- •Гістарыяграфія
- •Крыніцы
- •Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі
- •Глава 1
- •1. Новыя органы I рэжым улады
- •2. Насельніцтва
- •3. Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада
- •4. Вайна 1812 г. I Беларусь
- •5. Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •6. Грамадскі рух у 30-50-я гг.
- •Глава 2 сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы
- •1. Сельская гаспадарка. Рэформа п. Кісялёва. Становішча сялян
- •2. Антыпрыгонніцкі рух сялян
- •3. Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль
- •4. Гарады I мястэчкі
- •Глава 3 культура
- •1. Асвета. Навука. Друк. Бібліятэкі
- •2. Фальклор. Літаратура. Мастацтва
- •Глава 1
- •2. Рэформы дзяржаўных інстытутаў I мясцовага кіравання. Контррэформы
- •Глава 2 пераход да кашталістычнай рыначнай гаспадаркі
- •1. Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі
- •2. Прамысловасць. Транспарт. Гандаль. Крэдыт
- •3. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю
- •4. Эвалюцыя сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва
- •5. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі
- •Глава 3 грамадскі рух
- •1. Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі
- •2. Сялянскія хваляванні
- •3. Рабочы рух
- •4. Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг.
- •5. Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху
- •Глава 4 культура беларусі
- •1. Асвета. Навука. Друк
- •2. Літаратура і мастацтва
- •3. Побыт. Ахова здароўя
- •Глава 1 рэвалюцыя 1905-1907 гг. У беларусі
- •1. Наспяванне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Партыйна-палітычныя планы і арганізацыі.
- •2. Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму.
- •3. Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі
- •Глава 2 сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •2. Пачатак індустрыялізацыі. Урбанізацыйныя працэсы
- •3. Дэмаграфічныя працэсы. Ахова здароўя
- •4. Масавая эміграцыя з Беларусі Пачатак фарміравання беларускай дыяспары
- •Глава 3
- •1. Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў
- •2. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры.
- •3. Беларускі нацыянальны рух у час трэцячэрвеньскага рэжыму.
- •Глава 4 культура
- •2. Літаратура. Друк. Мастацтва
- •Глава 5 беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •1. Становішча Беларусі ў пачатковы перыяд вайны
- •2. Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй
- •3. Становішча ва Усходняй Беларусі
- •4. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі рух (люты - чэрвень 1917 г.)
- •5. Нарастанне сацыяльна-палітычнай нестабільнасці ў ліпені-кастрычніку 1917 г.
2. Насельніцтва
Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі падворная (падымная) сістэма падаткаабкладання, што існавала ў Рэчы Паспалітай, была заменена на падушную. Яна дзейнічала ў імперыі з 1722 г. i ахоплівала асоб мужчынскага полу падатных саслоўяў. 3 мэтай уліку падатнага насельніцтва ў Беларусі былі распаўсюджаны перапісы (рэвізіі), якія фактычна насілі фіскальны характар. 3 1719 па 1858 г. у Расіі было праведзе-на 10 рэвізій. Беларусь ахапілі шэсць апошніх: 5-я (1796), 6-я (1811), 7-я (1815), 8-я (1833), 9-я (1851), 10-я (1858).
Рэвізіі ўлічвалі не ўсе катэгорыі жыхароў. У імянныя спісы (рэвізскія казкі) заносіліся толькі тыя саслоўі i групы насельніцтва, якія павінны былі плаціць падаткі, - сяляне, мяшчане, купцы i інш. Збор статыстычнай інфармацыі аб прывілеяваных саслоўях i трупах (дваранах, духавенству, дзяржаўных служачых) ажыццяўляўся нерэвізскім шляхам - праз губернскія канцылярыі, духоўныя ўстановы, ваеннае ведамства i звычайна прымяркоўваўся да тэрміну правядзення рэвізій.
Нягледзячы на шэраг недахопаў (утойванне памешчыкамі часткі рэвізскіх душ, ухіленні ад рэвізіі сярод мяшчан, пропускі ў імянных спісах з-за няўважлівасці перапісчыкаў i т.д.), рэвізіі канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляюцца адзінай найбольш поўнай дэмаграфічнай крыніцай. Да-датковымі крыніцамі служаць матэрыялы царкоўнага (метрычныя кнігі i спісы прыхаджан, або кліравыя ведамасці) i адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва, (апошні, аднак, да канца 50-х гг. XIX ст. ахопліваў толькі гарадскіх жыхароў).
________________
1 Rychlikowa I. Carat wobiec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach. 1772-1831. S. 77,78.
58
Дынаміка колькасці насельніцтва. На момант заканчэння 5-й рэвізіі на тэрыторыі Беларусі (прыкладна ў сучасных яе межах) пражывала 2636 тыс. чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва краю на працягу першай паловы XIX ст. паказана ў табл. 1.
Табліца 1. Дынаміка колькасці наеельміцтва Беларусі
Год |
Усе насельніцтва,тыс. |
Сельскае |
Гарадское |
||
|
|
колькасць |
% |
колькасць |
% |
1796 |
2636,0 |
2543,5 |
96,5 |
9,5 |
3,5 |
1811 |
2981,0 |
2859,0 |
95,9 |
122,0 |
4,1 |
1815 |
2909,0 |
2814,0 |
96,7 |
95,0 |
3,3 |
1833 |
2826,0 |
2674,3 |
94,6 |
151,7 |
5,4 |
1851 |
3479,0 |
3235,4 |
93,0 |
243,6 |
7,0 |
1858 |
3398,0 |
3113,0 |
91,6 |
285,0 |
8,4 |
* Лютый А.М. Социально-экономическое развитие Белоруссии во второй половине
XVIII - первой половине XIX в. (К проблеме генезиса капитализма): Дис. ... д-ра ист. наук. Мн., 1990. С. 272; Переписи населения России. Итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1648-1858). М., 1972. Вып. IV—XII.
Як вынікае з табл. 1, за 60 гадоў насельніцтва Беларусі павялічылася нязначна; з 2636 тыс. да 3398 тыс. чалавек, або на 28,9 %. Павелічэнне колькасці жыхароў краю адбывалася цалкам за кошт натуральнага прыросту. Міграцыі з .іншых рэгіёнаў імперыі перакрываліся большай колькасцю выбыўшых. Лік апошніх заўсёды пераважаў. Так з 1815 па 1842 г. з пяці заходніх губерняў выехала 7770, а прыехала 3470 рэвізскіх душ1.
Франка-расійская вайна 1812 г. вызвала ў Беларусі зацяжны дэмаграфічны крызіс У 1815 г. у параўнанні з перадваенным годам агульная колькасць насельніцтва паменшылася на 72 тыс. чалавек, у тым ліку сельскага на 45 тыс., гарадскога - на 27 тыс. Стагнацыя народней гаспадаркі, якая доўга не магла аправіцца ад наступстваў вайны, працягвалася і ў 20-я гг. XIX ст., асабліва ва ўсходняй частцы краю. Усяго з 1815 па 1833 г. на-сельніцтваскарацілася на 83 тыс. чалавек (2,8 %), у тым ліку сельскае - на 5 %.
Пасля адноснай стабілізацыі эканомікі ў 30-40-я гг. XIX ст. адбываецца i рост насельніцтва. 3 1833 па 1851 г. яно вырасла на 23,1 %, у тым ліку сельскае - на 21, гарадское - на 60,6 %. 50-я гг. характарызаваліся новай хваляй скарачэння як сельскага, так i ўсяго насельніцтва.
Даныя табл. 1 таксама сведчаць, што тэмпы росту гарадскога i сельскага насельніцтва кардынальна адрозніваліся. Калі з 1796 па 1858 г. сельскае на-сельніцтва павялічылася ўсяго на 22,4 %, то гарадское - у 3,1 раза (з 92,5 да 285 тыс.). Рост колькасці жыхароў вёскі забяспечваўся выключна ix натуральным прыростам. Унутраная міграцыя з гарадоў у сельскую мясцовасць фактычна адсутнічала.
У адрозненне ад сельскага колькасць гарадскога насельніцтва па-вялічвалася псраважна за кошт міграцый туды розных саслоўных катэго-рый мясцовага сельскага жыхарства: вольных людзей, панцырных баяр, ад-надворцаў, шляхты, дзяржаўных сялян. Усе яны ў адпаведнасці з шэрагам указаў урада маглі запісвацца ў купцы i мяшчане.
___________
1РДГА, ф.571, воп.9, спр.18, арк. 199-203; спр.24, арк. 305-309.
59
Важнай крыніцай папаўнення гарадскіх саслоўных груп было яўрэйскае насельніцтва. У канцы XVIII ст. яго ўдзельная вагаў гарадах не перавышала 30-35 %1. На падставе шэрагу ўказаў яўрэі высяляліся з сельскай мясцозасці. Так, указ Сената ад 19 кастрычніка 1807 г. устанавіў трохгадовы тэрмін высялення, але працэс зацягнуўся на гады. Сенацкі указ ад 11 красавіка 1822 г. забараняў яўрэям пражываць у вёсках з 1825 г. Толькі к пачатку 40-х гг. яўрэйскае насельніцтва Беларусі ў асноўным было гвалтоўна пе-раселена ў гарады i мястэчкі, чым тлумачыцца значны рост колькасці гараджан паміж 1833 i 1842 гг.
На рост ліку гараджан паўплывала таксама значнае павелічэнне адміністрацыйнага апарату. 3 канца XVIII ст. да пачатку 60-х гг. XIX ст. колькасць чыноўнікаў павялічылася ў 7 разоў (з 1,9 да 13,5 тыс.), а ix удзельная вага сярод гараджан - з 1,5 да 5,2 %. За адзначаны перыяд з 2,8 да 8,4 % павялічылася ў гарадах i ўдзельная вага вайскоўцаў, а ix колькасць вырасла у 7,8 раза (з 2,8 да 21,8 тыс.).
Сярод 42 беларускіх гарадоў у канцы XVIII ст. да буйных (звыш 10 тыс. жыхароў) адносіўся толькі Віцебск, асноўная ж маса гараджан пражывала ў дробных гарадах з насельніцтвам да 2 тыс. чалавек. У канцы 50-х гг. XIX ст. буйных гарадоў налічвалася ўжо 9, дзе пражывала 45,3 % гараджан. Вырасла колькасць сярэдніх гарадоў з насельніцтвам звыш 5 тыс. чалавек (19,5 % гараджан).
У цэлым для дэмаграфічнай сітуацыі першай паловы XIX ст. характэрным было зніжэнне ўдзельнай вагі сельскіх жыхароў (з 96,5 да 91,6 %), павелічэнне долі гараджан (з 3,5 да 8,4 %) i апераджальныя тэмпы росту апошніх, што сведчыла аб хуткіх урбанізацыйных працэсах у Беларусі. У параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па Еўрапейскай Расіі, дзе колькасць гарадскога насельніцтва з 1825 па 1858 г. вырасла на 62 %, беларускія гарады павялічылі колькасць свайго насельніцтва на 90 %2. У пэўнай ступені такі рост быў абумоўлены нізкімі зыходнымі данымі колькасці жыхароў бела-рускіх гарадоў у канцы XVIII ст.
Саслоўная структура. Расійскае феадальнае грамадства афіцыйна па-дзялалася на чатыры саслоўі: дваране, духавенства, гарадскія i сельскія абывацелі, аднак фактычна яно мела больш складаную структуру. Унутры кожнага саслоўя былі асобныя групы, якія адрозніваліся прававым становішчам і адносінамі да маёмасці. Акрамя таго, мелася мноства нешматлікіх асобных саслоўных груп i катэгорый насельніцтва.
Найбольш шматлікім саслоўем было сялянства. Па юрыдычнаму стану у Беларусі вылучаліся тры вялікія групы сялян - прыватнаўласніцкія, дзяр-каўныя (казённыя) i вольныя. Абсалютную большасць складалі прыватнаўласніцкія. Да ix адносіліся памешчыцкія (панскія), царкоўныя i тыя, што належалі асобным мяшчанам i розным ведамствам (гарадам, дабрачынным арганізацыям, Вольнаму эканамічнаму таварыству i т.д.). У канцы XVIII ст., паводле даных 5-й рэвізіі, прыватным уладальнікам належала 94,5 % усяго сялянства, з ix абсалютная большасць (87,0 %) знаходзілася пад уладай памешчыкаў (табл. 2).
___________
1 Анішчанка Я.К. Яўрэі ўсходняй Беларусі ў канцы XVIII ст. паводле ўрадавага ўліку // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 1993. №4. С.66-67.
2Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. С.37-38, 43, 52, 60.
60
Табліца 2. Колькасць i ўдзельная вага асноўных катэгорый сяляя Беларусі, тыс.*
Разрады сялян |
5-я рэвізія (1796-1808) |
7-я рэвізія (1815-1825) |
8-я рэвізія (1833-1851) |
|||
|
колькасць |
% |
колькасць |
% |
колькасць |
% |
Памешчыцкія |
1950 |
87,0 |
1683 |
80,9 |
1989 |
75,7 |
Дзяржаўныя |
167,0 |
7,5 |
244,8 |
11,8 |
542,0 |
20,6 |
Царкоўныя i манастырскія |
77,3 |
3,5 |
112,6 |
5,4 |
10,2 |
0,4 |
Вольныя |
45,9 |
2,0 |
18,3 |
0,9 |
64,2 |
2,5 |
Іншыя |
- |
- |
20,4 |
1,0 |
21,7 |
0,8 |
Усяго |
2240,2 |
100 |
2079,1 |
100 |
2627,1 |
100 |
* Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Мн., 1997. Т. 1. С.276; Сосна У.А. Фарміраванне сас-лоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Мн., 2000. С.31. Для атрымання агульнай колькасці кожнай катэгорыі сялян прыведзеныя А.Г. Ка-ралёвай i У. А. Сосна даныя па рэвізскіх (мужчынскіх) душах падвоены i акруглены да тысяч.
Гэта быў час масавай раздачы царызмам дзяржаўных зямель Беларусі расійскім вяльможам, чыноўнікам і ваеннымчынам. Палітыка Кацярыны II i Паўла I была накіравана на пашырэнне памешчыцкага землеўладання. Усяго з 1772 па 1801 г. у прыватнае ўладанне было падаравана 208 720 рэвізскіх душ, з ix 140 тыс. - ва Усходняй Беларусі1. Пры Аляксандры I палітыка масавых раздач казённых зямель, населеных сялянамі, у прыватнае спадчыннае ўладанне была прыпынена, хаця асобныя факты мелі месца на працягу ўсяго дарэформеннага часу.
На працягу першай паловы XIX ст. удзельная вага панскіх сялян няўхільна зніжалася: з 87,0 % у 1796 г. да 75,7 % у 1851 г. (на 11,3 %). Дынаміка ix абсалютнай колькасці мела хвалепадобны характар. Два значныя спады адбыліся ў першай чвэрці і ў 50-я гг. XIX ст. За апошняе дзесяцігоддзе існавання прыгону колькасць памешчыцкіх сялян зменшылася на 6,0 % - з 1989,5 тыс. у 1851 г. да 1869,7 тыс. чалавек у 1858 г2. Зніжэнне абсалютнай колькасці і ўдзельнай вагі прыгоннай часткі насельніцтва было выклікана значнымі рэкруцкімі наборамі, міжсаслоўнымі пераходамі, канфіскацыямі памешчыцкіх маёнткаў, нізкім натуральным прыростам. Апошні фактар быў непасрэдна звязаны з панскім усеўладдзем у сваіх маёнтках якія, непамерна павышаючы колькасць павіннасцей, даводзілі сваіх сялян да галечы. У такіх неспрыяльных сацыяльна-эканамічных умовах, калі смяротнасць часта перавышала ўзровень нараджальнасці, узнаўленне насельніцтва прыгоннай беларускай вёскі ішло вельмі марудна. Дэмаграфічныя працэсы ў асяроддзі гэтай самай шматлікай часткі грамадства вызначалі тэндэнцыі развіцця i ўсяго насельніцтва.
Значная частка зямель у Беларусі, населеных сялянамі, належала царк-ве, перш за ўсё каталіцкай. У пачатку 90-х гг. XVIII ст. у ВКЛ каталіцкаму i
_______________
1 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.23-24.
2 Падлічана па: Тройницкий А. Крепостное население России по X народной переписи. С.28-29,30,32.
61
уніяцкаму духавенству належала каля 10 % сялян1. Паводле даных 7-й рэвізіі, колькасць царкоўных сялян склада 112,6 тыс. чалавек, або 5,4 % сялянскага саслоўя2. Пасля ліквідацыі ў 30-я гг. шэрагу каталіцкіх манастыроў і перадачы духоўных уладанняў у арэнду памешчыкам, а таксама секулярызацыі царкоўных уладанняў у 40-я гг. колькасць духоўных сялян рэзка скарацілася: у сярэдзіне XIX ст. - да 10,2 тыс. (0,4 %). Паводле даных 10-й рэвізіі, у 1858 г. налічвалася толькі 3987 рэвізскіх душ, падуладных цэрквам i манастырам.
Пасля памешчыцкіх другое па колькасці месца займалі дзяржаўныя сяляне. Яны належалі казне, плацілі аброк, былі асабіста вольнымі, мелі права мяняць сваю саслоўную прыналежнасць i месца жыхарства. Склад гэтай трупы сельскага насельніцтва быў вельмі стракатым i неаднародным. Усяго налічвалася болып за два дзесяткі найменняў сялян, падуладных казне. Найбольш шматлікімі былі старосцінскія, паезуіцкія, паманастырскія, вольныя хлебаробы, канфіскаваныя i інш. Указ Сената ад 15 мая 1840 г. ска-саваў разнародныя найменні сялян, якія належалі Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, і надаў ім агульную назву - дзяржаўныя сяляне3.
У 1796 г. у Беларусі налічвалася прыкладна 167 тыс. дзяржаўных сялян, што складала 7,5 % ад усіх сялян (гл. табл.2). На працягу першай паловы XIX ст. ix колькасць i ўдзельная вага няўхільна павялічваліся, асабліва ў 30-40-я гг., калі адбылося падваенне абодвух паказчыкаў. Да пачатку 50-хгг. XIX ст. дзяржаўныя сяляне ўжо складалі 20,6 % сялянскага саслоўя, а ix кольлькасць павялічылася ў 3,2 раза i склада 542 тыс. чалавек. Гэта стала вышкам урадавай палітыкі ў 40-50-я гг., накіраванай на папаўненне дзяржаўнай вёскі шляхам пераводаў у казну канфіскаваных па розных прычынах ці шляхам куплі панскіх маёнткаў і секулярызацыі царкоўных уладанняў, далучэння да дзяржаўных сялян аднадворцаў, якія жылі на казённых землях, а таксама вольных людзей .
Вольныя людзі засталіся з часоў Рэчы Паспалітай, дзе яны складалі 10 % насельніцтва. Гэта былі незапрыгоненыя сяляне, якія не належалі ні памешчыкам, ні царкве, ні дзяржаве, ні іншым уласнікам і мелі права свабоднага перамяшчэння. Па сацыяльнаму i нацыянальнаму саставу вольныя людзі складалі самую неаднародную катэгорыю сельскіх жыхароў. Да ix адносіліся зямяне, баяры, частка слуг панцырных, збеглыя з Раей стараабрадцы, ахрышчаныя яўрэі, іншаземцы, татары, шляхціцы, якія пражывалі на ўласніцкай зямлі, адпушчаныя на волю сяляне i інш.
Царскі ўрад спачатку вырашыў пакінуць за імі ўсе правы. Указам ад 13 кастрычніка 1783 г. вольным людзям дазвалялася па ix жаданні выбіраць месца жыхарства i род заняткаў, запісвацца ў купцы i мяшчане, паступаць на дзяржаўную службу. Згодна з новымі правіламі, устаноўленымі царскім урадам ад 14 жніўня 1840 г., вольныя людзі, якія пастаянна жылі ў гарадах, прыпісваліся да гарадской грамады, а паселеныя на казённых землях – да лзяржауных сялян з ураўнаваннем у правах i ўплатай тых жа падаткаў, што i
_____________
1Bardach J., Lesnodorski В., Pietrzak M. Historia państwa i prawa polskiego. Warszawa, 1985. S.264.
2Cocнa У.А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы ХVШ -першай палове XIX ст. С.31.
3ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 15. №13471.
4 Улащик М.М. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С.57; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине
ХІX в. С.73; Сосна У.А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу еялянства Беларусі ў канцы [II - першай палове XIX ст. С.20-34, 76,109-112.
5 ПСЗ. Собр. 1-е. Т. 21. №15853.
62
апошнія1. Да Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, паводле закона ад 23 мая 1847 г., былі аднесены i вольныя, якія мелі ўласныя землі, а для паселеных на панскіх землях уводзіліся абавязковыя дагаворы з уладальнікамі, дзе агаворваўся тэрмін пражывання ў дадзеным маёнтку. Тым самым без дазволу памешчыка нельга было змяніць месца жыхарства.
Колькасць вольных людзей увесь час вагалася. 3 аднаго боку, яны былі вялікім рэзервам для папаўнення іншых саслоўяў i груп, перш за ўсё казённых сялян i мяшчан. 3 другога боку, паводле указа ад 1 жніўня 1857 г., вольныя людзі папаўнялі свае шэрагі за кошт аднадворцаў, што жылі на памешчыцкай зямлі, якіх, паводле перапісу 1842-1843 гг., у пяці заходніх губернях налічвалася 9321 душа мужчынскага полу, i гэта колькасць увесь час узрастала з-за пераводаў у аднадворцы беззямельнай шляхты.
Прывілеяваным саслоўем было дваранства. Яго ўнутраная структура вызначалася значнай дыферэнцыяцыяй. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай доля шляхты складала каля 10-12% усяго насельніцтва3. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. толькі 5-6 % буйных i сярэдніх дваран валодалі зямлёй i прыгоннымі, абсалютная ж большасць саслоўя (95 %)уяўляла сабой дробную беззямельную шляхту4, якая арандавала зямлю ў буйных землеўладальнікаў і апрацоўвала яе сваімі рукамі. Пэўная частка беззямельнай шляхты наймалася на службу да магнатаў, перабіралася ў гарады.
Паводле няпоўных даных, у 1796 г. колькасць дваранства складала 137,5 тыс. чалавек, або 5,2 % ад усяго насельніцтва Беларусі (табл. 3). Да 1816 г., па меры ўдасканалення ўліку непадатных саслоўяў, колькасць зафіксаваных у гістарычных дакументах дваран дасягнула 196,7 тыс. чалавек пры ўдзельнай вазе 6,7 %.
Табліца 3. Дынаміка і ўдзельная вага дваранства Беларусі*
Год |
Колькасць, тыс. чалавек |
% |
1796 |
137,5 |
5,2 |
1816 |
196,7 |
6,7 |
1833 |
173,8 |
6,2 |
1851 |
186,4 |
6,6 |
1858 |
196,7 |
5,8 |
* Туміловіч Г. Дваранства на Беларусі ў канцы XVI 11 - першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. №4. С.55.
"Разбор шляхты" 30-40-х гг. XIX ст., які заключаўся ў пераводзе пэўнай яе часткі, што дакументальна не магла пацвердзіць свайго дваранскага па-ходжання, у дзве занава створаныя падатныя саслоўныя групы - аднадворцаў i грамадзян заходніх губерняў, быў прычынай скарачэння дваранства з -1816 па 1833 г. на 22,9 тыс. чалавек. Пераводы шляхты ў іншыя саслоўныя
___________
1ПСЗ. Собр. 2-е Т. 15. №13811; Т.ХХ. Х»21242.
2 Сосна У A. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. С.89-91, 96-97.
3BardachJ., Lesnodorski В., Pietrzak M. Historia państwa i prawa polskiego. S.264; ГрыцкевічА. Беларуская шляхіа// Спадчына. 1993. №1. С.13.
4 Тумилович Г.Н. Дворянство Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в:. Автореф-дис. ... канд. ист. наук. Мн1,1995. С. 16-17.
63
групы не былі беспаваротнымі. Урад пакінуў ёй магчымасць вярнуцца ў стан дваранства ў выпадку прадстаўлення адпаведных дакументаў i зацвярджэння Герольдыяй.
У сувязі з гэтым колькасць дваранства па гадах значна адрозніваецца, хаця тэндэнцыя да скарачэння яго ўдзельнай вагі i якаснага стану бясспрэчная. Да канца 50-х гг. XIX ст. удзельная вага дваран Беларусі знізілася з 10-12 % да 5-6 %, але пры гэтым павялічыўся працэнт (з 5-6 да 14) сярэдніх і буйных дваран - землеўладальнікаў1. У цэлым удзельная вага дваранства краю ў канцы 50-х гг. XIX ст. працягвала заставацца самай высокай у імперыі: у Віленскай губерні - 6,04 %, у Мінскай - 6,03, у Гродзенскай - 4,7, у Магілёўскай - 4,2, у Віцебскай - 3,8, у той жа час у сярэднім па Еўрапейскай Расіі-1,5%2.
Другім прывілеяваным саслоўем было духавенства. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай яно складала прыкладна 1,0 % насельніцтва. Да скасавання уніі ў Беларусі самым шматлікім было уніяцкае духавенства, другое па колькасці месца займала каталіцкае. У канцы 50-х гг. абсалютную большасць ужо складала праваслаўнае духавенства. У 1858 г. у пяці заходніх губернях пражывала 27 717 духоўных асоб і членаў ix сем'яў, з ix 21 721 - у сельскай мясцовасці i 5996 - у гарадах. Па канфесіях духавенства размяркоўвалася наступным чынам: праваслаўнае - 83,3 %, каталіцкае - 11,0, іудзейскае - 5,0, мусульманскае - 0,4, пратэстанцкае - 0,3 %3 За паўстагоддзе ўдзельная вага духавенства ў складзе насельніцтва знізілася да 0,6 %.
Неаднародным па структуры было i саслоўе "гарадскіх абывацеляў". Колькасць мяшчан у канцы XVIII ст. складала 78,9 тыс. чалавек, ці 80 % усіх гараджан. Да 30-х гг. XIX ст. яна амаль падвоілася - 154,6 тыс., да 82,2 % уз-расла ix удзельная вага. У канцы 50-х гг. XIX ст. мяшчан у беларускіх гарадах налічвалася 196,8 тыс., але ix доля знізілася да 75,2 %, што было выклікана павелічэннем удзельнай вагі іншых груп насельніцтва. У шэрагу гарадоў мяшчане перавышалі 90 %, a ў 13 гарадах (з 42) працэнт дадзенага саслоўя вагаўся ад 80 да 904.
У канцы XVIII ст. у беларускіх гарадах налічвалася да 5,2 тыс. чалавек, якія займаліся гандлем. У ix ліку - мяшчане, рамеснікі, сяляне. Гільдзейскае купецтва не перавышала 200 чалавек (0,2 %). Да 30-х гг. XIX ст. колькасць купцоў трох гільдый у гарадах вырасла да 3,5 тыс. чалавек (1,9 %), а да канца 50-х гг. - да 5,0 тыс. (2,0 %). Асноўную частку з ix складалі купцы трэцяй гільдыі, першай гільдыі набіралася крыху больш за 150 чалавек (2,4 % ад усіх купцоў). У сувязі з павышэннем у 50-я гг. падаткаў на купецкія працэнтныя зборы i выездам купцоў, якія мелі значны капітал, у буйныя гарады Цэнтральнай Раей, колькасць купцоў першай гільдыі ў гэты час некалькі паменшылася.
Паводле даных 9-й рэвізіі, у 1851 г. у пяці заходніх губернях налічвалася 6053 гільдзейскія купцы, з ix 209 - першай, 189 - другой i 5655 - трэцяй гільдыі. Большасць трымальнікаў купецкага капіталу (66,2 %) былі яўрэі, у тым ліку першай гільдыі - 87,6, другой - 75,7, трэцяй - 65,1 %5. У 1861 г.
______________
1 Тумилович Г.Н. Дворянство Белоруссии в конце XVI 11 - первой половине XIX в. С. 17.
2 Статистические таблицы Российской империи. Вып. 2. Наличное население империи за 1858 год. С.295-296.
3 Там жа С.268-269.
4 Лютый АМ. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. С.61, 62.
5Кеппен П. Девятая ревизия. Исследования о числе жителей в России в 1851 г. СПб., 1857. С.182-183.
64
колькасць купцоў у краі, якія аб'явілі свой капітал, павысілася да 6 988 чалавек1.
Этнаканфесіянальны склад. У этнаканфесіянальных адносінах насельніцтва Беларусі было стракатым. На тэрыторыі ВКЛ у апошняй трэці XVIII ст. уніяты складалі прыблізна 39,0 % насельніцтва, католікі - 38,0, праваслаўныя - 6,5, стараверы - 4,0, пратэстанты - 1,6 %2 Амаль кожная з пералічаных канфесій уключала прадстаўнікоў розных этнічных груп: беларусаў, палякаў, украінцаў, немцаў, латышоў, рускіх. Што тычыцца іудзеяў i мусульман, то ix цалкам можна атаясамліваць адпаведна з яўрэямі i татарамі.
Пасля далучэння да Расійскай імперыі пануючай канфесіяй у краі стала праваслаўе. У 1858- 1859 гг. 58,1 % насельніцтва пяці заходніх губерняў вызнавала праваслаўную веру, у тым ліку ў Магілёўскай - 71,9, Віцебскай -72,8, Мінскай - 71,9, Віленскай - 21,5 %. Католікі складалі 29,9 % i пражывалі пераважна ў Віленскай губерні, іудзеяў было 9,8, старавераў - 1,6, пратэстантаў - 0,4 i магаметан - 0,1 %3.
Большасць беларусаў у канцы XVIII ст. належала да уніяцкай канфесіі, доля якой сярод вясковага насельніцтва даходзіла да 80 %. Пасля скасавання уніі сітуацыя змянілася. Паводле даных П. Шафарыка, у 1840 г. на тэры-торыі пяці заходніх губерняў пражывала 2726,0 тыс. беларусаў, з ix 87,2 % былі праваслаўнымі i 12,8 % - католікамі4. У канцы 50-х гг. XIX ст., паводле няпоўных даных, у пяці заходніх губернях зафіксавана 2790,0 тыс. белару-саў, што складала 69,7 % усяго насельніцтва. 3 ix 2345,9 тыс. (84,1 %) спавядалі праваслаўную веру i 444,1 тыс. (15,9 %) каталіцкую. Па губернях удзельная вага беларусаў была наступнай: Віленская - 46,9 %, Віцебская -59,8, Гродзенская - 57,8, Мінская - 64,6, Магілёўская - 81,7 %5.
Другой па колькасці этнічнай супольнасцю ў Беларусі ў дадзены перыяд былі яўрэі. У пяці заходніх губернях у канцы 50-х гг. ix пражывала 463,2 тыс. чалавек. У гэты ж час палякаў налічвалася 442,3, рускіх - 141,6, татар -6,2 тыс. чалавек.
Дэмаграфічйы крызіс. Як вынікае з табл. 1 i 2, у канцы XVIII - першай палове XIX ст. у пэўныя перыяды адбывалася зніжэнне колькасці не толькі сялянскага, але i ўсяго насельніцтва Беларусь. Такая з'ява была характэрна для многіх рэгіёнаў Расійскай імперыі і Еўрапейскай Расіі ў цэлым, але най-больш праявілася ў заходніх губернях.
Большасць дарэвалюцыйных i савецкіх гісторыкаў бачыла прамую залежнасць паміж марудным прыростам, а то i дэпапуляцыяй насельніцтва, з яго нізкім натуральным прыростам у сувязі з высокай удзельнай вагой прыгонных сялян, эксплуатацыя якіх, па меры пераводу памешчыкамі сваіх гаспадарак на капіталістычны лад, ростам паншчыны i аброку, увесь час узмацнялася6.
_____________
1 Рыжкова С.А. Численность гильдейского купечества Беларуси во второй половине XVIII - первой половине XIX века // Айчынная i сусветная гісторыя: сучасныя погляды i метады даследаванняў. Мн., 2000. 4.2. С.122.
2Канфесіі на Беларусі (канец XVIII - ХХст.). С.5.
3Статистические таблицы западно-русского края по исповеданиям. СПб., 1864.
4Safarik Р. Slowanski Narodopis. Praha, 1842. S.26.
5 Статистические таблицы западно-русского края по исповеданиям.
6Бунге Н.Х. Изменения сословного состава населения России в промежутках времени между 7 и 8, 8 и 9 ревизиями // Экономический указатель. 1857. №44. С. 1022-1030; Яцунский В.К. Изменения в размещении населения Европейской России в 1724-1916 гт. // История СССР. 1957. №1. С.206-207, 212; i інш.
65
Сапраўды з 1838 па 1850 г. у кожнай з чатырох заходніх губерняў нату:ральны прырост быў самым нізкім у Еўрапейскай Расіі - не перавысіў 1 %, а ў Магілёўскай губерні колькасць насельніцтва нават зменшылася на 1 %. У Беларускім рэгіёне быў і адзін з самых высокіх паказчыкаў памешчыцкіх сялян - 50-70 на 100 чалавек насельніцтва. Такое становішча захавалася і ў 50-я гг. Паводле даных 10-й рэвізіі, у заходніх губернях была наибольшая вага прыгоннага насельніцтва, асабліва ў Мінскай і Магілёўскай губернях, адпаведна 60,7 i 64,7 %1.
Дэмаграфічная сітуацыя значна пагаршалася ў гады неўраджаяў, голаду і эпідэмій. Таму галоўнай прычынай эацяжных дэмаграфічных спадаў у Беларусі як у пасляваенны час, так i ў мірны-я 40-50-я гг., трэба лічыць нізкі натуральны прырост прыгоннага насельніцтва, выкліканы наступствамі вайны 1812 г. i масавымі эпідэміямі 30-50-х гг. Так, з 1833 па 1847 г., паводле разлікаў A. Заблоцкага, на 100 памерлых у Беларусі i Літве прыпадала 124 нованароджаных, у той час як у Цэнтральным земляробчым раёне - 133, у Паўночным - 134, у Паўночна-Усходнім - 137, у ЛевабярэжнайУкраіне - 129, у Правабярэжнай Украіне - 136, у Новарасіі - 164, у Ніжнім Паволжы і Прыўраллі - 1492. Паводле даных праваслаўных прыходаў, за 1844-1860 гг. сярэднегадавы натуральны прырост склаў: у Беларусі - 0,7 %, у Сярэднім Паволжы - 1,2, у Прыўраллі - 1,5, у Цэнтральным прамысловым раёне - 0,8, у Левабярэжнай Украіне - 1,0, у Правабярэжнай Украіне - 1,0 %3.
Яшчэ больш яскравыя звесткі даюць царкоўныя матэрыялы па Магілёўскай епархіі з 1804 па 1849 г.: за 46 гадоў на 100 памерлых прыходзілася больш за 190 нованароджаных толькі ў трох выпадках (у 1816, 1824 i 1837 гг.). Сярэдні прырост - ад 150 да 190 – нованароджаных назіраўся за 13 гадоў. Невысокі прырост - да 156 нованароджаных - за 19 гадоў. Акрамя таго, адзначаны 11 гадоў, калі смяротнасць перавышала нараджальнасць: 1807, 1808, 1812, 1813, 1822, 1823, 1831, 1835, 1845, 1846,
18484. Як правіла, усе гэтыя гады адзначаліся як неўраджайныя і галодныя5.
На прырост насельніцтва адмоўна ўплывалі эпідэмічныя хваробы. Ад адной толькі халеры ў 1831 г. у пяці заходніх губернях памер 39 551 чалавек, а з 1847 па 1859 г. - 76 864 чалавекі6. Высокая эпідэмічная смяротнасць у спалучэнні з узрастаючай эксплуатацыяй сялянства, ростам паншчыны i аброку надавалі ирыгоннаму сялянству характар застойнай дэмаграфічнай групы, якая вымірала, калі не ў папуляцыйным, то ва ўсякім разе ў сацыяль-
______________
1 Тройницкий А. Крепостное население России. С. 49.
2ЯцунскийВ.К. Изменения в размещении населения Европейской России в 1724-1916 гг. С.205.
3 Архангельский Г.И. Влияние неурожаев на браки, рождаемость и смертность в Европейской России // Сборник сочинений по судебной медицине, судебной
психотерапии, медицинской полиции, общественной гигиене, эпидемиологии, медицинской географии и медицинской статистике. СПб., 1872. Т. 1.
4Корсаков С. Законы народонаселения в России // Материалы для статистики Российской империи. СПб., 1841. Отд. 1. С. 274-277, 301, 311; Заблоцкий А.П. Движение народонаселения в России с 1838 по 1847 г. // Сборник статистических сведений о России. СПб., 1851. Кн. 2. С.74-75,78-79; Кайпша Е.И. Движение народонаселения в России с 1848 по 1852 г.//Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858, Кн. III. С. 442-443,450-451; Кабузан В.М. Изменения в размещении населения России в XVIII- первой половине XIX в. в материалам ревизий). М., 1971. С. 157.
5 Падлічана па: Соловцов И. Историческое и статистическое обозрение неурожаев в России // Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858. Кн.ІІІ. С.470-473.
6 Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период. 1823-1872. СПб., 1874. С.116,145,162,173,181,168,191,193,195,196.
66
на-дэмаграфічным сэнсе1. Знаходжанне асноўнай масы насельніцтва на мяжы дэпапуляцыі сведчыла аб існаванні татальнага крызісу прыгоннай сістэмы. Адным з вызначальных быў дэмаграфічны крызіс.
Ахова здароўя. На далучаных да Расіі беларускіх землях медыцынская справа стала перабудоўвацца на расійскі лад. У губернях былі арганізаваны прыказы грамадзянскай апекі, якія адкрывалі бальніцы, сіроцкія дамы, шпіталі, лазарэты. У Магілёве i Полацку прыказы з'явіліся ў 1781 г., у Віцебску i Мінску - у 1796 г., у Гродне - у 1805 г., у Вільні - у 1808 г. Згодна указу ад 19 студзеня 1797 г. ствараліся губернскія ўрачэбныя ўправы, на якіх ускладаліся абавязкі прымаць меры супраць эпідэмічных хвароб, сачыць за якасцю прадуктаў харчавання, праводзіць судова-медыцынскую экспертызу, кантраляваць дзейнасць аптэк i асоб малодшага медперсаналу. Указам ад 30 студзеня 1797 г. у губернскіх гарадах уводзіліся пасады старэйшых i малодшых акушэрак, a ў павятовых гарадах - павятовых акушэрак2.
Бальніцы адкрываліся спачатку толькі ў губернскіх гарадах. У1799 г. пачала працаваць мінская бальніца на 25 ложкаў. 3 1802 г. у Магілёве дзейнічалі выхаваўчы і спавівальны дамы, з 1804 г. - бальніца ў Віцебску на 12 ложкаў. У 20-х гг. XIX ст. па хадайніцтву ваеннага камандавання для лячэння ваенных чыноў адкрыліся бальніцы ў павятовых гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а пазней - Віленскай i Гродзенскай3. Цывільным асобам месца ў ix не знаходзілася: яны пастаянна былі перапоўнены вайскоўцамі. Таму для лячэння цывільнага насельніцтва гу-бернскія праўленні адкрывалі лячэбніцы, аднак з-за недахопу сродкаў былі адкрыты толькі дзве - у Гродне i Оршы4.
Ca стварэннем у 1837 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей медыцынскія ўстановы сталі з'яўляцца у дзяржаўных маёнтках. Былі сфарміраваны акругі, па дзве-тры на губерню, куды прызначаліся ўрачы i фельчары, будаваліся бальніцы па адной-дзве на губерню. У казённых вёсках уводзіліся пасады валасных фельчараў, пазней яны сталі з'яўляцца і ў панскіх. Указ Сената ад 19 студзеня 1835 г. дазваляў памешчыкам звыш штата за свой кошт трымаць дадатковых лекараў з правам казённай службы. У 30-40-я гг. XIX ст. узнік шэраг бальніц для лячэння сялян: у Слуцкім павеце - у маёнтках Радзівіла і Вітгенштэйна, у Барысаўскім - у маёнтку Храптовіча і інш. У Магілёўскай губерні ў 1844 г. дзейнічалі шэсць бальніц у панскіх i адна ў казённым маёнтку5.
Разам з бальніцамі ў гарадах адкрываліся аптэкі. Большасць з ix былі прыватнымі, або так званымі вольнымі, i толькі ў губернскіх гарадах функцыяніравалі аптэкі прыказа грамадзянскай апекі. Усяго да 1861 г. у Беларусі працавала 15 казённых i 70 вольных аптэк. Яны меліся ў кожным горадзе i некаторых буйных мястэчках6.
У цэлым за перадрэформенны час у Беларусі былі зроблены толькі першыя крокі на шляху арганізацыі медыцынскай дапамогі насельніцтву. Не
______________
1 Перковский АЛ. Кризис демографического воспроизводства крепостного крестьянства России в первой половине XIX столетия // Брачпость, рождаемость, смертность в России и в СССР. М., 1977. С.189.
2РДГА, ф.1296, воп.1, кн. 19, арк.268-270, 275.
3РДГА, ф.1281, воп.11, спр. 20, арк.12, 47; ф.1287, воп.Н, спр.1377, арк.6, 9, 17.
4Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С.85.
5Дихтяр СР. Материалы из истории медицинской организации Белоруссии. Очерки по медико-санитарному делу в XIX в. Мн., 1927. С.13; РДГА, ф.1297, воп.244, спр.НО, арк.29.
6Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.87, 88.
67
хапала ні лячэбных устаноў, ні медперсаналу. Тыя лекары, якія меліся, былі . бездапаможнымі перад масавымі эпідэмічнымі хваробамі (халера, тыф, скарлатына, воспа i інш.), смяротнасць ад якіх даходзіла да 50 %. Плата за лякарствы i знаходжанне ў бальніцах далека не ўсім жадаючым дазваляла карыстацца медыцынскай дапамогай. Насельніцтва працягвала лячыцца традыцыйнымі народнымі сродкамі. Некаторыя станоўчыя зрухі ў ахове здароўя народных мае адбыліся ў другой палове XIX ст.
Такім чынам, дэмаграфічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. адбывалася ў складаных сацыяльна-эканамічных i палітычных умовах. За-няпад эканомікі, выкліканы франка-расійскай вайной 1812 г., неўраджаі, голад, эпідэміі, высокая смяротнасць, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі, рост феадальных павіннасцей - прычыны, якія абумовілі вельмі марудныя тэмпы росту насельніцтва, a ў асобныя перыяды i яго скарачэнне. Разам з тым адбываўся працэс нівеліроўкі шматлікіх дробных феадальных груп насельніцтва, зліцця ix з асноўнымі саслоўямі (хаця гэты працэс яшчэ не быў канчаткова завершаны). Вектар унутранай міграцыі цалкам быў накіраваны з вёскі ў горад. Эміграцыя фактычна адсутнічала. Крызіс у дэмаграфічнай сферы сведчыў аб татальным крызісе прыгоннай сістэмы.