Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 3: Культурны слой і стратыграфія.

Зямля – музей усяго былога. – Рыгор Барадулін. “Зямля, што добрая маці, прыняушы у нетры сваі ад яе ж рукой чалавека узятае у немачы захоувае яго для далекіх нашчадкау і тады заступ археолага раскрые нетры і прымусіць іх расказаць пра мінулае”. – 19 стагоддзе, Сементоускі(Археолаг, этнограф). Галоуным індыкатарам пры выяуленні паселішчауз’яуляецца культурны слой . Культурны слой – слой зямлі, які утвараецца у выніку жыцця і дзейнасці чалавека (уведзены у навуковы зварот французскім навукоуцам Габрыэлем Мартылье у 19 стагоддзі). На утварэнне культурнага слою уплывае: будаунічая дзейнасць чалавека; прамысловая і гаспадарчая дзейнасць чалавека; прыродны фактар; канцэнтрацыя насельніцтва на паселішчы і працягласць жыцця. У залежнасці ад гэтага культурны слой можа мець розную таушчыню, афарбоуку, структуру.Так напрыклад на стаянках эпохі неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку, сярэднявечча. Шырыня культурнага слою складае дзесяткі сантіметрау да 1 метра. У гарадах старажытнай Русі: Ноугарад, Кіеу, Полацк, Мінск-таушчыня культурнага слою складае 7-8 метрау. У старажытных гарадах Месапатаміі таушчыня складае да 20 метрау. А на некаторых паселішчах Сярэдняй Азіі(Іерыхон) дасягае 30 – 40 метрау. Па афарбоуцы культурны слой бывае: Светла-шэры, шэры, цемна-шэры, чорны, карычневы. Па структуры ен бывае рыхлы і шчыльны. Часам культурны слой, асабліва вільготны, можа мець пах вокіслу вуглірода. Напластаванні культурнага слою можна навучыцца чытаць. Для гэтага у спецыялістау існуюць спецыяльныя сімвалы. Метад з дапамогай якога можна чытаць напластаванні культурнага слою называецца стратыграфія. Гэтае слова утворанае з двух слоу: strata – апісанне, graphos – слой. У стратэграфіі есць свае законы і тэрміны: Паверхня пад якой залягае культурны слой – дзенная паверхня, Паверхня над якой залягае культурны слой – мацярык, Стэрыльная праслойка – слой зямлі, плену, гліны, у якой няма слядоу дзейнасці чалавека. Яна утвараецца у час катаклізмау. У культурным слоі сустракаюцца знаходкі, якія маюць сваю тэрменалогію: Артэфакты – тое, што зроблена рукою чалавека. Экофакты – тое, што зроблена прыродай (косці). Законы стратэграфіі: самая старажытная знаходка – у самым нізе, самая маладая знаходка – у самым версе. Знаходкі, якія знаходзяцца бліжэй да дзеннай паверхні маладзейшыя, а найбольш старажытныя знаходзяцца бліжэй да матэрыка. Перамяшчэнне знаходак найбольш старажытных і найбольш маладых бліжэй да матэрыка у выніку перакопа. Культурны слой падзяляецца на вілдьготны і сухі: Вільготны культурны слой – такі слой, які насычаны грунтовымі водамі, ен не прапускае паветра, цудоуна захоувае прадметы з арганікі (дрэва, скура, косці). Сухі культурны слой – прапускае паветра, якое разбурае рэчы з арганікі, наносіць шкоду для вырабау з металу. Больш інфармацыі дае вільготны культурны слой. Культурны слой – самая каштоуная археалагічная крыніца. Раскопвая паселішча мы яго знішчаем і яго нельга аднавіць. Таму раскопкі праводзяцца толькі спецыялістамі, якія маюць пэуную адукацыю. Археалагічныя помнікі аб’ядноуваюць у археалагічныя комплексы. Археалагічны комплекс – скопішча артэфактау і экафактау на абмежаванай тэрыторыі. Археалагічныя комплексы бываюць адкрытыя і закрытыя. Закрытыя археалагічныя комплексы – комплексы, якія утвораны за непрацяглы час (сховішчы). Адкрытыя археалагічныя комплексы – паселішчы, якія існавалі працяглы час. Археалагічная культура-аб’ядноувае археалагічныя помнікі на пэунай тэрыторыі; - гэта тыя цаглінкі, з якіх аднауляецца падмурак нацыянальнай гісторыі. І чым глыбей гэты падмурак, і чым больш трывалы, тым глыбей гістарычная памяць народа. Археалогія – сістэма навуковых даследванняу накіраваных на вывучэнне матэрыяльных фактау (артыфакты), якія разам з іншымі дадзенымі дапамагаюць аднауляць гістарычнае мінулае. Сама па сабе археалогія нічога не даказвае, яна стварае умовы для рэканструкцыі мінулага, дакладнасць на многа залежыць ад узроуню культуры даследчыка. Археалогія – самая рамантычная з усіх навук, таму што яна стварае магчымасці для фізічнага аднаулення мінулага.