Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 2 том Костюк.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
5.68 Mб
Скачать

Глава 2 сацыяльна-эканамічнае развіццё

1. Сельская гаспадарка і аграрная рэформа П.Сталыпіна

інтэнсіфікацыя і дынаміка сельскагаспадарчай вытворчасці. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства. У пачатку XX ст. вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства. 3 развіццём капіталістычных адносін на вёсцы, павелічэннем колькасці сельскага насельніцтва яго пра-дукцыйныя сілы узрасталі. 3 1899 да 1913г.у Беларусі з пашырэннем ворна-

______________________

1 Наша ніва. 1907. 13 крас.

2Александрович С.Х. Пуцявшы роднага слова. Мн., 1971. С.142,154-155.

3РДГА,ф.1741,№48.

4 Наша ніва. 1907. 25 студз.; 2 лют.

346

га кліна агульная пасяўная плошча павялічылася з 3870,2 тыс. да 4052 тыс. дзесяцін, Ц1 на 4,7 %. Аднак яе прырост назіраўся толькі на сялянскай надзельнай зямлі - з 2474,2 тыс. да 2698,1 тыс., або на 9 %. На прыват-наўласніцкіх землях пасевы скараціліся з 1396 тыс. да 1353,9 тыс. дзесяцін (3 %) Хутчэй за усе пашыраліся пасяўная плошча і збор найбольш даходных, тэхнічных і кармавых культур (бульбы, лёну, канапель). Сярод іх першае месца займала бульба. За адзначаны перыяд у Беларусі яе плошча вырасла з 375,1 тыс. да 551,6 тыс. дзесяцш (47,1 %), а удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы на прыватнаўласніцкай зямлі ўзнялася з 9,5 да 14,6 %, на сялянскай надзельнай - з 9,8 да 12,3 %. Сярэднегадавы чысты (за вылікам насення) збор бульбы павял1ічыуся са 124,4 млн пудоу у 1899-1901 гг. да 184,7 млн пудоу у 1911-1913 гг., або на 48,6 %. У пачатку XX ст. Беларусь за­ставалася адным з найбуйнейшых рэгіёнаў вытворчасці бульбы. Напярэ-дадні Першай сусветнай вайны на яе прыпадала 17,2 % усяго бульбянога поля еурапейскай часткі Расійскай імперыі1. Асноўную масу таварнай буль­бы перапрацоўвалі на спірт, большая частка якога паступала на продаж.

У пауночных паветах важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з'яўлялася льнаводства. Тут было сканцэнтравана каля 2/3 пасеваў лёну ў Беларусі. 3 1899 да 1913 г. яны узраслі з 91,5 тыс. да 100,1 тыс. дзесяцін (9А %) * склалі 2,5 % агульнай пасяўной плошчы. Сярэднегадавы збор ільно-валакна павялічыуся з 1794 тыс. пудоу у 1899-1901 гг. да 2928,2 тыс. пудоу ў 1911-1913 гг., щ на 63,2 %. Значнае перавышэнне яго росту ў параўнанні з пасевамі сведчыць аб інтэнсіфікацыі льнаводства, якое ўсё больш прыста-соўвалася да рынку. Амаль 3/4 пасяўной плошчы лёну і збору льновалакна прыпадала на сялянскія надзельныя землі2. Заможныя сялянскія гаспадаркі паўночных паветаў спецыялізаваліся на вытворчасці лёну на продаж. Апошняя, як і ў другой палове XIX ст., былі адным з асноўных рэгіёнаў гандлёвага льнаводства ў краіне.

У 1913 г. параунальна з 1899 г. у Беларусі пасевы збожжавых (з улікам зернебабовых) культур узраслі толькі на 4,1 тыс. дзесяцін (0,1 %), а іх удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы знізлася з 87,2 да 83,4 %3. Ра­зам з тым ураджайнасць збожжа павышалася. Сярэдняя ураджайнасць збожжавых культур у Беларускім рэгіёне у 1911-1913 гг. параўнальна з 1900-1902 гг. узрасла на прыватнауласніцкіх землях з 41,2 да 54,8 пудоу з дзесяціны (33,2 %), на сялянскіх надзельных - з 37 да 47,2 пудоу (27,6 %)4. Павелічэнне збору збожжа адбывалася амаль выключна за кошт інтэнсіфікацыі збожжавай гаспадаркі. Аднак тэмпы росту прадукцыі збож­жа былі недастаткова высокія. Па яго ураджайнасці Беларусь працягвала адставаць ад многіх рэгіёнаў імперыі.

У пачатку XX ст. важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці, цесна звязанай з земляробствам, заставалася жывёлагадоўля. У гэты перыяд назіраўся рост, ды і то нязначны, толькі пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Статак астатніх відаў свойскай жывёлы паменшыуся. У 1913 г. адносна 1900 г. у пяці заходніх губернях пагалоўе буйной рагатай жывёлы (без ма-

________________

' Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1901. №48. С.24-25, 76-79, °4

84, 86-87, 90, 151-152, 155-158; Статистика Российской империи. Урожай 1899 года. ^П6.,

1900. Вып. II; Урожай 1900года. СПб., 1901. Вып. II; Урожай 1901 года. СПб., 1902. Вып. II;

уРожай 1911 года. СПб., 1912. Вып. II; Урожай 1912 года. СПб., 1913. Вып. II; Урожай 1913

года. СПб., 1914. Вып. II.

Падлічана паводле статыстычных даных аб пасевах і ўраджаях за адпаведныя гады. Падлічана паводле статыстычных даных аб пасевах і ўраджаях за адпаведныя гады. "•Экономика Белоруссии в эпоху империализма 1900-1917. Мн., 1963. С.141.

347

ладняку) павялічылася з 3539,9 тыс. да 3662,5 тыс., або на 3,5 %, а рабочых коней (звыш чатырох гадоў) скарацілася з 1554,4 тыс. да 1376,4 тыс., ці на 11,5 %, свіней з 2100,1 тыс. да 1889,2 тыс. - на 11,2 %, авечак і коз з 3274,7 тыс. да 2474 тыс. - на 24,4 %'. Гэта было выклікана перш за ўсё крызісам 1900 -1903 гг. і дэпрэсіяй 1904 - 1908 гг. у прамысловасці (паніжэннем попыту на таварную жывёлагадоўчую прадукцыыю, далейшым змяншэннем плошчы паш і сенажацей асноўнай масы сялянства, заменай малапрадукцыйнай жывёлы меншай па колькасці пародзістай жывёлай ў многіх пансгкіх і замож-ных і сялянскіх гаспадарках. Аднак Беларусь у пачатку XX ст., як і ў другой па-лове XIX ст., належала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі з параўнаўча развітой жывёлагадоўляй. Малочная і мясная жывёлагадоўля ў спалучэнні з вніакурствам, пры вядучай ролі малочнай гаспадаркі, тут з'яўлялася галоўным напрамкам рыначнай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Рост прадукцыйных сіл земляробства і часткова жывёлагадоўлі быу абумоўлены пашырэннем скарыстання ўдасканаленых прылад вытвор­часці, машын і наёмнай працы, развщцём гандлёвага земляробства, у тым ліку вінакурства і іншых галін сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, па-велічэннем колькасці сельскага насельніцтва.

Таксама паляпшалася тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчай вы­творчасці. У 1910 г. у Беларусі ў панскіх гаспадарках жалезныя плугі скла-далі 46,9 % усіх прылад для ворыва, жалезныя бароны і бароны з жалезнымі зубамі - 68,3 % іх агульнай колькасці, у сялянскіх - адпаведна 36,4 1 34 %. Памешчыкам належала 41,2 тыс. земляробчых машын (малатарань, веялак, сеялак, жняярак, конных грабель), сялянам (галоўным чынам кулакам і за-можным) - 32,5 тыс., амаль выключна малатарань і веялак2. У панскіх гас­падарках і гаспадарках сялянскай буржуазіі кабальныя адпрацоўкі сялян пасту-пова выцяснялліся наёмнай рабочай сілай. Напярэдадш Першай сусветнай вайны у параўнанні з 1897 г. колькасцю парабкаў у маёнтках і гаспадарках ся­лянскай буржуазіі Беларускага рэгіёна ўзрасласа 130 тыс. да 200 тыс. (53,8 %)3.

Пашыраліся рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі.3 1900 да 1913 г. чысты (за вылікам увозу) вываз льновалакна і кудзелі з Беларусі ў іншыя рэгіёны краіны і за мяжу павялічыуся з 1619 тыс. да 1911 тыс. пудоў (18 %), мяса, бітай птушкі і дзічыны - са 188 тыс. да 395 тыс. пудоу (у 2,1 раза). Акрамя таго, за вынікам увозу напярэдадні вайны было адпраўлена 47,7 тыс. галоў свіней і 11,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы4.

Інтэнсіўна развівалася вінакурства. 3 1901/1902 да 1912/1913 гаспадар-чага года ў пяці заходніх губернях колькасць бровараў узрасла з 484 да 630, ці на 30,1 %, а колькасць перакуранай бульбы - з 22,7 млн да 31,9 млн пудоў, або на 40,5 %. На спірт таксама перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн да 2,9 млн пудоу збожжа5. Большая частка спірту ішла на продаж. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле. Значная колькасць пра-дуктаў земляробства і жывёлагадоўлі збывалася на мясцовым рынку.

_________________________

1 Временник Центрального статистического комитета. №50. С.1, 2; Статистический ежегодник России. 1913 г. СПб., 1914. Отд. VII. С.45.

2 Сельскохозяйственные машины и орудия в Европейской и Азиатской России в 1910 г. СПб., 1913. Таблицы. С.18-19.

3Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914. С.58,104.

"•Экономика Белоруссии в эпоху империализма 1900-1917. С.218.

  1. Сборник статистико-экономических сведений по сельскому хозяйству России и некоторых иностранных государств. Год второй. СПб., 1908. С.12-13; Год девятый. Пг., 1916. С.Ш-187.

Сельскае насельніцтва няспынна расло. 3 1897 да 1913 г. у Беларусі яно павялічылася з 5845,1 тыс. да 7870 тыс. чалавек (34,6 /о)1. Натуральны пры-рост сям'і прымушаў сялян заворваць пашы, сенажаці, пашыраць плошчу ворнай зямлі.

За кошт "вымывання" серадняцкіх слаёў вёскі ў пачатку XX ст. назірала-ся далейшае паглыбленне класавай дыферэнцыяцыі сялянства на сялян-скую буржуазію, галоуным чынам дробную, 1 сельею пралетарыят, пераваж-на з надзелам. Зыходзячы з размеркавання колькасці коней, зямлі, а таксама скарыстання наёмнай працы парабкаў "верхняй" групай сялян, можна сцвярджаць, што ў Беларуасі з канца XIX ст. да пачатку Першай сусветнай вайны удзельная вага сялянскіх серадняцкіх двароў зменшылася прыкладна з 30 да 20 %, а бядняцкіх - павьгалася з 60 да 70 %, сялянскай буржуазіі - з 8 да 11 %2. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства была якасна новай, найважнейшай з'явай ў сацыяльным развіцці капіталістычнай вёскі. У канцы гэтага перыяду дадзены працэс паранейшаму быу яшчэ далёкі ад завяршэння.

Прычыны і мэты рэформы. Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. пры-мусіла царызм зрабіць круты паварот у аграрнай палітыцы, стаць на шлях паскарэння капіталістычнага развіцця вёскі. Рэформа П.Сталыпіна была адказам царскага самадзяржаўя, памешчыкаў на рэвалюцыю. У адзначаны перыяд сяляне выступалі з рэвалюцыйнымі патрабаваннямі, аж да нацыя-налізацыі ўсёй зямлі. Рэвалюцыя наказала, што сялянства вызваляецца ад наіўнай веры у цара, што яно ў цэлым здольна на актыуныя рэвалюцыйныя дзеянні, што інтарэсы сялян непрымірымыя з панскім землеўладаннем. Як вядома, першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя не выра-шыла аграрнага пытання, не ліквідавала панскай зямельнай ўласнасці і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся ўмовы для нова-

_________________

'Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. Вып. IV. Тетр.1. С.1;

Вып^ Тетр.1. С.1; Вып. XI, ХХП, ХХШ. С.1; Статистический ежегодник России, 1913 г. Отд. I. С.33-35,39.

2Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси 1861-1914 гг. С.40,95.

349

га рэвалюцыйнага выбуху. Правячым колам манархічнай Расійскай імперыі, нягледзячы на часовую перамогу контррэвалюцыю, неабходна было пашырыць сваю сацыяльную базу, знайсці новую апору, паколкі старая апора - памешчыка і ваенная сіла - з'яўлялася недастатковай. Такой апорай, на думку ўрада, павінна была стаць прамыслова-гандлёвая буржуазія ў горадзе і сялянская буржуазія ў вёсцы. Праводзячы рэформу зверху, царызм імкнуўся прадухіліць рэвалюцыю знізу. "Моцны асабісты уласнік, - гаварыў П.Сталыпін, - павіен з'явіцца перашкодай для развіцця рэвалюцый­нага руху"1.

Мэтай рэформы было, з аднаго боку, утварэнне класа кансерватыўнай сялянскай буржуазіі, якая стала б апорай царскага самадзяржаўя і саюзнікам памешчыка ў вёсцы, з другога - ператварэнне асноўнай масы сялян у парабкаў і прамысловых рабочых. Акрамя таго, ставіўшася задача паскорыць рост прадукцыйных сіл земляробства, развщцё капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні панскіх латыфундый. Такім чынам урад імкнуўся прадухыщь аграрна-сялянскую рэвалюцыю і узмацніць рост эканомікі краіны. Сталыпінская рэформа ажыццяўлялася шляхам ліквідацыі сялянскага надзельнага землеўладання, насаджэння дробнакапіталістычнай ся­лянскай зямельнай ўласнасці і хутарской формы землекарыстання, перасялення часткі беззямельных і малазямельных сялян у Сібір, на Далёкі Усход, у Казахстан, на Каўказ, у Сярэднюю Азію і іншыя ускраіныя рэгіёны імперыі. Умовай правядзення гэтых мерапрыемствау з'яўлялася разбурэнне сельскай пазямельнай абшчыны.

Да пачатку XX ст. царызм усяляк падтрымліваў сельскую абшчыну, патрыярхальныя перажыткі у вёсцы, выдаючы сябе за абаронцу інтарэсаў сялянства, неадчужальнасці яго надзелаў. У сапрауднасці ж ён ахоўваў не-пахінасць дваранскай зямельнай ўласнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў урад глядзеў на абшчыну як на зручны сродак для выбівання падаткаў з сялян. Правячыя колы ускладалі вялікія надзеі і на патрыярхальнасць мужыка, яго веру ў "цара-бацюхну", разглядалі сельскую абшчыну як зручны адмністрацыйна-паліцэйскі інструмент, які найлепшым чынам прывязваў сялянства да грамады і забяспечваў утрыманне яго ў падпарадкаванні і паслухмянасці. Аднак рэвалюцыя 1905-1907 гг. паказала марнасць гэтых надзей. Сяляне пачалі узнімацца на масавую барацьбу супраць памешчыкау і улад. Сельская пазямельная абшчына прадэманстравала непрыдатнасць у якасці сродку падпарадкавання сялянства памешчыкам, і таму царскае самадзяржаўе пачало яе паскораную ліквідацыю.

Рэформа П.Сталыпіна, яе рэалізацыя ў Беларусі. Паводле ўказа ад 9 лістапада 1906 г., пры абшчынным землеўладанні кожны гаспадар дома, які меў у сваім карыстанні надзельную зямлю, атрымаў права выхаду з абш­чыны і замацавання зямельнага надзелу ў асабістую ўласнасць. Аднак яна была абмежаваная, бо сялянскія надзельныя землі дазвалялі прадаваць выключна сялянам, а закладваць толькі ў сялянскім пазямельным банку. Выхад з сельскай пазямельнай абшчыны праводзіўся на працягу месяца з дня падачы заявы рашэннем (прыгаворам) агульнага сходу сялян-гаспадароў дамоу простай большасцю галасоў. Калі сельская грамада такой згоды не да­вала, дазволіць выйсці з абшчыны мог земскі участковы начальнік. У тых абшчынах, дзе на працягу апошніх 24 гадоў не было агульных зямельных перадзелаў, гаспадар дома, які жадаў выйсці з абшчыны, меў права атрымаць у асабістую ўласнасць усю зямлю, якой фактычна карыстаўся, апрача аранда-

__________________________

1 Сборник речей П.А. Столыпина. СПб., 1911. С.75.

350

ванай. У перадзельных жа абшчынах кожны, хто выходзіу з іх, павінен быу заплаціць грамадзе за Лішак зямлі, які перавышаў душавую норму па ацэнцы 1861 г. Такая плата была у два-тры разы больш нізкая, чым рыначная цана на зямлю. Гэта давала магчымасць сялянскай буржуазіі танна скупляць абшчынныя земль Адзначаны указ пакінуу у сіле ранейшае заканадаўчае палажэнне, згодна з якім надзельная зямля падворнага уладання магла адчужацца шляхам продажу ці дарэння толькі асобам, прыпісаным да сельскай грамады. Гэта рабілася з мэтай забеспячэння побыту сялян і іх падатказдольнасці перад казной. Пры выхадзе з пазямельнай абшчыны за ся­лянамі захоўвалася права карыстання надзельнымі землямі што заставаліся ў агульным уладальнік, - выганамі, пусткамі, ляснымі і іНШЫМ1 угоддзямі. Указ прадугледжвау і адвядзенне ім хутароў і адрубоў па магчымасці ў адным месцы. Прадугледжваўся пераход цэлай грамады з абшчынным або падворным землеўладаннем да карыстання адрубамі пры згодзе 2/3 членаў сельскага сходу1.

У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быу ўнесены на разгляд III Дзяржаўнай думы, якая зацвердзіла яго з некаторымі змяненнямі і папраукамі Затым ён быу ўхвалены Дзяржаўным саветам, зацверджаны Мікалаем II і згодна з датай зацвярджэння стаў называцца законам 14 чэрве-ня 1910 г. Гэты закон паскорыу разбурэнне пазямельнай абшчыны і усталяванне сялянскай прыватнай ўласнасці на зямлю. Калі ўказ ад 9 лістапада дазваляў добраахвотны выхад з абшчыны, то закон ад 14 чэрвеня рабіў яго абавязковым для бесперадзельных сельскіх абшчын. Такімі Л1ЧЫЛ1СЯ абш­чыны, дзе не было агульных перадзелаў з часу надзялення сялян зямлёй. Уся надзельная зямля ў іх прызнавалася асабістай ўласнасцю гаспадароў дамоў, а сяляне Л1ЧЫЛ1СЯ перайшоўшымі да падворна-участковага землеўла­дання. іншыя артыкулы закона ад 14 чэрвеня 1910 г. прадугледжвалі абавязковае стварэнне хутарскіх ці адрубных гаспадарак у грамадзе, дзе пра-водзіўся агульны перадзел. Паводле новага закону, для выхаду на хутары і адрубы ужо не патрабавалася згоды большасці сялян. Для гэтага дастаткова было набраць толькі 1/5 галасоў у той сельскай грамадзе, у якой колькасць гаспадароў дамоў не перавышала 250 чалавек, а там, дзе перавышала, заручыцца падтрымкай 50 гаспадароў дамоў. У сельскай грамадзе з падворным землеўладаннем і ў бесперадзельных абшчынах пры пераходзе на адрубныя ўчасткі згодна з новым законам патрабавалася рашэнне простай большасці гаспадароў дамоў замест 2/3, як гэта прадугледжвалася указам ад 9 лістапада2.

Непасрэднае ажыццяўленне рэформы было ускладзена на губернскія і павятовыя землеупарадкавальныя камісіі, створаныя ўрадам яшчэ у сакавіку 1906 г. Павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі з'яўлялася галоўнымі органамі па правядзенню землеўпарадкавання на месцах. Яны складаліся з павятовага маршалка (ён жа старшыня), старшыні павятовай земскай ўправы, асобы, прызначанай Галоўным упраўленнем землеўпарад­кавання і земляробства, павятовага члена акруговага суда, падатковага інспектара, земскага участковага начальніка, трох членаў ад павятовага земскага сходу і толькі трох прадстаунікоў ад сялян, выбраных на валасных схо­дах. Такімі ж былі губернская землеўпарадкавальныя камісіі, якія пра-

_______________

1 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 13. №10151; Т. 26. №28528; Липинский Л.П. Столыпинская аграрная Реформа в Белоруссии. Мн., 1978. С.57-58.

2 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 30. №33743; Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.58.

351

водзілі пасяджэнні пад старшынствам губернатара і ўключалі губернскага маршалка, старшыню губернскай земскай управы, упраўляючых Казённай палатай, мясцовымі аддзяленнямі Сялянскага і Дваранскага банкаў, а так-сама іншых прадстаўнікоў царскай чыноўнай бюракратьй1. Агульнае гарадніцтва гэтымі камісіямі ажыццяўляў Камітэт па землеўпарадкаваль-ных справах, створаны пры Галоўным упраўленні землеўпарадкавання і земляробства.

Заходнія губерні належалі да рэгіёнаў краіны, дзе з самага пачатку зем-леўпарадкавальныя работы разгарнуліся паскоранымі тэмпамі. Практыч-ную работу па землеўпарадкаванню праводзілі каморнікі, у дапамогу якім прызначаліся так званыя межавыя тэхнікі.

Імкнучыся як мага фіксіраваць ліквідацыю пазямельнай абшчыны, урад 29 мая 1911г. выдаў новы закон аб землеўпарадкаванні. Згодна з гэ-тым законам яно магло праводзіцца незалежна ад таго, замацавана зямля ва ўласнасць ці не. Паселішча, у якім праведзена землеўпарадкаванне, ужо ў выніку гэтага факта абвяшчалася перайшоўшым да спадчыннага ўчастковага ўладання. Значна пашырыліся правы і функцьі землеўпарад-кавальных камун. Апошнія цяпер маглі прымусова рассяляць сялян на хутары і адрубы, не лічачыся з воляй сялянскай большасці. Яны таксама мелі права адміністрацыйным шляхам вырашаць усялякія спрэчкі і судо-выя справы, звязаныя з землеўпарадкаваннем. Рашэнне камісіі забаронена было абскарджваць у судзе. Сяляне, якія замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, маглі адасобіцца ад абшчыны толькі шляхам выхаду на хутары ці адрубы2.

У выніку сталыпінскага землеўпарадкавання напрацягу 1907-1916 гг. у пяці заходніх губернях на надзельнай зямлі было створана 113,8 тыс. ху-тарскіх і адрубных гаспадарак плошчай 1147,2 тыс. дзесяцін. Гэта складала звыш 10 % усіх сялянскіх двароў 118,7 % плошчы надзельнага землеўладан-ня адзначаных губерняў. Апрача надзельнай зямлі, Сялянскі пазямельны банк прадаў пад хутары і адрубы ў пяці губернях у 1907-1916 гг. 228,7 тыс. дзесяцін банкаусюх зямель, на якіх узнікла 13,5 тыс. гаспадарак. На пра-дадзенай сялянам казённай зямлі (5,4 тыс. дзесяцін) было створана 813 ху-тарскіх і адрубных гаспадарак. Усяго за 10 гадоў ажыццяўлення ста-лыпінскай аграрнай рэформы ў названых губернях узнікла 128,1 тыс. хута-роў і адрубоў. Сукупная плошча зямлі пад імі складала 1381,3 тыс. дзе­сяцін3.

У пяці заходніх губернях працэнт сялянскіх двароў, што выйшлі на хута­ры і адрубы, быў некалькі вышэйшы, чым у цэлым па краіне (12 % супраць 10 %), прычым на долю Віцебскай і Магілёускай губерняў прыпадала звыш 60 % усіх хутароў і адрубоў, створаных у пяці губернях4. Пераход на хутары і адрубы у Беларусі аблягчаўся тым, што ён пачаўся яшчэ да рэформы П. Ста-лыпіна5. Гэтаму працэсу садзейніча таксама шырокае распаусюджанне тут сялянскага падворнага землеўладання.

_______________

1 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 26. №27478.

2 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 31. №35370.

3 Першин П.Н- Участковое землепользование в России. М., 1922. С.46-47.

4 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.72.

5 Там жа, С.45-50; Дудкор ДА. Сталыпінская рэформа у Віцебскай губерні. Мн., 1931. С.36—47.

352

На хутары і адрубы ішлі галоўным чынам крайнія групы сялянства - сялянская буржуазія і бедната. Царскі ўрад прыстасоўваў хутарызацыю да інтарэсаў першай.

Каля 90 % хутароў і адрубоў пяці заходніх губерняў было створана у ходзе агульнага развярстання абшчынных і падворных надзельных зямель. Пры выхадах з сельскай грамады асобных гаспадароў дамоў утворана толью 7,1 % хутароў і адрубоў. Тут выхады на хутары і адрубы асобных гаспадароў дамоў займалі параўнальна не вялікае месца. Беларусь у гэтых адносінах стаяла на перадапошнім месцы сярод рэгіёнау еўрапейскай часткі Расійскай Імперьі пасля Правабярэжнай Украіны1.

Стварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак праводзілася шляхам разбу-рэння сельскай пазямельнай абшчыны. К пачатку XX ст. у Беларусі абш-чыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі ў вялікіх памерах захавалася толькі ва ўсходніх паветах. У 1905 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 159,6 тыс. сялянскіх двароў з абшчынным землеўладаннем (80,5 % усіх ся­лянскіх двароў). У іх карыстанні знаходзілася 1283,6 тыс. дзесяцін прыдат-най надзельнай зямлі, ці 79,3 % яе агульнай плошчы. У Віцебскай губерні такіх двароў мелася 73,5 тыс. (53 %), а плошча сялянскага абшчыннага зем­леўладання складала 711,2 тыс. дзесяцін (44,6 %).2 К 1915 г. у першай гу­берні выйшлі з абшчыны і замацавалі зямельныя ўчасткі ў асабістую ўлас­насць гаспадароў дамоў 90,6 тыс. (56,8 %) двароў з абшчынным землеўла­даннем. Яны атрымалі ва ўласнасць 702,9 тыс. дзесяцін (54,8 %) прыдатнай надзельнай зямлі. У другой губерні выйшлі з пазямельнай абшчыны 21,2 тыс. (28,9 %) двароў, якія мелі 154,8 тыс. дзесяцін (21,8 %) прыдатных абшчынных надзельных зямель. У гэтых губернях замацавалі зямлю у асабістую ўласнасць гаспадароў дамоў каля 48 % двароў з абшчынным зем­леўладаннем, у той час як па краіне у цэлым - 22 %3.

_______________

1 Першин П.Н. Участковое землепользование в России. С.48-49; Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. М., 1963. С.255.

2 Статистика землевладения 1905 г. Вып. XIII. СЮ—11,32; Вып. XXVII. С.10-11,33.

3 Статистический ежегодник России, 1915 г. Пг., 1916. Отд. 6. С.

353

Каб паскорыць выхад з пазямельнай абшчыны, царскія ўлады сталі на шлях выдачы актаў пасведчанняў тым сялянам, якія лічыліся перай-шоўшымі да аднаасобнага ўладання. Па закону ад 14 чэрвеня 1910г. усе гас-падары дамоў бесперадзельных абшчын павінны былі атрымаць акты, што замацоўвалі права асабістай уласнасці на зямлю. Такіх актаў за 7 гадоў (1910-1916) было выдадзена па Віцебскай губерні 8,7 тыс., Магілёускай -18,8 тыс. Акты атрымалі больш за 15 % усіх гаспадароў дамоў бесперадзель­ных абшчын гэтых губерняў. Калі да іх далучыць сялян, якія самі замацавалі абшчынную зямлю ў асабістую ўласнасць і атрымалі акты пасведчанняў на гэта, тады агульная колькасць двароў, што выйшлі з пазямельнай абшчыны, складзе па Магілёускай губерні 109,5 тыс., Віцебскай - 29,9 тыс., а ўсяго па адзначаных губернях - 139,4 тыс. двароў, або 63 %'. Такім чынам, на ўсходзе Беларусі пазямельная абшчына амаль на 2/3 была разбурана.

Заможныя сяляне імкнуліся вырвацца з абмежавальных рамак сельскай абшчыны, спадзеючыся на атрыманне лепшых участкаў абшчыннай зямлі і яе танную скупку ў даведзеных да галечы аднавяскоўцаў. Сялянская бедната часта замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут жа яе прадаць, кан-чаткова парваць з земляробствам, мінаваць за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Замацаванне зямель у асабістую ўласнасць фактычна азначала "вызва-ленне" ад зямлі значнай часткі бяднейшых слаёў сялянства. Аграрная рэ-форма П. Сталыпіна садзейнічала абеззямельванню найбяднейшай часткі вёскі і канцэнтрацыі зямлі ў руках сялянскай буржуазіі. Сяляне-беднякі, часцей за ўсё хутаране, не маючы магчымасці весці гаспадарку, прадавалі свае надзелы. У 1907 - 1914 гг. у пяці заходніх губернях прадалі зямлю, ат-рыманую ва ўласнасць, 40,8 тыс. гаспадароў дамоў, або 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Імі было прададзена 187,8 тыс. дзесяцін зямлі, г.зн. 16,3% хутарской і адрубной надзельнай зямлі2. У сярэднім на аднаго прадаўца прыпадала каля 4,6 дзесяцін зямлі. Гэта азначае, што зямлю прадавала галоўным чынам сялянская бедната, а таксама частка маламоцных сярэдніх сялян. Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла рост буржуазнага і ска-рачэнне панска-паўфеадальнага землеўладання. За адзначаны перыяд у пяці губернях дваранскае землеўладанне зменшылася на 1099,1 тыс. дзесяцін (12,7 %), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 1105,8 тыс. дзесяцін (56,1%)3. Пераважная большасць гэтай зямлі была на-быта сялянскай буржуазіяй, якая павялічвала свае зямельныя уладанні.

Важная роля ў ажыццяўленні аграрнай паліптыкі царызму адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку, на яга была ўскладзена задача продажу сялянам дваранскіх зямель, нарэзаных хутарамі, на выгадных для іх ула-дальнікаў умовах. Ён садзейнічаў выкачванню грашовых сродкау з вёскі на карысць памешчыкаў, дапамагаў апошнім у перабудове іх гаспадаркі на капіталістычных пачатках, насаджаў сялянскае хутарское землекарыстан-не. Сялянскай буржуазіяй, якая купляла зямлю пад хутары вялікімі ўчаст­камі, банк выдаваў доўгатэрміновы крэдыт у памеры да 100 % яе кошту4. Асабліва вялікую паслугу ў продажы панскай зямлі Сялянскі банк аказаў у

_______________

1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.65:

2 Статистический справочник по аграрному вопросу. М., 1917. Вып. I. С.17.

3 Статистика землевладения 1905 г. Вып.Х1, XIII, XIX, XXVII, XXXIV. С.10-12; Материалы по статистике движения землевладения в России. СПб.; Пг., 1913-1917. Вып. ХХ1-ХХУ. С.22, 28; Анфимов А.М., Макаров И.Ф. Новые данные о землевладении Европейской России// История СССР. 1974. №1. С.90-91,

4 Хромов АЛ. Очерки экономики России монополистического капитализм». М., 1960. С. 173.

354

1906-1907 гг., калі аграрны рух выклікаў паніку сярод памешчыкаў, што спяшаліся прадаць свае маёнткі. За першы год зямельны фонд банка ў пяці заходніх губернях павялгчыўся з 36,8 тыс. да 152,2 тыс. дзесяцін, г.зн. у 4,3 раза1. Банк павышаў цэны на зямлю ў інтарэсах памешчыкаў. 3 1907 па 1915 г. у адзначаных губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі пры куплі яе у прыватных уладальнікаў паднялася з 89 да 118 руб., ці на 32,6 %2. За гэты пе­рыяд сума, выплачаная сялянамі памешчыкам пяці заходніх губерняў за зямлю, купленую ў іх пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка, склала 51 млн руб., а плошча набытай зямлі дасягнула 770,1 тыс. дзесяцін3.

Пазыковая палітыка банка была падпарадкавана хутарызацыі. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, той факт, што 98,3 % плошчы банкаўскіх зямель, прададзеных у пяці заходніх губернях з прызначэннем пазык у 1906-1915 гг., адводзілі пад хутары і адрубы4. Банкаўскія пазыкі атрымлівалі далека не усе, хто хадайнічаў. Памер пазык быу недастатковы - у сярэднім за 1907-1914гг. па 90,8 руб. на кожнага, хто атрымаў5. Між тым, каб уладкавацца на невялікім хутары памерам каля 4 дзесяцін, патрабавалася не менш за 400 руб.6 У выніку хутаране даволі часта не маглі выплачваць пазыкі, і іх зямля прадавалася з малатка. Нават сяляне-сераднякі, якія карысталіся паслугамі банка, нярэдка не маглі ўтрымацца на купленых участках, пападалі ў лік неплацежаздольных даўжнікоў. Па пяці заходніх губернях толькі ў 1908 г. было адабрана Сялянскім банкам ад няспраўных пазычальнікаў 13,3 тыс. дзесяцін зямлі, што ацэньвалася ў 431,4 тыс. руб.7

У выніку дзейнасці Сялянскага пазямельнага банка, з аднаго боку, узра-стала зямельная ўласнасць, умацоувалася хутарская гаспадарка заможных вярхоў сялянства, з другога - узмацнялкя згаленне большасці сялян, кабала і ліхвярства ў вёсцы.

Важную ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы адыгрывалі згаданыя вышэй землеўпарадкавальныя камісіі, а таксама земскія ўстановы. Яны аказвалі фінансава-эканамічную падтрымку рэформе, выдавалі сродкі на стварэнне паказальных хутароў, агранамічную дапамогу сялянскаму на-сельніцтву, стваралі сельскагаспадарчыя склады, забяспечвалі сялян новай земляробчай тэхнікай, палепшаным насеннем, займаліся вогнеўстойлівым будауніцтвам і інш.

Значнае месца ў стымуляванні рэформы П.Сталыпіна займала арганіза-цыя паказальных гаспадарак і палёў. К канцу 1914 г. у Віленскай губерні было створана 387 такіх гаспадарак, у Мінскай - 65 паказальных хутароў і больш за 1600 паказальных участкау. У 1910 — 1911 гг. у Магілёўскай гу­берні было закладзена 106 адзначаных гаспадарак і 102 палі У 1913 г. у Віцебскай губерні мелася 33 паказальныя хутары , 316 паказальных палёў, у Гродзенскай - больш за 200 палёў8.

________________

1 Ежегодник России, 1910 г. СПб., 1911. С.690.

2 Статистический ежегодник России, 1911г. СПб., 1912. Отд. XII. С.68; Статистический ежегодник России, 1914 г. Пг., 1915. Отд. XII. С.93.

3 Падшчанапа Отчеты Крестьянского поземельного банка за 1907-1915 гг. СПб.;Пг., 1909-1917.

4 Першин П.Н. Участковое землепользование в России. С.46-47.

5 Липииский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 116.

6 Хромова Э.Ф. Столыпинская аграрная реформа в Витебской губ. // Труды Института истории АН БССР. Мн., 1958. Вып.З. С. 197.

7 Отчет Крестьянского поземельного банка за 1908 г. СПб., 1910. С.7.

8 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.77-79.

355

Перабудова аграрных адносін вымушала не мірыцца з захаваннем за­стою і руцінасцю сельскай гаспадаркі. Адным са сродкаў капіталістычнай перабудовы вёскі было аказанне агранамічнай і тэхнічнай дапамогі сялянам. У заходніх губернях прыкметныя краіны ў аказанні такой дапамогі пачалі рабіць з 1909 г. У Мінскай губерні ў 1913 г. расходы на аграномію выраслі да 74,3 тыс. руб., у той час як усе затраты на агранамічную службу за папярэд-няе сямігоддзе (1903-1909) склалі 33 тыс. руб. 3 1906 па 1911 г. на патрэбы аграноміі ў Віцебскай губерні было выдзелена земствам і губернскай зем-леўпарадкавальнай камісіяй 344,6 тыс. руб., а за адзін 1913 г. асігнаванні склалі 237,8 тыс. руб.1

Земствы станавіліся на шлях арганізацый машынапракатных станцый і зернеачышчальных пунктаў. Апошнія разам з некаторай дапамогай на-сельніцтву мелі прызначэнне прапагандаваць перавагу новай тэхнікі. У Мінскай губерні першыя такія пункты і станцыі былі створаны ў 1910-1911 гг. 3 1911 па 1914 г. іх колькасць павялічылася з 11 да 87. У Магілёўскай губерні за перадваенныя гады былі створаны 31 машынапракатная станцыі, 25 зернеачышчальных пунктаў, 42 злучныя пункты. Значную ўвагу ар­ганізацыям пракатных і зернеачышчальных пунктаў надаваў агранамічны персанал Віленскай губерні. Калі ў 1909 г. там зусім не было такіх пунктаў, то ў 1914 г. налічвалася ўжо 59 пракатных, 128 зернеачышчальных , 11 каню-шынацёрачных пунктаў. Аднак дапамогу яны аказвалі толью нешматлікім багатым вярхам вёскі. Так, у 1914 г. іх паслугамі карысталіся ўсяго 945 за-можных сялян. У Віцебскай губерні ў 1913 г. юнавалі 44 пракатныя станцыі. На гэтых станцыях мелася к пачатку 1914 г. каля 2 тыс. машын і сельскагас-падарчых прылад. У 1913 г. яны абслугоўвалі 1480 сялян2.

Прыкметны ўклад у справу забеспячэння сялян сельскагаспадарчым аб-сталяваннем, мінеральнымі ўдабрэннямі і насеннем уносіла дзейнасць сель-скагаспадарчых складоў. У Мінскай губерні першыя земскія склады былі адкрыты ў 1911 г., а ў 1914 г. налічваліся 23 сельскагаспадарчыя склады. У Віцебскай губерні склады сталі адкрывацца ў 1909 г. За гэты год у губерні было адкрыта шэсць сельскагаспадарчых складоў. Калі ў 1911 г. усімі скла­дамі губерні было прададзена тавараў на суму 139,3 тыс. руб., то у 1913 г. -ужо на 392,9 тыс. руб., г.зн. у 2,8 раза больш. Па колькасці сельскагаспадар­чых складоў адставала Магілёўская губерня, дзе к пачатку 1913 г. меліся толькі чатыры склады3.

Агранамічная і тэхнічная дапамога рабіла пэўны ўплыў на павышэнне культуры сялянскага земляробства. Аднак, каб правільна ацаніць яе значэн-не, трэба мець на ўвазе, што ў розных паветах і ў адносінах да розных катэго-рый сялянскіх гаспадарак уплыў агранамічнай дапамогі быў неаднолькавы. У рэгіёнах шырокай хутарызацыі для заможных сялян агранамічная і тэхнічная дапамога, безумоўна, адыграла станоўчую ролю ў паляпшэнні культуры земляробства. Для масы ж сельскай беднаты яна мела нязначныя вынікі. Пра гэта сведчыць абследаванне 510 хутаранскіх гаспадарак Бабруйскага, Ігуменскага і Слуцкага паветаў Мінскай губерні ў 1909 г. аграномам Калігінкім. Апошні паведамляў, што паляпшэння ў гаспадарцы хутаран няма. Усюды - трохпольная сістэма земляробства, не ўся зямля, прыдатная пад раллю, апрацоўваецца, гною не хапае, ураджаі вельмі нізкія, ад чаго заўважаецца недахоп хлеба і кармавых сродкаў. Яшчэ горшае становішча ў

________________________

1 ЛипинскийЛ.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 134-136.

2 Тамжа.С.137-139.

3 Тамжа. С.139-140.

356

тым жа годзе выявілася пры абследаванні 110 хутарскіх гаспадарак Мінска-га і Навагрудскага паветаў1.

Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі дапамогу сялянам у паляп-шэнні пароднасці жывёлы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэтым плане (метызацыя жывёлы, чытанне лекцый, раздача брашур па жывёлагадоулі, стварэнне паказальных ферм і так званых племянных цэнтраў у асобных маёнтках), закраналі пераважна заможных хутаран. Ва ўсіх паветах Віленскай губерні ў 1913-1914 гг. былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы па малочнай гаспадарцы і жывёлагадоулі з паказальным кармленнем жывёлы. У трох населеных пунктах Віцебскага і Полацкага паветаў Віцебскай губерні ў 1911 г. для тых жа хутаран былі наладжаны курсы малочнай гаспадаркі. У гэтай губерні на пачатак 1915 г. існавала 310 злучных пунктаў, у Віленскай губерні на пачатак 1914 г. - 185, а таксама 50 рассаднікаў племянных авечак , 83 - свіней. У Мінскай губерні ў 1911 - 1913 гг. функцы-яніравалі 24 злучныя пункты2. Поруч з памешчыкамі карысталіся ў асноўным заможныя вярхі вёскі.

Для папярэджання пажараў, што часта суправаджаліся знішчэннем цэ-лых вёсак і вялікімі матэрыяльнымі стратамі, землеўпарадкавальныя камісіі і земствы праводзлі вогнеўстойлівае будауніцтва. Ствараліся майстэрні і за­воды па вырабу цэглы, чарапіцы, іншых будаўнічых матэрыялаў, адкрываліся школы, курсы па падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў. У Мінскай губерні з 1911 па 1914 г. выдаткі на названае буд аўніцтва ўзраслі з 21,5 тыс. да 100 тыс. руб., або у 4,6 раза. У Магілёўскай губерні ў 1911 г. на паказальнае во-гнеустойлівае будаўніцтва землеўпарадкавальныя камісіі патрацілі 23,4 тыс. руб. Але ў цэлым гэта будаўніцтва не дасягнула сваёй мэты. Яно не прывяло да масавага збудавання на хутарах замест драўляных хат цагляна-каменных дамоў з чарапічным дахам. Так, ва усёй Віцебскай губерні ў 1915 г. сялянскіх хат, крытых чарапіцай, налічвалася толькі крыху больш за 1 тыс., каменных дамоў (1916 г.) - усяго 674. Тое ж трэба сказаць і пра будаўніцтва бетонных калодзежаў, што мела паказальны характар. У выніку сяляне заставаліся без чыстай піўной вады. Напрыклад, у той жа Віцебскай губерні ў 1916 г. 47 % вёсак ў мястэчак бралі ваду з калодзежаў глыбінёй не больш за 2 - 3 аршыны, якая была непрыдатная для спажывання3.

У Беларусі ў перыяд ажыццяўлення аграрнай рэформы П.Сталыпіна значнае развіццё атрымала кааперацыя, асабліва арганізацыя ўстаноў дроб-нага крэдыту. У 1913 г. у Віцебскай губерні налічвалася 144 крэдытныя каа-ператыўныя ўстановы, 21 спажывецкае таварыства, 9 масларобчых арцеляў, у Магілёўскай губерні - 139 крэдытных пазыка-ашчадных таварыстваў з агульнай сумай укладаў каля 4,5 млн руб. Апрача таго, у апошняй дзейнічала 147 валасных пазыка-ашчадных кас. У тым жа годзе у Мінскай губерні функцыяніравалі 244 установы дробнага крэдыту, у тым ліку 138 валасных пазыка-ашчадных кас. У 1906- 1915 гг. колькасць ашчадных кніжак у сялян Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў павялічылася ў 2,5 раза, а сума грашовых укладаў - амаль у 3 разы, дасягнуўшы 27,4 млн руб. Крэдытныя кааператывы аб'ядноўвалі заможных гаспадароў, даючы ім пазыкі на тэрмін да аднаго года. Сялянская ж бедната фактычна была пазбаўлена магчымасці карыстацца паслугамі сельскіх крэдытных устаноў4.

________________________

1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 150, 151.

2 Там жа. С. 145-147.

3Там жа. С.89-93.

4Тамжа. С.192, 194-195,197.

357

Састаўной часткай рэформы з'яўлялася перасяленне сялян на ўскраіны краіны, перш за ўсё ў Сібір. Такім шляхам меркавалася згладзіць вастрыню малазямелля ў цэнтры і ўзмацніць землеўладанне сялянскай буржуазіі. За­коны ад 9 лістапада 1906 г. і 14 чэрвеня 1910 г. значна аблягчалі ліквідацыю жабрацкай гаспадаркі большасці перасяленцаў. У 1907-1914 гг. з пяці за-ходніх губерняў ў Сібір і на Дальні Усход перасялілася 335,4 тыс. чалавек, што складала 11,6 % перасяленцаў па Еурапейскай Расп. 3 іх 240,8 тыс. (71,8 %) прыпадала на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Найбольш моцная сялянская хваля перасяленняў назіралася ў час палітычнай рэакцыі, калі ся-ляне страцілі веру атрымаць панскую зямлю на радзіме. У 1907-1909 гг. з пяці губерняў перасялілася 248,4 тыс. чалавек, або 74,1 % перасяленцаў гэта-га перыяду1. 3 1910 г., калі ў сялянства зноў з'явіліся надзеі на атрыманне панскай зямлі, колькасць перасяленцаў рэзка скарацілася.

Асноўную катэгорыю перасяленцаў складала вясковая бедната. Сярод 2170 сем'яў, якія вырасяляліся ў 1913 г. з Беларусі, беззямельныя складалі 21,2 %, малазямельныя (да 6 дзесяцін на двор) - 55,5 %2. Яны нярэдка забяс-цэнак распрадавалі сваю маёмасць і нагароўваліся на ўсход.

Улады не змаглі надзёжным чынам арганізаваць перасяленне. Незварот-ная грашовая дапамога сялянам на перасяленчых пунктах была нязначнай. Да таго ж яе атрымалі тольга 6 % перасяленцаў, дарожныя атрымалі 0,61 ка-роткатэрміновую пазыку - 10,3 % перасяленцаў3.

Эканамічнае становішча перасяленцаў было не лепшае, чым на радзіме. Згодна са звесткамі за 1907 - 1911 гг. у сярэдім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі прыпадала ў Сібіры толкі 6 дзесяцін зямлі1. Перасяленцам часта адводзілі участкі, не прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі балоты, хмызнякі, землі далёкія ад населеных пунктаў, і г.д. Хоць ва ўсходніх рэгіёнах краіны было яшчэ многа незанятай зямлі, аднак з-за неар-ганізаванасці перасялення і бяздушнасці чыноўнікаў элементарныя гаспа-дарчыя патрэбы перасяленцаў не задавальняліся. Для апрацоўкі адведзена-га зямельнага ўчастка патрэбны былі коні, сельскагаспадарчыя прылады, грашовыя сродкі. Большасць перасяленцаў не мела гэтага. Сярэдняя выруч­ка на радзіме ад прададзенай надзельнай зямлі складала ў Мінскай губерні 194 руб., у Віленскай - 227, у Магілёўскай - 245, у Віцебскай - 262 руб. Для ўладкавання ж на новым месцы трэба было мець не менш за 450 руб.5

Цяжкае матэрыяльнае становішча ўзмацнялася суровым, нязвыклым кліматам усходніх рэгіёнаў, адсутнасцю ўрачэбнай дапамогі, масавымі хва-робамі і ў выніку высокай смяротнасцю сярод перасяленцаў. Нацяр-пеўшыся нягод, значная частка тых, хто канчаткова разарыўся, вярталася ў родныя мясціны. У 1907-1914 гг. у пяць заходніх губерняў з Сібіры і Далёкага Усходу вярнулася 36,5 тыс. (10,9 %) перасяленцаў. Найбольшая хваля іх прыпадае на 1910-1911 гг., калі вярнулася 13,6 тыс. чалавек, ці 37,2 % адваротных перасяленцаў6. Яны папаўнялі шэраг згалелых сялян і парабкаў.

______________________

1 Турчанинов Н. Итоги переселенческого движения за время с 1896 г. по 1909 г. (включительно).СПб., 1910. С.32-35; Турчанинов Н., Домрачее А. Итоги переселенческого движения за время с 1910 по 1914 г. Пг., 1916. С.30-34; Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. С.396.

2 Сборник цифровых материалов для изучения крестьянских переселений. СПб., 1913. С.334-348.

3 Вопросы колонизации. 1910. №26. С.17.

4 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.129.

5 Там жа.

6 Статистический ежегодник России, 1914 г. Отд. II. С.3-8.

358

Вынік і значэнне рэформы. Аграрная рэформа П.Сталыпіна аказала складанае і супярэчлівае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расійскай Імперыі, у тым ліку дарэвалюцыйнай Беларусі. У эка-намічным плане яна мела прагрэсіўнае значэнне, замяняючы архаічную аб-шчынную форму землеўладання больш рацыянальнай, буржуазнай формай зямельнай уласнасці, ствараючы новыя магчымасці для росту прадукцый-ных сіл у земляробстве. 3 выхадам на хутары і адрубы часткі сялян змен-шыліся цераспалосіца, дробнапалосіца і далёказямелле сялянскіх палёў, што садзейнічала развіццю сялянскай гаспадаркі. Рэформа вяла да больш шырокага ўцягнення ў гандлёвы абарот прыватнашўласніцкай і сялянскай надзельнай зямлі, канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці. Аг-ранамічная і тэхнічная дапамога земскіх і ўрадавых устаноў аказвала, безу-моўна, станоўчае ўздзеянне на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі заможных вярхоў вёскі.

Аб развіцці гандлёва-буржуазных адносін сведчаць таксама ўздым каа-ператыўнага руху, павелічэнне сялянскіх грашовых укладаў у ашчадных ка-сах. Накапленне грашовых сродкау, усё больш шырокае ўцягванне іх у сістэ-му дробнага капіталістычнага крэдыту значна пашыралі магчымасці сялянскай буржуазіі і заможных сялян у набыцці сельскагаспадарчых машын і ўдасканаленых прылад працы, гатунковага насення, угнаенняў, высокапра-дукцыйнай жывёлы, у найме рабочай сілы і інш. Сталыпінская аграрная рэ­форма паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы, у тым ліку паглыбіла працэс разлажэння сялянства на сялянскую (галоўным чынам дробную) буржуазную і сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам. У выніку яе рэалізацыі ўдзельная вага сялянскай буржуазіі і пралетарызаванай вяс-ковай беднаты ўзрасла. Рэформа П.Сталыпіна нароўні з Дзяржаўнай думай была другім (пасля сялянскай рэформы 1861 г.) крокам на шляху ператва-рэння расійскай феадальнай манархіі ў буржуазную.

Аднак, нягледзячы на пэўныя сацыяльна-эканамічныя зрухі, аграрная палітыка П.Сталыпіна ў Беларусі, як і ў цэлым па краіне, пацярпела няўдачу. Не была дасягнута асноўная мэта рэформы - расчысціць дарогу капіталізму у вёсцы, зрабіць так, каб поруч са згалелым сялянствам засталіся памешчыкі, што абуржуазіліся, і сялянская буржуазія, якія поўнасцю самкнуліся б у са-цыяльна-эканамічным і палітычным плане з царызмам. На гэтай аснове меркавалася знішчыць перажыткі прыгонніцтва, Ліквідаваць дробныя малапра-дукцыйныя сялянскія гаспадаркі, ператварыўшы мільёны сялян у прамысло-вых і сельскагаспадарчых рабочых1. На паўпрыгонніцкае землеўладанне ска­рацілася ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы толькі часткова. У 23 па-ветах усходу і цэнтра Беларусі ў сярэдзіне 1917 г. плошча панскіх, дзяр-жаўных, удзельных, царкоўных, манастырскіх зямель складала яшчэ каля 47 % зямельнага фонду2. Не былі ліквідаваны панскія латыфундыі, што з'яуляліся асновай рэшткаў феадалізму ў вёсцы. Рэформа не знішчыла і такі перажытак прыгонніцтва, як сервітуты, галоўным чынам зямельныя, якія тармазілі развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. У 1911 г. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губернях яны ахоплівалі

_________________________

1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии . С.212-213.

2 Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. Мн., 1966. С85,

359

4221 сельскую грамаду і 2147 маёнткаў1. Не дасягнула жаданых выпадкаў перасяленчая палітыка, на якую ўскладаліся асаблівыя надзеі пры ажыц-цяўленні рэформы.

Хоць у працэсе правядзення аграрных мерапрыемстваў П.Сталыпіна ўдалося пашырыць магчымасці для развіцця капіталізму ў вёсцы, рэфар-маванне ахапіла невялікую частку сялянскіх гаспадарак. Нягледзячы на намаганні урада, у пяці заходніх губернях на хутары і адрубы выйшла толькі каля 1/8 сялянскіх двароў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях аб-шчыннае землеўладанне захавалася амаль у 2/5 двароў сялян-абш-чыншкаў. Большасць сялянскіх гаспадарак не магла карыстацца агра-намічнай і тэхнічнай дапамогай, кааператыўным крэдытам і інш. Пры рэалізацьі рэформы не ўдалося настолькі раскалоць сялянства, каб за-бяспечыць сабе новага саюзніка для барацьбы з надыходзячай рэвалю-цыяй. Супярэчнасці і барацьба паміж сялянствам у цэлым і памешчыкамі не былі зняты з парадку дня. Больш таго, у выніку рэформы яны узмацніліся і па-ранейшаму заставаліся галоўнымі супярэчнасцямі ў вёсцы. Адначасова абвастралася барацьба паміж вясковай беднатой і ся-лянскай буржуазіяй.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа не узмацніла сацыяльнай базы царызму, не аслабіла класавых супярэчнасцей, не прадухіліла новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Яна пацярпела няўдачу, бо праводзілася пры захаванні ўлады памешчыкаў, асноў панскай зямельнай уласнасці, за кошт згалення сялянскіх мас. Рэформа не прывяла да карэнных змен у грамадскім ладзе Расійскай імперыі.

Ломка першабытнаабшчыннага землеўладання была эканамічна праг-рэсіўная, але яна праводзілася ў рэакцыйных мэтах - захавання землеўла­дання памешчыкаў, іх даходаў, палітычнай улады. Гэта была спроба выра-шыць сялянскае пытанне за кошт саміх сялян, цаной згалення, паўперыза-цыі мільёнаў іх у інтарэсах жменькі вясковых багацеяў, у канчатковым выніку - у інтарэсах памешчыкаў і царызму2.