Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка выкладання спец.дысцыплін лекции.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
521.22 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра тэорыі музыкі і музычнай адукацыі

Н.П.Яканюк

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ

СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ДЫСЦЫПЛІН

Лекцыі для ст. ІІІ курса ФММ і ФЗН

Мінск 2007

УДК 78: 37 (075,8)

ББК 85,31 р я 73

Я 44

ЯКАНЮК Н.П., докт. маст., дацэнт

Рэцензенты: доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.П.Пракапцова,

доктар мастацтвазнаўства, прафесар А.І.Смагін

Рэкамендавана да выдання

Прэзідыумам вучэбна-метадычнага Савета

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Пратакол № 8 ад 8.05 2007 года

ЗМЕСТ

Уводзіны …………………………………………………………………………….

Тэматычны план…………………………………………………………………….

Раздзел 1. Методыка выкладання музычных дысцыплін:

гісторыка-тэарэтычныя асновы

Тэма 1.1. Курс “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін”

у сістэме падрыхтоўкі музыкантаў вышэйшай кваліфікацыі…………………...

  • Методыка выкладання музычных дысцыплін як навука і як вучэбны курс…………………………………………………………………………

  • Мэта, задачы, змест і метадычнае забеспячэнне курса…………………

  • Асноўныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогікі…………………..

Тэма 1.2. Задачы музычнай методыкі на розных этапах развіцця музычнага выканальніцтва………………………………………………………………………………

  • Методыка выкладання ў сістэме музычнага фальклору (на прыкладзе Беларусі)…………………………………………………………………….

  • Тыпалогія музычнага выканальніцтва……………………………………

  • Анатома-фізіялагічны і псіхатэхнічны метады ў музычнай педагогіцы.

  • Асноўныя метадычныя сістэмы ў галіне музычнай адукацыі…………..

  • Пытанні методыкі выкладання музычных дысцыплін у работах вядомых музыкантаў-выканаўцаў і лепшых прадстаўнікоў музычнай педагогікі……………………………………………………………………

Раздзел 2. Тэхналогія фарміравання творчай асобы

ў працэсе работы над музычным творам

Тэма 2.1. Выканальніцкая інтэрпрэтацыя як творчасць…………………………..

  • Мастацкі вобраз як аснова выканальніцкай інтэрпрэтацыі……………..

  • Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру…………..

  • Адлюстраванне зместу музычнага твору ў кампазітарскіх і рэдактарскіх заўвагах……………………………………………………...

  • Методыка абуджэння творчага ўяўлення………………………………..

Тэма 2..2. Метады і прыёмы арганізацыі музычнага твору ў часе……………….

  • Музычная форма як працэс. Псіхалогія ўспрыняцця асобай часу……...

  • Тэмп і яго роля ў фарміраванні мастацкага вобразу…………………….

  • Рытм як асноўны сродак часовай арганізацыі музычнага твору……….

  • Метады і прыёмы работы над рытмам……………………………………

  • Артыкуляцыя, агогіка і фразіроўка ў арганізацыі музычнага твору…..

Раздзел 3. Этапы работы над музычным творам

Тэма 3.1. Методыка творчага працэсу на розных этапах работы над музычным творам…………………………………………………………………………..

  • Агульная характарыстыка асобных этапаў работы над музычным творам……………………………………………………………………….

  • Эскізная работа як магчымасць стварэння алгарытму творчага працэсу……………………………………………………………………...

  • Тыпы і асобныя прыёмы работы над музычным творам………………..

Тэма 3.2. Методыка чытання нот з ліста………………………………………..

  • Чытанне з ліста як магчымасць засваення музычнай літаратуры………

  • Асноўныя метадычныя прынцыпы знаёмства з нотным тэкстам………

  • Методыка хуткага чытання нотнага тэксту………………………………

  • Тыповыя памылкі пры чытанні з ліста…………………………………..

Тэма 3.3. Методыка падрыхтоўкі вучня да канцэртнага выступлення………..

  • Канцэртнае выступленне як вышэйшы этап работы над музычным творам………………………………………………………………………

  • Псіхалагічныя асновы канцэртнага хвалявання. Метады і прыёмы іх пераадолення………………………………………………………………

  • Падрыхтоўка вучня да ўдзелу ў конкурсе. Некаторыя метадычныя парады………………………………………………………………………

5

6

7

7

11

12

16

17

19

20

22

29

35

36

38

40

42

47

48

50

55

59

61

65

66

68

70

73

74

76

78

79

80

81

85

87

Уводзіны

Курс «Методыка выкладання музычных дысцыплін» завяршае цыкл дысцыплін, мэтай якіх з’яўляецца педагагічная падрыхтоўка будучага выпускніка ў галіне музычнай культуры. Гэты курс аб’яднае ў адзіную структурна-лагічную сістэму дзве ўзаемазалежныя часткі: методыку, якая з’яўляецца агульнай для ўсіх музычных спецыяльнасцей і прыватную методыку, якая адпавядае пэўнай спецыяльнасці і спецыялізацыі. Першая частка курса, разлічаная на 24 вучэбныя гадзіны чытаецца ў VI семестры, другая (26 гадз.) — у VII семестры. Разам з такімі вучэбнымі дысцыплінамі, як “Педагогіка”, “Агульная псіхалогія”, ”Узроставая псіхалогія” і “Прафесійная (музычная) педагогіка”, “Методыка выкладання музычных дысцыплін” ўваходзіць ў блок прадметаў педагагічнага цыклу, які разам з “Педагагічнай практыкай” з’яўляецца падставай для атрымання студэнтамі ФММ спецыяльнасці выкладчыка.

Метады навучання абумоўлены прадметам, зместам, мэтай і задачамі курса. Асноўная форма заняткаў па першай, агульнай частцы курса ─ паточныя лекцыі, якія не прадугледжваюць шырокага выкарыстання ілюстрацыйных матэрыялаў і практычнай дзейнасці. Тым не менш, некаторыя лекцыі патрабуюць ад студэнтаў выканання невялікіх практычных заданняў. Веды, атрыманыя на лекцыях замацоўваюцца на семінарскіх занятках. Некаторыя тэмы выносяцца для самастойнай работы, прапануецца таксама падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў. Такім чынам, дзякуючы розным формам работы забяспечваецца сувязь паміж тэарэтычным і практычным навучаннем будучага спецыяліста.

Тэматычны план курса

“Методыка выкладання спецыяльных музычных дысцыплін”

№№

пп

Тэма заняткаў

К-ць гадзін

лекц.

К-ць гадзін

практ.

Раздзел І.Методыка выкладання музычных дысцыплін:

гісторыка-тэарэтычныя асновы

1.

Курс “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін”

у сістэме падрыхтоўкі музыкантаў вышэйшай кваліфікацыі

2

2.

Задачы музычнай методыкі на розных этапах развіцця музычнага выканальніцтва

4

Раздзел ІІ. Тэхналогія фарміравання творчай асобы

ў працэсе работы над музычным творам

4.

Выканальніцкая інтэрпрэтацыя як творчасць

2

1

5.

Метады і прыёмы арганізацыі музычнага твору ў часе

4

1

6.

Музычная драматургія як мастацкая аснова работы

над творамі розных жанраў

2

Раздзел ІІІ. Этапы работы над музычным творам

7.

Методыка творчага працэсу на розных этапах работы над музычным творам

2

1

8.

Методыка чытання нот з ліста

2

1

9.

Методыка падрыхтоўкі вучня да канцэртнага выступлення

2

Усяго: 24 гадзіны З іх:

18

6

РАЗДЗЕЛ 1. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МУЗЫЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: ГІСТОРЫКА-ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ

Тэма 1.1. Курс “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін”

у сістэме падрыхтоўкі музыкантаў вышэйшай кваліфікацыі

Працягласць лекцыі: 2 акадэмічныя гадзіны.

Пытанні лекцыі:

  1. Методыка выкладання музычных дысцыплін як навука і як вучэбны курс;

  2. Мэта, задачы, змест і метадычнае забеспячэнне курса;

  3. Асноўныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогікі.

Мэта лекцыі: Ахарактарызаваць мэту, задачы і змест курса “Методыка выкладання музычных дысцыплін”.

Ключавыя паняцці: методыка, музычныя дысцыпліны, вучань, выкладчык, музычная адукацыя.

Літаратура:

  1. Кузьмініч М. Мастацкая творчасць. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С.6 — 8; 30 — 39; 137 — 141.

1. Методыка выкладання музычных дысцыплін

як навука і як вучэбны курс

У перакладзе з грэчаскай мовы тэрмін методыка (methodike – грэч.) мае два значэнні. Па-першае, яна тлумачыцца як сукупнасць прыёмаў, спосабаў, мэтазгоднага правядзення якой-небудзь дзейнасці. Па-другое, методыкай называецца адгалінаванне педагагічнай навукі, якое даследуе заканамернасці выкладання пэўнай вучэбнай дысцыпліны. (методыка матэматыкі, гісторыі, музычных дысцыплін). Такім чынам, методыка выкладання музычных дысцыплін ─ гэта, з аднаго боку, комплекс канкрэтных прыёмаў, спосабаў, прынцыпаў, якія ляжаць ў аснове навучання музыцы. З другога боку — гэта адгалінаванне музычнай педагагічнай навукі, якая вывучае заканамернасці выкладання музыкі.

Адразу хацелася б сканцэнтраваць вашу ўвагу на тым, што асновай методыкі з’яўляецца не абыякавая паслядоўнасць пэўных прыёмаў дзейнасці, а іх мэтазгоднасць і лагічная накіраванасць. Што ж тычыцца методыкі выкладання, то яна грунтуецца на вылучаных практыкай лагічных і паслядоўных дзеяннях, але і ўстаноўленых педагагічнай навукай правілах і заканамернасцях навучання гэтым дзеянням.

Усе прыведзеныя вышэй тлумачэння тычацца і методыкі выкладання спецыяльных музычных дысцыплін. Звярну вашу ўвагу на тое, што, паколькі на факультэце музычнага мастацтва рыхтуюцца менавіта музыканты выканаўцы (мастацтвазнаўцы навучаюцца, як вядома, на іншым факультэце), пад спецыяльнымі дысцыплінамі мы будзем разумець дысцыпліны, накіраваныя на падрыхтоўку менавіта музыкантаў выканаўцаў ─ інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, салістаў, выканаўцаў хору, ансамбля ці аркестра. Такім чынам, прадметам нашай дысцыпліны з’яўляецца комплекс прыёмаў, спосабаў мэтанакіраванай дзейнасці па навучанню спецыяльным музычным дысцыплінам.

Вучэбны курс “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін” быў уведзены ў вучэбны план падрыхтоўкі студэнтаў усіх спецыяльнасцей на факультэце музычнага мастацтва некалькі гадоў таму. Падставай для гэтага было пашырэнне пераліку кваліфікацый ва універсітэце, якое ўяўляла сабой аб’ектыўны працэс, адпавядаючы сацыяльна-палітычным зменам ў грамадстве, новаму статусу БДУ культуры і мастацтваў, як вышэйшай навучальнай установы, а таксама сучасным патрабаванням прафесійнай мастацкай практыкі і асабістым патрэбнасцям саміх выпускнікоў. Дадатковая педагагічная кваліфікацыя, якую сёння атрымліваюць ўсе без выключэння выпускнікі ФММ, забяспечвае сацыяльную абарону спецыялістаў, пашырае магчымасць пошуку свайго месца ў галіне музычнай культуры краіны. (Нагадаю, што яшчэ дзесяць год таму кваліфікацыю выкладчыка ў дыпломе атрымлівалі толькі тыя студэнты, якія навучаліся добра і выдатна ─ прыблізна 30-35 %. Студэнты са здавальняючымі адзнакамі атрымаць такую кваліфікацыю не мелі права).

Дзяржаўны стандарт вышэйшай музычнай адукацыі па профілю БДУ культуры і мастацтваў прадугледжвае, што выпускнікі музычнага факультэта павінны мець такую педагагічную падрыхтоўку, якая б давала магчымасць паспяхова выконваць не толькі задачы агульнага мастацкага выхавання дзяцей і дарослых, вядзення асветніцкай работы у галіне мастацкай творчасці, але і дазваляла б ім выкладаць спецыяльныя дысцыпліны ва ўсіх відах устаноў сістэм мастацкай адукацыі і выхавання: агульнаадукацыйных школах, школах мастацтваў, студыях і гуртках, у клубных установах, дзіцячых музычных школах, а таксама сярэдніх спецыяльных установах мастацтва і культуры. Больш таго, сёння нашы выпускнікі маюць магчымасць працаваць нават у ВНУ, скончыўшы магістратуру і аспірантуру. Як сведчыць практыка, выпускнікі нашага факультэта працуюць у Дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, у БДУ культуры і мастацтваў, у абласных філіялах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у каледжах рэспублікі.

Універсітэцкі статус нашай навучальнай установы прадугледжвае падрыхтоўку творча, маральнай, культурнай, адукаванай, нацыянальна- свядомай асобы, педагога даследчыка з глыбокім веданнем не толькі спецыяльных методык, але і праблем агульнай педагогікі і псіхалогіі, практычнымі навыкамі выкладчыка метадыста. Кваліфікацыйная характарыстыка нашага выпускніка значна больш шырокая, чым выпускніка Педагагічнага універсітэта, які рыхтуе кадры для сістэмы агульнага музычнага выхавання, ці выпускніка Акадэміі музыкі, які працуе ў сістэме спецыяльнай музычнай адукацыі.

Менавіта таму у змесце падрыхтоўкі нашых студэнтаў дысцыпліны псіхолага-педагагічнага блока прадстаўлены даволі значна. Так, метадалагічную аснову мастацка-педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў складае філасофія, у прыватнасці, эстэтыка. Агульна педагагічную падрыхтоўку спецыялістаў музычнага профілю ў нашым універсітэце забяспечваюць псіхалогія (агульная, узроставая, мастацкай творчасці і сацыяльная) і педагогіка (агульная і прафесійная). Больш дасканалай профільнай падрыхтоўцы спецыялістаў спрыяюць курс “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін” і прыватныя методыкі, такія, як, напрыклад, методыка работы з аркестрам, ансамблем, харавым калектывам, методыка навучання ігры на інструменце і г.д.). І, нарэшце, завяршае падрыхтоўку выкладчыка музыканта педагагічная практыка.

Першая палова курса “Методыка выкладання спецыяльных музычных дысцыплін” мае фундаментальны характар і выконвае важныя задачы ў прафесійнай падрыхтоўцы спецыяліста, таму, што закладае агульныя метадычныя веды студэнтаў музыкантаў ў галіне іх будучай педагагічнай дзейнасці і з’яўляецца неабходнай ўмовай пераходу да вузка профільных метадычных дысцыплін. Змест курса стварае неабходны падмурак да больш глыбокага і дэталёвага вывучэння спецыфічных метадычных пытанняў, якія тычацца кожнай канкрэтнай выканальніцкай спецыяльнасці і спецыялізацыі.

18 лекцыйных гадзін 6 гадзін практычных заняткаў прысвечаны пытанням гісторыі і тэорыі методыкі. Практычныя заняткі прадугледжваюць самастойную работу студэнтаў з рознымі метадычнымі крыніцамі, мэтай іх з’яўляецца замацаванне тэарэтычных ведаў і перавод іх у практычныя ўменні і навыкі. Па заканчэнні курса студэнты здаюць залік. На працягу ўсяго семестра студэнты выконваюць творчыя практычныя заданні і кантрольна-праверачныя тэсты, якія з’яўляюцца падставай для допуску да заліку.

У цэлым курс “Методыка выкладання спецыяльных музычных дысцыплін” мае цесную сувязь з курсамі агульнай і музычнай педагогікі, псіхалогіі, тэорыі, гісторыі і практыкі выканальніцкага мастацтва, гісторыі і тэорыі музыкі і абапіраецца на веды і практычныя навыкі, якія студэнты ўжо атрымалі па сваёй спецыяльнасці. Курс пабудаваны па канцэнтрычнаму прынцыпу, гэта значыцца працягвае, пашырае і паглыбляе змест асноўных палажэнняў методыкі, з якімі студэнты знаёміліся ў курсе методыкі ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

  1. Мэта, задачы, змест і метадычнае забеспячэнне курса

У сістэме спецыяльнай педагагічнай падрыхтоўкі музыканта курс методыкі выконвае асобую функцыю. Ён дазваляе не толькі сфарміраваць сістэму ведаў аб мэце, задачах, змесце і тэхналогіі навучання музыканта выканаўцы, але і вывесці на ўзровень абагульнення шматаспектны працэс фарміравання будучага спецыяліста як творчай асобы.

Мэтай курса з’яўляецца фарміраванне педагагічнага майстэрства студэнтаў праз азнаямленне іх з сучаснымі прынцыпамі і найбольш эфектыўнымі спосабамі і прыёмамі выкладання спецыяльных музычных дысцыплін.

У задачы курса ўваходзіць:

  • засваенне заканамернасці, логікі і пэўных алгарытмаў, якія носяць універсальны характар, з’яўляюцца агульнымі для ўсіх спецыяльнасцей і складаюць сутнасць методыкі выкладання музычных дысцыплін;

  • комплекснае развіццё асабістых якасцей і прафесійных уменняў і навыкаў будучых спецыялістаў у галіне музычнай педагогікі;

  • развіццё прафесійнага інтарэсу да педагагічнай дзейнасці;

  • далейшае ўдасканаленне агульных і прафесійных музычных здольнасцей студэнтаў.

Змест курса складаюць:

  • гісторыя развіцця музычнай методыкі;

  • тэарэтычныя асновы методыкі;

  • сучасныя метадычныя сістэмы і педагагічныя выканальніцкія школы;

  • тэхналогія фарміравання творчай асобы і развіцця музычных здольнасцей ў працэсе выкладання музычных дысцыплін;

  • універсальныя спосабы і метады работы над музычным вобразам і асобнымі сродкамі музычнай выразнасці.