Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 2 том Костюк.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
5.68 Mб
Скачать

4. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі рух (люты - чэрвень 1917 г.)

Фарміраванне новых органаў улады. 23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. - у Міжнародны жаночы дзень - у Петраградзе з-за перабояў у гандлі хлебам пачаліся стыхійныя хваляванні. 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва узброенае паўстанне, якое закончылася перамогай ў сталіцы імперыі народ-най рэвалюцыі.

Падчас паўстання з ліку Ліберальных дэпутатау Дзяржаунай думы утварыўся часовы думскі камітэт, які ў ноч на 28 лютага абвясціў аб узяцці улады у краіне. Адначасова прадстаунікі левай, сацыялістычнай часткі антыцарскай апазіцыі арганізавалі Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпута­таў. У выніку перагавораў паміж думскімі дзеячамі і лідэрамі савета 1 сакавіка быу сфарміраваны Часовы урад Расіі на чале з князем Г. Львовым. Дамінуючыя пазіцыі ва урадзе спачатку займалі канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты). Часовы урад абавязваўся забяспечыць у краіне дэмакратычныя правы і свабоды, склікаць Устаноучы сход. Петраградскі савет, узначалены адным з лідэрау меншавіцкай часткі РСДРП М.Чхеідзе, карыстаўся падтрымкай ўзброенага народа, але не ўзяў у свае рукі распарадчую і выканаучую уладу, захаваушы за сабой толькі кантроль над урадам. Кіраунікі савета (памяркоўныя сацыял-дэмакраты і сацыялісты-рэвалюцыянеры) Лічылі, што на шляху да сацыялізму Расіі належыць прайсці працяглы этап эвалюцыйнага развіцця на аснове парламенцкай дэмакратыі і капіталістычнай эканоміюкі

_________________

1 Жылуновгч 3. Эпізод з жыцця беларускай часота. С. 111 -117; Александровы С.Х. Час і людзі. С.91-101.

2 Гоман. 1918. 16 лш.; Мядэёлка П. Сцежкамі жыцця. М., 1974. С.89-93.

463

Цара Мікалая II рэвалюцыя заспела у Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага у Магілёве. Не здолеўшы задушыць паўстанне ў сталіцы і не дачакаўшыся падтрымкі з боку вышэйшых военачальнікаў, ён 2 сакавіка 1917 г. адрокся ад трона.

Вестка пра падзенне царызму у Лічаныя дні разнеслася па краіне. Насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі салдаты Заходняга фронту у большасці станоўча сустракалі гэту навіну.

Паусюдна наладжваліся сходы для выпрацоўкі захадаў па захаванні па­радку, забеспячэння людзей харчаваннем і г.д. У некаторых населеных пунк­тах прайшлі Мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх разбройвалі паліцыю, вызвалялі з турмаў палітычных зняволеных. Урачыстыя маніфестацыі былі арганізаваны у пачатку сакавіка ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску.

Дзейнасць старога дзяржаунага апарату была паралізавана. Па ініцыятыве гарадскіх дум, земствау, устаноў Усерасійскага земскага саюза (У ЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ), палітычна актыуных груп інтэлігенцыя на Месцах сталі узнікаць самадзейныя органы кіравання. Паводле узору часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі іх часцей за усё называлі камітэтамі грамадскай бяспекі.

У Мінску пачатак стварэнню новай сістэмы кіравання быу пакладзены увечары 3 сакавіка на нарадзе прадстаўнікоў ад розных арганізацый і груп насельніцтва горада. Нарада выбрала старшыню губернскай земскай упра­вы Б.Самойленку цывільным камендантам горада і вызначыла схему стварэння гарадскога прадстаўнічага органа1. Для замены раззброенай паліцыі было вырашана сфарміраваць з супрацоўнікаў УЗС часовую міліщыю, начальнікам якой на наступны дзень быу прызначаны М.Міхайлаў (М.Фрун­зе). На яе аснове пачала фарміравацца пастаянная гарадская міліцыя2.7 сакавіка 1917 г. сход грамадскасці пад старшынствам камандзіраванага ў Мінск дэпутата Дзяржаўнай думы М.Шчэпкіна ўтварыу ў якасці калегіяльнага органа кіравання горадам Камітэт грамадскай бяспекі. У яго увайшлі прадстаўнікі гарадской ўправы, фарміруемага савета рабочых дэпутатаў, нацыянальных груп (рускіх, беларусаў, палякаў, яўрэяў) і г.д.3

У Віцебску план арганізацыі новай улады быу выпрацаваны на нарадах мясцовых грамадскіх актывістаў 3-4 сакавіка. У ноч на 5 сакавіка ў кіраванне ўступіў Гарадскі грамадскі камітэт, у якім былі прадстаулены гарадская дума, земства, кааператывы, культурныя і дабрачынныя арганізацыі, асобныя групы насельіцтва - усяго 48 арганізацый і ўстаноў4.

ініцыятыва рэарганізацыі мясцовага кіравання ў Магілёве зыходзіла ад гарадской думы, якая правяла выбары упаўнаважаных ад розных арганіза­цый горада - у" Выканаўчы камітэт па ахове грамадскай бяспекі. Яго першы сход адбыўся 8 сакавіка5.

__________________

1 Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза. 1917. 5 марта, Минский голос. 1917. 5 марта.

2 Минский голос. 1917.5 и 6 марта; Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. Мн., 1957. Т.1. С. 82.

3 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.94-9з, Игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии.

4 Игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. С.111; Башко П.К. Вщебсю гарадсю грамадсю камггэт // Энцыклапедыя псторьп БеларУ01- Мн., 1994. Т.2. С.329-330.

5 Победа советской власти в Белоруссии. С.84; Вестник Могилевского земства. 1917. М^' С.29-31.

464

У тыя ж дні падобныя камітэты узніклі ў Гомелі, Оршы, Полацку, Гор­ках, Быхаве, Рагачове, іншых гарадах і мястэчках. іх галоўнай адметнасцю быу пазасаслоўны і пазакласавы характар, кааліцыйны склад. Поруч з маёмаснымі класамі ў камітэтах былі прадстаўлены інтэлігенцыя, гарадскія Н13Ы, вайскоўцы. У іх уваходзілі прьшпільнікі розных палітычных поглядаў, у тым ліку сацыялістычных. У большасці выпадкаў з камітэтамі грамадскай бяспекі супрацоўнічалі саветы рабочых і салдацкіх дэпутатау.

Часовы урад разглядау камітэты як зародак дэмакратычнага самакіравання, фундамент мясцовай ўлады да правядзення новых выбараў гарадскіх дум і земстваў. Але, з'яўляючыся па спосабу утварэння грамадскімі ар-ганізацыямі, камітэты афіцыйна не атрымалі ўсёй паўнаты уладных паўнамоцтваў. Іх роля паступова звялася да грамадскай падтрымкі мясцовага урадавага апарату, галоўнымі фігурамі ў якім сталі губернскія і павятовыя камісары.

Пастановай Часовага ўрада ад 4 сакавіка 1917 г. пасады губернатараў і павятовых спраунікаў былі скасаваны, а іх функцыі перадаваліся ура-давым камісарам, чые абавязкі часова ўскладаліся на старшынь земскіх упраў1. Камісарамі беларускіх губерняў сталі: Мінскай - Б.Самойленка, Віцебскай - М.Карташоў (неузабаве быу арыштаваны мясцовым саветам салдацкіх дэпутатаў і заменены А.Валковічам), Магілёўскай -князь М. Друцкі-Сакалінскі (які таксама з-заканфлікту з саветам рабо­чых і салдацкіх дэпутатау быу заменены у ліпеш 1917 г. эсэрам Г. Пеўзнерам)2.

19 сакавіка 1917 г. Часовы урад скасаваў пасаду земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, судовыя -часовым суддзям3. У той жа дзень была прынята пастанова урада аб ар­ганізацыі замест валасных праўленняў часовых органаў кіравання ў валас-цях - валасных камітэтаў4.

Узнікненне саветаў. На хвалі рэвалюцыйнага зздыму поруч з агульна-дэмакратычнымі органамі кіравання па прыкладу Петраграда сталі утва-рацца самадзейныя органы рабочых, салдат, а затым і сялян - саветы. Яны акумулявалі ў сабе мнагакратна узмоцненую вайной і рэвалюцыяй цягу працоунага люду да сацыяльнай справядлівасці, з'яўляліся формай яго далучэння да палітыкі. Ініцыятарамі і галоўнымі дзеючымі асобамі пры ства-рэнні саветаў сталі сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты роз­ных адценняў.

Адным з першых у Беларусі ўтварыуся савет у Мінску. Тут намаган-нямі арыентаваных на левыя партыі служачых мінскіх устаноў УЗС і УСГ Ужо ў першы тыдзень сакавіка адбыліся выбары дэпутатаў ад прадпрыемстваў горада і часцей гарнізона. Выканаўчы камітэт Мінскага савета рабо-

.

________________

Революционное движение в России после свержения самодержавия: Док-ты и мат-лы. м-.

1957. С.422.

С 1 игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. 2<К» о 18^; Воликая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С. 126-127, уу-300; Могилевский вестник. 1917. 17 и 18 марта; Могилевская жизнь. 1917. 28 июля; габоЧая мысль. 1917. 1 авг.

3 Минц И.И. История Великого Октября. М., 1978. Т.2. С.129. , 4 Революционное движение в России после свержения самодержавия. С.440; Андреев А.М. Местные Советы и органы буржуазной власти. М., 1983. С.83.

465

чых і салдацкіх дэпутатаў узначаліў сацыял-дэмакрат "міжраёнец" Б. По-зерн. Савет выступіў у падтрымку Часовага урада пры умове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў, накіраваў сваіх прадстаўнікоў у склад Мінскага камітэта грамадскай бяспекі1.

На працягу першага тыдня сакавіка аформіўся савет рабочых і салдацкіх

дэпутатаў у Гомеле.

У Віцебску, дзе таксама размяшчаўся шматлкі гарнізон, утварэнне ар-ганізацыі рабочых і салдат узяў пад сваю апеку Петраградскі савет накіраваўшы сюды спецыяльнага пасланца. 8 сакавіка адбыуся ўстаноўчы сход савета рабочых дэпутатаў, да сярэдзіны сакавіка закончыліся выбары у савет салдацкіх дэпутатаў. Меркавалася аб'яднанне абодвух саветаў, аднак агульны прэзідыум не быу створаны3.

У Магілёве 6 сакавіка узнік часовы Камітэт салдацкіх дэпутатаў. Аб утварэнні аб'яднанага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана

22 сакавіка4.

Саветы рабочых і салдацкіх дэлутатау узнік таксама ў Бабруйску, Ба-рысаве, Оршы, Полацку, Слуцку, Рагачове, Лепелі, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі У сяго на працягу сакавіка-чэрвеня 1917 г. саветы рабо­чых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры саветах розных назваў арганіза-валіся ў 57 населеных пунктах, саветы салдацкіх дэпутатаў або салдакія секцыі - у 59 населеных пунктах Беларусі

Неузабаве пазначылася тэндэнцыя да каардынацыі дзейнасці саветаў у маштабах Беларусі 22-25 мая 1917 г. дэлегаты ад 13 саветау Мінскай, Магілёўскай і неакупаванай часта Віленскай губерняў на нарадзе (з'ездзе) у Мінску выпрацавалі план арганізацыі саветау Заходняй вобласці. Функ-цыі абласнога выканаўчага камітэта былі ускладзены на выканком Мінскага

савета5.

Учэрвені 1917 г. у Петраградзе адбыўся I Усерасійскі з'езд саветаў рабо­чых і салдацкіх дэпутатаў. 3 Беларускім у з'ездзе удзельнічалі дэлегаты ад Мінскага, Віцебскага, Бабруйскага, Гомельскага, Аршанскага саветаў, ад арміі Заходняга фронту6. Пераважная большасць дэлегатаў з'езда належа­ла да эсэра-меншавіцкага блока, што прадвызначыла палітычную накіраванасць яго рэзалюцый. На з'ездзе быу выбраны Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (У ЦБК) саветау рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з

М.Чхеідзе.

Арганізацыя саветау сялянскіх дэпутатаў адбывалася ў ходзе падрых-тоукі і правядзення сялянскіх з'ездаў, якія ваусіх губернях і большасці паве-

______________________

1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.83-85,91-93; Башко ПК. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март - октябрь 1917г.). С.15-17; Сяменчык МЯ. Да пытанняаб утварэнш Мшскага Савета у 1917г.// Весщ Беларускага дзярж. пед. ун-та. 1995. №1. С.66-67.

2 Игштенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. С.94, 116-117; Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). С.148-149.

3 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март-октябрь 1917 г.). С.18-19; Прыгуиова Я.К. Віцебсш Савет рабочых і салдадкй дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Т.2. С.337.

4 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.373; Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.28.

5 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.36-3Фронт. 1917. 27 мая; Вестник Минского губернского комиссарита. 1917. 4 июня.

6Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.30-38.

466

тау Беларуі прайшлі у красавіку-ліпені 1917 г. З'езды утваралі пастаянна дзеючыя органы - выканаўчыя камітэты сялянскіх дэпутатаў губерні або павета. За гэты перыяд у Беларусі ўзніклі чатыры губернскія, 26 павятовых і больш за 10 валасных саветаў сялянскіх дэпутатаў.

Усяго з сакавіка да ліпеня 1917 г. у Беларусі узнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундауцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна уплывовая бальшавіцкая трупа склалася толькі у Мінскім савеце.

Як і Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, саветы Беларусі лаял ьна ставіліся да Часовага урада і яго органаў на месцах, звычайна прыз-навалі прыярытэт за камітэтамі грамадскай бяспекі, у склад якіх пасылалі сваіх пастаянных прадстаунікоу. Разам з тым саветы, маючы у асобе салдат узброеную падтрымку, сталі ўмешвацца у канфлікты паміж рабочымі і прадпрымальнікамі, дамагаліся увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, зніжэння беспрацоўя, дыктавалі кадравыя прызначэнні. Гэтымі ж пытан-нямі займаліся і іншыя мясцовыя органы, з-за чаго пры неразмежаванасці кампетэнцыі на месцах фактычна узнікла Сітуацыя шматуладдзя пры двоеўладдзі у цэнтры1. Такое становішча параджала неразбярыху, перашкаджала станоўчаму вырашэнню жыццёвых праблем. У выніку толькі што здабытая свабода выклікала расчараванне, не паспеушы замацавацца ў ма-савай свядомасці як безумоўная каштоўнасць, якою трэба даражыць.

Арганізацыя прафесійных саюзаў. Рост грамадскай актыунасці на-сельніцтва выявіўся і ў ажыуленні прафсаюзнага руху. У Беларусі най-больш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя ар-ганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі.

У Мінску к маю 1917 г. налічвалася 20 прафсаюзаў, якія аб'ядноўвалі каля 10 тыс. рабочых і служачых. У чэрвені прафсаюзныя аб'яднанні дзейнічалі ў горадзе ва усіх галінах вытворчасці. Найбуйнейшымі сярод іх былі прафсаюз служачых (1500 чалавек), саюз "іголка" (800), саюз рабочых тытунёвых фабрык (600), саюз гарбароў (400) і інш. Да кастрычтка 1917 г. у Мінску узнікла яшчэ каля 10 саюзаў2.

К| сярэдзіне чэрвеня 20 прафсаюзаў налічвалася ў Віцебску. Сярод іх сваей колькасцю вылучаліся прафсаюз хатняй і рэстараннай прыслугі (1200 чалавек), саюз рабочых і служачых фабрыкі "Дзвіна" (800 чалавек)3.

У Гомелі ў першыя месяцы рэвалюцыі дзейнічалі 30 прафсаюзаў.

Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілёве, Оршы, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Мазыры, Рэчыцы. У чэрвені 1917 г. у 26 населеных пунктах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Дзейнічалі 126 прафесійных арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 35 тыс. ча­лавек4.

_________________

1 Герасименко ГЛ. Трансформация власти в России в 1917 году //Отечественная история. 1997.№1.С.60-76.

Т л "г^овсе Варшавское утро. 1917. 4 мая; Документы и материалы по истории Белоруссии. 104/1 ИСТ0Рии установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. Мн.,

>4. С.97; Сяменчык М.Я. Грамадска-палиычнае жыццё на Беларусл у перыяд Лютаускай 1 ^астрычнщкай рэвалюцый (сак. 1917 - сак.1918 гг.). 4.1. Мн., 2001. С.81.

3 Інаценка I., 1вашын У. Кастрычнік у Беларусі. Мн., 1967. С.25; Гневко ВТ. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за победу Октября. Мн., 1973. С. 69.

4 Гневко. ВТ. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за победу Октября. С.70; Башко П.К. советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.73.

467

Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундауцы, мен-шавікі, паалей-цыялісты, эсэры.

Уплыу бальшавікоў у прафесійных саюзах быу нязначным. Больш моц-ныя пазцыій яны мелі ў фабрычна-заводскіх камітэтах, якія узніклі ў са-кавіку-красавіку 1917 г. на шэрагу прадпрыемстваў Мінска, Віцебска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Оршы і г.д. Фабзаукомы аб'ядноўвалі рабочых і служачых прадпрыемства незалежна ад прафесіі, займалсія не толькі надзённымі пытаннямі (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы), але і спрабавалі ўстанауліваць кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем. У Беларусі з-за перавагі дробнай прамысловай вы-творчасці гэтыя формы самаарганізацыі рабочых шырокага распаўсюджання не атрымалі.

Пад уздзеяннем Саветаў, прафсаюзаў, фабрычна-заводскіх камітэтаў на прадпрыемствах Беларусі пашыраўся забастовачны рух. У сакавіку-чэрвені 1917 г., паводле няпоўных звестак, у неакупаванай частцы краю адбы-лося каля 60 забастовак, пераважна эканамічнага характару1.

Аднаўленне дзейнасці палітычных партый і арганізацый. Наяўнасць сярод насельніцтва Беларусі разнародных класавых і нацыянальных інтарэ-саў пры поўнай свабодзе слова, сходаў, саюзаў стварала глебу для дзейнасці шматлікіх палітычных партый і арганізацый. Асноўнае месца у 1917 г. тут займалі агульнарасійскія партыі.

Радыкалізацыя грамадскай свядомасці пасля падзення царызму прадвызначылі а значны зрух палітычнага спектра ўлева і звялі да мінімуму сацыяльную базу манархічна-чарнасоценных і кансерватыўна-ахоўніцкіх ар­ганізацый. Як партыя фактычна перастаў кіраваць і праваліберальны "Саюз 17 кастрычніка".

Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (Партыя народнай свабоды - ПНС), застаючыся прыхільнціай мірных, прававых шляхоу змянення дзяржаўна-палітычнага ладу, тым не менш прыняла рэвалюцыйнае звяржэнне царызму як здзейснены факт і з апазіцыйнай ператварылася ў правячую. Праграмнае палажэнне аб канстытуцыйнай манархіі партыя замясціла пажаданнем устанаўлення у Расіі рэспубліканскага ладу. Але прапановы абвясціць Расію федэрацыяй аўтаномных нацыянальна-тэрытарыяльных адзінак (Украіны, Беларусі, Літвы і г.д.) кадэты рашуча адхілілі, цвёрда ад-стойвалі унітарную будову дзяржавы. Адначасова ПНС выступіла за ліквівідацыю двоеуладдзя і спроб розных арганізацый канкурыраваць з Часо­вым урадам, а таксама за працяг вайны да поунай перамогі.

У Беларусі утварыліся арганізацыі ПНС у Віцебску, Мінску, Магілёве, а таксама у Гарадоцкім, Горацкім, Гомельскім, Чавускім паветах2. Мелі месца спробы партыйнага будаўкіцтва і на Заходнім фронце, але салдаты у боль-шасці насцярожана, а часам і агрэсіўна ставіліся да кадэтау. У канцы мая 1917 г. у беларускіх губернях функцыяніравалі толькі сем кадэцкіх арганіза-цый (з 183 па Расіі ў цэлым), у канцы чэрвеня - 103. Арыентацыя ПНС на за-ходнееўрапейскі ўзор развіцця (прававая дзяржава, развітая грамадзянская супольнасць, рынак як спосаб функцыяніравання эканомікі) не знаходзіла шырокай падтрымкі ў масе замучаных вайною нядауніх царскіх падданых,

_________________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1973. Т. 3. С. 29-30.

2 Вестник Партии народной свободы. 1917. № 8/10. С.34; №11/13, С.25-26. 36; №14/16- С.43, 45; №26/27. С.16-17.

3 Шардыка 1.У. Да пытанні аб колькасным і сацыяльным складзе арганізацый кадэцкай партьі на Беларуі у 1917 г. // Вестнік Бел. дзярж. ун-та. Сер. 3: Гсторыя. Філасофі»- Палиалогія. 1992. №3. С.З.

468

якія усё больш спакушаліся на ўраўняльныя лозунгі сацыялістаў. У выніку ПНС паступова адцяснялася з вядучага месца на палітычнай арэне левымі партыямі.

Неанародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянерау (ПСР) актыуна удзельнічала ў рэвалюцыйных падзеях, яе прадстаунікі амаль паўсюдна утваралі новыя органы улады, саветы, прафсаюзы. У маі 1917 г. эсэры уступілі ва ўрадавую кааліцыю. ПСР выказвалася за адмену прыватнай уласнасці на зямлю і пераход яе без выкупу ва усенародны набытак (сацы-ялізацыю) для ўраўняльнага працоўнага карыстання, а таксама за усталя-ванне у Расіі федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі з тэрытарыяльна-на-цыянальнай аўтаноміяй для кампактна пражываючых народау (украінцаў, беларусаў, Літоўцаў, эстонцаў і інш.) і персанальна-нацыянальнай - для на­родау без тэрыторыі (яўрэяў)1.

За кароткі тэрмін ПСР стала самай шматлікай партыяй. На працягу са-кавіка-чэрвеня 1917 г. арганізацыі эсэраў узніклі ў Мінску, Віцебску, Оршы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Да ліпеня 1917 г. у беларускіх губернях (без уліку Заходняга фронту) дзейнічалі не менш чым 22 эсэраўскія арганізацыі2. У партыйных арганізацыях Заходняга фронту налічвалася прыблізна 30 тыс. членаў3. Ужо у ма11917 г. у Мінску была склікана I канферэнцыя сацыялістаў-рэвалюцыянерау Заходняга фронту і прылеглых губерняў, на якой быу выбраны абласны камітэт ПСР4. Асаблівасцю мясцовых эсэ-раускіх арганізацый было тое, што якраз з устаноўкамі свайго партыйнага цэнтра яны катэгарычна пярэчылі супраць аўтаноміі Беларусі, згаджаліся толькі на аб'яднанне беларускіх губерняў у адміністрацыйную вобласць.

Разам з эсэрамі шырокай папулярнасцю пасля Лютаўскай рэвалюцыі карысталіся сацыял-дэмакраты розных плыняў: група "Адзініства", меншавікі-абаронцы, меншавікі-інтэрнацыяналісты, "міжраёнцы", бальшавікі-ленінцы. У Беларусі моцную сацыяльную апору меў Бунд, які прымыкаў да меншавіцкага крыла РСДРП. Большасць сацыял-дэмакратау лічыла, што перад Расіяй стаяла задача умацоуваць і развіваць буржуаз-на-дэмакратычны лад на аснове шырокай кааліцыі усіх прагрэсіуных сш, уключаючы буржуазію. Толькі бальшавікі узялі ўльтрарадыкальны курс на неадкладны пераход ад буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацылістычнай.

У пэршыя месяцы рэвалюцыі на перыферыі паусюдна узнікалі аб'ядна-ныя арганізацыі РСДРП: у Віцебску, Магілёве, Мінску, Гомелі, Рагачове, Полацку, Оршы, Бабруйску, Слуцку, іншых гарадах, а таксама ў арміях За­ходняга фронту. У іх уваходзілі меншавікі, бундауцы, бальшавікі, польскія і латышскія сацыял-дэмакраты. Аднак з цягам часу у аб'яднаных арганізацы-ях узнікалі ўнутраныя непаразуменні, акрэсліваўся Міжфракцыйны падзел. Ужо у сакавіку 1917 г. з іх пачалі выходзіць і аднаўляць уласныя арганіза-цыйныя структуры бундаўцы. Да лета 1917 г. буйныя арганізацыі Бунда дзейнічалі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гарадку, Полацку, Парычах і г.д.

_______________

1 Резолюции, принятые на III съезде Партии социалистов-революционеров в Москве ^5 мая - 4 июня 1917 г. М., 1917. С. 15—16; Брюллова-Шасколъская Н.В. Партия социалистов-Революционеров и национальный вопрос. Пг., 1917. С.21.

2 Липецкий Э.А. Борьба большевистских организаций Белоруссии с мелкобуржуазными Партиями в период подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической Революции (март 1917 - янв.1918 гг.): Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн., 1973. С.13.

3 Казлякоу У.Я. 3 гісторыі барацьбы бальшавікоу Беларуі і Заходняга фронту супраць эсэраў (сакавік-чэрвень 1917 г.) // Весщ АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. №4. С.63.

4 Фронт. 1917. 25 мая.

469

У пачатку чэрвеня ў Мінску адбылася I канферэнцыя Бунда Пауночна-За-ходняга краю. У ей ўдзельнічалі дэлегаты ад 26 арганізацый Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў і якія прадстаўлялі каля 7,7 тыс. членау партыі.

Пад націскам свайго кіраунцтва, якое не падзяляла ідэю агульнанацыя_ нальнай згоды, пачалі выходзщь з адзіных сацыял-дэмакратычных ар­ганізацый і бальшавікі. Яшчэ у красавіку стварылі самастойную арганізацыю бальшавікі Гомеля, затым аформіліся Мінская арганізацыя РСДРП(бальшавікоў), Віцебская арганізацыя РСДРП (інтэрнацяналістаў) і Полацкая арганізацыя РСДРП (аб'яднаных інтэрнацыяналістаў). На пачатак ліпеня 1917 г. лнію бальшавіцкага цэнтра на выхад з аб'яднаных арганізацый падтрымлівалі каля 4 тыс. сацыял-дэмакратаў Бе­ларусі і Заходняга фронту, за захаванне адзінства сацыялістычных сіл вы­ступалі 14 тыс. чалавек1.

Акрамя агульнарасійскіх, у Беларусі і на Заходнім фронце функцы-

яніравалі, польскія, яўрэйскія, літоўскія, украінскія, Латышскія 1 іншыя нацыянальныя партыі і арганізацыі.

Ажыўленне беларускага нацыянальнага руху. Значна актывізаваўся ў гэты час і беларускі нацыянальны рух. Перамога рэвалюцыі стварыла маг-чымасці для яго поунай легалізацыі, ідэйнага і арганізацыйнага афарм-лення.

25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся з'езд беларускіх арганізацый, скліканы Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З'езд вітаў перамогу Лютаўскай рэвалюцыі і заявіў аб падтрымцы Часовага урада. Галоўнае праграмнае патрабаванне, выпрацаванае з'ез-дам, - дзяржаўна-тэрытарыяльная аутаномія Беларусі у складзе Расійскай федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі. Ядром беларускай тэрыторыі вызначаліся Мінская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская і Віленская губерні. Аўтаномная Беларусь павінна была мець свой прадстаунічы орган з заканадаўчымі функцыямі - Беларускую краевую раду, выбраную усімі жыхарамі краю. 3 езд выказаўся зарэформу народнай адукацыі, адкрыццё ў Беларусі універсітэта, выкладанне ў навучальных установах беларускай мовы. У якасці выканаўчага органа быу" выбраны Бела­рускі нацыянальны камітэт у складзе 18 асоб (П.Аляксюк, А.Смоліч, Я.Канчар, ГКраскоўскі, В.Гадлеускі, З.Жылуновіч і шш.). Старшынёй БНК стаў былы дэпутат і Дзяржаунай думы, нашчадак старадаўняга шляхецкага роду Р.Сюрмунт2.

У дні працы з'езда аднавіла легальную дзейнасць Беларуская сацы-ялістычная грамада. Выпрацаваная ёю палітычная платформа была блізкай да курсу расійскіх эсэраў і меншавікоў. БСГ выступіла ў падтрымку Часова­га урада, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам у адпаведнасці з працоунай нормай, заявіла аб неабходнасці для Беларусі аўтаноміі у складзе Расійскай федэратыунай рэспублікі3. Ар-ганізацыі БСГ узніклі у Мінску, Петраградзе, Маскве, Бабруйску, Слуцку. Віцебску, Буда-Кашалёве, сярод беларускіх бежанцаў і вайскоуцау. Часовы

_____________________

1 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С-5"> 230; Фронт. 1917.6 июня; Новое Варшавское утро. 1917.4 и 7 июня; Победа Советской власти в Белоруссии. С.115-116,134-136; Шестой съезд РСДРП (б). Протоколы. М, 1958. С.36.

2 Пратакол з'езду беларусюх нацыянальных аргашзацый у

Мшску 25-27 марта 1917 г.//

Спадчына. 1990. №4. С.29-33.

3 Революционное движение в России после свержения самодержавия. С.736-737; Чаго хоча Беларуская сацыялістычная грамада: Праект праграмы. Мн., 1917.

470

ЦК БСГ, выбраны у чэрвені 1917 г. партыйнай канферэнцыяй у Петраградзе, узначалілі 13.Жылуновіч (старшыня), П. Бадунова, К. Дуж-Душэўскі, А. Барысёнак, В. Лузгін1.

Вясной 1917 г. былі заснаваны таксама Беларуская народная партыя са-цыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў (з 1920-х гг. - Беларуская хрысціянская дэмакратыя і іншыя нацыянальныя згуртаванні. У аснове іх праграм таксама ляжала пат­рабаванне аўтаноміі Беларусі свабоднага развіцця беларускай мовы і куль­туры.

Аднак гэтыя ідэі пракладвалі сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы урад, зыходзячы з эканамічных і геапалітычных інтарэсаў Расіі ў Бе­ларусь не падтрымаў аўтанамісцкай платформы, прадстаўленай яму Бе-ларускім нацыянальным камітэтам. Не адразу гэта праграма знайшла падтрымку і ў грамадскай думцы самой Беларусі Сялянства - у патэнцы-яле асноўная масавая база беларускага руху - было захоплена самым надзённым для сябе пытаннем аб зямлі і не выказвала выразных адносін да нацыянальнага самавызначэння. Адмоуна адбівалася на папулярнасці БНК і звязаных з ім арганізацый знаходжанне на чале кіруючага органа руху Р.Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання.

Тым часам у асяроддзі цэнтралісцкіх Сіл, прадстаўленых у Беларусі шматлікім чыноуніцтвам, Нізавымі арганізацыямі агульнарасійкіх партый, а таксама мясцовымі групоўкамі, што Кіраваліся дактрынай "заходнерусізму", былі ажыццёўлены арганізацыйныя і ідэалагічныя захады у процівагу БНК. У красавіку 1917 г. у Гомелі па ініцыятыве П.Каранкевіча (знаходзіўся тут у эвакуацьй пасля захопу Вільні немцамі) тутэйшыя прыхільнікі "заходне-русізму" аб'ядналіся ў так званы Саюз беларускай дэмакратыі, які заявіў аб намеры "процідзейнічаць імкненню некаторых беларусаў да аутаноміі"2. Ана-лагічную пазіцыю заняў і утвораны у маі 1917 г. у Віцебску Беларускі народ­ны саюз (БНС). БНС паспрабаваў перахапіць ад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ініцыятыву па кіраўніцтве нацыянальна-вызваленчым ру-хам, падмяніўшы барацьбу за нацыянальнае самавызначэнне клопатамі аб за-хаванні "мясцовых асаблівасцей". 25- 26 чэрвеня 1917 г. у Віцебску адбыўся з'езд прадстаунікоў БНС, Саюза беларускай дэмакратыі, Заходне-Рускага та-варыства (дзейнічала з 1911 г. у Петраградзе) і іншых аналагічных згуртаван-няў, які выступіў супраць "сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зы-ходзяць ад імя невялікай трупы насельніцтва Беларусі"3.

Падзеі сведчылі, што к лету 1917 г. у Беларусі разам з супярэчнасцямі і канфліктамі, агульнымі для усёй тагачаснай Расіі, абвастрылася супрацьстаянне і па нацыянальным пытанні.

Рэвалюцыя на фронце. Ход палітычнай барацьбы, далейшы лёс Бела­русі ў значнай ступені вызначаўся знаходжаннем на яе тэрыторыі войскаў расійскага Заходняга фронту. На і лютага 1917 г. у яго арміях налічвалася

________________

1Известия Петроградского Совета рабочих и солдацких депутатов. 1917. 14 июня.

2 Коронкевич П.В. Белорусы. Исторический очерк с обзором деятельности Союза белоруской демократии. Гомель, 1917. С.4-5; НА РБ, ф.60, воп.З, спр.81, арк.12-14; Известия Петроградского Совета рабочих и солдатских депутатов. 1917. 27 июля.

3Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі у 1917 годзе. Мн., 2001. С.108-109.

471

1620,6 тыс. салдат, афіцэраў і ваенных чыноўнікаў, больш за 100 тыс. вай-скоўцаў праходзілі службу ў тылавых гарнізонах фронту1.

Вызначальным фактарам развіцця палітычных працэсаў у расійскім войску стала яго дэмакратызацыя, пачатая загадам № 1 Петраградскага савета ад 1 сакавіка 1917 г. Ён прадпісваў неадкладна выбіраць ва усіх пад-раздзяленнях салдацкія камітэты і ўводзіу паралельнае падпарадкаванне воінскіх часцей у палітычных выступленнях савету і сваім камітэтам. Рот­ным і батальённым салдацкім камітэтам перадавалася распараджэнне зброяй. Па-за службай і строем салдаты урауноуваліся ў правах з астатнімі грамадзянамі2. Моцны штуршок стварэнню паралельнай камандаванню Сістэмы улады на Заходнім фронце даў Мінскі савет, які 8 сакавіка прадубліраваў загад № 1 Петрасавета. Вярхоунае галоунакамандаванне паспрабавала узяць пад кантроль стварэнне салдацкіх арганізацый шляхам увядзення ў іх склад афіцэраў. Пры гэтым з-за праяўленай нягнуткасці камандуючы Заходнім фронтам А. Эверт быу звольнены у адстауку, яго месца заняў генерал В. Гурка3. Загад па фронту ад 16 сакавіка нацэльваў на ства­рэнне аб'яднаных салдацка-афщэрскіх арганізацый.

Аднак поўнасцю ажыццявіць кантроль над вайсковымі камітэтамі не удавалася. Тыя з іх, што утварыліся явачным парадкам, не падпарад-коўваліся камандаванню. Абараняючы грамадзянскія правы салдат, камітэты пастаянна умешваліся ў дзейнасць камандзіраў, часта выказвалі ім недавер. Да ліпеня 1917 г. у арміях Заходняга фронту такім спосабам былі адхілены ад пасад 45 камандзіраў і начальнікаў, 10 з іх арыштаваны.

У сакавіку-маі 1917 г. у часцях і злучэннях фронту прайшлі сходы прад-стаунікоў салдацкіх арганізацый, адбыліся армейскія з'езды, на якіх былі выбраны камітэты арміі. Стварэнне Сістэмы вайсковых арганізацый аформіў I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, праведзены у Мінску 7-17 красавіка 1917 г. Гэта быу першы у расійскай арміі франтавы з'езд, таму ён стаў свайго роду пробай сіл палітычных лаге-раў у барацьбе за войска. 850 дэлегатаў з рашаючым голасам 1350 з дарадчым прадстаулялі ўсе арміі Заходняга фронту і шэраг населеных пунктау Бела­русі На з'езд прыбылі прадстаўнікі камандавання, Часовага ўрада, Петраг­радскага савета, асноўных палітычных партый. Старшынёй з'езда быу вы­браны старшыня Мінскага савета Б.Позерн.

Большасць дэлегатаў пайшла за эсэрамі і меншавікамі. Рашэнні з'езда (аб вайне, аб адносінах да Часовага урада, па рабочым і сялянскім пытаннях, аб арганізацыі войска) з невялігамі мадыфікацыямі пераказвалі асноўныя дакументы Петраградскага савета4.

___________________

1 Гаврилов Л.М. Численность русской действующей армии в период Февральской революции // История СССР. 1972. №3. С.198-202; Андреев А.М. Солдатские массы гарнизонов русской армии в Октябрьской революции. М., 1975. С.22.

2 Войсковые комитеты действующей армии. Март 1917 - март 1918 г. М., 1982. С. 17-18; Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.91-92; Миллер В.И- Солдатские комитеты русской армии в 1917 г. (Возникновение и начальный период деятельности). М., 1974. С.62-63.

3 Войсковые комитеты действующей армии. Март 1917-март 1918 г. С.29-30; Пореда Советской власти в Белоруссии. С.108-109; Миллер В.И. Солдатские комитеты русской армии в 1917 г. (Возникновение и начальный период деятельности). С.77; Революционное движение в русской армии в 1917 г. (февраль - октябрь). М., 1968. С.217-221.

4 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С. 194-230. Спирин Л.М. Россия, 1917 год: Из истории борьбы политических партий. М., 1987. С.223-2^"> По беда Советской власти в Белоруссии. С.123.

472

Дэлегаты з'езда закікалі ўсіх салдат, рабочых і сялян не выходзіць за межы наяўных законаў, і ажыццяўленне ўласных рэзалюцыі Лічылі магчымым толькі пасля ўнясення адпаведных змен у заканадауства. Радыкальныя лозунгі нешматлікай балышавіцкай фракцыі аб рэвалюцыйных пераўтва-рэннях явачным парадкам, па-за законам, не знайшлі адчувальнай ладтрымкі з боку дэлегатаў.

У сфарміраваны з'ездам Выканаўчы камітэт Заходняга фронту (Фран­тавы камітэт) увайшлі 75 дэлегатаў, сярод якіх былі 32 эсэры, 29 сацыял-дэмакратаў (у тым ліку шэсць балынавікоў), 14 беспартыйных. Старшынёй камітэта стау эсэр У.Падвіцкі. Франтавы камітэт размясціўся ў Мінску і ат-рымаў вялікія магчымасці уплываць на ход падзей ў Беларусі

Значная частка афіцэраў, пазбаўленая ранейшых прывілеяў, ва ўмовах нагнятання варожасці з боку салдат, лічыла дэмакратызацыю арміі неда-пушчальнай, разбураючай асновы армейскага ладу. Аналагічную пазіцыю заняў і генерал В.Гурка, вымушаны у маі 1917 г. пайсці ў адстауку з пасады галоунакамандуючага Заходнім фронтам1. На фронце і у тылавых гарнизо­нах пачалі узнікаць карпаратыуныя афіцэрскія арганізацыі. У маі 1917 г. у Магілёве адбыуся Усерасійскі з'езд афіцэраў арміі і флоту, які запатрабаваў аднавіць дысцыпліну і аўтарытэт камандзіра, замяніць "угаворы" салдат "са­мымі вышэйшымі крымінальнымі пакараннямі"2.

У той жа час радыкальна настроеныя пласты салдат пад уздзеяннем рэвалюцыйнай агітацыі дамагаліся поунай адмены усіх абмежаванняу ў пра­вах - непазбежных у армейскіх умовах, тым больш падчас вайны.

Адной з праяў дэмакратызацыі стала разгортванне у этнічна стракатым расійскім войску нацыянальных рухаў. На Заходнім фронце ў першыя ме­сяцы рэвалюцыі ўзніклі літоўскія, украінскія, польскія, беларускія і іншыя культурна-асветныя і палітычныя суполкі. У красавіку-маі 1917 г. на з'ездах воінау літоуцаў, палякаў Заходняга фронту ў Мінску былі аформлены агульнафрантавыя нацыянальныя арганізацыі, выбраны іх каардынацый-ныя органы3. Пэуную ўвагу вайсковым праблемам надаваў Беларускі нацы-янальны камітэт. У канцы сакавіка ім была утворана спецыяльная камісія для выпрацокі праекта беларускага народнага апалчэння. 15 мая ў Мінску заснавана Ваенная беларуская арганізацыя, якая ставіла мэту аб'яднаць бе-ларусаў-вайскоўцаў для вылучэння сваей праграмы ва Устаноучым сходзе. Паступова ў асяроддзі нацыянальных арганізацый пачала выспяваць ідэя аб вылучэнш воінау адной нацыянальнасці ў асобныя часці. У канцы мая 1917 г. гэта пытанне двойчы абмяркоуваў Выканаўчы камітэт Заходняга фронту. Прадэклараваўшы права нацый на самавызначэнне, Франтавы камітэт у той жа час выказаўся супраць рэарганізацыі арміі па нацыянальнай прыкмеце4.

Узнікненне на фронце сістэмы салдацкага самакіравання падрывал агульнапрынятыя дысцыплінарныя асновы войска. Класава-палітычная палярызацыя расійскай арміі, зараджэнне тэндэнцый да яе распаду на асоб-ныя нацыянальныя групы разладжвала дысцыпліну, зніжала кіруемасць і

_________________

1 НА РБ, ф.60, воп.242, арк.223; Новое время. 1917. 27 мая (9 июня).

2 Деникин А.И. Очерки русской смуты // Вопросы истории. 1990. №9. С.118.

3 НА РБ, ф.60, воп.2, спр.69, арк.16; спр.70, арк.151; воп.З, спр.276, арк.1-2,3-4; Вестник финского губернского комиссариата. 1917.26и28апр.; Новое Варшавское утро. 1917.4 июня; Минский голос. 1917.31 марта; Вольная Беларусь. 1917.11 чэрв.

4 Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 26 мая; Фронт. 1917. 30 мая; келикая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.326-327.

473

баяздольнасць узброеных сіл. Масавай з'явай станавілася дэзерцірства. Шырокі размах набыло братанне з нямецкімі салдатамі, нярэдка інспіраванае камандаваннем праціўніка1. Разлажэнне фронту ператварала яго ў сур'ёзны фактар грамадскай нестабільнасці, крыніцу павышанай небяспекі для цывільнага насельніцтва краю.

Палітычная сітўацыя ў вёсцы. Рэвалюцыйныя перамены у беларускай вёсцы пачаліся пазней, чым у гарадах, мястэчках і на фронце. Сюды марудней пранікалі звесткі пра падзеі ў краіне, да таго ж яны нярэдка былі урывачныя і недакладныя. Аднак паступова пад уздзеяннем новых органаў улады саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дэмакратычных партый беларуская вёска абуджалася да грамадскай актыунасці.

Сярод шматлікіх палітычных сіл краю адным з першых ужо у пачатку са-кавіка звярнуў увагу на неабходнасць прапагандысцкай і арганізацыйнай работы сярод сялян Беларускі камітэт у Мінску (Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны)2. Неўзабаве пазначылася су-працоўніцтва ў гэтым напрамку беларускіх адраджэнцаў з рэвалюцыйна-дэ-макратычнай часткай служачых мясцовых устаноу УЗС, губернскага зем­ства і настаўнікаў у межах створанага ў Мінску камітэта прапаганды на вёсцы асноў новага дзяржаўнага ладу (старшыня У.Марзон). Беларускі камітэт і Камітэт прапаганды пачалі сумесную падрыхтоўку прызначанага на 4 красавіка краёвага сялянскага з'езда.

Аднак у гэты ж час быу утвораны Мінскі губернскі сялянскі камітэт (спачатку лічыу" сябе падраздзяленнем Усерасійскага сялянскага саюза), які пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзе заняў канфрантацыйную пазцыю у1 адносінах да беларускага руху3. Губернскі камітэт абвясціу аб скліканні 20 красавіка 1917 г. з'езда сялян Мінскай губерні, чым ускладніў падрыхтоўку агульнакраёвага з'езда.

Задуманы як дэмакратычны форум сялян усёй Беларусі, краёвы ся­лянскі з'езд пад старшынствам А.Смоліча сабраў 4 сакавіка толькі 52 дэлега­таў4. 3-за слабай прадстаўнічасці і процідзеяння Мінскага губернскага ся­лянскага камітэта гэты форум не змог істотна паўплываць на далейшыя падзеі ў беларускай вёсцы.

Практычна манапольным уплывам на беларускае сялянства завалодалі у першыя месяцы рэвалюцыі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі, галоўным чынам эсэры. Яны абапіраліся на створаны за гады вайны раз-галінаваны апарат розных устаноў па абслугоуванні Заходняга фронту, а таксама новыя ўрадавыя і грамадскія арганізацыі, што густой сеткай пак-рылі раён дыслакацыі фронту і яго тыл пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

Асноуны палітычны напрамак працы расійскіх сацыялістаў сярод бела­рускіх сялян быу нададзены I з'ездам ваенных і рабочых дэпутатау арміі і тылу Заходняга фронту. Яго рэзалюцыя па аграрным пытанні патрабавала выключыць зямлю з гандлёвага абароту і перадаць яе ў карыстанне сялянам на аснове працоўнай нормы, а таксама прыпыніць дзеянне закона ад 14 чэр-веня 1910 г. аб выхадзе з абшчыны. Для абароны класавых штарэсаў сялян

__________________

1 Смольянинов ММ. Революционное сознание солдат Западного фронта в 1917 г. С.'Ь- 84.

2 Минский голос. 1917.14 марта; НГАБ у г. Мшску, ф.700, воп.1, спр.383, арк.23-2< 56; Вестник Минского губернского комиссара. 1917. 23 и 24 марта; Минская газета. 191'• 24 марта.

3 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.138,159-1° 168-169.

4 Минская газета. 1917. 8 апр.

474

з'езд залікаў неадкладна ўтвараць сялянскія саветы, якія павінны былі уступіць у арганізацыйную сувязь з саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Вайсковым камітэтам прадпісвалася накіраваць у вёску ў якасці агітатараў мабілізаваных у войска сельскіх інтэлігентаў1.

Важную ролю па ўцягненню сялянства ў вір рэвалюцыйных падзей адыграла падрыхтоўка і правядзенне губернскіх сялянскіх з'ездаў, што ад-быліся ў Беларусі ў красавіку-чэрвені 1917 г. Найбольшы рэзананс атрымау I з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які прайшоў у Мінску 20-23 красавіка пад старшынствам М.Фрунзе. У цэнтры увагі 800 дэ­легатаў з'езда знаходзілася пытанне аб зямлі. Прынятая рэзалюцыя ў цэлым паўтарала эсэраўскія палажэнні аб скасавані прыватнай уласнасці на зямлю, абвяшчэнні яе ўсенародным набыткам і аб перадачы у карыстанне сялянам у памерах працоунай нормы. Як і франтавы, з'езд сялян Мінскай і Віленскай губерняў прызнаў недапушчальным да Устаноўчага сходу гвалтоўныя захопы зямлі і ўгоддзяў, разбурэнне маёнткаў і іншыя самачынныя дзеянні.

Вострую дыскусію выклікала на з'ездзе праблема дзяржаўнага і нацыя-нальна-культурнага самавызначэння беларусаў. Пад уплывам старшыні з'езда і яго аднадумцаў дэлегаты прагаласавалі за рэзалюцыю, якая асуджала ідэю палітычнай аўтаноміі Беларусі. Адначасова яна утрымлівала па-жаданне аб'яднаць беларускія губерні ў адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку - вобласць, арганізаваную на прынцыпах земскага самакіравання.

З'ездам быу створаны Выканаўчы камітэт сялянскіх дэпутатаў Мінскай

і Віленскай губерняў, які узначаліў М. Фрунзе2.

3 рэзалюцыямі з'езда сялян у Мінску пераклікаліся рашэнні Магілёўскага (3-4 мая) і Віцебскага (10-15 чэрвевя) губернсіх, а таксама павятовых з'ездаў сялянскіх дэпутатаў.

У аналагічным напрамку прайшоў у маі 1917 г. І і Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Беларускае сялянства прадстаулялі на ім 77 дэлегатаў, пераважна неаднародніцкіх поглядаў Па усіх абмеркаваных пытаннях з'езд прыняў эсэраўская рэзалюцыя. У сфарміраваны з'ездам Выканаўчы камітэт Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў на чале з эсэрам М. Аўксенцьевым ад беларускіх губерняў увайшлі дзевяць чалавек, ад Заходняга фронту - 183.

Праведзеныя ў першыя месяцы рэвалюцыі пад пераважным уплывам эсэраў шматлікія сялянскія з'езды і утвораныя і саветы сялянскіх дэпута­таў арыентавалі вяскоўцаў на вырашэнне аграрнага пытання ў прававым рэ-чышчы, шляхам дамаганняў адпаведных рэформаў ад Часовага ўрада і буду-чага Устаноўчага сходу. У рэчаінасці, аднак, непісьменная сялянская маса нярэдка ігнаравала апеляцыі сваіх дэлегатаў на з'ездах, у саветах і камітэтах да законнасці, а ўхваленыя ім рэзалюцыі аб перадачы зямлі народу часта трактавала як санкцыю на неадкладныя самачынныя дзеянні. Паводле няпоўных даных, з 1 сакавіка да 25 ліпеня 1917 г. у Беларусі адбылося 266 аграрных правапарушэнняў, а паводле іншых звестак - нават 3644. Тэта неўтаймаваная стыхія падтрымлівалася бальшавікамі, якія штурхалі гра-мадства да новых узрушэнняў.

____________________

1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.197-200.

2 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т. 1. С. 245-247. Ьруталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики (На пути к провозглашению Республики. Октябрь 1917 - декабрь 1918 г.). С.101-102.

II с

3р.ашко ПК-Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.37-38, * 1 о—118.

4

Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С. 118; МалявскийАД. Крестьянское движение в России в 1917 г.: март-оетябрь.М , 1981 С374-375 (табл.).

475