Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

13. Развіццё крыніцазнаўства ў Беларусі.

Унёсак у падмурак практычнага беларускага крыніцазнаўства зрабіў Кромер, які склаў вопіс аўтэнтычных лістоў (знаходзіліся ў Метрыцы ВКЛ). Ад XVII ст. вядомы вопісы прыватных бібліятэк і архіваў. У 1793 г. пад кіраўніцтвам галоўнага архіварыуса літоўскай правінцыі базыліян Шакальскага складзены вопісы ўсіх манастырскіх архіваў. У Аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу знаходзіцца вопіс архіва мітрапалітаў кіеўскіх і галіцкіх, складзены ў 1780 г. Янкоўскім. Значным укладам у камеральную археаграфію сталі работы Гільтэнбранта "Рукапіснае аддзяленне Віленскай публічнай бібліятэкі" (1871 г.), Дабранскага "Апісанне рукапісаў Віленскай публічнай бібліятэкі, царкоўнаславянскіх і рускіх" (1882 г.). Пачаткам археаграфіі на Беларусі стаў 2-томны зборнік "Пераканальная лаціна, альбо збор рыторыкі, лістоў, статыстыкі, палітыкі, надпісаў, панегірыкаў, паэтыкі і гісторыі", складзены Астроўскім. Мэтанакіраваны збор гістарычных крыніц пачаўся з арганізаванай пры РАН у 1809 г. Археаграфічнай экспедыцыі. У 1817 - 1818 гг. Румянцаў правёў экспедыцыю па даследаванню манастыроў і архіваў Маскоўскай і Новагародскай губерняў. У 1820 г.Строеў даследаваў манастыры Разанскай губерні. Былі выяўлены Ізборнік Святослава 1073 г., Судзебнік 1497 г., творы К.Тураўскага і інш. На Беларусі ў пач. XX ст. археаграфічныя экспедыцыі былі арганізаваны Віленскай археаграфічнай камісіяй, Віленскай археалагічнай камісіяй і Віленскай навучальнай акругай. Экспедыцыі праводзілі Баброўскі,Бацюшкаў, Грыгаровіч, Даніловіч, Мілавідаў, Сапуноў.У вывучэнні гістарычных крыніц Беларусі значнае месца займаюць выпускнікі Віленскага універсітэта: Яўхім Лялевель, Ігнат Даніловіч, Язэп Ярашэвіч, Ігнат Анацэвіч, Іван Лабойка. Першай навуковай установай, якая займалася пошукам і выданнем гістарычных дакументаў на тэрыторыі Беларусі была "Археаграфічная камісія", створаная ў 1834 г. у Пецярбургу пры Міністэрстве народнай асветы для выдання матэрыялаў, сабраных Археаграфічнай экспедыцыяй. Выдала зборнік "Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею".Змяшчалі актавыя і нарматыўныя крыніцы. Асноўную масу складаюць дакументы эканамічнага характару. Большасць апублікаваных дакументаў напісаны на старабеларускай мове.У 20-я гг. XX ст. пачалася распрацоўка праблем крыніцазнаўства гісторыі Беларусі як асобнай дысцыпліны. У сяр. 1920-х гг. на гістарычным факультэце БДУ былі адкрыты кароткатэрміновыя курсы па архіўнай і музейнай справе. На іх працавалі Пічэта,Доўнар-Запольскі,Ластоўскі. У гэты перыяд у БДУ Даўгяла чытаў курс "Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі". Аднак, рэпрэсіі 1930-х - 1950-х гг. прывялі да знішчэння ці высылкі з Беларусі многіх даследчыкаў, што працавалі ў крыніцазнаўстве (М. В. Доўнар-Запольскі, Д. I. Даўгяла, У. I. Пічэта і інш.). У гэты перыяд вялікае значэнне надавалася вывучэнню "першакрыніц" - твораў класікаў марксізма-ленінізма, крыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху і Камуністычнай партыі. З пачатку 1960-х гг. даследаванні па крыніцазнаўству Беларусі актывізуюцца. Працуючы ў Маскве, М. М. Улашчык даследаваў крыніцы па гісторыі Беларусі XIX ст.Ён з'яўляецца аўтарам манаграфіі "Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду" (1973 г.).Пасмяротна выйшла яго кніга "Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі", прысвечаная крытычнаму разгляду зборнікаў дакументаў па гісторыі Беларусі XVII - 1-й пал. XIX стст.Даследаваннем беларуска-літоўкіх летапісаў займаўся В. А. Чамярыцкі, які распрацаваў класіфікацыю ўсіх летапісаў па летапісным зводам.Мытныя кнігі беларускіх зямель вывучаў В. I. Мялешка. У 1960-я - 1970-я гг. П. Г. Казлоўскі і 3. Ю. Капыскі даследавалі гаспадарчыя апісанні, рэестры. Мемуары, запісы падарожнікаў даследавалі А. Ф. Коршунаў, А. I. Маль-дзіс, В. П. Грыцкевіч. 3 1970-х гг. у БДУ спецкурс па крыніцазнаўству гісторыі БССР пачаў чытаць А. П. Ігнаценка.Новая хваля цікавасці да крыніцазнаўства ўзнікла ў 2-й пал. 1980-х - пач. 1990-х гг. у сувязі з павышэннем цікавасці да гісторыі Беларусі ў цэлым. У 1992 г. у БДУ было адкрыта аддзяленне архівазнаўства і музеязнаўства з дзённай і завочнай формамі навучання. У 2001 г. на гіст. факультэце арганізавана аддзяленне дакументазнаўства. 2001 г. кафедра крыніцазнаўства і музеязнаўства была рэарганізавана ў кафедру крыніцазнаўства, яе ўзначаліў С. М. Ходзін. Распрацоўкай розных праблем крыніцазнаўства, музеязнаўства, архівазнаўства займаюцца: В. М. Сідарцоў, В. М. Шутава, С. Б. Каун, В. Л. Ліпніцкая, М. Ф. Шумейка, К. I. Коза к, А. Е. Рыбакоў, А. А. Гужалоўскі і інш. Ва ўсіх універсітэтах Беларусі курс "крыніцазнаўства" з'яўляюцца абавязковымі для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей.Сучасныя беларускія навукоўцы даследуюць розныя аспекты крыніцазнаўства: С. Марозава даследавала пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі да XVIII ст., С. М. Ходзін выкарыстаў гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне крыніц па гісторыі Беларусі, заканадаўчыя крыніцы па гісторыі Беларусі даследавалі I. А. Юхо і Т. I. Доўнар, кнігі Літоўскай метрыкі - В. Мянжынскі, беларуска-літоўскія летапісы -А. А. Семянчук, літаратурныя творы - А. А. Мельнікава, дакументальныя крыніцы па гісторыі Беларусі - В. Т. Пашута, А. Л. Харашкевіч і інш.