця археалогія.

Асновы археалогіі- зыходныя палажэнні. На бытавым узроуні большасць людзей успрымаюць археалогію як капанне глебы. Археалогія па метадах свайго даследвання – самастойная навука, якая прызвана рэканструірываць гістарычнае мінулае. Упершыню слова “археалогія” было ужыта старажытнагрэчаскім філосафам Платонам у 4 стагоддзі да нашай эры у філасоускім трактаце “Гіпій старшый”. Слова археалогія (archailogia) складаецца з двух слоу – archaios – старажытны і logos – навука, апавяданне. Атрымоуваецца, што археалогія у перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы усведамляецца як апавяданне пра старажытнасць. Менавіта так растлумачыу гэты тэрмен шэраг антычных аутарау. Але яшчэ у 5 стагоддзі да нашай эры Герадот напісау славуты твор “Гісторыя”, са зместу гэтага твору вынікае, што гісторыя – гэта таксама апавяданне аб мянулых падзеях. Паводле брытанскай энцыклапедыі археалогія – навука альбо мастацтва, таму што яны абедзве у роунай ступені дакранаюцца да матэрыяльных рэшткау мінулага чалавецтва, а не пісьмовыя крыніцы, як гэта робіць гісторыя. Дапісьмовы перыяд – 99%, а пісьмовы перыяд – 1% з гісторыі чалавецтва. Згадаем, што гісторыя чалавецтва, якая пачынаецца з вылучэння чалавека з жывельнага свету. Гісторыя чалавецтва налічвае каля 1-2 мільенау гадоу. Пісьменасць з’явілася ум 4-3 тысяч гадоу таму у краінах блізкага усхода. Для тэрыторыі Беларусі у 10 стагоддзі. Такім чынам дапісьмовы перыяд гісторыі чалавецтва складае 99% ад гісторыі чалавецтва. Да тагож раннія пісьмовыя крыніцы вельмі сціслыя на інфармацыю. Акрамя такго пісьмовыя крыніцы былі і будуць суб’ектыунымі , таму што яны пішуцца людзьмі. Археолагі – гэта дэтэктывы мінуушчыны. Старадаунія рэчы, якія схаваныя у зямлі , дзе людзі пражывалі і хавалі памерлых называюць помнікамі археалогіі.

Пытанне 2: Віды археалагічных помнікау.

Паселішчы: Неумацаваныя паселішчы-паселішчы ранняга жалезнага веку і перыяду сярэднявечча (звычайна веска), стаянкі эпохі каменнага і бронзавагавякоу. Умацаваныя паселішчы- гарадзішчы, старажытныя гарады, замкі, крэпасці. Умацаваныя паселішчы з’яуляюцца на поудні у некаторых краінах у эпоху энеаліта і ронзавага веку. У лясной паласе Еуропы узнікаюць у перыяд ранняга жалезнага веку-гарадзішчы. Пахаванні: 1) пахаванні з наяунымі прыкметамі на паверхні: курганы, піраміды і іншыя збудаванні. 2) Пахаванні без наяуных прыкмет на мясцовасці – грунтавыя. Курган – пахавальнае збудаванне паусферычнай формы, якое узводзілі над памерлым. Курганны абрад пахавання узнікае у эпоху бронзавага веку, захоуваецца на некаторых тэрыторыях да 19 века. Курганны абрад пахавання належыць усім народам акрамя аустралійцау. Абрад пахавання падзяляецца на трупаспаленне – крэмацыя, трупапалажэнне – інгумацыя. 1. нябожчык – пахаванне у насыпу. 2. пахаванне на гарызонце, 3. пахаванне у падкурганнай яме, 4. пахаванне без наяуных прыкмет, якія рабіліся у грунце: форма крэмацыя – ранні жалезны век. Сакральныя помнікі: (лац. Sacrum – святы, свяшчэнны). Гэта месцы, дзе людзі не пражывалі, а праводзілі рэтуалы, набажэнствы(Свяцілішчы). Прамысловыя аб’екты: Майстэрні па апрацоуцы сыравіны, шахты (неалітычныя, па здабычы крэменю.), месцы, дзе здабывалі і апрацоувалі каляровыя металы, дзе здабывалі жалезную руду(Рудні), старажытныя млыны, дарогі, масты узводзіліся у эпоху сярэднявечча ці у антычны час. Памятныя камяні, каменныя выявы: Памятныя камяні – камяні на якіх змешчаны якія-небудзь надпісы. Каменныя выявы – ідалы, скульптуры, крыжы эпохі сярэднявечча, камяні- следавікі. Да помнікау археалогіі адносяцца скарбы. Скарбы: рэчыуныя, грашова-рэчывыя, грашовыя (нумезматыка). Выпадковыя знаходкі, якія можна знайсці пад час земляных работ. Помнікі археалогіі можна кваліфіцыраваць па: геаграфічнаму прызнаку (Беларусі), па этнічнай прыналежнасці (славян), гістарычных эпохах ( сярэднявечча).