Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка выкладання спец.дысцыплін лекции.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
521.22 Кб
Скачать

2. Эскізная работа як магчымасць стварэння алгарытму творчага працэсу

Гадавы план вучня складаецца часам з 10 —16 твораў. Над гэтымі творамі, зразумела ж, працуюць па-рознаму. Далёка не кожны з іх абавязковы вывучыць на памяць, але кожны павінен быць зразумелы вучнем, каб малады музыкант адчуў прыгажосць дадзенага твору, пазнаёміўся з колам музычных вобразаў. З шэрагу твораў, вывучаных такім чынам, выкладчык выбірае некалькі для паказу на канцэртнай эстрадзе. Безумоўна, выкладчык пры гэтым глядзіць, якія творы “больш перспектыўныя” для дадзенага вучня; на якіх творах ён ярчэй за ўсё праяўляе свае музычныя і тэхнічныя здольнасці.

Але для класнай работы вельмі карысна даваць вучню творы “супраць шэрсткі”. Гэта значыцца, што схільнаму да лірыкі вучню, трэба даць тэхнічна складаныя, віртуозныя творы, вучню, які любіць хуткую бессэнсоўную ігру — творы кантыленнага, спеўнага характару, нясмеламу, мляваму дзіцяці — шумны, бурны твор. Адпаведна, вучню, які мае добра развітую дробную пальцавую тэхніку мэтазгодна даць твор з элементамі буйной тэхнікі і г.д.

Такім чынам, у класе зусім не абавязкова праходзіць усе творы праграмы “да канца”. На адным вучань навучыцца аднаму, на другім — набудзе яшчэ нейкі навык. Такі выбарачны спосаб называецца эскізнай работай.

Творы, над якімі мы працуем эскізна, ў парадку азнаямлення, прыносяцца вучнем на ўрок не часцей 2 — 4-х разоў. Пры гэтым неабходна імкнуцца хаця б ў аддаленай ступені наблізіцца да перадачы характару гэтых музычных твораў. Фактычна пры эскізнай рабоце мы спыняемся на другім этапе работы над творам – этапе выгравання.

Эскізная работа дазваляе не толькі хутка фарміраваць неабходныя навыкі і ўменні. Яна значна пашырае магчымасць знаёміцца асабіста з вельмі шырокім колам музычнай літаратуры. Акрамя таго, яна дазваляе выпрацаваць пэўныя алгарытмы выканальніцкай працы.

Аглядаючы адзіным поглядам творчасць любога буйнога кампазітара, ці творчасць кампазітараў пэўнай эпохі, асабліва калі нас аддзяляе ад яго дастатковы прамежак часу, мы знаходзім шэраг рысаў, якія застаюцца характэрнымі і для эмацыянальна-вобразнага зместу яго музыкі і для індывідуальнага почырку. Гэта дазваляе нам гаварыць аб адзінстве стылю, як аб асаблівай мастацкай якасці.

С.Саўшынскі, аналізуючы тэхналогію работы піяніста, зрабіў важны вывад: “…для больш поўнага разумення твору неабходна ведаць шэраг аднапарадкавых твораў кампазітара і нават усю яго творчасць ў найбольш каштоўных узорах” 1. Гэты вывад дае ключ да разумення многіх алгарытмаў, звязаных са стылям таго ці іншага кампазітара. Можна заключыць, што калі ў рэпертуары вучня будзе адразу некалькі аднатыпных твораў, у яго хутчэй будуць фарміравацца навыкі, неабходныя для авалодання тым ці іншым эмацыянальным зместам, жанрам, стылям, нарэшце, пэўнымі тэхналагічнымі канструкцыямі. І калі спачатку, ў эскізным праходжанні, нейкі алгарытм не адразу засвойваецца, на нейкім дваццатым аналагічным творы будуць відавочнымі поспехі ў гэтым накірунку.

Таксама, як для агульнага развіцця дзіцяці неабходна чытаць шмат кніг, нават калі не ўсё з прачытанага цалкам разумеецца і засвойваецца, так і для музычнага развіцця вучня вялікае значэнне мае азнаямленне з як мага большай колькасцю музычных твораў розных кампазітараў, нацыянальных школ, стылёвых накірункаў.