Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

17. Паняцце і змест архіўнай эўрыстыкі. Арганізацыя пошуку крыніц у архівах.

Архіўная эўрыстыка - тэорыя і методыка пошуку неапубліка-ваных матэрыялаў па тэме. Крыніцазнаўчая эўрыстыка у такім выпадку прадстаўляецца як асобны раздзел крыніцазнаўства, які прысвечаны тэорыі і методыцы пошуку і збора апублікаваных і неапублікаваньіх матэрыялаў з улікам заканамернасцяў іх узнікнення, існавання і захоўвання. Архіўная эўрыстыка абапіраецца на веды аб заканамернасцях утварэння і прынцыпах захавання архіўных дакументаў. Заканамернасці ўтварэння пазначаюцца шляхам вывучэння гісторыі фондаўтваральнікаў - устаноў, арганізацый, асоб, чые матэрыялы захоўваюцца ў архівах. Гэта вывучэнне мае на мэце: 1) высвятленне часу іх існавання, функцый, унутранай структуры фондаўтваральнікаў, іх папярэднікаў і пераймальнікаў, якія з'явіліся ў выніку рэарганізацый; 2) пазначэнне заканамернасцяў накаплення архіўных дакументаў можа быць дасягнута шляхам вывучэння сістэмы справаводства ва ўстановах і арганізацыях, парадка вядзення і захавання дакументацыі асобнымі гістарычнымі дзеячамі, установамі, што вызначыла асаблівасці архіўных дакументаў і іх накаплення. Важнай часткай працы гісторыка застаецца праца ў архівах. Пошук неапублікаваных крыніц па праблеме можа быць пачаты толькі тады, калі інфармацыя друкаваных крыніц вычарпана. Архіўныя крыніцы адрозніваюцца ад апублікаваных, яны не прыстасаваны спецыяльна для даследчыка. Пошук архіўных крыніц вельмі працаёмкі. Большасць цэнтральных архіваў маюць таксама свае ўнутраныя даведнікі, пералікі фондаў. Для паспяховага пошуку трэба ведаць гісторыю стварэння і камплектавання архіваў. Першым цэнтралізаваным архівам на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг, які пачаў працу ў 1863 г. Ён быў створаны для захавання актавых кніг судовых устаноў былой РП за перыяд з XVI да канца XVIII стст. У 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў пераведзены з Магілёва ў Мінск. У 1964 г. у яго ўвайшлі дакументы з архіва Радзівілаў, некаторыя іншыя фонды дарэвалюцыйных архіваў. У красавку 1992 г. былы Цэнтральны партыйны архіў КПБ і Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў у Мінску былі аб'яднаны ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. У 1994 г. прыняты закон "Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспуліцы Беларусь", у 1998 г. у яго унесены змены.У 1995 г. Нацыянальны архіў быў расфарміраваны. Дакументы былога Цэнтральнага партыйнага архіва перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў, які пераўтвораны ў Нацыянальны архіў Рэспулікі Беларусь. Фонды архіваў можна ўмоўна падзяліць на дзве групы - фонды дзяржаўных устаноў і арганізацый і асабістыя фонды. Каб паспяхова працаваць у архіве трэба азнаёміцца з навукова-даведачным апаратам архіва. Усе дакументы ў архівах размяшчаюцца па фондах, калекцыях, адзінках захавання, справах. Асноўным даведнікам па ўліку дакументаў у архіве з'яўляецца вопіс. Інвентарны вопіс - гэта ўліковыя дакументы і даведнікі па апісанню дакументаў, яны ўтрымліваюць пералікі загалоўкаў і іншых звестак аб складзе і змесце спраў пэўнага комплекса з самастойнай парадкавай ну-марацыяй. Зводным даведнікам, які аб'ядноўвае звесткі па ўсіх вопісах фонда, з'яўляецца спіс і лісты фондаў. У архівах існуюць і інфармацыйныя даведнікі - каталагі і агляды, даведнікі. Архіўны каталаг - гэта тып архіўнага даведніка, у якім другасная дакументальная інфармацыя размешчана па прадметах, тэмах, галінах. Каталаг падзяляецца на раздзелы, тэмы. Даследчык можа карыстацца і архіўнымі аглядамі - даведнікамі з сістэматызаванымі звесткамі аб складзе і змесце асобных комплексаў крыніц, іх крыніцазнаўчым аналізам. Па вопісу даследчык вылучае тыя справы, якія яму неабходны для распрацоўкі тэмы.У многіх архівах апрацаваны не ўсе фонды. Звычайна даследчык знаходзіць значна больш крыніц, чым яму патрэбна. Ён вылучае толькі патрэбныя. Пасля выяўлення крыніц ідзе іх атрыбуцыя, г.зн. вызначэнне віда і сапраўднасці крыніц, іх датаванне, вызначэнне аўтарства і г.д. Для даслед-чыка маюць значэнне характар напісання тэкста, асаблівасці мовы, колер паперы, час стварэння крыніцы. У некаторых выпадках даследчык сутыкаецца з адсутнасцю неабходных яму крыніц. Тады ён павінен высветліць прычыны іх знікнення. Пры выкарыстанні архіўных дадзеных ёсць пэўныя правілы: 1.У навуковай працы нельга спасылацца на архіўныя крыніцы па чужых звестках, без узгадвання першага даследчыка крыніцы. 2.Пры цытаванні крыніцы неабходна вельмі асцярожна адносіцца да тэкста, цытаваць не выкідваючы слоў і сказаў, бо тэта можа змяніць сэнс крыніцы. Калі зроблены пропуск, ён адзначаецца шматкроп'ем у скобках. 3.Калі ў тэксце крыніцы выпадкова прапушчаны ці скарочаны словы, даследчык пры цытаванні ўстаўляе іх у квадратных скобках. Старажытныя канчаткі слоў дапушчаецца замяняць на сучасныя. Часта здараец-ца так, што даследчык знайшоў матэрыял, які можа змяніць ужо існуючы ў навуцы погляд на праблему. Ён можа выступаць са сваімі новымі высновамі толькі, калі ўпэўнены, што вывучыў усё магчымае кола крыніц.