Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 2 том Костюк.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
5.68 Mб
Скачать

5. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі

Рассяленне беларусаў. Адной з галоўных перадумоў фарміравання любога этнасу з'яўляецца агульная тэрыторыя яго пастаяннага пражывання, дзе на працягу стагоддзяў пад уздзеяннем прыродна-геаграфічнага асяроддзя складваецца пэўны тып гаспадарчай дзейнасці людзей, ix матэрыяльная i духоўная культура, мова, звычаі i традыцыі, нормы маралі, звычаёвае пра­ва, асаблівасці псіхікі i іншыя адметнасці.

Першым, хто зрабіў спробу паводле моўнага крытэрыю вызначыць беларускія этнічныя межы, быў вядомы чэшскі славіст П.Шафарык. Пераважна на падставе матэрыялаў, дасланых яму рускімі вучонымі П.Кепенам, А.Бадзянскім, беларусам З.Даленгам-Хадакоўскім, а таксама сабраных ім самім, была складзена карта рассялення славянскіх народаў. Паводле яе асноўная тэрыторыя, дзе жылі беларусы, займала пяць заходніх губерняў: цалкам Мінскую i Магілёўскую, большую частку Віцебскай i Гродзенскай i часткова Віленскую. Усяго на гэтых абшарах тады пражывала 2726,0 тыс. беларусаў, з якіх 2376,0 тыс. (87,2 %) былі праваслаўнымі i каля 350,0 тыс. (12,8 %) католікамі2. На поўначы мяжа рассялення беларусаў даходзіла да Люцына,уключаючы Невельскі, Веліжскі, Себежскі паветы, назахадзе - за Беласток, да Вельска. Недахоп звестак не дазволіў П.Шафарыку вызначыць дакладную мяжу беларускага этнасу на ўсходзе, поўдні i паўночным захадзе, таму на гэтых кірунках яна была праведзена па былых рубяжах Вялікага княства Літоўскага.

У канцы 50-х гг. XIX ст. па ініцыятыве рускага акадэміка П.Кепена для складання этнаграфічнай карты распараджэннем Св. Сінода i Дэпартамента іншаземных веравызнанняў ва ўсе царкоўныя прыходы былі разасланы спецыяльныя бланкі, куды святары па сваім разуменні, акрамя іншых даных, павінны былі занесці звесткі аб этнічнай прыналежнасці сваіх прыхаджан. Як пісаў пазней П. Кепен, у гэтай справе яго вельмі цікавілі беларусы, бо яшчэ ў 20-я гг. ён да канца не высветліў ix рассяленне на памежжы з Чарнігаўшчынай. Аднак складзеныя ў 1857 г. прыходскія спісы мелі шэраг недахопаў. У адносінах да беларусаў некаторымі святарамі былі ўжыты вельмі абстрактныя назвы, накшталт: "старажытнага славянскага племені",

_____________

1 Панюціч В.П. Змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва Беларусі ў другой палавіне XIX ст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1992. № 1. С.66-67,72 - 73.

2Safarik P. Slowanski narodopis. Praha, 1842. C.30.

223

"славянскага племені"1. Анахранізмам для сярэдзіны XIX ст. выглядаюць "летапісныя" плямёны - крывічы, бужане, яцвягі, якія, на думку святароў, пражывалі ў Віленскай i Гродзенскай губернях i налічвалі адпаведна 23,0; 5,4 i 30,9 тыс.2 Завышана была ў гэтых губернях колькасць палякаў i літоўцаў. На думку П. Баброўскага, у прыходах ca змешаным насельніцтвам многія ксяндзы былі схільны далучыць сваіх прыхаджан хутчэй да літоўцаў i палякаў, чым да беларусаў3. Усяго ў пяці заходніх губернях удзельная вага беларусаў, згодна дадзенай крыніцы, склала: у Віленскай - 17,4 %, у Віцебскай - 62,4, у Гродзенскай - 3,3, у Мінскай - 65,1, у Магілёўскай губерні -84,2 %, а агульная колькасць - 1974 тыс.4

Акрамя таго, як выявілі прыходскія спісы, беларуская этнічная тэрыторыя ахоплівала частку Чарнігаўскай i палову Смаленскай губерняў. На Чарнігаўшчыне яна прасціралася на Суражскі i часткова Гараднянскі, Мглінскі i Навазыбкаўскі паветы, дзе ў 116 населеных пунктах пражывала 54,0 тыс. беларусаў5.

У Смаленскай губерні беларусы займалі яе заходнюю частку, складаючы абсалютную большасць насельніцтва сямі паветаў: Смаленскага - 82,6 тыс., (90,5 %), Краснінскага - 72,9 тыс. (95,4 %), Рослаўскага - 108,2 тыс. (94,7 %), Ельніцкага - 89,3 тыс. (84,7 ), Духаўшчынскага - 67,1 тыс. (78,7 %), Парэчскага - 69,0 тыс. (82,9 %) i Дарагабужскага - 47,8 тыс. (66,0 %). Удзельная вага беларусаў ва ўсёй губерні складала 46,7 %6, а паводле даных, сабраных праз два гады афіцэрамі Генеральнага штаба i апрацаваных М.Цэбракавым, -54,0 %7. Аб этнічнай прыналежнасці жыхароў заходняй Смаленшчыны яск-рава выказаўся даследчык народнай гаспадаркі гэтага краю Я.Салаўёу: "Большая частка цяперашняй Смаленскай губерні ў часы заснавання Расіі належала да краіны крывічоў, якія жылі па вярхоўях Дзвіны i Дняпра. Гэта галіна славян, захаваўшы сваю адметнасць да гэтага часу, займае тую ж са­мую краіну пад назвай беларускага племені". Ён бачыў рэзкія адрозненні паміж насельніцтвам заходняй i ўсходняй часткі Смаленскай губерні не толькі ў мове, але i ў матэрыяльнай культуры: пабудове хат, хатнім начынні, прыладах працы, ежы i асабліва адзенні8.

На мяжы 50-60-х гг. XIX ст. у заходніх губернях пачалася актыўная ўрадавая кампанія па пабудове i ўладкаванні праваслаўных цэркваў. Для гэтага напярэдадні на аснове наяўных i нанава сабраных матэрыялаў оыў складзены атлас насельніцтва па веравызнанні з абазначэннем усіх царкоўных прыходаў. Паводле атласа, у Віцебскай i Магілёўскай губернях, у параўнанні з прыходскімі спісамі, вырасла доля рускіх, затое ў Гродзенскай губерні яны зусім адсутнічаюць, на Віленшчыне напалову зменшылася колькасць літоўцаў, а на Гродзеншчыне - палякаў. Удзельная вага беларусаў па губер-

______________

1 Кеппен П.И. Города и селения Тульской губернии в 1857 г. СПб., 1858. С.Х.

2 Архіў РАН, ф.ЗО, воп.2, спр.6,17.

3 Виленский вестник. 1867. Т.І. Кн.2. Отд.З. С.18-19.

4 Лебедкин М.О. О племенном составе народонаселения Западного края Российской империи // Записки императорского Русского географического общества. СПб., 1861. Кн.З. Отд.2. С.143-145.

5 Список населенных мест по сведениям 1859 года.Черниговская губерния. СПб., 1861. С.6,54,57,93,96,98,130,184-193.

6 Список населенных мест по сведениям 1859 года. Смоленская губерния. СПб., 1868. С.110-111.

7 Цебриков М. Материалы для географии и статистики России. Смоленская губерния. СПб., 1862. С.127.

8Соловьев Я.А. Сельскохозяйственная статистика Смоленской губернии. М., 1855. С.7,8.

224

нях склала: у Віленскай - 46,9 %, у Віцебскай - 59,8, у Гродзенскай - 57,9, у Мінскай - 64,6, у Магілёўскай - 81,7 %, a агульная колькасць - каля 2,8 млн чалавек, з ix звыш 2,3 млн (84,1 %) праваслаўных i каля 500 тыс. (15,9 %) католікаў.

Сярод беларусаў праваслаўныя складалі абсалютную большасць у Мінскай (98,8 %), Магілёўскай (97,8 %) i Віцебскай (93,6 %) губернях. Беларусы-католікі ў асноўным былі сканцэнтраваны ў Віленскай (64,7 %) i Гродзенскай (23,6 %) губернях. У Гродзенскай губерні другой па велічыні этнічнай групай былі ўкраінцы (18,3 %)1.

На захадзе этнічныя беларусы, акрамя Беласточчыны, кампактна пражывалі ў Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні. У 60-х гг. XIX ст. ix налічвалася тут, згодна даным А. Рыціха, 23,7 тыс. чалавек2. Як зазначаў М.Каяловіч, аўгустоўскія беларусы па ладу жыцця i мове - гэта тыя ж бела­русы, што i ў заходніх губернях, на Смаленшчыне i паўднёвай Пскоўшчыне3. Далейшыя даследаванні паказалі, што ў канцы XIX ст. 93,3 % з ix гаварылі на беларускай мове i 6,7 % - на польскай4.

На поўдні мяжа беларускага насельніцтва, згодна вышэйназваным i іншым крыніцам, праходзша па р. Прыпяць. На поўдзень ад яе мова ўжо лічылася ўкраінскай, таму да арэала ўкраінскага этнасу вучоныя нярэдка адносілі Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі і часткова Пінскі паветы5. Пры гэтым не бралася пад увагу, што моўныя прынцыпы рэгістрацыі этнічнай прыналежнасці не заўсёды супадаюць з самавызначэннем народа, таму часта прыводзяць да зніжэння фактычнай колькасці этнасу6.

У першым усеагульным перапісе насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. было пастаўлена пытанне не пра этнічную прыналежнасць жыхароў, а пра ix родную мову. Паводле моўнай прыкметы беларусы склалі ў Магілёўскай гу-берні 82,4 %, у Мінскай - 76,0, у Віцебскай - 52,9, у Віленскай - 56,0, у Гродзенскай - 44,0 %7. Абсалютную большасць беларусы мелі ва ўсіх паве-тах Мінскай і Магілёўскай губерняў.

У Віленскай губерні яны пераважалі ў чатырох паветах - Вілейскім (86,4 %), Дзісенскім (80,7 %), Ашмянскім (79,6 %) i Лідскім (72,7 %), займалі каля паловы Свянцянскага (47,5 %) i чвэрць Віленскага (26,0 %).

Беларускае насельніцтва Віцебскай губерні было сканцэнтравана ў паўднёвай i цэнтральнай яе частках. Па паветах яно размяшчалася наступным чынам: у Веліжскім - 85,7 %, у Дрысенскім - 86,2, Невельскім - 84,0, у Гарадоцкім - 83,6, у Лепельскім - 82,0, у Полацкім - 73,1, у Віцебскім - 51,1 %.

____________

1 Атлас народонаселения Западно-русского края по вероисповеданиям..СПб., 1864. Л.2.

2РиттихА.Ф. Приложение к материалам для этнографии Царства Польского. Губернии Люблинская и Августовская. СПб., 1864. С.16.

3 Коялович М. Об этнографической границе между Западной Россией и Польшей // Сборник статей, разъясняющих польское дело по отношению к Западной России. Вып.I. Вильна, 1885. С.95,98.

4 Вольтер ЭЛ. Списки населенных мест Сувалкской губернии как материал для историко-этнографической географии края. СПб., 1901. С.308-309.

5 Риттих А.Ф. Племенной состав контингентов русской армии и мужского населения Европейской России. СПб., 1875. С.155-156; Ён жа. Этнографическая карта Европейской России. СПб., 1875; Чубинский П. Труды этнографо-статистической экспедиции в Западно-Русский край. СПб., 1878. Т.7. Ч.З. С.364.

6 Брук С.И., Иваньков ПА., Кабузан В.М. Источники по этнической статистике России XVIII - начала XX вв. (1718-1917 гг.) и опыт их картографирования // Проблемы исторической географии России. Вып.ІV. М., 1983. С.87.

7 Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. Bып.IV. Тетр. 3. С.56-59; Вып.V.Тетр.З. C.70- 79; Вып.ХІ. С. 102-105; Вып.ХХII. С.80-83; Вып.ХХШ.С.96-99.

225

Прыкладна напалову (47,1 %) беларусамі быў заселены Себежскі павет, у Люцынскім, Дзвінскім i Рэжыцкім паветах ix зафіксавана адпаведна 20,5; 13,8 i 5,4 %.

У Гродзенскай губерні абсалютная большасць беларускамоўнага насельніцтва размяшчалася ў Ваўкавыскім (82,4 %), Сакольскім (83,8 %), Слонімскім (80,7 %), Пружанскім (75,5 %) i Гродзенскім (65,8 %) паветах. Больш чым на трэць (39,1 %) з беларусаў складалася насельніцтва Бельскага павета i больш чым на чвэрць (26,1 %) - Беластоцкага. Большасць жыхароў Брэсцкага (64,4 %) i Кобрынскага (79,6%) паветаў сваей роднай мовай называлі ўкраінскую.

Згодна перапісу 1897 г. беларускамоўнае насельніцтва пражывала i на сумежных з вышэйназванымі губернямі тэрыторыях. Так, у Чарнігаўскай губерні яго налічвалася 151,5 тыс. (6,6 % ад насельніцтва губерні), з ix 84,7 % прыпадала на Суражскі павет i 15,3 % - на Мглінскі. У гэтых паветах удзельная вага белару­саў склала адпаведна 68,7 i 14,1 %. У Ковенскай губерні беларусы кампактна пражывалі ў Новааляксандраўскім (16,8 %), аў Курляндскай - Ілуцкім (12,3 %) паветах. На Смаленшчыне беларуская мова была роднай для 90 % насельніцтва Краснінскага павета, у астатніх доля беларускамоўных этнічных беларусаў значна зменшылася. Усяго ў Смаленскай губерні ў канцы XIX ст. беларусаў па мове аказалася 100,7 тыс. чалавек, або 6,6 %. Гэта ў восем разоў менш, чым у сярэдзіне XIX ст. Усяго на адзначаных тэрыторыях у 1897 г. пражывала 5711 тыс. беларусаў, у тым ліку 5408 тыс. (94,7 %) у пяці заходніх губернях1.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIX ст. беларуская этнічная тэрыторыя, з улікам моўнага крытэрыю, зазнала пэўныя змены. Яна пашырылася на поўдні і паўднёвым захадзе, дзе ў час перапісу 1897 г. насельніцтва Пінскага, большасці Пружанскага i каля паловы Кобрынскага паветаў сваёй роднай мовай назвалі беларускую. У той жа час пастаянная русіфікатарская палітыка царызму адмоўна адбілася на этнічных беларусах Смаленшчыны, большасць якіх пераняла рускую мову.

Рост насельніцтва і асаблівасці яго ўзнаўлення. У 60-х гг. XIX ст. у Расійскай імперыі канчаткова вызначылася адміністрацыйнае дзяленне. Тэрыторыя сучаснай Беларусі прыкладна адпавядала 35 паветам пяці за-ходніх губерняў - Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай i Магілёўскай. Тут знаходзіліся 44 гарады (4 губернскія, 31 павятовы i 9 за­штатных), колькасць якіх на працягу другой паловы XIX ст..не мянялася. Самай вялікай па плошчы i колькасці насельніцтва была Мінская губерня, але па шчыльнасці насельніцтва яна саступала іншым губерням. Найбольш густанаселенымі паветамі былі: у Мінскай губерні - Навагрудскі, Мінскі i Слуцкі; у Магілёўскай - Горацкі i Магілёўскі, у Віцебскай - Лепельскі i Віцебскі, у Гродзенскай i Віленскай губернях усе паветы былі аднолькава густанаселенымі.

У 1863 г. насельніцтва Беларусі (35 паветаў) складала 3359,1 тыс. чала­век, з ix 3008,3 тыс. пражывалі ў вёсках i 350,8 тыс. (10,5 %) у гарадах. Буй­ных гарадоў з насельніцтвам 50 тыс. i больш не было. Асноўная маса гараджан (60,1 %) была сканцэнтравана ў малых гарадах (да 20 тыс. чалавек), астатнія 39,9 % прыпадалі на сярэднія гарады (20-50 тыс.)2.

Першае парэформеннае дзесяцігоддзе працягваўся дэмаграфічны крызіс, які пачаўся яшчэ ў канцы 40-х гг. XIX ст. Масавыя інфекцыйныя

_______________

1 Труды комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран. Л., 1930. Т.20. С.50,54,96,112.

2 Статистический временник Российской империи. Серия I. Вып.1. СПб., 1866. Отд. I. С.8-9,12-13,16-19.

227

хваробы - тыф, халера, воспа, дыфтэрыя, скарлатына i іншыя мелі ўстойлівы эпідэмічны характар i з рознай інтэнсіўнасцю з году ў год паўтараліся ў многіх гарадах i вёсках, ахопліваючы часам вялікія тэрыторыі. Высокі працэнт смяротнасці, які давалі эпідэміі, адмоўна ўплываў на рост насельніцтва. У большай ступені цярпелі гарады - месцы найбольш шчыльнага пражывання людзей, асабліва ў час лютавання халеры. Так, у беларускіх гарадах Віленскай губерні смяротнасць перавышала нараджальнасць у 1865,1866 i 1869 гг., Віцебскай - 1868 г., Магілёўскай - у 1871 i 1872 гг., Гродзенскай - у 1872,1881 i 1882 гг. Катастрафічная смяротнасць назіралася ў 1867 г. у Мінску. 3 30-тысячнага насельнщтва горада 2380 чалавек (7,9 %) памерлі ад эпідэміі халеры i іншых інфекцыйных хвароб, якія зда-рыліся ў гэты сыры i неўрадлівы год. Дэпапуляцыйныя працэсы адбываліся i ў іншых гарадах. У сельскай мясцовасці ў гады эпідэміі смяротнасць таксама ўздымалася ў 2—3 разы, а значыць, натуральны прырост на столькі ж змяншаўся1.

Пасля неспрыяльнага 1872 г. наступіла стабілізацыя узнаулення насельніцтва, затым і дэмаграфічны ўздым. Нараджальнасць, асабліва ў гара­дах, павольна, але зніжалася. У 60-70-я гг. па губернях яна вагалася ад 42 да 44 %о, а да канца стагоддзя знізілася ў сярэднім да 39 %о . У той жа час смя­ротнасць зніжалася апераджальнымі тэмпамі. Калі ў 60-х гг. XIX ст. на тыся­чу жыхароў у сярэднім па пяці заходніх губернях памірала 35-36 чалавек, то ў 1900 г. - 24,5 чалавека2. У выніку такой "несінхроннасці" руху паказчыкаў узнаулення насельнщтва пачаў павышацца натуральны прырост. Можна сказаць, адбыўся своеасаблівы дэмаграфічны выбух.

Перш за ўсё ён тычыўся вясковага насельнщтва. Гэта тлумачылася шэрагам прычын. У другой палове XIX ст. беларуская веска працягвала заставацца традыцыйнай. Індывідуальная, тым больш грамадская, думка яшчэ не ўзнялася да ўсведамлення свабоды дэмаграфічнага выбару. Амаль усё дарослае насельнщтва знаходзілася ў шлюбе, разводы былі рэдкімі, унутрысямейнага рэгулявання нараджальнасці практычна не існавала. Павольнае яе зніжэнне ў вёсцы было звязана перш за ўсё з некаторым павышэннем шлюбнага ўзросту. Горад у гэты час ужо паспеў у нейкай ступені адысці ад традыцыі. Там больш высокім, чым у вёсцы, быў сярэдні шлюбны ўзрост. Многія маладыя людзі, асабліва прыезджыя, па розных прычынах доўгі час заста­вался халастымі. У сем'і сталі пранікаць ідэі аб неабходнасці i магчымасці стрымліваць высокую нараджальнасць, якая ў гарадскім асяроддзі звычайна прыводзіла сям'ю да галечы. Таму ўзровень нараджальнасці ў горадзе ў сярэднім на 10-12 % быў ніжэйшы, чым у вёсцы.

Дынаміка смяротнасці развівалася некалькі па іншым сцэнарыі i прыкладна ў аднолькавай меры была характэрна як для горада, так i для вёскі. Адмена прыгону, перавод сялян на абавязковы выкуп ужо ў 60-я гг., поспехі медыцынскай навукі (вынаходніцтвы вакцыны супраць інфекцыйных хвароб Л.Пастэра, Г.Коха i інш.), рост агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню насельнщтва - усё гэта станоўча паўплывала на зніжэнне смяротнасці, звязанай перш за ўсё з інфекцыямі.

За другую палову XIX ст. насельніцтва Беларусі (35 паветаў) вырасла на 93,5 %. Яго агульная колькасць у 1897 г. склала 6500,2 тыс. чалавек, з ix

________________

1 РДГА, ф.1263, воп.1, спр.3171, арк.138; спр.3486, арк.296; спр.3351, арк.237; спр.3411, арк.445; спр.3486, арк.456; ф.1281, воп.7, спр.41, арк.60; спр.48, арк.252; спр.69, арк.87.

2 РДГА, ф.1263, воп.1, спр.3260, арк.407,916; ф.1281, воп.7, спр.37, арк.94; спр.43, арк.76; спр.48, арк.252; Статистика Российской империи. СПб., 1906. Т.62.

228

655,2 тыс. (10,1 %) жылі ў гарадах i 5845,1 тыс. (89,9 %) - у вёсках i мястэчках. Тэмпы росту сельскага насельніцтва (94,3 %) былі вышэйшымі, чым гарадскога, якое павялічылася на 86,7 %. У сярэднім за год колькасць гараджан павялічвалася на 2,6 %, a вяскоўцаў - на 2,8 %. Больш хуткімі тэмпамі вясковае жыхарства расло ў Мінскай і Магілёўскай губернях - адпаведна на 3,2 i 3,0 % у год, азаўвесь перыяд адпаведнана 113,9 i 96,2 %. У гэтых губернях назіраўся і найбольшы натуральны прырост. У сярэднім па Еўрапейскай Расіі за гэты час насельніцтва павялічылася толькі на 53,3 %, сельскае - на 48,5, а гарадское - на 97,0 %1.

Галоўнай крыніцай папаўнення насельніцтва гарадскіх цэнтраў быў механічны прырост. За 1866-1897 гг. ён склаў 52,4 % агульнага росту, на нату­ральны прырост прыпадала 47,6 %. У той жа час вясковае жыхарства расло амаль выключна за кошт натуральнага прыросту - 96 %. Перасяленцы ж складалі толькі крыху больш за 4 %. Прычым у сваёй масе гэта былі "выштурхнутыя" горадам яўрэі, якія перабраліся ў мястэчкі2.

Рост беларускіх гарадоў адбываўся неаднолькава. К канцу XIX ст. гарад­ское насельніцтва канцэнтравалася пераважна ў вялікіх i сярэдніх гарадах. У двух гарадах - Мінску i Віцебску - пражывала 24,2 % гарадскога насельніцтва Беларусі. У сярэдніх гарадах знаходзілася 39,5 % гараджан. Колькасць насельніцтва ў ix падвоілася. У групе дробных гарадоў насельніцтва вырасла ўсяго на 20,3 % , a ўдзельная вага гэтай групы знізілася з 66,1 % у 1863 г. да 43,3 % у 1897 г. Такім чынам, вырасла значэнне адносна буйных i сярэдніх гарадоў, што сведчыла аб росце прамысловых i гандлёвых цэнтраў краю. Найболын хутка развіваліся гарады, якія знаходзіліся на важ­ных чыгуначных або водных магістралях. Асабліва ажывіўся ix рост пасля пабудовы ў 70-х гг. Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай i Палескай чыгунак. Такія гарады, як Мінск, Гомель, Пінск, Барысаў, Рагачоў, Орша, Ліда, павялічылі сваё насельніцтва ў тры разы. У Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Рэчыцы колькасць жыхароў вырасла больш чым у два разы. Най-буйнейшым гандлёва-прамысловым цэнтрам Беларусі стаў Мінск, насельніцтва якога склала 90,9 тыс. чалавек, другое месца займаў Віцебск - 65,8 тыс., у Гродне i Брэсце налічвалася адпаведна 46,9 i 46,5 тыс. чалавек. Рост гэтых гарадоў адбываўся ў асноўным за кошт міграцыі туды адносна лішняга сельскага насельніцтва. Эканоміка астатніх беларускіх гарадоў была не ў стане прыняць пабочныя рабочыя рукі, таму гэтыя гарады раслі пераважна за кошт натуральнага прыросту, a ў такіх гарадах, як Чавусы, Бабінавічы, адбылося нават скарачэнне колькасці жыхароў3.

Згодна перапісу 1897 г., у гарадах Беларусі пераважную большасць насельніцтва складалі мясцовыя жыхары - 65,1 %, на ўраджэнцаў бліжэйшых паветаў прыходзілася 15,7, прыезджых з іншых губерняў імперыі было 18,9, іншаземцаў - 0,2 %. Найбольшы працэнт не мясцовых ураджэнцаў прыпадаў на буйнейшыя гарады, якія мелі гандлёва-прамысловае значэнне ці канцэнтравалі значныя вайсковыя часці: Мінск, Гомель, Віцебск, Пінск, Магілёў, Брэст. Значныя воінскія кантынгенты размяшчаліся ў Брэсце, Бабруйску, Рагачове, Ваўкавыску.

________________

1 РДГА, ф.1281, воп.4, спр.73, арк.28; Статистический временник Российской империи. Серия I. Вып. I. С.8-9, 12-13, 16-19; Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Bып.IV, V, XI, XXII, XXIII.

2 Шыбека 3. Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў). С.146,148.

3 РДГА, ф.1281, воп.7, спр.45, арк.37; спр.68, арк.371; Статистический временник Российской империи. Серия I. Вып.1. С.8-9, 12-13, 16-19; Первая всеобщая перепись Российской империи. Вып.IV. Тетр.З; Bып.V. Тетр.З; Вып.XI, XXII, XXIII. С.4-5.

229

Немалое папаўненне давалі суседнія губерні. Так, у Мінску знаходзіліся выхадцы з Віленскай (каля 5 тыс. чалавек), Гродзенскай, Магілёўскай (больш за 1 тыс. з кожнай), Віцебскай, Ковенскай (каля 1 тыс.), Маскоўскай i С.-Пецярбургскай (па 500 чалавек) губерняў. Гродзенская i Валынская гу-берні далі больш за 2,5 тыс. жыхароў Шнеку. У гарадах Магілёўскай губерні пражывала шмат выхадцаў з Віцебскай, Мінскай i Чарнігаўскай губерняў. Напрыклад, у Гомелі ўраджэнцаў Чарнігаўшчыны было больш за 2 тыс. ча­лавек. Значная колькасць мігрантаў з іншых месцаў зафіксавана ў Віцебску. Тут пераважалі выхадцы з Магілёўшчыны - звыш 5 тыс., каля 1 тыс. чалавек былі з Віленскай губерні. У Гродне i Брэсце акрамя ўраджэнцаў Беларусі знаходзіліся асобы з Сядлецкай i Сувалкаўскай губерняў.

Пры ўсёй інтэнсіўнасці перасяленчага руху ў гарады урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі працякалі павольней, чым у цэнтральных губернях Расіі, дзе адток сельскагаспадарчага насельніцтва ў гарадскія цэнтры быў болын інтэнсіўным. Такая розніца была звязана з недастатковымі маштабамі развіцця эканомікі беларускіх гарадоў, адносным ix перанасяленнем з-за штучнага засялення туды яўрэйскага насельніцтва.

Асаблівасці рассялення, заняткаў, саслоўнага i канфесіянальнага складу этнічных груп насельніцтва краю. Тытульнае насельніцтва краю -беларусы, паводле перапісу 1897 г., складалі 63,5 % ад усіх жыхароў пяці заходніх губерняў. Найбольшая ix удзельная вага была ў Магілёўскай губерні -82,4 %, у астатніх вагалася ад 44,0 % у Гродзенскай да 76 % у Мінскай. Знач­ная розніца назіралася і ў рассяленні беларусаў у межах гарадоў i вёсак. Сярод вясковага насельніцтва гэтых губерняу беларусы складалі пераважную большасць - 68,8 %. Па губернях гэта выглядала наступным чынам: у Магілёўскай - 87,4 %, у Мінскай - 83,6, у Віленскай - 63,0, у Віцебскай -59,7, у Гродзенскай - 50,6 %. У агульнай масе гараджан доля бе-ларусаў была невялікай - 14,5 %, у тым ліку ў гарадах Магілёўскай губерні - 30,0 %, Віцебскай -13,3, Мінскай -11,8, Гродзенскай -9,6, Віленскай - 7,6 %l. 3 пры-ведзеных даных вынікае, што ўдзельная вага беларусаў сярод вяскоўцаў амаль у пяць разоў перавышала ix долю сярод га­раджан. Такая сітуацыя склалася штучна пад уздзеяннем палітыкі царскага ўрада, накіраванай на засяленне ў гарады яўрэяў.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці і належала да сялянскага саслоўя. Найбольшая удзельная вага сялян-беларусаў, згодна перапісу 1897 г., была ў Мінскай і Магілёўскай губернях – адпаведна 94,9 i 96,1 %. Галоўным заняткам самай шматлікай карэннай

____________

1 Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Вып.IV, V, XI, XXII, XXIII.

230

этнічнай трупы краю (пяць заходніх губерняў) была сельская гаспадарка, якую назвалі ў якасці такой 91,3 % беларусаў, у тым ліку 90,6 % пераважна займаліся земляробствам i толькі 0,7 % - жывёлагадоўляй. У якасці падзёншчыкаў i хатняй прыслугі было занята 2,7 %. Сярод мяшчан доля беларусаў даходзіла да 23 %, a ў агульнай колькасці гандлёва-прамысловага насельніцтва беларусы складалі ў Магілёўскай губерні - 22,6, у Мінскай - 15,5, у Віцебскай - 14,7, у Віленскай -12,2, у Гродзенскай - 8,5 %'.

Адной з важных асаблівасцей беларускага этнасу з'яўляецца яго шматканфесійнасць, падзел на католікаў i праваслаўных. У чатырох губернях, акрамя Віленскай, большасць насельніцтва вызнавала праваслаўе. Беларусаў-католікаў у Віленскай губерні налічвалася 58,5 %, у Гродзенскай - 30,3, у астатніх - значна менш: у Віцебскай - 10,5, у Мінскай - 9,1, у Магілёўскай -2,0 %2. Такі падзел перашкаджаў кансалідацыі беларускага этнасу, запавольваў яго складанне ў нацыю.

Рускія жылі ў Беларусі з даўніх часоў, але з другой паловы XIX ст. прыток ix паскорыўся. Гэтаму садзейнічала палітыка царскага ўрада, які ўвесь час дамагаўся пашырыць на тэрыторыі краю "рускі элемент". Гэта выяўляецца ў шэрагу мер. Пасля паўстання 1863-1864 гг. узмацнілася палітыка насаджэння рускага землеўладання. Для гэтага канфіскаваныя маёнткі ўдзельнікаў паўстання на льготных умовах перадаваліся рускім чыноўнікам, адначасова польскім памешчыкам забаранялася купляць новыя маёнткі, а таксама карыстацца льготнымі крэдытамі Дваранскага банка.

Згодна сакрэтнаму палажэнню ад 27 мая 1864 г. усе службовыя пасады ў заходніх губернях, асабліва тыя, якія мелі "соприкосновение с народом", павінны былі быць заняты асобамі рускага паходжання ці, ва ўсякім разе, праваслаўнымі3. Да такіх пасад у першую чаргу адносіліся настаўнікі, медыцынскі персанал, розных рангаў чыноўнікі. 3 мэтай прываблівання ix у За­ходні край былі ўстаноўлены 50-працэнтныя надбаўкі да акладаў, давалася дваранскае званне, адкрывалася перспектыва хуткай кар'еры4.

Перапісам 1897 г. у пяці заходніх губернях зафіксавана 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія сваёй роднай мовай назвалі рускую. 3 ix 37,5 % жылі ў гарадах i 62,5 % - у мястэчках i вёсках. Сярод гарадскіх жыхароў доля рускіх складала ў сярэднім 17,7 %, сярод сельскіх - 4,4 %. Вышэй за сярэднія паказчыкі ўдзельная вага рускіх была ў Віцебскай губерні: 22,1 % у гарадах i 11,8 % у вёсках. Найболып значная канцэнтрацыя руска-моўнага насельніцтва назіралася ў гарадах: Мінску (23,2 тыс.), Віцебску (19,0 тыс.), Гродне (10,5 тыс.), Брэсце (10,2 тыс.), Бабруйску (9,7 тыс.), Гомелі (7,1 тыс.), Магілёве (6,8 тыс.); у паветах: Віцебскім (16,6 тыс.), Гомельскім (14,6 тыс.), Бабруйскім (15,8 тыс.), Полацкім (12,2 тыс.), Гарадоцкім (11,7 тыс.), Дзісенскім (11,3 тыс.), Гомельскім (14,6 тыс.) i Бабруйскім (15,8 тыс.).

Па саслоўных трупах рускае насельніцтва краю размяркоўвалася на-ступным чынам. найбольш значны яго працэнт быў сярод асабістых дваран i чыноўнікаў - 51,8, рускія патомныя дваране складалі 16,0 %, рускія свяшчэннікі - 51,5 %. Сярод мяшчан i сялян дадзеная этнічная група была прадстаўлена нязначна - 6,8 i 5,1 %5.

_______________

1 Падлічана па матэрыялах перапісу 1897 г.

2 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.І. С.ЗЗЗ.

3 РДГА,ф.1297,воп.274.спр.9,арк.1.

4 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.334.

5 Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Вып.ІУ, V, XI, XII, XIII.

231

Фактычная ж колькасць рускіх, якія пастаянна пражывалі на дадзенай тэрыторыі, была значна меншай. Па-першае, у ix лік трапіла пэўная частка этнічных беларусаў, якія ва ўмовах пастаяннай i мэтанакіраванай русіфікацыі перанялі рускую мову; па-другое, у пяці заходніх губернях на момант перапісу былі размешчаны значныя воінскія кантынгенты, асабліва ў Гродзенскай губерні. Абсалютная большасць салдат i афіцэраў (79,5 тыс. чалавек) былі рускімі, выхадцамі з цэнтральных расійскіх губерняў. Гэта сацыяльная група насельніцтва не прымала ўдзелу ў гаспадарчай дзейнасці i ў залежнасці ад палітычных абставін мянялася як колькасна, так i па складу.

Польскае, каталіцкае па веравызнанні насельніцтва краю ў канцы XIX ст. налічвала 424,2 тыс. чалавек, што складала 5,0 % ад усіх жыхароў пяці заходніх губерняў. У гарадах удзельная вага палякаў складала 11,8 %, у вёсках i мястэчках - 4,0 %. Найболып польскамоўных жыхароў было ў гарадах Віленскай губерні - 26,6 %, у гарадах Гродзенскай губерні ix налічвалася 12,6, Віцебскай - 8,2, Мінскай - 7,2, Магілёўскай - 2,8 %. У вёсках доля палякаў вагалася ад 9,6 % у Гродзенскай да 0,9 % у Магілёўскай губернях. У адрозненне ад этнічнай трупы рускіх, якая больш-менш роўна размяшчалася па тэрыторыі Беларусі, рассяленне палякаў мела ярка выражаны геаграфічны характар. Як абсалютна, так i адносна яны пераважалі ў заходнім рэгіёне - Гродзенскай i Віленскай губернях. Але менавіта тут колькасць палякаў некалькі завышана за кошт беларусаў, частка якіх ва ўмовах "дыфузіі" дзвюх моў схілілася на бок польскай.

Характэрнай асаблівасцю палякаў Беларусі ў сацыяльных адносінах з'яўляецца надзвычай высокі працэнт сярод ix патомнага дваранства, якое ў сваёй большасці ўяўляла сабой дробнапамесную шляхту. У сярэднім сярод польскамоўнага насельніцтва пяці губерняў патомныя дваране складалі 25,2 %, у тым ліку ў Магілёўскай губерні - 38,8, у Мінскай - 30,5, у Віленскай - 28,0, у Віцебскай - 22,8, у Гродзенскай - 6,2 % .

Яўрэйскае насельніцтва амаль цал-кам было сканцэнтравана ў гарадах i мяс­тэчках, што выклікана выданнем шэрагу абмежавальныхзаконаў. У 90-х гг. XVIII ст. у Расійскай імперыі былаўведзена "рыса аселасці" для яўрэяў, згодна якой ім дазвалялася сяліцца ў межах Царства Польскага і 15 губерняў, што ахоплівала тэрыторыю Прыбалтыкі, Беларусі і Украіны. Пазней,у 1882 г.,быў выдадзены чарговы закон, паводле якога яўрэям у "рысе аселасці" забаранялася купляць i арандаваць зямлю, жыць у іншых населеных пунктах, акрамя гарадоў i мястэчак. За­кон выконваўся няўхільна. Выключэнні з яго былі вельмі рэдкімі.

_______________

1 Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Вып. IV, V, XI, XXI I, XXIII.

232

У канцы XIX ст. (паводле перапісу 1897 г.) у пяці заходніх губернях налічвалася 1202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва), з якіх 53,9 % жылі ў мястэчках i 46,1 % - у гарадах. Сярод сельскіх жыхароў яўрэі ў сярэднім складалі 8,7 %, сярод гараджан - 53,5 %. Беларускія гарады па этнічнаму складу фактычна былі яўрэйскімі. Адсюль спецыфіка заняткаў i cacлоўнай прыналежнасці дадзенага этнасу. Яўрэі мелі абсалютную болыпасць сярод мяшчанскага саслоўя, а таксама гандлёва-прамысловага насельніцтва, дзе ix удзельная вага была ў Гродзенскай губерні 74,1 %, у Мінскай - 73,5, у Магілёўскай - 68,7, у Віленскай - 60,3, у Віцебскай - 57,4 %1

Татары прыйшлі на беларускія землі ў канцы XVI ст. i з той пары складаюць адну з трывалых этнічных груп, якая увесь час захоўвала сваю мусульманскую веру, культуру, традыцыі, мову. Значная частка мясцовых татараў гаварыла на беларускай або польскай мове. У канцы XIX ст. на аб-шарах пяці заходніх губерняў налічвалася 13,570 тыс. мусульман, з ix 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Сярод апошніх 3,9 тыс. складалі вайскоўцы, прызваныя з цэнтральных губерняў Расіі. Гарнізоны, у якіх яны праходзілі службу, стаялі ва ўсіх павятовых гарадах Гродзенскай губерні, а таксамаў Лідзе, Ашмянах, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Гомелі і Рагачове. Наибольшая колькасць карэнных беларускіх татараў была сканцэнтравана ў Мінску, Навагрудку, Слуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Галоўнымі заняткамі ў ix былі земляробства i апрацоўка прадуктаў жывёлагадоўлі (выраб скур).

Нацыянальны склад саслоўна-класавых груп насельніцтва. Адной з асаблівасцей саслоўна-класавай структуры насельніцтва Беларусі была значная ў ёй доля дваран. Калі ў сярэднім па Еўрапейскай Расіі ў 1858 г. яны складалі 1,5 %, то ў пяці заходніх губернях - 5 %. Тут пражывала 24,9 % два­ран Еўрапейскай Расіі. 3 ix памесных дваран, якія валодалі зямлёй i сяля-намі, у 60-я гг. XIX ст. было каля 14 %, беззямельная (ці з невялікімі ўчаст-камі зямлі без сялян) шляхта складала 86 %. Пасля паўстання 1863 г. знач­ная яе частка, якая не пацвердзіла свайго дваранскага паходжання, канчаткова пераводзілася ў падатныя саслоўі, што было адной з прычын скарачэння ўдзельнай вагі дваран на працягу другой паловы XIX ст. з 5 да 2,8 %.

У канцы XIX ст. сярод спадчынных дваран (шляхты) беларусы па мове складалі 51,8 %, палякі - 32,9, рускія - 11,7, татары i іншыя - 3,6%. Процілеглыя лічбы атрымліваюцца ў адносінах да асоб, якія мелі асабістае дваранст-ва i чыноўнікаў. Тут ужо пераважалі рускія - 50,8 %, палякаў было 25,6, а бе-ларусаў - 18,7 %2.

Па меры развіцця рыначных адносін ішоў працэс разлажэння феадальных класаў-саслоўяў - дваран-памешчыкаў, мяшчан-рамеснікаў, купцоў. На ix аснове фарміраваліся новыя класы - буржуазія i пралетарыят. Сель­ская буржуазія фарміравалася з заможных сялян, спадчыннай шляхты i na нацыянальнай прыкмеце была беларускай3. Купцы пяці заходніх губерняў, згодна перапісу 1897 г., на 84,5 % былі прадстаўлены яўрэямі, рускія складалі 10,7, а беларусы - усяго 1,7 %. Менавіта з асяроддзя яўрэйскіх купцоў ішло складванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Буйная буржуазія фарміравалася таксама з ліку памешчыкаў-прадпрымяльнікаў.

_____________

1 Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Вып. IV, V, XI, XXII, XXIII.

2 Там жа.

3Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.І. С.341.

233

Усяго ў прамысловасці, гандлі, на ўсіх відах транспарту, сродках сувязі, у якасці хатняй прыслугі i гарадскіх падзёншчыкаў у пяці губернях было за­нята 289,7 тыс. чалавек, з якіх яўрэяў налічвалася 59,9 %, беларусаў - 17,1, палякаў - 10,2, рускіх - 10,1 %1 Суадносіны паміж рабочымі розных нацыя-нальнасцей залежалі ад галін прамысловасці, месцазнаходжання прадпрыемстваў. Напрыклад, сярод рабочых фабрык i заводаў, якія знаходзіліся ў сельскай мясцовасці, амаль не было яўрэяў, таксама як i на чыгунках, i ў ра-монтных майстэрнях. Беларуси пераважалі сярод чыгуначнікаў i на буйных прадпрыемствах, беларускім быў i сельскагаспадарчы пралетарыят. Яўрэі ў асноўным былі засяроджаны на дробных i рамесных вытворчасцях, у сферы абслугоўвання і гандлі2.

Такім чынам, беларуская буржуазія, не валодаючы асноўнымі багаццямі краю, была слабай i знаходзілася на стадыі станаўлення.