Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

19. Паняцце "знешняя крытыка гістарычных крыніц". Складаючыя знешняй крытыкі.

Сутнасць знешняй крытыкі - у вывучэнні дадзеных крыніцы аб гіст. факце. 3 дапамогай такіх катэгорый як паўната і дакладнасць крыніцы вызначаецца ступень дакладнасці інф-цыі, што ўтрымліваецца ў крыніцы. Важнае значэнне мае вытлумачэнне прадстаўнічасці (рэпрэзентатыўнасці) крыніцы адносна самой гіст. рэальнасці і ў параўнанні з іншымі крыніцамі. галоўным зместам знешней крытыкі з'яўляецца вызначэнне месца, часу i ўмоў узнiкнення (аўтарства) ГК. Аналiз пiсьмовай крынiцы пачынаецца з вывучэння тэксту ГК. Вывучаючы пiсьмовыя помнiкi, гiсторык выкарыстоўвае розныя слоўнiкi i даведнiкi. Даследчык павiнен ведаць, што адна i тая ж з'ява ў розных мясцовасцях i дыялектах адной цi некалькiх роднасных моў часам вызначалася па-рознаму. Для большасцi тэкстаў характэрна наяўнасць вялiкай колькасцi памылак, якiя з’яўляюцца вельмi каштоўнымi для гiсторыка. Яны дазваляюць вызначыць пераемнасць тэкстаў, наяўнасць копiй, спiсаў i г. д. Аднаўленне страчанага тэксту ў крынiцы, што захавалася ў адным спiсе, у тэксталогii называецца кан'ектурай. Пакуль не будуць знойдзены iншыя спiсы i нельга будзе праверыць дакладнасць адноўленага тэксту, кан'ектура лiчыцца недаказанай. Пры рэканструкцыі тэксту сучасныя даследчыкі ўсё часцей выкарыстоўваюць камп'ютэр, звяртаюцца часам і да метадаў фотааналізу.Пры аналізе крыніцы крыніцазнаўца вызначае складаны характар тэксту (злучэнне розных крыніц, рэдакцый, устаўкі і г. д.) і, акрамя тэксталагічных, выкарыстоўвае метады кампаратыўнага (параўнальна-гістарычнага) вывучэння тэкстаў. Пасля палеаграфічнага і граматычнага прачытання даследчык яшчэ не можа сцвярджаць, што поўнасцю зразумеў сэнс, укладзены ў тэкст аўтарам. На гэтым этапе (этапе вытлумачэння, інтэрпрэтацыі) дапамагае асобная галіна крыніцазнаўства – герменеўтыка (мастацтва і тэорыя вытлумачэння). Задача інтэрпрэтацыі крыніцы спалучаецца з вызначэннем часу і месца яе стварэння. Выкарыстанне дадзеных гіст. храналогіі дазваляе вызначыць прамыя звесткі аб часе – год, месяц і г. д., а выкарыстанне дадзеных гіст. геаграфіі – правесці лакалізацыю ГК. даследчык павінен прыняць за правіла супастаўленне прамых (непасрэдных) і ўскосных звестак аб часе, тых звестак, якія аўтар вызначае несвядома (ці неабачліва).Для значнай часткі крыніц істотную ролю мае вызначэнне аўтара (атрыбуцыя). Узнікаюць праблемы і пры вызначэнні дзеючых асоб гэтых твораў. Так, рускія князі традыцыйна мелі імёны і славянскія, і хрысціянскія. Калі крыніца створана не ў тым месцы, не ў той час або не тым аўтарам, што ў крыніцы акрэслены, то мы маем падставы сцвярджаць, што гэтая крыніца несапраўдная (падробка, фальсіфікацыя і г. д.). Але нават падробка часам змяшчае пэўную цікавую інфармацыю. Вывучаючы мэты фальсіфікацыі ці падлогу, даследчык можа атрымаць шмат дадатковай інфармацыі аб крыніцы.

20. Даследаванне тэксту гістарычнай крыніцы.

Аналіз пісьмовай крыніцы пачынаецца з вывучэння тэкста. Тэкстам называюць сістэматычна арганізаваную паслядоўнасць знакаў. Тэкстам можна назваць пісьмовы ці музычны твор, набор матэматычных формул, вусны аповед і г.д. Першым этапам працы з тэкстам з'яўляецца яго прачытанне. Звычайна яно ажыццяўляецца з дапамогай метадаў палеаграфіі. У працэсе прачытання тэкста даследчык ажыццяўляе першасную інтэрпрэтацыю тэкста, каб зразумець яго сэнс. На другім этапе даследчык вывучае граматыку і лексіку тэкста, выкарыстоўваючы дыялектычныя і тлумачальныя слоўнікі і даведнікі, параўноўвае тэкст са створанымі ў той жа час такімі ж крыніцамі. На трэцім этапе даследчык вызначае, якую форму крыніцы ён вывучае (арыгінал, спіс, рэдакцыю). Затым вызначаецца складаны характар тэкста {інтэрпаляцыі, глосы, кантамінацыі, кампіляцыі).Існуюць выпадкі, калі аўтар недакладна перадае сэнс падзеі ў тэксце. Асабліва часта недакладнасці (скажэнні) сустракаюцца пры тыражыраванні тэкста. Найбольш складана выявіць скажэнні ў тэкстах, якія доўгі час існавалі толькі ў вуснай форме. Таксама павінны быць вызначаны памеры і прычыны скажэнняў. Пачатковы этап працы - вызначэнне памераў страчанага тэкста. Гэта праца праводзіцца на падставе захаваўшыхся фрагментаў. Больш складаныя тыя выпадкі, калі даследчык не мае захаваных фрагментаў. часта выкарыстоўваецца метад параўнання крыніц роднаснага паходжання. Напрыклад, тэксты шмат якіх помнікаў узнаўляюцца з дапамогай фармуляра (пэўнай строгай паслядоўнасці частак тэкста). Цэлы шэраг падыходаў распрацаваны ў тэксталогіі - навуцы аб тэкстах. Задачай гэтай навукі з'яўляецца не толькі і не столькі ўдакладненне скажэнняў тэкста, колькі вызначэнне этапаў развіцця тэкста.Змены ў стыле, несупадзенне стыля тэкста зафіксаванаму перыяду яго стварэння, розніца ў стыле розных частак можа сведчыць аб падробцы крыніцы ці аб яе неаднародным складзе. найбольш каштоўным для даследчыка з'яўляецца арыгінал - крыніца, напісаная рукой аўтара. Рукапісныя крыніцы ў працэсе тыражыравання часта перапісваліся. Крыніца, з якой перапісваўся тэкст назваецца пратографам (ад грэч. напісаны першым). Крыніца, якая ўзнікла ў выніку перапісвання называецца спісам. Калі тэкст перапісваўся не механічна, і ў яго ўносіліся змены ці дапаўненні, то гэта з'яўляецца рэдакцыяй.У працэсе перапісвання крыніц накопліваліся аднатыпныя памылкі. Групу крыніц з аднатыпнымі механічнымі памылкамі называюць ізводам. Спісы аднаго ізвода ўзыходзяць да аднаго пратографа. Даследчык у працы з крыніцамі павінен таксама знайсці ў тэксце кантамінацыі - механічнае аб'яднанне розных частак пратографа перапісчыкам, кампіляцыі - устаўкі і дапаўненні ў тэксце, зробленыя перапісчыкам. Значную ролю адыгрываюць у тэксце глосы - прыпіскі на палях, якія паказваюць на тое, каму належала крыніца, хто яе чытаў ці перапісваў, тлумачаць незразумелыя словы.Каб атрымаць з крыніцы максімум інфармацыі, даследчык павінен добра ўяўляць этапы стварэння дакументаў. На першым этапе стварэння складаецца чарнавік - першапачатковы тэкст, у які аўтар можа ўнесці змены, дапаўненні. На другім этапе чарнавік перапісваўся і ствараўся белавік - гатовы дакумент, не завераны подпісамі і пячаткамі. Пасля завярэння дакумент ператвараўся ў арыгінал. Пры заключэнні дамоў, часам, адзін бок атрымліваў рэверсальны дакумент, на якім стаялі подпісы і пячаткі другога боку. Ён меў такую ж юрыдычную сілу, што і арыгінал. Калі патрабавалася некалькі экзэмпляраў дакумента, то з арыгінала рабіліся копіі. На іх пазначалася, што гэта копія (напрыклад, літарай "К"). У выпадку страты дакумента маглі стварацца дублікаты дакумента, яны мелі такую ж юрыдычную сілу.Рэканструкцыю тэкста даледчык можа ажыццявіць на падставе захаваўшыхся спісаў і копій шляхам іх параўнання. Калі тэкст адноўлены на падставе толькі аднаго спіса, то гэта кан’ектура. Датуль, пакуль не знойдзены іншыя спісы крыніцы, кан’енктура лічыцца недаказанай. Вывучэнне паходжання тэксту. Дадзены этап даследавання мае мэтай: 1)вызначыць, ці меў месца гістарычны факт які апісвае крыніца ў сапраўднасці, ці створана крыніца у той час, тым аўтарам і ў тым месцы, што пазначаны ў ей;2)удакладніць, што прадстаўляла сабой гістарычная рэальнасць, у якой ўзнікла крыніца