Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 7: Рэстаурацыя і рэканструкцыя у археалогіі.

Рэканструкцыя (reconstruction – адбудова). Яе можна падзяліць на візуальную, графічную, пластычную і гістарычную. Візуальная рэканструкцыя – калі, напрыклад, на адным месцы мы знаходзім вугаль, шлакі, металічныя вырабы і іншае, то можам зрабіць вывад, што на гэтым месцы знаходзілася кузня. Графічная – калі мы аднауляем другую частку па выяве першай. Але самая цікавая гэта пластычная – можа мець дачыненне да асобных аб’ектау, так і да вялікіх памерау часткі горада. А таксама рэканструкцыя у натуральную велічыню. Такая рэканструкцыя была праведзена у гарадзішчы Біскупін. Вельмі цікавую рэканструкцыю дае метад гіпсавага слепку. Ен быу распрацаваны яшчэ у 19 стагоддзі. Перадгісторыя з’яулення: 79г. н. э. – Пампея: Адбылося вывяржэнне вулкана Візувій. Таушчыня попелу у некаторых месцах перавышае больш за 2 метра. Праз пэуны час лава застывае. Праходзяць стагоддзі і тое, што да гэтага часу было зроблена з арганікі парахнее і утварае пустоты. 1860 г. – у Пампеі італьянскі навуковец Фіарэлі, калі раскопвау лаву і попел натыкнууся на пустоты. Пасля візуальнай ацэнкі у яго узнікла думка, каб запоуніць гэтыя пустоты гіпсам. Гэтае рэчыва вельмі хутка атвярдзявае. У пустоты праз вузкія адтуліны улівалі алібастр ці гіпс. Гэтыя рэчывы хутка застывалі. Лаву разбіралі і атрымоувалі дакладныя адбіткі таго, што там было. Можна аднавіць складкі адзення. На сучасны стан ужываецца празрысты палімер замест гіпса, што дае магчымасць убачыць тое, што было пад вопраткай (упрыгожванні) – метад Фіарэллі. Да гэтага метада можна аднесці антрапалагічную рэканструкцыю. У аснове гэтага метада ляжыць антрапалагічны альбо графічны спосаб рэканструкцыю твара па чэрапу. Гэты метад грунтуецца на аснове рэльефу костак, мяккіх тканак твару з улікам узросту, полу, этнаграфіі чалавека. Гэты метад быу распрацаваны у Заходняй Еуропе яшчэ у 19 стагоддзі. У СССР гэты метад быу распрацаваны у даваенныя гады археолагам і скульптарам Міхаілам Герасімавым. Каб праверыць дасканаласць метада, Герасімау аднауляе твар памерлых лядзей, якіх ніколі не бачыу. Калі твары людзей аднавілі з дапамогай гэтага метада, супадзенне было на 90-100 %. Гэты метад атрымау назву метад Міхаіла Герасімава. Гэтым метадам былі адноулены твары першабытных людзей. Менавіта такім метадам былі адноулены выявы першабытных людзей, а таксама былі адноулены твары вядомых гістарычных асоб. Гэтая работа пазней праводзілася і на тэрыторыі Беларусі. Гэтая работа дае не толькі магчымасць аднавіць выяву твара чалавека, але дае магчымасць нават аднавіць і прычоску. Вельмі цікавую рэканструкцыю правялі з выявай Філіпа 2 – бацькі Александра Македонскага – у 1977 годзе. Пахаванне захавалася вельмі кепска. Чэрап захавауся вельмі кепска і быу раздроблены. Чэрап Філіпа 2 быу склеяны па кавалачках, а затым была зроблена яго графічная рэканструкцыя на камп’ютэры. Ен меу шрам на воке, які быу выбіты стралою. Сапаставіу выяву на манетах атрымалася амаль 100% падабенства. Рэканструкцыя гістарычная – самая шырокая і самая абагульняючая рэканструкцыя. Рэканструкцыя праводзілася у больш познія часы. Раскопкі старажытных гарадоу дазваляюць нам рэканструіраваць воблік гарадоу, якое адзенне там насілі. Можна аднавіць не толькі выгляд горада, але і дробныя моманты жыцця. 1999 год – Слуцк, тэрыторыя пасада. Пад час раскопак сустрэта шмат манет, шпоры, сустрэты алавяныя кулі, курыцельныя люлькі. Сустрэта шмат костак жывел, шмат шклянога посуду. А вельмі цікава і тое, што былі знойдзены і жаночыя штучкі: пацеркі, пярсценкі, чаравікі. Рэстаурацыя (restauracio – аднауленне) – аднауленне незахаваушыхся частак артэфакта, якія можна абнавіць, калі ведаць іх знешні выгляд.