Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы к экзамену по Археологии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
191.93 Кб
Скачать

Пытанне 4: Віды археалагічнай дзейнасці.

“Нельзя об’ять необ’ятное” –К. Пруткоу. Кожная навука мае сваю спецыялізацыю. У аснову спецыялізацыі могуць быць пакладзены геаграфічны, метадычны, храналагічны, аб’ектны прынцыпы. Археналогія у метадах даследвання: Палевая археалогія – археалогія, якая зхвязана з палевымі работамі, разведкамі і раскопкамі. Кабінетная археалогія (камеральная) – раздзел археалогіі, які грунтуецца на вывучэнні артэфактау і экафактау у кабінетных умовах (стацыянарных). Сабраныя пад час раскопак знаходкі у кабінетных умовах, класіфіцыруюцца па свайму паходжанню, храналагічнаму, этнічнаму прынцыпах, па матэрыялу выраба, па прызначэнню. Пасля яны ачышчаюцца, кансервуюцца, рэстауруюцца, фіксуюцца: фатаграфуюцца, замалеуваюцца. Гэта і есць кабінетная работа археолага. Археалогія тэарэтычная – методыка і мета далогія археалогіі. Археалогія эксперыментальная – у свій час існавала думка, што выраб каменных прылад працы займау шмат часу. Праверыць гэта вырашыу Сяменау. Эксперыментальным шляхам было устаноулена, што выраб займау некалькі дзен. Польшча. Гарадзішча Біскупін(6-5 ст. да н. э.). Размешчана на востраве пасярод возера. Гарадзішча загінула у пажары. Культурны слой вільготны, што захоувае арганічныя рэчы (скура, косткі, драуляныя вырабы, рэшткі абарончых збудаванняу). Гэта дало магчымасць польскім навукоуцам аднавіць у натуральную велічыню гарадзішча. З дапамогай сістэматыкі польскія вучоныя іметуюць розныя бакі гаспадарчай дзейнасці (выраб прылад працы, апрацоуваць скуру, займаюцца прыгатаваннем ежы). 10 жніуня 1956г. – упершыню у сусветнай практыцы польскія вучоныя спалілі мадэль старажытнага гарадзішча. Гэты пажар здымауся на кінастужку , потым гэтае пепілішча засталося некранутым (мэта – высветліць, якія сляды пакідаюць на зямліспаленыя старажытныя рэчы, каб потым больш дакладна, па выяуленым у культурным слоі рэчам рэканструіраваць выгляд помніка да пажара). Такім чынам: эксперыментальная археалогія – галіна археалогіі, якая вывучае старажытныя тэхналогіі, побыт і лад жыцця з дапамогаю эксперымента, ва умовах максімальна набліжаных да рэальных з мэтаю праверыць правільнасць атрыманых гістарычных высноу, зробленых на падставе вывучэння артэфактау і экафактау. Археалогія у часе: Археалогія дагістарычная – галіна археалогіі, якая вывучае працэс развіцця чалавецтва у перыяд, які быу да вынаходніцтва пісьменнасці ( археалогія каменнага веку, археалогія бронзавага і жалезнага вякоу). На поудні, дзе пісьменнасць з’яуляецца у бронзавым і жалезным веку, заканчваецца дагістарычны перыяд. Для краін старажытнай грэцыі ірыма дагістарычны перыяд заканчваецца у раннім жалезным веку. Археалогія гістарычная – галіна археалогіі, якая вывучае той перыяд, калі ужо з’яуляюцца помнікі пісьменнасці. Сюды адносяцца у Еуропе: археалогія антычных дзяржау і археалогія перыяду сярэднявечча. Гістарычная археалогія даходзіць да той пары,калі па пісьмовых крыніцах у значнай ступені можна рэканструіраваць гістарычнае мінулае (18-19 ст.). Для гэтых перыядау дадзеныя археалогіі выступаюць як крыніца для ілюстрацыі пісьмовых звестак. Археалогія у прасторы – археалогія асобных тэрыторый, рэгіенау, этнасау, у аснову вывучэння помнікау тут пакладзены геаграфічныя або этнаграфічныя фактары: археалогія старога і новага свету, беларусі, скіфау, кельтау. Біблейская і царкоуная археалогія: Ні біблейская ні царкоуная археалогія не ставяць за мэту даказваць або аправяргаць наяунасць ці адсутнасць бога. Біблейская і царкоуная археалогія разглядаюць той гістарычны фон, на яком разгортваюцца біблейскія падзеі. Археалогія аб’ектау – археалогія, якая вывучае помнікі старадауняй архітэктуры , якія не захаваліся на дзеннай паверхні: абарончыя збудаванні, храмы, прамысловыя і гаспадарчыя аб’екты (масты, млыны, водаправоды). Археалогія сметнікау: Сметнік – сапраудны кландайк (месца багатае на што-небудзь) для археолага. Кландайк – месца у Пауночнай Амерыцы, дзе здабывалі золата. Сметнікі сустракаюцца на антычных паселішчах. Яны маюць вялікую цэннасць. Антычныя гарады трымалі у чысціні і усе смецце вывозілі па-за межы горада. Такія сметнікі сустракаюцца у некаторых гарадах сярэднявечча (мір, Магілеу). Знойдзены дробныя манеты, прылады і іншае. Але у ЗША, дзе эпохі сярэднявечча не было , пачалі вывучаць сучасныя сметнікі. І таму раскопкі гэтых сметнікау далі вялікую колькасць інфармацыі эколагам і археолагам. Гэта навука атрымала назву гарбалогія. Гарбалогія, паходзіць з амерыканскай мовы – смецце. Нарадзілася гэтая навука у 1973 годзе у штаце Арызона, заснавальнік Раджы. Разам са студэнтамі яны вывучалі гарадскія сметнікі, затым смецце памяшчалі у халадзільнікі (пазбаулялі паху), а затым класіфіцыравалі яго. На аснове гэтага вучоныя зрабілі некаторыя высновы: Напрыклад: высветлелася як людзі праводзяць сябе у складаных умовах. У ЗША у той час былі перабойкі з пастаукай цукру. Таму ЗША закупалі цукар у Мексіцы. Але ен быу не вельмі высокай якасці. Ен вельмі хутка псавауся, таму яго у вялікай колькасці выкідалі на сметнік.Гэта высветлелі гарбаолагі.