Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

21. Высвятленне часу стварэння гістарычнай крыніцы.

Важным элементам працэса працы з гістарычнай крыніцай з'яўляецца вызначэнне часу яе стварэння. Даціроўка крыніцы надзвычай патрэбна, бо па ей можна высветліць, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў крыніцы. Пры вызначэнні даты стварэння крыніцы трэба грунтоўна вывучыць усе магчымыя звесткі аб ёй. Гісторык павінен не толькі вызначыць час узнікнення крыніцы, але і вылучыць з крыніцы максімум часавай інф-цыі. Чым больш такіх звестак будзе, тым верагодней будзе дата, вызначаная на іх аснове. Інф-цыя аб часе стварэння крыніцы бывае прамой і ўскоснай. Прамая-адлюстроўвае рэальны гіст. час праз тую сістэму ліку гадоў, якая выкарыстоўвалася аўтарам крыніцы. Ускосная інфармацыя аб часе - звесткі аб падзеях, даціроўка якіх можа быць карысна для даціроўкі крыніцы. Таксама ў крыніцы можа змяшчацца наўмысная і ненаўмысная інфа-цыя. Ненаўмысная інфармацыя -звесткі, які аб'ектыўна адлюстроўваюць гіст. час, але ў мінулым не выкарыстоўваліся як часавыя вехі. Наўмысная інфармацыя -дадзеныя, якія разглядаліся аўтарамі як часавыя арыентыры. Прамую інф-цыю гісторык атрымоўвае ў якасці абсалютных дат. Іх вывучае дапаможная гіст. дысцыпліна – гіст. храналогія. Задачы храналогіі ў вывучэнні сістэм уліку часу ў гіст. развіцці, выпрацоўцы метадаў перакладу адной сістэмы ліку ў іншыя, пераклад дат у сучасную сістэму летазлічэння.Трэба ўлічваць, што па-рознаму адлічваўся ў розных краінах і пачатак года.Прамая даціроўка можа прадстаўляцца ў апавядальных крыніцах у выглядзе прыпісак. У дакументах існуе спецыяльная формула - датум, дзе фіксуецца час стварэння дакумента. Пры аналізе прамой інф-цыі неабходна ўлічваць паказанне на індыкт і год, каб паміж імі не было разыходжанняў. Лічбы ў дакументах, часам, пісаліся па старадаўняй традыцыі ў выглядзе літар славянскага алфавіта. Часам, даціроўка прывязвалася да нейкага рэлігійнага свята. На падставе ўскоснай інф-цыі можна ўдакладніць даціроўку крыніцы.

22. Высвятленне месца стварэння гістарычнай крыніцы.

Лакалізацыя - гэта устанаўленне месца стварэння крыніцы. Устанаўленнем месца знаходжання геаграфічных аб'ектаў мінулага займаецца спец. гіст. дысцыпліна – гіст. геаграфія. На падставе аналіза звестак пісьмовых крыніц і археалагічных знаходак ствараюцца гіст. мапы. Такія мапы дапамагаюць удакладніць месца стварэння крыніцы.Пры лакалізацыі крыніц значную ролю маюць дадзеныя тапанімікі –спец. гіст. навукі аб паходжанні назваў геаграфічных аб'ектаў.Лакалізаваць крыніцу можна пры дапамозе дадзеных гіст. лінгвістыкі, выкарыстоўваючы дыялектычныя асаблівасці тэкста.Усё ж для пазначэння месца стварэння крыніцы спачатку аналізуюць прамую інф-цыю (назву населеных пунктаў, адміністрацыйных адзінак, дзяржаў і г.д.). У апавядальных крыніцах (летапісах, мемуарах і г.д.) месца стварэння часта пазначалася ў глосах. У дакументальных крыніцах месца стварэння пазначалася ў датуме. На другім этапе лакалізацыі вывучаецца ўскосная інфармацыя аб месцы стварэння крыніцы. Гэта знешнія прыкметы - асаблівасці почырка, пячаткі, вадзяныя знакі, матэрыял пераплёта, а таксама ўнутраныя прыкметы - дадзеныя тапанімікі, дыялектныя словы, назвы адзінак вымярэння, пасады, тытулы асоб, што ўзгадваюцца ў крыніцы і т.д. Сінтэз звестак аб часе стварэння крыніцы склада-ецца з параўнання прамой і ўскоснай інфармацыі і вызначэнні дакладнага месца стварэння крыніцы.