Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 2 том Костюк.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
5.68 Mб
Скачать

Глава 3 грамадскі рух

1. Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі

"Белыя" i "чырвоныя". Кастусь Каліноўскі. У канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XIX ст. адбываліся якасныя змены ў складзе ўдзельнікаў вызваленчага руху ў Расійскай імперыі: дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца так званым разначынцам - выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мае, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя "Зямля i воля" (1861-1864) рыхтавала ўсерасійскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаулення народауладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлі еялянам, пабудовы сацыялістычнага ладу на аснове рэфармаванай еялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыі аблас-цей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай прафамы ўзмацніліся ў сувязі з ўздымам антыпрыгонніцкага сялянскага руху i ўзнікненнем рэвалюцыйнай сітуацыі напярэдадні i ў час рэформы 1861 г.

У заходніх - польскіх i беларуска-літоўскіх - губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але i нацыя-нальным пытаннем, найперш - уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні - "чырвоных" i "белых". Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва - шматлікую беззямельную i малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія - сярэдніх i буйных землеўладальнікаў i буйную буржуазію. "Чырво­ныя" зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; "белыя" разлічвалі на дасягненне сваёй мэты

________________

1 Біч М.В. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX -пачатку XX ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1972. №4. С.35, 36.

2 Там жа. С. 35-37.

234

шляхам маніфестацый і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў.

Таксама не было адзінства i сярод "чырвоных". Правую, памяркоўную ix частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры - польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі, Літвы i Правабярэжнай Украіны. Прапагандай гэтай ідэі яны імкнуліся прыцягнуць да паўстання i памешчыкаў, i сялян, прычым першым абяцалі захаваць ix маёнткі, a другім - адразу ж без выкупу i адбывання "часоваабавязаных адносін" перадаць у поўную ўлас-насць зямельныя надзелы, атрыманыя паводле рэформы 1861 г. Прадугледжваліся ўраўнаванне грамадзянскіх правоў сялян i шляхты, замена падушнага падатку падымным i 15-гадовай рэкрутчыны трохгадовай ваеннай службай у сваім краі, аднаўленне уніяцкай царквы. Такую праграму распрацаваў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), утвораны летам 1862 г. у Варшаве. Складаўся ён у асноўным з памяркоўных "чырвоных".

На перагаворах прадстаўнікоў ЦНК з выдаўцамі "Колокола" (А.Герцэнам, М.Агаровым, М.Бакуніным) у Лондане ў верасні 1862 г. апошнія прапа-навалі польскім рэвалюцыянерам прыняць больш радыкальныя лозунгі расійскай рэвалюцыйнай дэмакратыі: "Зямля - сялянам, воля - правінцыям", г.зн. Літве, Беларусі і Украіне. У пісьме А.Герцэна "Русским офицерам в Польше" (кастрычнік 1862 г.) падкрэслівалася: "Зямля сялянам, самастойнасць абласцям - на гэтай падставе, i толькі на ей можа ўстанавіцца дзейсны саюз ваш з польскімі братамі... Скажам разам з палякамі, быць Літве, Беларусі і Украіне з кім яны быць хочуць, ці ні з кім, толькі волю б ix уведаць - не падробленую, a сапраўдную"1.

Аднак фактычна гэтыя прапановы польскімі рэвалюцыянерамі не былі ўлічаны, аб чым сведчаць два аграрныя дэкрэты, выдадзеныя ЦНК 10 (22) студзеня 1863 г. у сувязі з абвяшчэннем паўстання. Новым у ix было толькі абяцанне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзе-сяцін) зямлі беззямельных сялян, якія ca зброяй у руках падтрымліваюць паўстанне. Адначасова ЦНК аб'явіў сябе Часо­вым нацыянальным урадам усёй былой Рэчы Паспалітай.

У Беларусі і Літве падрыхтоўка паўстання пачалася яшчэ восенню 1861 г., калі ў Вільні быў створаны "чырвоны" Камітэт руху на чале з капітанам Генеральнага штаба Л.Звяждоўскім2. Улетку 1862 г. пад націскам варшаўскага ЦНК віленскі цэнтр быў пераўтвораны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). Паводле паведамлення царскага генерала i гісторыка паўстання В.Ратча старшыня ЛПК Звяждоўскі "пачаў "бялець"... Пастаянным яго праціўнікам быў Канстанцін Каліноўскі... які быў чысцейшым прадук-

_____________

1 Герцен А.И. Сочинения. М., 1959. Т.16. С.253-254.

2 Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С 120.

235

там камуністычнай літаратуры... з усімі федэратыўнымі мроямі ("бреднями") "Колокола"1.

К. Каліноўскі да таго часу вы-значыўся як лідэр радыкальнай, рэ-валюцыйна-дэмакратычнай плыні сярод "чырвоных" Літвы-Беларусі. Летам 1862 г. ён стаў членам, аў ка-стрычніку быў абраны старшынёю ЛПК. Звяждоўскі неўзабаве выбыў з яго складу. У канцы 1862 - пачат-ку 1863 г. членамі Л ПК з'яўляліся інжынер-паручнік Я. Козел-Пак-леўскі, урач Б. Длускі, фатограф А. Банольдзі, студэнт Э. Вярыга, выпускнік Пецярбургскага універсітэта 3. Чаховіч2.

К. Каліноўскі нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мас-таўлянах Гродзенскага павета ў сям'і беззямельнага шляхціца, ула-дальніка невялікай ткацкай ману­фактуры. 3 1849 г. шматдзетная сям'я Каліноўскіх жыла ў фальварку Якушоўка (220 дзесяцін зямлі) паблізу м. Свіслач Ваўкавыскага па­вета. У 1852 г. Кастусь скончыў прагімназію ў Свіслачы. У1856-1860 гг. вучыўся на юрьщычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў у дзейнасці падпольных гурткоў польска-беларуска-літоўскай моладзі - навучэнцаў цывільных i вайсковых устаноў Пецяроурга. Атрымаўшы званне кандыдата пра­ва, у сакавіку 1861 г. ён вярнуўся на радзіму. Той жа вясной пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі В.Урублеўскі, Ф.Ражанскі, Э.Заблоцкі, І.Мілевіч, С.Сангін i інш.

Погляды левай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні "чырвоных" знайшлі адлюстраванне ў газеце "Мужыцкая праўда", якая выдавалася К.Каліноўскім, В.Урублеўскім i Ф.Ражанскім з лета 1862 г. да лета 1863 г. у якасці неафіцыйнага органа ЛПК. Усяговыйшласем нумароў. Друкавалася газета на беларускай мове лацінскім шрыфтам у форме адозваў ад імя "Яські - гаспадара з-пад Вільні", прысвечаных набалелым для сялян пытанням. Ас-вятляліся яны сцісла, лагічна, паслядоўна, іншы раз наўмысна па-сялянску грубавата. Для газеты характэрны агітацыйны стыль, разлічаны на асяроддзе малапісьменных i непісьменных сялян.

Звяртаючыся да беларускіх сялян, "Мужыцкая праўда" ў першым нумары заявіла: "Возьмемся, дзецюкі, за рукі i дзяржэмся разам! A калі паны хочуць трымаць з намі, то няхай жа робяць па святой справядлівасці: бо калі іначай - так чорт ix пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаць касу i сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе". Ніхто не дасць

____________

1 Ратч В. Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России. Вильно, 1867.

2 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг.: Документы и материалы. М„ 1964. С.166.

236

вольнасці мужыкам, мужыкі павінны самі заваяваць яе i пабудаваць новы парадак - такі i так, як захочуць самі, - вось лейтматыў "Мужыцкай праўды". "А для таго, дзецюкі, - папярэджваў Каліноўскі, - каб ніхто вас не мог ашукаць, цяпер ужо талкуйце паміж сабою, якой вам вольнасці патрэбна i якім адно спосабам мужык яе дастаць можа". Як бачна з прыведзеных радкоў, Каліноўскі адназначна зыходзіў з ідэі народнай, сялянскай рэвалюцыі i ўсталявання ў выніку яе народаўладдзя i прынцыпова разыходзіўся не толькі з "белымі", але i з памяркоўнымі "чырвонымі", якія рабілі стаўку на вядучую ролю шляхты. Ён бліскуча - вельмі лаканічна, але ў той жа час про­ста i зразумела для кожнага непісьменнага селяніна - сфармуляваў ідэю дэмакратычнай, народнай дзяржавы. "I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай i слухае свайго гаспадара, - пісаў Каліноўскі, - так добры ўрад глядзець павінен шчасце людзей, слухаць народу i рабіць так, як народаві лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа".

Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель у "Мужыцкай праўдзе" не было. Не ўзнімала газета i нацыянальнае пытанне. У больш поўнай меры свае рэвалюцыйна-дэмакратычныя пазіцыі К.Каліноўскі адстойваў і прапагандаваў на пасяджэннях Літоўскага правінцыяльнага камітэта, дзе цвёрда i паслядоўнадамагаўся ўстанаўлення раўнапраўных адносін паміж ЛПК i ЦНК, прыняцця радыкальнай праграмы па аграрна-ся-лянскім пытанні, прызнання права Літвы-Беларусі на ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

В.Ратч на падставе дакументаў следства сведчыў, што Каліноўскі "настойліва праводзіў ідэю аб самастойнасці Літвы", што яго партыя "вырашыла канчаткова пазбавіцца варшаўскай апекі". "Каліноўскі, - пісаў Ратч, - прымаў на сябе дыктатуру. Варшаўскі ўрад павінен быў... атрымаць паведамленне, што Л ітва i Беларусь - самастойная дзяржава". Паводле звестак Ратча, поспех паўстання Каліноўскі ў вырашальнай ступені звязваў з актыўным удзелам у ім сялянскіх мае, ca стварэннем сялянскай арганізацыі i ў сувязі з гэтым выступаў за перадачу ўсёй зямлі сялянству. На шляхту ён не спадзяваўся і выказваўся за ліквідацыю "гэтай гнілой і разбэшчанай касты"1.

Сакратар варшаўскага Нацыянальнага ўрада Ю. Яноўскі ў сваіх ўспамінах адзначаў, што Каліноўскі "не хацеў мець ніякіх стасункаў са шляхтай, a абапіраўся толькі на народ. Адносіны Літвы i Польшчы разумеў толькі як федэратыўныя - з поўнай незалежнасцю Літвы. Зусім не прызнаваў улады Цэнтральнага камітэта, не хацеў прымаць адтуль ніякіх загадаў або распараджэнняў. Гэтая пазіцыя Каліноўскага, якую не ўсе ў Камітэце (ЛПК. - М.Б.) цалкам падзялялі, была падставай непаразуменняў"2.

Таксама аддаў належнае Каліноўскаму i Я.Гейштар, лідэр літоўска-беларускіх "белых". 'Тэта была натура гарачлівая, - успамінаў ён, - але сумленная, без малейшай крывадушнасці. Адданы душой i сэрцам люду i бацькаўшчыне, але прасякнуты крайнімі тэорыямі, прытым літоўскі сепаратыст i на словах крыважэрны дэмагог. Быў ён непараўнальным, узорным канспіратарам, душою Камітэта... Пры першым знаёмстве даводзіў мне, што ўдзел шляхты i памешчыкаў у паўстанні не толькі не патрэбны, але i шкодны. Люд сам заваюе сабе незалежнасць i запатрабуе ўласнасці ў памешчыкаў"3.

______________

1 Ратч В. Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России. С. 144,180 -185, 230-231.

2 Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999. С.161.

3Там жа. С.154.

237

Крайняе абвастрэнне ўзаемаадносін паміж ЛПК i ЦНК у канцы 1862 г. засведчыў член ЦНК А.Авейдэ ў сваіх паказаннях следчай камісіі (студзень 1865 г.). Ён спаслаўся на факты выдалення ca складу ЛПК варшаўскага камісара Н.Дзюлёрана, а затым i яго пераемніка, адзначыў цвёрдасць i рашучасць, з якой Л ПК дамагаўся раўнапраўнасці ва ўзаемаадносінах з Варшавай i перадачы ў падпарадкаванне Вільні Беластоцкага ваяводства. Менавіта Авейдэ па даручэнні ЦНК вёў перагаворы з упаўнаважанымі Літоўскага правінцыяльнага камітэта Э. Вярыгам, затым - з Б. Длускім. "Па нейкай сляпой цвёрдасці i яго (Б.Длускага. - М.Б.) i камітэта віленскага ў гэ-тых неабгрунтаваных, на наш погляд, патрабаваннях, - адзначаў Авейдэ, - я, нягледзячы на ўсе мае намаганні, на ўсе магчымыя саступкі з боку Цэнтральнага камітэта, не паспеў прыйсці да пагаднення з Длускім на працягу цэлых двух ці трох тыдняў. Гэтая акалічнасць была сапраўднай i вялікай шкодай для рэвалюцыі, таму што да самога моманту паўстання (пагаднен­ня) паміж Вільняй i Варшавай не адбылося"1.

К. Каліноўскаму i яго аднадумцам так i не ўдалося паўплываць на пазіцыі ЦНК. Апошні цалкам праігнараваў патрабаванні беларуска-літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў як па праграмных, так i па арганізацыйных пытаннях. Нават рашэнне аб пачатку паўстання варшаўскія дзеячы прынялі, не ўзгадніўшы яго з Вільняй, не ўважыўшы, як пісаў Каліноўскі, "інтарэсаў Літвы"2.

Пачатак паўстання ў Літве - Беларусі. Баявыя дзеянні. Нечаканае аб-народаванне 10(22) студзеня 1863 г. польскім Нацыянальным урадам Маніфеста i аграрных дэкрэтаў i абвяшчэнне паўстання без узгаднення з Літоўскім правінцыяльным камітэтам стварыла крытычную сітуацыю. Л ПК дастаткова доўга вагаўся, як рэагаваць на дзеянні Варшавы. I ўсё ж пасля 10 сутак цяжкага роздуму i аналізу сітуацыі Віленскі камітэт 20 студзеня (1 лютага) 1863 г. выдаў свой маніфест, адрасаваны "літоўцам, беларусам, жэмайцінам i жыхарам іншых абласцей, занятых рускімі", у якім абвясціў правы i свабоды, вызначаныя польскім нацыянальным урадам, яго аграр­ную праграму i заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы3. Гэта азначала, што левыя ў ЛПК на чале з Каліноўскім у тых драматычных умовах дзеля адзінства дзеянняў пайшлі на прынцыповыя саступкі польскім шляхецкім рэвалюцыянерам па ўсіх праграмных пытаннях i фактычна поўнасцю падпарадкаваліся польскаму нацыянальнаму ўраду. Тым не менш, паводле сведчання А.Авейдэ, у Варшаве не было даверу да ЛПК, які абвясціў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі4.

У лютым 1863 г. Н.Дзюлёран, выключаны раней з ЛПК, дамовіўся з лідэрамі віленскіх "белых" Аскеркам i Гейштарам аб захопе ўлады ў паўстанцкай арганізацыі Літвы - Беларусі і атрымаў згоду на гэта ад варшаўскага ўрада. 27 лютага (11 сакавіка) 1863 г. яны адхілілі ад улады Часовы ўрад Літвы i Беларусі на чале з К. Каліноўскім i замянілі яго Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які ўзначаліў Я. Гейштар. Н.Дзюлёран зноў стаў камісарам ЦНК у Вільні. Ад імя Аддзела быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якім абвяшчаліся несапраўднымі i адмяняліся "ўсе паўнамоцтвы i манда­ты", выдадзеныя Л ПК5. У сувязі з гэтымі падзеямі А.Авейдэ паказваў пазней камісіі: "Правінцыяльны камітэт (ЛПК. - М.Б.) не хацеў нейкі час састу-

________________

1 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг. С.166-167,171.

2 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: Документы и материалы. М., 1965. С.76.

3Там жа. С.З.

4 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг. С.168.

5 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. С.11.

238

паць, але па загаду Цэнтральнага камітэта здаў i сваю арганізацыю (падпольныя структуры на тэрыторыі Літвы-Беларусі. - М.Б.) i самога сябе новаўстаноўленай у Вільні рэвалюцыйнай уладзе. Каліноўскі адзін пратэ-ставаў супраць "шляхты", пратэст гэты, аднак, Дзюлёран у Варшаву не прыслаў"1.

У заяве Каліноўскага гаварылася, што члены ЛПК лічаць пагібеллю i здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў i "здымаюць з сябе ўсялякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі i за ўсе страты i няшчасці, якія прынясе процілеглае духу i тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва літоўскай справай". Разам з тым ЛПК заявіў, што ён падпарадкоўваецца "галаве паўстання", бо, "па-першае, не жадае пачынаць згубных для рэвалюцыі разладаў i нязгодаў і, па-другое, з-за таго, што не адчувае сябе дастаткова мощным, каб вырваць кіраўніцтва справамі з рук сваіх праціўнікаў"2.

Такім чынам, з-за слабасці рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл К. Каліноўскі вымушаны быў супрацоўнічаць са шляхецкімі рэвалюцыянерамі, фактычна падпарадкоўвацца ix цэнтрам, дзейнічаць ад імя польскага нацыянальнага ўрада, прытрымлівацца ўстаноўленай гэтым урадам праграмы. Магчымасці звярнуцца да беларускага i літоўскага народаў з праграмай барацьбы, якая істотна адрознівалася б ад праграмы ЦНК, у К.Каліноўскага не было. У выпадку непадпарадкавання яму пагражала абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе з адпаведнымі вынікамі. Гэта было прадугледжана адпаведным пунктам дэкрэта Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы аб ліквідацыі Л ПК ад 27 лютага (11 сакавіка): "Невыкананне або затрымка выканання загадаў як Нацыянальнага ўрада, так i яго чыноўнікаў, самаўпраўныя дзеянні ў сучасных абставінах з'яўляюцца дзяржаўнай здрадай; вінаватыя ў такім злачынстве падлягаюць неадкладнаму пакаранню па ўсёй строгасці польскага ваеннага права"3.

Галоўнай задачай "белых", якія далучыліся да паўстання i захапілі кіраўніцтва ім, з'яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў сялянскую рэвалюцыю. Праграма памяркоўных "чырвоных", абвешчаная ў Маніфесце i аграрных дэкрэтах ад 10(22) студзеня, захоўвалася, што пацвердзіў дэкрэт ЦНК ад 10 мая 1863 г. аб пераўтварэнні яго ў Нацыянальны ўрад. Аднак пэўным чынам канкрэтызаваліся пазіцыі гэтагаўрада па нацыянальным пытанні: ён абяцаў "братнім народам Літвы i Русі, злучаным з Полынчаю, забеспячэнне найшырэйшага развіцця нацыянальнасці i мовы" i "прызнанне Літвы i Русі ў якасці частак, зусім роўных з Каронай, з якой яны ўтвараюць адзіную цэласную дзяржаву"4. Адзначаныя пункты дэкрэта выключалі нават пастаноўку пытання аб праве беларусаў, літоўцаў i ўкраінцаў на самавызначэнне свайго лёсу.

Пасля роспуску Л ПК віленскі "белы" камітэт перагледзеў усе яго кадравыя прызначэнні ў падпольных структурах Літвы i Беларусі. У ваяводствы, паветы i акругі прызначаліся цывільныя начальнікі, важнейшай задачай якіх з'яўлялася матэрыяльнае забеспячэнне паўстанцкіх атрадаў. Ix арганізацыя i кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўскладваліся на ваяводскіх ваенных начальнікаў. Як правіла, яны былі i камандзірамі найбольш буйных ат-

__________________

1 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг. С.168.

2 Цыт. па кн.: Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши. М., 1962. С.287.

3 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. С.12.

4 Historia Powstania Narodu Polskiego. T.l. S.322-323.

239

радаў і злучэнняў. Каардынавалі дзейнасць цывільных i вайсковых паўстанцкіх улад ваяводскія камісары. На пасаду гродзенскага ваяводскага камісара пасля роспуску ЛПК быў прызначаны К.Каліноўскі.

Першыя паўстанцкія атрады з'явіліся ў Беларусі з Польшчы ў студзені-лютым 1863 г. Самым буй­ным з ix быў атрад пад камандаваннем Р.Рагінскага. Пры няспынным пераследзе царскімі войскамі ён прайшоў праз Пружанскі павет да Пінскага, дзе каля в. Боркі ў лютым быў разбіты. Фарміраванне мясцовых атрадаў i выхад ix у месцы збору пачаліся ў сакавіку-красавіку 1863 г.

Абмежаваная праграма паўстання i прыход да кіраўніцтва "белых" вы­ключалі магчымасць шырокага ўдзелу ў ім сялянства Беларусі i Літвы, для якога быў зусім чужы i незразумелы лозунг польскіх шляхецкіх рэвалюцыя-нераў аб аднаўленні Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Сярод расійскай грамадскасці, нават ліберальна-дэмакратычнай, гэты лозунг справакаваў небывалы ўздым вялікадзяржаўнага шавінізму, якому не паддаўся фактычна толькі герцэнаўскі "Колокол". Аднак прыхільнікаў у апош-няга было мала. Праз дзяржаўныя ўстановы, царкву, школу, друк шавіністычная хваля шырока распаўсюдзілася ў Расіі i паралізавала намаганні "Зямлі i волі" ўзняць ўсерасійскае сялянскае паўстанне. Гэтым, па сутнасці, прадвызначыўся i лёс паўстання ў Польшчы, Літве i Беларусі. Спадзяванні яго кіраўнікоў на дапамогу заходніх дзяржаў таксама не спраўдзіліся. У адзінаборстве з магутнай расійскай арміяй паўстанцы былі асуджаны на паражэнне: у Беларусі i Літве ix налічвалася прыблізна 15 тыс., a змагацца ім давялося супраць рэгулярнага войска, якое складалася з 318 рот салдат, 48 эскадронаў кавалерыі, 18 казацкіх соцень i мела на ўзбраенні 120 палявых гармат1.

3 прычыны несувымернасці сіл баявыя дзеянні паўстанцаў, узброеных у большасці косамі, пікамі i паляўнічымі стрэльбамі, з самага пачатку насілі характар партызанскай барацьбы: атрады пазбягалі сутычак з больш моц-нымі сіламі i нападалі толькі тады, калі была надзея на поспех. Яны пастаянна знаходзіліся ў руху. Прыходзячы ў вёску ці мястэчка, паўстанцы склікалі сходы жыхароў, абвяшчалі ім маніфест i аграрныя дэкрэты, складалі акты аб перадачы зямлі ва ўласнасць сялян, прымалі ад ix прысягу на вернасць, забіралі казённыя грошы, а сабраныя з сялян падаткі вярталі ім. Іншы раз праводзілі публічныя суды i пакаранні людзей, якія аказвалі дапамогу ўладам у барацьбе з паўстаннем. Усяго на сучаснай тэрыторыі Беларусі з лютага па жнівень 1863 г. зафіксавана 46 баёў i баявых сутычак паўстанцаў з царскім войскам. 3 ix 2/3 адбыліся на Гродзеншчыне i Віленшчыне2.

У Гродзенскай губерні вясною 1863 г. дзейнічалі пяць паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася каля 1700 чалавек. У маі яны правялі больш за

_____________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.70.

2 Падлічана па: Філатава А. 3 хронікі баявых сутычак паўстанцаў // Беларуси гістарычны часопіс. 1993. №3. С.54-60.

240

20 баёў. Найбуйнейшы з ix адбыўся 21 мая каля м. Мілавіды Слонімскага павета. 3 аднаго боку ў ім удзельнічала каля 800 паўстанцаў (некалькі атрадаў), a з другога - пяць рот салдат, якія мелі чатыры гарматы. Бой працягваўся некалькі гадзін. Карнікі не змаглі ўзяць лагер паўстанцаў i з вялікімі стратамі адышлі. Аднак i паўстанцы не сталі чакаць прыбыцця новых сіл ворага: уночы яны непрыкметна пакінулі лагер.

Паўстанне ў Гродзенскай губерні вызначалася адносна больш актыўным удзелам у ім сялян. 3 усіх сялян, што ўдзельнічалі ў паўстанні на сучаснай тэрыторыі Беларусі, больш за 33 % прыпадала на Гродзеншчыну. Адпаведны па-казчык па беларускіх паветах Віленскай губерні складаў 27 %, па Мінскай - 20, па Магілёўскай - 13, па Віцебскай - толькі 7 %1.

Адносны поспех у пачатку паўстання спадарожнічаў выступленню атрада Л.Звяждоўскага, прызначанага ваенным начальнікам Магілёўскага ваяводства. 3 дапамогаю студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута яму ў ноч на 24 красавіка 1863 г. удалося захапіць павятовы цэнтр Горкі. Ад­нак мясцовыя сяляне не падтрымалі паўстанцаў, i атрад Звяждоўскага неўзабаве быў разбіты.

Недавер у сялян выклікаў факт падтрымкі паўстання з боку мясцовых польскіх памешчыкаў, абмежаваная праграма яго кіраўнікоў, лозунг аднаўлення польскай дзяржавы. Да таго ж улады i праваслаўная царква распаўсюджвалі беспадстаўныя чуткі, быццам польскія памешчыкі паўсталі супраць рускага цара за тое, што ён вызваліў сялян з прыгону, i з мэтай аднавіць прыгоннае права. Моцна паўплывалі на сялян i тыя змены ў рэалізацыі рэформаў ад 19 лютага, на якія пайшоў урад у сувязі з паўстаннем. У выніку болыпасць сялянства Беларусі не падтрымала паўстанне, а значная частка, асабліва ў Віцебскай i Магілёўскай губернях, выступіла супраць яго, дапамагала ўладам лавіць паўстанцаў, граміла маёнткі польскіх паноў2.

Вяртанне К.Каліноўскага да кіраўніцтва паўстаннем у Літве - Бела­русі. Разгром многіх паўстанцкіх атрадаў, шматлікія страты ў выніку баявых дзеянняў, пасіўнасць "белых" у падпольных структурах прымусілі Н.Дзюлёрана, які з пачатку сакавіка фактычна ўзначальваў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, зноў запрасіць у Вільню К.Каліноўскага. Разам з ім у пачатку чэрвеня 1863 г. у склад віленскага паўстанцкага цэнтра, які стаў называцца Выканаўчым аддзелам Літвы, увайшлі У. Малахоўскі i I. Каліноўскі. Дзякуючы ім дзейнасць аддзела прыкметна актывізавалася i радыкалізавалася. Рашучасцю, прынцыповасцю i адданасцю рэвалюцыйнай справе па-ранейшаму вызначаўся К.Каліноўскі.

Істотныя змены ў характары кіраўніцтва паўстаннем адлюстраваны ў лісце камандзіру паўстанцкага атрада Ф. Віславуху ад 16 (28) чэрвеня 1863 г. Аўтар пісьма (відаць, У. Малахоўскі) паведамляў: "У нас у Літве толькі ця­пер справа даходзіць да грамадзянскай арганізацыі, бо да гэтага часу адміністрацыя ў правінцыі амаль не дзейнічала з-за подласці i баязлівасці дваранства. Цяпер малады элемент бярэ дваранства ў ціск, праз 2-3 тыдні вы адчуеце гэта адрозненне"3.

Уплыў К. Каліноўскага i яго аднадумцаў у Выканаўчым аддзеле дастаткова выразна праявіўся ў "Приказе ад ураду польскага над цэлым краем Літоўскім і Беларускім да народу зямлі Літоўскай і Беларускай", выдадзеным у тым жа месяцы на беларускай мове. У ім выкрывалася лжывасць

________________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.39 (падлік С.М. Самбук).

2 Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т.2. С.517.

3 Восстание в Литве и Белоруссии 1863 - 1864 гг. С.40 - 41.

241

афіцыйнай прапаганды наконт паўстання як справы польскіх паноў. У сувязі з гэтым ад імя паўстанцаў заяўлялася: "Но дзела наша - не дзела панскае, a справядлівай вольнасці, якой вашы дзяды ды бацькі здаўна жылі... Пан будзе ліхі - пана павесім як сабаку! Мужык будзе кепскі1 - то i мужыка павесім..." Адозва заклікала "чыншаў, аброкаў i падаткаў у казну маскоўскую ды i панам ніякіх больш не плаціць" ("бо гэтаўжо зямля ваша"). Па-водле загаду, падаткі "народ зямлі Літоўскай i Беларускай" павінен быў плаціць "казне польскай" .

3 31 ліпеня К.Каліноўскаму былі перададзены паўнамоцтвы старшыні Выканаўчага аддзела Літвы, a з 22 жніўня - i паўнамоцтвы камісара варшаўскага ў Вільні. Такім чынам, да канца лета 1863 г. у яго руках сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі i Літвы. Аднак выкарыстаць яе для рэалізацыі сваёй праграмы ён ужо не меў ні часу, ні магчымасці, бо, паводле ацэнкі М.Мураўёва, у пачатку верасня паўстанне ў беларуска-літоўскіх губернях было практычна задушана3.

Падаўленне паўстання. Пашырэнне ў 1861 г. польскага нацыянальна-вызваленчага руху на Віленскую, Гродзенскую i Ковенскую губерні прымусіла ўрад абвясціць у гэтых губернях у жніўні таго ж года ваеннае становішча. 3 пачаткам паўстання яно было ўведзена ў Мінскай, Віцебскай i Магілёўскай губернях, далучаных да Віленскага генерал-губернатарства. У маі 1963 г. генерал-губернатарам беларуска-літоўскіх губерняў Аляксандр II прызначыў генерала М. Мураўёва, які яшчэ ў пачатку 30-х гг. служыў Міка-лаю I на пасадах магілёўскага i гродзенскага губернатараў, добра ведаў край i меў вопыт падаўлення тагачаснага польскага паўстання. Цар ухваліў яго праграму "супакаення" краю i надзяліў дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Мураўёву падпарадкоўваліся ваенныя губернатары i ваенныя начальнікі паветаў, узброеныя сілы, жандармерыя i паліцыя, следчыя камісіі i ваенна-палявыя суды. Прыгаворы апошніх пасля зацвярджэння ваеннымі гу-бернатарамі i генерал-губернатарам выконваліся неадкладна, смяротныя пакаранні - публічна, на плошчах гарадоў. Усяго ў краі было пакарана больш за 15 тыс. чалавек. 3 ix 123 былі павешаны ці расстраляны, 12 355 сасланы пад нагляд паліцыі па месцах жыхарства, 3776 чалавек высланы без следства i суда4.

Паказальна, што каля 70 % усіх удзельнікаў паўстання, прыцягнутых да адказнасці, складала шляхта, у абсалютнай большасці беззямельная i малазямельная, якая здабывала сродкі для жыцця ўласнай працай на арандаванай зямлі ці ў рамястве, службай у дзяржаўных i прыватных установах. Прадстаўнікі дэмакратычных пластоў гарадскога насельніцтва і беззямель­ная шляхта (фактычна разначынцы) складалі каля 75 % усіх паўстанцаў на тэрыторыі Беларусі5.

Нерухомая i рухомая маёмасць пакараных па суду канфіскоўвалася, а высланых адміністрацыйна - секвестравалася. На ўсіх западозраных у спачуванні паўстанцам адвольна накладаліся ўсемагчымыя і нічым не рэгла-ментаваныя штрафы. Жыхарам мужчынскага полу (акрамя сялян) забаранялася без дазволу ўлад адлучацца з дому далей, чым на 30 вёрст. У сельскай

____________

1 Маюцца на ўвазе сяляне, якія дапамагалі ўладам падаўляць паўстанне.

2 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. С.29-31.

3 Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусь Т.2. С.537.

4 Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. С.25-26.

5 Псторыя Беларускай ССР. Т.2. С.57 - 58 (падлікі С.М. Самбук).

242

мясцовасці з ліку сялян ствараліся ўзброеныя каравулы ад 60 да 100 чалавек кожны, у якія ўключаліся некалькі салдат на чале з унтэр-афіцэрамі. На спе-цыяльных заставах яны павінны былі правяраць усіх прахожых i праезджых, лавіць i праследаваць паўстанцаў. За ix выдачу сялянам даваліся грашовыя ўзнагароды. Тыя ж вёскі, дзе паўстанцы знаходзілі падтрымку, цалкам спальваліся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёну, a самі яны высылаліся ў аддаленыя губерні Расіі. Маёнткі памешчыкаў, якія не даносілі паліцыі аб з'яўленні ў ix уладаннях паўстанцаў, адбіраліся ў казну. Былі закрыты дваранскія сходы, a выбраныя імі прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства, міравыя пасрэднікі i ўвогуле ўсе чыноўнікі, якія па службовых абавязках мелі непасрэдныя зносіны з насельніцтвам, заменены расійскімі чыноўнікамі. Тое ж рабілі з настаунікамі i медыцынскімі работнікамі. Выхадцаў з Расіі заваблівалі на службу ў Беларусь i Літву павышанымі на 50 % акладамі, магчымасцю набыць на льготных умовах зямлю i зрабіць хуткую кар'еру. За падтрымку паўстання закрываліся ці пераўтвараліся ў правас-лаўныя храмы касцёлы i кляштары1.

Жорсткімі рэпрэсіямі Мураўёў прымусіў "белых" памешчыкаў i вышэй-шае каталіцкае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання. Гэта замацоўвалася падпісаннем вернападданніцкіх адрасоў на імя цара.

Ва ўмовах страшэннага тэрору, здрадніцтва i шпіёнства К.Каліноўскі, дзякуючы незвычаиным здольнасцям канспіратара, пратрымаўся на волі да канца студзеня 1864 г. Ён не раз мог перабрацца за мяжу, але не пайшоў на гэта, бо імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб захаваць у Беларусі і Літве пад-польную паўстанцкую арганізацыю з мэтай падрыхтаваць новае паўстанне вясною 1864 г. Выдадзены здраднікам, Каліноўскі ў ноч на 29 студзеня 1864 г. трапіў у рукі Мураўёва. На следстве, якое працягвалася да канца лютага, трымаўся мужна, з высокай годнасцю. Матэрыялы следства характарызу-юць Каліноўскага як выразніка інтарэсаў не Польшчы, a Літвы-Беларусі, і паказваюць, што свае адносіны да Расіі ён фармуляваў у залежнасці ад яе стаўлення да беларускага народа i краю.

Знаходзячыся ў турме i не маючы ніякіх ілюзій наконт свайго далейшага лесу, К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю "Лісты з-пад шыбеніцы" з просьбай апублікаваць ix, "каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на Маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць i чаго па сваей сіле дабіваціся будуць..." Заклікаючы свой народ да далейшага змагання за волю, ён выказаўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Літвы-Беларусі: "Нам адно сільно з шчырай верай за свае стаяці трэба, а ронд (урад) наш павінен быць на ўсё чуткі, каб для дабра народнага з усяго карыстаць"2.

Ваенна-палявы суд прыгаварыў К.Каліноўскага да расстрэлу, але Мураўёў выказаўся за павешанне. Пакаранне адбылося 10(22) сакавіка 1864 г. у 10 гадзін 30 хвілін раніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні ў прысутнасці велізарнай колькасці людзей. Стоячы перад шыбеніцай, за момант да смерці К.Каліноўскі ўнёс "папраўку" ў прыгавор. Калі яго назвалі "дваранінам", ён крыкнуў: "У нас няма дваран, усе роўныя!"

Значэнне паўстання. У паўстанні 1863-1864 гг., якое ў тых умовах амаль не мела шанцаў на перамогу, праявілася мужнасць, рашучасць i самаахвярнасць многіх сыноў Беларусі ў змаганні за волю i лепшую долю народа.

________________

1 Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. С.25-26; Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т.2. С.485,524,530,533-538,542-543,548 -550.

2 Да беларускага люду. Лісты з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага// Маладосць. 1988. №1. С.139-142; Каліноўскі К. За нашу вольнасць. С.40,44.

243

Сярод ix як сапраўдны нацыянальны герой вылучаецца К. Каліноўскі. Менавіта з яго дзейнасцю звязана перарастанне напярэдадні i ў час паўстання беларускага нацыянальна-культурнага руху ў палітычны. К. Каліноўскі адстойваў права беларусаў i літоўцаў на самавызначэнне свайго лесу, на ўтварэнне самастойнай дзяржавы ў форме Літоўска-Беларускай рэспублікі, у якой урад быў бы добрым слугою народу. Для плыні, узначаленай Каліноўскім, было характэрна ўсведамленне беларускага народа як мужыц-кага i ў сувязі з гэтым арганічнае спалучэнне нацыянальнага i аграрна-сялянскага пытанняў. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян і разлічвалася на ажыццяўленне сіламі арганізаванага сялянства i іншых пластоў працоўнага насельніцтва. Аднак у кіраўніцтве паўстаннем верх узялі польскія шляхецкія рэвалюцыянеры. Прадыктаваная імі абмежаваная праграма паўстання, з аднаго боку, i ца-рысцкія ілюзіі ў вёсцы - з другога, прычыніліся да таго, што большасць ся­лян не падтрымала паўстанцаў, а значная частка выступіла супраць ix. Гэта - адна з прычын паражэння паўстання. Тым не менш, дзякуючы паўстанню сялянеБеларусі атрымалі ад урада істотныя саступкі, якія аблегчылі ix становішча і паскорылі развіццё капіталістычных адносін у беларускай вёсцы.

Пасля падаўлення паўстання ў заходніх губернях пачалася працяглая паласа палітычнай рэакцыі i татальнай русіфікацыі, усталяваўся рэжым выключных законаў. Жорсткімі рэпрэсіямі былі знішчаны тыя парасткі бела­рускага нацыянальна-культурнага адраджэння, якія з'явіліся ў 40-50-я гг., i надоўга выкаранены ўсе праявы рэвалюцыйнай i адраджэнскай дзейнасці. 3 паўстаннем звязана i закрыццё адзінай на той час вышэйшай навучальнай установы ў Беларусі - Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Да канца свайго існавання самадзяржаўе так i не дазволіла адкрыць тут хоць бы адну вышэйшую навучальную ўстанову, што адмоўна адбілася на фарміраванні інтэлігенцыі, развіцці навукі i культуры Беларусі.