Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 2 том Костюк.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
5.68 Mб
Скачать

3. Становішча ва Усходняй Беларусі

Гаспадарчая разруха. Жыццёвы ўзровень насельшцтва. Беларускія абшары на ўсход ад лініі германскіх і расійскіх акопаў (больш за 150'тыс. км2 сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 75 % яе агульнай плошчы) працягвалі заставацца пад юрысдыкцыяй царскіх улад. Гэта прастора (Вщебская, Магілёўская і большая частка Мінскай губерні) служыла тылавой зонай расійскага Заходняга фронту. Вайна і сюды прынесла дэзарганізацыю народнай гаспадаркі, рэзка пагоршыла становішча насельніцтва.

Так, павялічыліся дыспрапорцыі ў функцыяніраванні прамысловага сектара эканомікі: вялікія прыбыткі ад паставак у казну забяспечвалі высокія тэмпы развіцця тым галінам прамысловасці, якія працавалі на патрэ­ бы арміі, астатнія ж апынуліся ў заняпадзе. , •

У гады вайны хутка пачалі нарошчваць вытворчасць хлебапякарна-сушыльныя, тэкстыльныя, швейныя, абутковыя прадпрыемствы. Іх ўдзельная вага ў цэнзавай прамысловасці Беларусі вырасла з 1,6 % у 1913 г. да 13,2 % У 1917 г. на вытворчасць ваеннай прадукцыі пераключаліся металаапра-цоўчыя прадпрыемствы3.

_______________

1 Лиаратура і мастацтва. 1990. 30 Л1стап.

2 Зборшк "Наша Шва". Вшьня, 1920. С.10-11.

455

Аб велічыні ваенных прыбыткаў сведчаць наступныя факты: на Рэ-чыцкім дротава-цвіковым заводзе яны выраслі ў 16,2 раза, Скокальскім па-равым млыне (Слуцкі павет) — у 8,8 раза, Віцебскім аптычным заводзе - у 5 разоў1.

На фоне імклівага росту ваенных паставак вытворчасць мірнай прадукцыіі рэзка знізілася. 3 прычыны ўвядзення "сухога закону" амаль перастала існаваць добра развітая ў папярэдні час вінакурна-гарэлачная прамысловасць. Заняпалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, скарацілася вытвор­часць цэглы і дахоўкі, сукна і г.д. У 1916 г. аб'ём вытворчасці прадпрыемстваў, не звязаных з выкананнем ваенных заказаў, складаў ва Усходняй Беларусі ўсяго 15-16% прадукцыі цэнзавай прамысловасці 1913г. інтарэсы народнага спажывання бьлі прынесены ў ахвяру вайне.

У цэлым прамысловасць у Беларусі панесла падчас вайны большыя страты, чым у аддаленых ад фронту рэпёнах Расійскай імперыі. 3 1914 да канца 1917 г. ва Усходняй Беларусі (у межах БССР да 1939 г.) колькасць цэнзавых прадпрыемстваў (уключаючы чыгуначныя майстэрні) ска­рацілася з 829 да 297 (на 65 %), а колькасць занятых на іх рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. чалавек (на 34 %)2.

На стан сельскай гаспадаркі Усходняй Беларусі згубна падзейнічала ска-рачэнне рабочай сілы ў выніку мабілізацый, прыцягнення сялян на абарон-ныя работы, ахову транспартных аб'ектаў і т.д. 3-за гэтага многія сялянскія гаспадаркі засталіся без работнікаў-мужчын. Да лета 1917 г. у Віцебскай гу-берні такіх гаспадарак было 32,5 % у сямі паветах Мінскай губерні -31,2 %\

У выніку рэквізіцый коней, адцягнення рабочай жывёлы для перавозкі ваенных грузаў і г.д. шмат гаспадарак засталося і без цяглавай сілы. Летам 1917 г. у Віцебскай губерні (без Дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паве-таў) не мелі рабочай жывёлы 14,9 % сельскіх гаспадарак, у Магтлёўскай гу­берні - 9,3, у сямі паветах Мінскай - 5,4 %.

Значную шкоду вытворчасці наносілі будаўніцтва на сельгасугоддзях абарончых аб'ектаў, бесперапыннае перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі войскаў, бежанцаў і г.д.

Усё гэта мела вынікам скарачэнне ў 1917 г. у параунанні з 1914 г. на неа-купаванай тэрыторыі Беларусі пасяўных плошчаў пад асноўнымі культу­рамі на 15,6 %5. Валавыя зборы пшаніцы ў 23 ўсходніх паветах Беларусі знізіліся ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. на 31 %, жыта - на 30, ячменю і аўса -на 19 (збожжавых у цэлым - на 25), бульбы - на 7 %6.

3-за рэквізіцый жывёлы і кармоў, перыядычных эпізаотый агульнае па-галоўе жывёлы ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях скарацілася з 1914 па 1916 г. на 11,4 %7.

_________________

1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. С.Э6, 107.

2 Падл1чана па: Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. Мн., 1966. С.73 (табл.).

3 Анфимов А.М. Российская деревня в годы первой мировой войны. М., 1962. С. 189.

4 Падлічана па: Поуездные итоги Всероссийской сельскохозяйственной и поземельной переписи 1917 г. по 57 губерниям и областям // Труды ЦСУ. Т.5. Вып. 2. М., 1923. С. 10-И. 58-59,206-207.

5 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.)-С.37.

6 Падлічана па: Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. С.112. (табл.).

7 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.)-С.41-46.

456

Вайна сур'ёзна дэзарганізавала ва Усходняй Беларусі работу транспарту, асабліва чыгуначнага. Рэзкае павелічэнне ў час вайны нагрузкі пры сла-бой тэхнічнай аснашчанасці, недахопе паравозаў і вагонаў, ва умовах паліўнага крызісу адмоўна адбілася на функцыяніраванні чыгунак. Нераз-бярыха панавала ў арганізацыі пасажырскага руху, рэзка скараціліся пера-возкі прыватных грузаў, затое ўдзельная вага ваенных перавозак ўзрасла з 1 % у1913г. да 50% у 1916г.1

Ваенныя абставіны дэфармавалі структуру знешняга і ўнутранага гандлю Беларусі. У выніку закрыцця заходніх рынкаў і зніжэння попыту на поўдні імперыі поўны крах наступіў для экспарту лесу, зменшыўся аб'ём гандлю льном - асноўных прадметаў вывазу з Беларусі

У той жа час у сувязі з ростам спажывецкага попыту за кошт бежанцаў і вайскоўцаў, што нахлынулі ва ўсходнюю частку краю, вырасла ёмістасць унутранага рынку. Павялічыліся абароты па продажы адзення, тытуню, мяса, збожжа, жалеза. Спыненне казённага продажу гарэлкі спрыяла шыро-каму распаўсюджанню самагонаварэння і нелегальнага гандлю гарэлкай, на чым тайныя гандляры нажывалі велізарныя прыбыткі.

Хутка абясцэньваўся царскі рубель: на момант падзення самадзяржаўя; яго афщыйны курс знізіўся да 56 кап., а пакупная здольнасць, паводле афщыйных даных, - да 27 кап. (паводле іншых звестак - нават да 14 кап.)2.

Наступствы вайны і звязанай з ей гаспадарчай разрухі, падзенне пакупной здольнасці рубля значна пагоршылі становішча шырокіх мас народа.

Ва Усходняй Беларусі ў сувязі з наплывам вайскоўцаў і бежайцаў харчовы крызіс, дэфіцыт прадметаў першай неабходнасці, жыллёвая праблема набылі асабліва вострыя формы. Да канца 1915 г. запасы харчавання ў гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складалі 10-20 % ад неабходнай колькасці3. 1916 год прынёс далейшае пагаршэнне становішча. Над гарадамі навісла пагроза голаду, з-за недаядання папаўзла ўверх захворваемасць людзей. Дэфіцыт прадуктаў харчавання і іншых тавараў пацягнуў за сабой хуткі рост цэн. Да канца 1916 г. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу­бернях кошт прадуктаў і прамысловых вырабаў узрос у параўнаннні з даваен-ным часам у тры-пяць разоў. Намінальнае павышэнне заработнай платы на прадцрыемствах, якія працавалі на вайну, не кампенсавала яшчэ больш хуткага росту цэн.

Народнагаспадарчы крызіс, знаходжанне ў прыфрантавой зоне адмоўна адбівалася і на жыццёвым узроўні беларускіх сялян. І без таго паменшаныя ў час вайны зборы збожжа адбіраліся бесперапыннымі рэквізіцыямі. Скара­чэнне адыходніцтва і іншых сялянскіх промыслаў рэзка зменшыла грашо-выя даходы вяскоўцаў. Сяляне куплялі ўсё менш і менш, пераходзілі да натуральнай гаспадаркі.

Ваенныя аперацыі расійскіх войскаў у Беларусі у 1916 г. Бядотнае са-цыяльна-эканамічнае становішча Беларусі яшчэ больш абцяжарвалася баявымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Каб дапамагчы войскам саюзнай Францыі, супраць якіх у раёне крэпасці Вердэн немцы перайшлі ў наступленне, Расійскае камандаванне ў сакавіку 1916 г. ажыццявіла наступальную аперацыю ў раёне Дзвінск- воз. Нарач-воз. Вішнеўскае. Агульнай мэтай апера-

___________

1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. С.208-209. М П°гРебинский АЛ. Государственные финансы царской России в эпоху империализма.

Г ^п <^абм4#Э.М.РеволюционноедвижениевБелоруссии(август1914-февраль 1917гг.). , Ъ-ЭД. С.62-63 (табл.).

457

цый вызначалася дасягненне лініі Мітава (цяпер г.Елгава, Латвія) – Баўска-Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва)-Вільня-Дзяляцічы (цяпер веска Навагрудскім раёне). Заходні фронт свой галоўны удар павінен быў наносіць войскамі 2-й арміі (выконваючы абавязкі камандуючага генерал А.Рагоза) у напрамку Свянцяны-Вількамір, дадатковы - войскамі 10-й арміі (генерал Я. Радкев1ч) на Вільню1. Месца і час аперацый былі выбраны няўдала: на ўчастку наступлення знаходзілася шмат азёр і балот, з-за вясно-вага бездарожжа і моцных дажджоў перамяшчацца войскам у гэтым раёне станавілася неверагодна цяжка.

Расійская 2-я армія мела ў сваім складзе восем стралковых карпусоў і адну кавалерыйскую дывізію: 373 тыс. штыкоў і шабель, 605 лёгкіх і 285 цяжкіх гармат2. Наступленне 2-й арміі ажыццяўлялася трыма групамі правым флангам - на поўнач ад чыгункі Паставы-Свянцяны, цэнтральнай групоўкай - каля воз. Нарач, левым флангам - паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае.

2-й расійскай арміі супрацьстаяла 10-я германская (камандуючы гене­рал Г.Эйхгорн). Яе абарончая паласа дасягала 2 км у глыбіню, складалася з некалькіх ліній добра абсталяваных акопаў. Перад акопамі былі змайстра-ваны драцяныя загароды з каламі ў пяць-шэсць радоў, а паміж загародамі раскіданы рагаткі.. 10-я армія немцаў у складзе дзевяці пяхотных і дзвюх ка-валерыйскіх дывізій мела ў сваім распараджэнні 82 тыс. штыкоў і шабель, 29 лёгкіх і 138 цяжкіх гармат. Такім чынам, расіяне мелі вялікую колькас-ную перавагу як у жывой сіле, так і ў артылерыі. Тэта, аднак, не паўплывала на вынік аперацыі.

Бітва пачалася атакай дзвюх фланговых груп 2-й арміі 5(18) сакавіка, хаця да гэтага дня канцэнтрацыя расійскіх войскаў не была закончана. Ата­ка праводзілася неарганізавана, асобнымі карпусамі, кепска звязанымі адзін з адным. На шматлікх мясцовых рачулках пачаў трэскацца лёд, і пры іх пе-раадоленні людзі правальваліся ў ледзяную ваду. Вадой пачалі запаўняцца і акопы

У такіх умовах расійскія салдаты дасягнулі на некаторых участках ума-цаванняў праціўка. У цясніне паміж азёрамі Вішнеўскае і Нарач для немцаў склалася крытычная сітуацыя, з цяжкасцю ўтрымалі яны фронт і каля Паставаў3. Але неўзабаве з-за моцнага агню немцаў і вялікіх страт на-ступальны парыў расійскіх войскаў згас. Спробы новых атак, якія працяг-валіся да 15(28) сакавіка, прыводзілі толькі да нязначных тактычных поспе-хаў. Абарона немцаў нідзе не была прарвана.

У ходзе Нарачанскай аперацыі царскія войскі панеслі велізарныя страты. Толькі 2-я армія страціла 78,5 тыс. салдат і афіцэраў (звыш 30 % сіл сваіх ударных груповак), сярод іх 12 тыс. абмарожаных і замерзлых; 5 тыс. трупаў было знята з германскіх драцяных загародаў. Страты немцаў, паводле ацэначных даных, дасягалі 30-40 тыс. чалавек4.

_______________

1 Подорожный Н.Е. Нарочская операция в марте 1916 г. на русском фронте мировой войны. М., 1938. С. 15.

2 Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914-1918 гг.: Военно- исторический очерк. М, 1964. С.170-171.

3 Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. Т.1. С.169-170; Керсноес- кийАА. История русской армии. М., 1999. С.596, 599.

4 Подорожный Н.Е. Нарочская операция в марте 1916 г. на русском фронте мировой войньь С.151-153; Вержховский Д.В., .Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914-1918 п» Военно-исторический очерк. С.172.

458

На лета 1916 г. Расійскім камандаваннем было запланавана буйное на­ступленне, у ходзе якога галоўны удар па праціўніку павінны былі нанесці арміі Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі Аднак наступленне мела по-спех толкі на Пауднёва-Заходнім фронце, дзе ўдалося ажыццявіць прарыў аўстра-венгерскіх пазіцый (Брусілаускі прарыу). У выніку праведзеная у чэрвені-ліпені1916 г. сіламі Заходняга фронту Баранавіцкая (Скробава-Гарадзішчанская) аперацыя мела толкі дапаможнае значэнне. Яе ажыццяўленне ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы генерал А. Рагоза). У раёне аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных і дзве казацкія дывізіі агульнай колькасцю 340 тыс. чалавек. ім супрацьстаяла 9-я армія праціуніка (камандуючы генерал Р. Войрш) у складзе чатырох карпусоў, якая валодала добра умацаванай лініяй абароны у дзве-тры паласы. Коль-касная перавага і ў гэтай аперацыі была на баку расійскіх войскаў.

У ходзе пачатай 20 чэрвеня (3 ліпеня) атакі некаторыя расійскія дывізіі авалодалі першай лініяй нямецкіх акопаў. Армейская група Р.Войрша апынулася ў складаным становішчы, усе яе рэзервы былі пушчаны у ход1. Аднак у наступныя дні расійскія войскі не змаглі развіць першапачатковы поспех. Контрударам праціўніка яны былі адкінуты на зыходныя пазіцыі. 1(14) ліпеня немцы занялі пакінутыя раней акопы каля в.Скробава (цяпер у Баранавіцкім раёне). Спробы расіян аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12-16 (25-29) Ліпеня на участку Скробава-Лабузы (цяпер у Ляхавіцкім раёне) скончыліся няўдачай.

Падчас Баранавіцкай аперацы расійскія страты забітымі, параненымі і узятымі у палон склаліі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціуніка -каля 25 тыс. чалавек2. Няўдалыя атакі царсгкіх войскау пад Баранавічамі не аказалі прыкметнага уплыву на наступальныя дзеянні Пауднёва-Заходняга фронту3.

Ваенныя дзеянні 1916 г. на тэрыторыі Беларусі паказалі няздольнасць царскай арміі справіцца з задачай прарыву умацаванага германскага пазіцыйнага фронту. Далейшая бесперспектыунасць удзелу Расійскай імперыі ў вайне станавілася усё больш відавочнай.

Нарастанне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Эканамічнае бязладдзе, пагаршэнне становішча шырокіх мас народа, аслабленне надзей на перамогу Расіі у вайне ўскладнялі сацыяльна-палітычную Сітуацыю, уводзші краіну у стан рэвалюцыйнага крызісу.

У прыфрантавой Беларусі, якая знаходзілася на ваенным становішчы, прыкметы рэвалюцыйнай агітацыі былі менш выразнымі. Але і тут сярод розных пластоў грамадства нарасталі праявы незадаволенасці кнуючым становішчам. Найперш гэта выяўлялася ў ажыуленні рабочага руху. У 1916 г. выступленні рабочых зафіксаваны у 11 населеных пунктах Беларусі. У параўнанні з папярэднім годам колькасць стачачнікаў вырасла з 300 да 1000 чалавек больш чым у 6 разоу4. Наибольшую актыунасць пры гэтым праявілі рабочыя Віцебска, дзе адбылося 13 забастовак з удзелам 1,2 тыс. рабочых (60 % стачачнікаў Усходняй Беларусі у 1916 г.).

_______________

1Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. С.180.

2 Зайончковский А.М. Первая мировая война. СПб., 2000. С.554-558, Ростунов ИИ.

русский фронт первой мировой войны. М., 1976. С.281.

3 Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914-1918 гг.: Военно-

Исторический очерк. С. 178.

4 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг )

5История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.360-367.

459

Асаблівасцю Беларусі у параунанні з іншымі рэгіёнамі імперыі з'яўлялася тое, што у мясцовым рабочым руху практычна не выяуляліся палітычныя матывы. Але ва умовах ваеннага становішча нават эканамічныя выступленні былі звязаны з немалой рызыкай. Арганізатараў стачак арыштоувалі і адпраулялі на фронт. У некаторых выпадках выступленні рабочыіх падаўляліся войскамі з прымяненнем зброі

Паглыбленне эканамічнага крызісу, імклівы рост цэн на прамысловыя тавары, бясконцыя рэквізіыі і іншыя павіннасці, што зваліліся на сялян, выклікалі незадаволенасць і у беларускай вёсцы. Уздым сялянскага руху у перадрэвалюцыйны перыяд назіраўся у Цэнтральнай і Усходняй Беларусі ў 1915 г. (86 выступленняў), калі ўсюды набліжаўся фронт, што суправаджалася павелічэннем рэквізіцый і мабілізацыяй на абаронныя работы. У 1916 г. улады узмацнілі рэпрэсіўныя меры супраць актыуных дзеянняу сялян "ско­пам", і колькасць такіх выступленняў зменшылася да 60. Гэтаму садзейнічаў таксама прыняты у лістападзе 1915 г. закон аб спыненні на час вайны землеупарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якая напярэдадш выклікала зацятае супраціўленне з боку сялян-абшчыннікауў1.

Сярод формау сялянскага руху у 1916-пачатку 1917 г. звыш паловы вы­ступленняу (55 %) складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў, каля 30 % - адмаўленні ад выканання ваенных работ і павіннасцей2. Па меры набліжэння рэвалюцыі явачнае карыстанне памешчыцкай уласнасці набы-вала ўсё больш шырокі размах.

Пашырэнню сярод беларускіх сялян антыпамешчыцкіх і антываенных настрояў нярэдка спрыялі вайскоўцы Заходняга фронту і тылавых гарнізонаў, а таксама салдаты-адпускнікі дэмабілізаваныя. Усё больш адчувальным станавілася браджэнне і ў войсках. Незадаволенасць стымулявалася няудачамі на фронце, гібеллю соцень тысяч людзей, крайняй недастатковас-; цю узбраення і боепрыпасаў, разладжваннем харчовага забеспячэння.

У выніку больш частым сталі выпадкі добраахвотнай здачы у палон, ся-род салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаукі Вярхоунага ,'галоунакамандуючага (верагодна, няпоуных), з Заходняга фронту да і сакавіка 1917 г. дзерціравала 13,6 тыс. салдат3. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаусюджвацца братанне з немцами 3-за не-дахопу прадуктау у войску салдаты учынялі пагромы крамаў, напады на па-мешчыцкія маёнткі, рабаванні.

Яскравым сведчаннем пачатку разлажэння царскай армі з'явілася буй­ное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Го­меля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казкі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, і матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя вы-ступленні спісаныя у пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне "грымучая сумесь". Паўстанне успыхнула 22 кастрычніка, калі каля 4 тыс. салдат і матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстау у прысутнасці палкоуніка. Паустанцы абязброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты аружэйным агнём, але, маючы перавагу ва узбраенні, рассеялі

______________

1 Нарысы псторьп Беларусі. 4.1. С.450-451.

2 Падлічана па: Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). С. 104-105 (табл.).

3Россия в первой мировой войне 1914-1918 гг. (в цифрах). М., 1925. С.26.

460

паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцау разагналі у Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул і зноу вызвалілі арыштаваных. I гэта успышка была задушана узброенай сілай. За удзел у паустанні ў Гомельскай турме утрымлівалася 125 чалавек, з іх дзе-вЯЦь былі прысуджаны да пакарання смерцю (у канцы лістапада яны былі публічна расстраляны перад строем часцей Гомельскага гарнізона), астатніЯ адпраулены на катаргу і у арыштанцкія роты1.

Аднак рэпрэсіямі ужо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася ў крыніцу грознай небяспекай для існуючага рэжыму.

Беларускі нацыянальны рух. Па меры паглыблення грамадскага крызісу ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але і нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальных і палітычных эліт нярускіх народау красны нарастала заклапочанасць буду-чым лесам сваіх суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтау дзеянняу на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі у Расіі і у свеце.

Беларусі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі пе-ражываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў і мабілізаваных у войска беларусаў) і наплыў сюды "прышлых элементау" павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілзацыя, эвакуацыя і бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча і многіх іншых па розных кутках імперыі. У той жа час падзел Бела-русі расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, уз-мацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай са-масвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоуцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноу. Знаходзячыся удалечыні ад радзімы у інша этнічным асяроддзі, у цяжкіх і нязвыклых умовах, яны вы-разней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення.

У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай інтэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзлі ў заняпад бела-бускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і у наша аконца", знаходзячыся у стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігі і фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся бела-рускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў вы-ходзіць часопіс" Лучынка", у студзені 1915г. перапынілася друкаванне сель-скагаспадарчага часопіса "Саха". Летам 1915 г. закрылася Віленская газета Беларус". Узмацніліся цэнзурныя ганенні на "Нашу ніву", 7(20) жіўня ў 15 г. яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняу ва умовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася2.

________________

1 Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн., 1953. Т.З. С.879-880; еволюционное движение в армии и на флоте в годы первой мировой войны. 1914 - февр. 'а17: Сб. док-тов. М., 1966. С.213-217, 425-426; Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). С.136.

2 НГАБ у Мшску, ф.295, воп.1, спр.9242, арк.4; Национальные проблемы. 1915. №3. С.35; Александрович С.Х. Пуцявіны роднага слова. С.238; ВагЬановхч М. Поуны збор творау. Мн.,

461

Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так і на усход ад лініі фронту де. гальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскі камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапа­могі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноускі, намесны старшыня А. Луцкевіч і В. Ластоускі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы у "Мінску, Вілейцы, Дзвіне, Друскеніках, Празароках в. Гожа Гродзенскай губерні, Полацку і іншых месцах. Пасля таго як Вільня апынулася за лініяй фронту, аддзелы таварыства ў Мінскай і Віцебскай гу-бернях, а таксама узніклыя пазней аналагічныя арганізацыі па-за межамі Беларусі (у Петраградзе, Казані, Тамбове і г.д.) стай дзейнічаць самастойна Акрамя дабрачыннай дзейнасці, гэтыя камітэты займаліся нацыяналь-на-культурнай працай: ладзі спектаклі, вечарыны. папулярызавалі род­ную мову і літаратуру. Кулуарна на беларускіх сходках абмяркоўваліся і палітычныя праблемы, але адкрытае іх дыскутаванне і вылучэнне паіптыч-ных патрабаванняў былі немагчымы у абмежаваных умовах самадзяр-жаунага рэжыму, яшчэ больш звужаных абставінамі ваеннага часу1. Тым не менш як месцы згуртавання беларускіх актывістаў камітэты дапамогі бежанцам уяулялі сабой гатовую арганізацыйную форму для магчымага пераходу у будучым да палітычнай дзейнасці.

Асабліва важнай у гэтым сэнсе была наяўнасць беларускай арганізацы у Мінску - ваенна-палітычным цэнтры Усходняй Беларусі у працы Мінска-га аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (утварыўся летам 1915 г.) удзельшчалі некалькі дзесяткау чалавек, сярод якіх А.Смоліч, М. Багдановіч, П.Аляксюк, АЛявтцкі (Ядвігін Ш.), Л.Дубей-каусм, ААстрамовіч (А.Зязюля), У.Фальскі, С. Плаунік (З.Бядуля) і інш. Старшынёй быу В.Чавусаў, са студзеня 1917 г. - Р.Сгармунт. Аддзел заснаваў прытулка для бежанцаў, кравецкія і ткацкія майстэрні, арганізаваў бела-рускі хор, драматычную трупу. Адна з яго сталовых пад назвай "Беларуская хатка" ператварылася у своеасаблівы клуб беларускай інтэлігенцыі

Мінска2.

У студзені 1916 г. аналагічнае беларускае таварыства утварылася у сталіцы Расійскай імперыі - Петраградзе. Яго кіраўнікамі былі Л. Сеўрук - (старшыня), А. Ярэміч і М. Мнай (намеснікі старшыні), Э. Будзька (сакратар), Ч. Родзевіч, Б. Энімах-Шышла, Б.Тарашкевіч і інш. Таварыства аказвала дапамогу грашыма і вопраткай, харчаваннем, адкрыла беларускія пачатковыя школы, інтэрнаты, майстэрні і г.д. Для суродзічаў у Петраградзе яно рэгулярна наладжвала беларускія вечарынкі з тэатральнымі пастаноўкамі3.

3 петраградскай суполкі беларусаў у канцы 1916 г. пачалі зыходзіць інцыятывы да арганізацыйнага згуртавання ўсяго беларускага руху у ме­жах Расійскай дзяржавы, з'явіліся спробы напрацоукі пэунай праграмы дзе-янняў. Гэтай задачы павінны былі паслужыць газеты "Дзянніца" (пад рэдак-цыяй 3. Жылуновіча) і "Беларус" (пад рэдакцыяй Э. Будзькі), якія выйшлі ў свет і лістапада 1916 г. Першая, разлічаная больш на праваслаўных беларсі"

________________

1 ЖылуновічЗ. Эпізод з жыцця беларускай часота//Полымя. 1923.№7/8. СШ;.*"3*' ' З'езд беларусюх нацыянальных аргашзацый // Полымя. 1925. №6. С.202; Ен ок- Люты- Кастрычшк у беларусюм нацыянальным руху // Беларусь: Нарысы псторьп, культур

рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 184.

2 Верас 3. Менск: 3 дзёнткавых затсау // Бацькаушчына: 36. пстарычнай лгт.-ры. М*> 1992. С. 127-146; Скалабан В. "...В это суровое и важное время": Максим Богданович в Минске// Неман. 1981. №12. С.141-142,146.

3 ПДГА г. С.-Пецярбурга, ф.1935, воп.1, спр.2, арк.1,6 адв.-7; спр.З, арк.22; спр.8, арк.1' 31-32; Станкетч Я. Беларусы-^цекачы у Расп // Гоман. 1917.12 кастр.

462

сау, друкавалася кірыліцай, другая, прызначаная католікам, - лацінкай. Га­зеты выказвалі надзею на дасягненне пасля вайны нацыянальнага раўнапраўя, імкнуліся падвесці чытача да думкі аб неабходнасці змагацца за інтарэсы роднага краю і народа. Аднак непераадольнай перашкодай для іх выдання паустала царская цэнзура, і 31 снежня 1916 г. на сёмых нумарах газеты спьнілі выхад1.

Тады ж, у канцы 1916 г. на нарадзе беларускіх актывістаў у Петраградзе было вырашана склікаць праз некалькі месяцаў нелегальны з'езд дэлегатау ад беларускіх суполак, раскіданых па прасторах Расійскай імперыі2. Але у разгар падрыхтоукі з'езда выбухнула расійская рэвалюцыя, якая кардынальна змяніла ўсю Сітуацыю.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі, што заставалася пад юрысдыкцыяй Расіі, як і ў акупаванай немцамі заходняй частцы краю, насельніцтва знемагала ад гаспадарчай разрухі, недахопу харчавання і прадметау першай неабходнасці, недаядання і хвароб. Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць белару­саў. Усё гэта у спалучэнні з аналагічнымі працэсамі у іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліуўя у грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года.