Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка выкладання спец.дысцыплін лекции.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
521.22 Кб
Скачать

3.Рытм як асноўны сродак часовай арганізацыі музычнага твору.

Як падкрэсліваў вялікі музыкант Ганс фон Бюлаў: “Біблія музыканта пачынаецца словамі: “Спачатку быў рытм” 1. Паняцце “рытм” мае шырокую і вузкую трактоўку. У вузкім сэнсе рытм — арганізаваная паслядоўнасць гукавых дліцельнасцей выступае як даўжыня і сцісласць асобных гукаў і мастацкае ўздзеянне, якое вызываецца гэтай паслядоўнасцю. Для ўзнікнення пачуцця рытму неабходна, каб ў чаргаванні падзей існаваў нейкі парадак, які мог бы вызваць ў вас заканамерныя чаканні, г.зн. павінна ўзнікнуць падрыхтаванасць да ўспрымання пэўных часовых суадносін. У шырокім сэнсе да рытму належыць усё, што мае дачыненне да часовай арганізацыі музыкі (ў адрозненні ад вышыні гучання) — долі, акцэнты, такты, групоўка нот ў доле і такце, групоўка нот ва фразе і г.д. Рытм ў шырокім сэнсе, які ўключае ў сябе яшчэ і агогіку і артыкуляцыю. Такім чынам, ён уваходзіць у лік тых уласна выканальніцкіх сродкаў выразнасці, якія прынцыпова адрозніваюцца ад дакладна адзначаных кампазітарам (гармоніі, мелодыі, фактуры, ладу і г.д.). Рытмічную пульсацыю неабходна адрозніваць ад пульсацыі метрычнай. Б.Асафьеў неаднаразова падкрэсліваў, што рытм — гэта не ліхтары на шашы, з іх манатоннай мернасцю, а жывое дыханне музыкі.

Як неаднаразова адзначалася псіхолагамі, рытм мае ў сваёй аснове маторную і эмацыянальную прыроду. Менавіта таму ўсё, што звязана з асэнсаваннем, ўспрыманнем і ўзнаўленнем часовых адносінаў ў музыцы можа перажывацца, адчувацца, але не можа быць зразумела з дапамогай лагічных разважанняў. Умяшанне разумення ва ўсе нюансы тэмпа-рытмічнага працэсу і спробы яго прааналізаваць, часцей за ўсё перашкаджаюць творчасці. Б.Асафьеў, які адзначаў: “Рытм — гэта тое, што дае рух (жыццё) музыцы” і падкрэсліваў: “… паходжанне рытму ў нашым дыханні, у пад’ёме і падзенні, ў напружанасці і спакоі, ў дасягненні і адпачынку” быў правы, гаворачы, што рытм лёгка адчуць, але цяжка асэнсаваць і адзначыць 1.

Відавочна, што кожны гістарычны перыяд ўносіць ў перажыванне музычнага рытму (як і тэмпу!) нешта свае. З асаблівай рэльефнасцю гэта адбіваецца ў танцавальнай музыцы. Так, у музыказнаўчых работах часта адзначаецца, што музычна-рытмічны рух у эпоху менуэта, з яго плаўнай постаццю і паважнымі паклонамі быў іншым, чым ў эпоху вальса, з яго слізгаценнем і паступальным кружэннем. ХХ стагоддзе прынесла з сабой новую рытмічную пульсацыю. Вакол нас гучаць эстрадныя ансамблі і аркестры, часам нават бахаўская і генделеўская музыка трансфармуецца ў джазавых апрацоўках. Пры гэтым гукавы паток расчляняецца вельмі дробнымі, мернымі, аднастайнымі метра рытмічнымі ўдарамі, сярод якіх складана вылучыць апорныя кропкі, адрозніць моцныя долі ад слабых — кожнае біццё апорнае, кожны ўдар цяжкі. Чалавек, які прывык да гэтай рытмічнай расчлянёнасці, часам пераносіць яе на музыку іншай эпохі і зместу. Таму пачынаючаму музыканту вельмі цяжка перажыць, перадаць мноства розных відаў музычна-рытмічнага руху. Але ў яго назапашаны вопыт агульных рухаў, якія маюць розны характар. Таму так карысна падкрэсліваць характар рытмічнага музычнага руху ў вобразных адзначэннях: актыўны, плаўны, перарывісты, спакойны, лёгкі, гнуткі, цяжкі, пругкі, усхваляваны, чаканны, суровы, застылы і іншых.

І тут трэба нагадаць прынцыповую метадычную пазіцыю. “Схапіць” характар музычна-рытмічнага руху, зразумець і ўзнавіць яго магчыма толькі адзіным шляхам — неабходна ўвайсці ў эмацыянальнае яднанне з тварцом музыкі, суперажываць яму, ствараючы музыку разам з аўтарам. Менавіта таму Б.Асафьеў гаварыў: ”Няма музыкі як зместу па-за дыханнем, якое кіруецца натуральным рытмам” 1 .