Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

55. Характарыстыка літаратурных і публіцыстычных твораў XI - XIII ст.

Публiцыстычная накiраванасць характэрная для ўсiх лiтаратурных твораў XI – XIII ст., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. Адны яго называюць кампiлятарам, другiя творцам, i нават магчымым складальнiкам «Слова аб палку Iгаравым». За рэлiгiйнай формай яго твораў стаяць рэальныя факты жыцця сучаснага пiсьменнiку грамадства, жорсткая барацьба сацыяльных i культурных тэндэнцый. Таму лiтаратурная i публiцыстычная спадчына К. Тураўскага-важная крынiца не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi.Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу (але, безумоўна, свецкага характару) з'яўляецца «Павучанне Уладзiмiра Манамаха», напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс «Аповесцi мiнулых гадоў» пад 1097 г. Аўтар дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI – XIII ст. з'яўляецца «Слова аб палку Iгаравым». Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены А. І. Мусiным-Пушкiным у 1795 г i ў 1800 г. апублiкаваны. Падчас вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дала падставу скептыкам даказваць, што «Слова…» – пазнейшая падробка канца XVIII ст. Нягледзячы на праведзеныя даследаваннi з дапамогай камп'ютэрнага аналiзу тэксту (яны пацвердзiлi сапраўднасць гэтага помнiка ўсходнеславянскай лiтаратуры XII ст.), азначаны скептытызм прысутнiчае i ў многiх сучасных даследчыкаў. Вучоныя, якiя адстойваюць сапраўднасць «Слова...», падкрэслiваюць, што гэта яшчэ i выдатны лiтаратурны твор; што можна падрабiць почырк, але нельга падрабiць стыль Гамера або Багушэвiча.У «Слове аб палку Iгаравым» адлюстравалiся дзве найбольш характэрныя рысы лiтаратуры XI – XIII ст. – iмкненне не вызначаць свайго аўтарства i адсутнасць выдуманых персанажаў. «Слова…» -помнiк лiтаратуры XII ст. можна вызначыць як найцiкавейшую крынiцу па палiтычнай гiсторыi Беларусi XI – XII ст. Важнае месца ў «Слове…» займае характарыстыка дзейнасцi полацкiх князёў. «Слова…» iстотна дапаўняе летапiсы. Толькi ў гэтым лiтаратурным творы мы сустракаем звесткi аб гарадзенскiм князi Iзяславе Васiлькавiчы. Цiкавыя паралелi аб мiжусобiцах у Полацкай i Кiеўскай землях Можна меркаваць, што аўтарам «Слова…» быў адзiн са складальнiкаў кiеўскага летапiсу XII ст. або ён меў на руках спiс Полацкага летапiсу.Iснуе вельмi шмат мастацкiх перакладаў «Слова…», у тым лiку i на беларускую мову. Аднак для гiсторыка яны цiкавыя толькi як сучасныя лiтаратурныя пераклады, для тэксталагiчнага вывучэння iх выкарыстоўваць немэтазгодна.

56. Характарыстыка публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст.

развіваецца кнігадрукаванне, і таму літаратуразнаўцы ўмоўна падзяляюць гісторыка-літаратурныя творы на рукапісныя і друкаваныя. Да рукапісных яны адносяць тыя матэрыялы, якія засталіся ў асабістым архіве пісьменніка і зберагліся незалежна ад таго, надрукаваныя яны ці не трапілі ў друк. Асноўным відам рукапісаў называюць аўтографы – уласнаручныя творчыя рукапісы пісьменніка, якія маюць пераважнае значэнне пры вырашэнні спрэчных пытанняў аб сапраўднасці тэксту, складзе твора, даціроўцы і г. д.У азначаны перыяд мастацкая літаратура грунтуецца на гіст. матэрыяле. Тыпізацыя і мастацкі вымысел прысутнічае ў большай ступені (у параўнанні з папярэднім перыядам), але па-ранейшаму ўсе творы падпарадкаваны імкненню да дакладнасці і адпаведнасці гіст. фактам. у цэнтры апісання гісторыка-эпічнай паэмы Яна Вісліцкага «Пруская вайна» (1516) знаходзіцца знакамітая бітва 15 ліпеня 1410 г. Паэтычны твор аб Грунвальдзе напісаны з мэтай захаваць у памяці нашчадкаў гераічную славу народа-пераможцы. Па-ранейшаму літаратурны твор лiчыўся творам выхаваўчым. значная частка мастацкіх твораў мела павучальны змест. Таленавітыя літаратары адначасова з'яўляліся і выдатнымі педагогамі (Сiмяон Полацкі). большасць літаратурных твораў мела пэўную публіцыстычную накіраванасць. Сінтэзам гістарычнага апавядання і публіцыстыкі з'явілася паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» (1520), дзе мастацкі вобраз магутнага цара беларускіх пушчаў паказаны ва ўзаемадзеянні з пэўнай сацыяльна-палітычнай рэчаіснасцю ВКЛ. Паэма – цiкавая крыніца вывучэння традыцый, ладу жыцця людзей XVI ст. Каштоўнай гістарычнай крыніцай з'яўляецца літаратурна-публіцыстычная спадчына Скарыны, Буднага, Цяпінскага, якая адлюстравала іх грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя і педагагічныя погляды i дазволiла нам вывучаць характэрныя рысы грамадскай думкі Беларусі XVI ст. Каштоўным пластом літаратурна-публіцыстычных твораў XVI – XVIII ст. стала палемічная літаратура (само слова «палеміка» ў дакладным перакладзе азначае «спрэчка», «вайна»), у развіцці якой можна вылучыць дзве плыні: свецкую і рэлігійную. Да першай можна аднесці такія яскравыя помнікі, як «Отпісы» Філона Кміты-Чарнабыльскага і «Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» Міхалона Літвіна. Аўтарам апошняга з названых твораў даследчыкі доўгі час лічылі Міхаіла Тышкевіча, які з'яўляўся адным з паслоў дыпламатычнай місіі ў Крым у 1538 г. (аб чым гаварылася ў творы).Зараз большасць даследчыкаў схіляецца да трактоўкі аўтара, прапанаванай польскім гісторыкам Е. Охманьскім: аўтарам «Трактата...» мог быць толькі Вінцэслаў (Вацлаў) Мікалаевіч, літовец па нацыянальнасці, католік па веравызнанні, лацінскі сакратар велікакняжацкай канцылярыі . У яго былі прычыны хаваць сваё імя, паколькі ў творы не толькі жорстка крытыкуюцца існуючыя парадкі ў княстве, але і названы прозвішчы многіх магнатаў і святароў. Аналізуючы твор як гістарычную крыніцу, трэба мець на ўвазе, што публіцыстычны твор Міхалона часам набывае рысы памфлета, дзе прысутнічае пэўная гіпербалізацыя, перабольшванне. Ён праслаўляе латынь. У творы заўважаецца характэрны для тагачаснай свядомасці перанос антычнай доблесці на стэпавікоў-качэўнікаў. Патрыятычнымі пачуццямі, перажываннямі за сваю радзіму былі выкліканы і «Отпісы» аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Асноўная iх тэма – пагранічнае жыццё і сакрэтныя дадзеныя аб ваенных справах і намерах маскоўскага цара Івана Грознага. Аднак пэўныя з іх маюць выключна публіцыстычны характар. Так, у «Отпісах», адрасаваных кашталяну трокскаму, падканцлеру ВКЛ Яўстафію Валовічу відавочныя імкненні апраўдаць свае дзеянні (сакрэтная перапіска з Масквою), ідэалізацыя маскоўскага цара, пэўны патрыятычны пафас. Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у ВКЛ, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў 1574 г. на польскай мове выдаў кнігу «Пра еднасць боскага касцёла пад адзіным пастырам». Ідэю Скаргі падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і ўладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, які пазней стаў уніяцкім мітрапалітам і заснавальнікам беларускай уніяцкай літаратуры. Яго пяру належаць тэарэтычныя трактаты «Унія грэкаў з касцёлам рымскім» і «Гармонія царквы з касцёлам рымскім», у якіх ён абгрунтоўваў унію, крытыкаваў лютэранства, кальвінізм і іншыя напрамкі рэфармісцкага руху ў ВКЛ. Супраць контррэфармацыі і уніі выступілі Андрэй Волан, Лявонцій Карповіч, браты Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі. У другой палове XVI ст. паступова на змену рэфармацыйным ідэям, плыням вяртаюцца старыя догмы пра захаванне феадальнага ладу і ўплыву каталіцызму. Узнікае контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі.