Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
108
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

У1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма Родная мо- ваі створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ), якое ўзначаліў народны пісьменнік Ніл Гілевіч. У гэты час быў спынены пера- вод школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца класы з беларус- кай мовай навучання і дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Беларуская мова становіцца рабочай мовай у вышэйшых і спецыяльных навучальных уста- новах, на ёй пачынаюць працаваць міністэрствы і ведамствы. У многіх дзяржаўных установах адкрываюцца курсы па вывучэнні беларускай мовы.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты Закон Аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.

У1992 г. (19–20 лістапада) у Мінску Інстытутам мовазнаўства АН Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыст- вам беларускай мовы імя Ф. Скарыны была праведзена рэспубліканская навуковая канферэнцыя Праблемы беларускага правапісу”. Канферэн- цыяй была асуджана пастанова СНК Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісуі прызнана фактам палітычнага ўмяшальніцтва ў моўны працэс. Была адзначана мэтазгоднасць стварэння рабочай камісіі, якая б падрых- тавала праект удакладненняў беларускага правапісу. Такая камісія была створана ў складзе 19 чалавек на чале з Н. Гілевічам.

Пытанні:

1.Ахарактарызуйце агульны стан беларускай мовы ў 60 – 80- х гг. XX ст.

2.Якіяпадзеі80 – 90- х гг. абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы?

3.Калі быў прыняты закон Аб мовах у Беларускай ССР”?

4.Якая ацэнка была дадзена арфаграфічнай рэформе 1933 г. на наву- ковай канферэнцыі Праблемы беларускага правапісу”, праведзенай ў 1992 г.?

Заданні:

1.Выкажыце сваю пазіцыю да майскага рэферэндуму 1995 г.

2.Зрабіце пераклад на беларускую мову і выкажыце сваё стаўленне да наступнага выказвання К. Паўстоўскага:

По отношению каждого человека к своему языку можно совершен- но точно судить не только о его культурном уровне, но и о его граждан- ской ценности.

Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будушему своего народа”.

21

ІІІ. БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС. ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)

З 20-х гадоў XX ст. беларуская мова набывае шырокія грамадскія функцыі, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрміналогіі, здоль- най абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. У 1921 г. да ажыццяўлення гэтай задачы прыступіла Навукова-тэрміналагічная камісія, а ў 1922 г. заснаваны на яе базе Інстытут беларускай культуры. На працягу 1922 – 1930- х гадоў было апрацавана і выдадзена 24 тэрміналагіч- ныя галіновыя слоўнікі.

У гэты перыяд разгарнулася шырокая дыскусія па пытаннях нармалі- зацыі беларускай літаратурнай мовы. Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лістападзе 1926 г. была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэ- форме беларускага правапісу і азбукі. Для апрацоўкі матэрыялаў канферэн- цыі і канчатковай выпрацоўкі праекта правапісу была створана спецыяль- ная камісія ў складзе С. Некрашэвіча, А. Багдановіча, Я. Лёсіка, В. Ластоў- скага, П. Бузука, Я. Бялькевіча, Я. Купалы, У. Чаржынскага. У 1933 г. быў выдадзены Праект спрашчэння беларускага правапісу”, на аснове якога Саўнарком БССР прыняў пастанову Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая ўпершыню ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы зака- надаўча абвясціла агульнадзяржаўнымі, г.зн. абавязковымі для кнігадрука- вання, радыёвяшчання, школьнага выкладання, справаводства і г.д. пэўныя нормы беларускага правапісу і граматыкі. З улікам гэтай пастановы ў 1934 г. быў выдадзены разгорнуты і дэталёвы звод арфаграфічных правілаў Пра- вапіс беларускай мовы”. Арфаграфічная рэформа 1933 г. у гісторыі бела- рускага мовазнаўства зява неадназначная. З аднаго боку, яна ў значнай ступені абагульніла і рэалізавала здабыткі беларускага мовазнаўства 20-х гадоў, пэўным чынам сістэматызавала правапіс, спрыяла стабілізацыі ар- фаграфічных нормаў беларускай мовы. З другога боку, рэформа падпала пад моцны палітыка-ідэалагічны ўплыў.

Як вядома, на пачатку 1930-х гадоў па тэрыторыі Беларусі пракаці- лася хваля рэпрэсій. Многія настаўнікі беларускай мовы апынуліся ў тур- мах або ў ссылцы. У 1930 г. была арыштавана група асоб з папярэдняй мо- вазнаўчай камісіі, якая працавала з 1926 па 1930 год, сярод іх такія дзеячы, як Сцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік і Вацлаў Ластоўскі. У гэты час былі

22

спынены ўсе мовазнаўчыя даследаванні. У сітуацыі, калі не стала найваж- нейшых мовазнаўцаў Беларусі, была праведзена рэформа беларускага пра- вапісу 1933 г., якая мела яўную асіміляцыйную накіраванасць на збліжэнне беларускай мовы з рускай. У прэамбуле да пастановы 1933 г. было напіса- на: “... уносіць поўнае падпарадкаванне беларускага правапісу задачам вы- хавання працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”. Зразу- мела, што гэтыя задачы не маглі ставіцца навукоўцамі.

Пастанова Савету народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 году аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу датычыла напісання галос- ных і зычных гукаў, слоў іншамоўнага паходжання, уласных імёнаў, проз- вішчаў і геаграфічных назваў, а таксама ўстанаўлівала канчаткі ўскосных склонаў у розных часцінах мовы.

Вельмі шмат змен уводзіла рэформа ў напісанне лексікі іншамоўнага паходжання. Найважнейшыя з іх:

1.Інтэрнацыянальныя рэвалюцыйныя словы не падпарадкоўваць агуль- наму правілу аб аканні. Пісаць рэволюцыя, совет.

2.Іншамоўнае э пасля зычных перадаваць праз е, за выключэннем выпадкаў пасля д і т, напр. методыка замест мэтодыка.

3.Перадаваць гук л еўрапейскі ў іншамоўных словах не праз л мяк- кае, у выніку чаго знешняя форма цэлага шэрагу запазычаных слоў наблізі- лася да адпаведных слоў рускай літаратурнай мовы: блок, дыпламат, клуб,

ане блёк, дыплямат, клюб.

4.У іншамоўных словах толькі пасля а, т і зацвярдзелых зычных трэба пісаць ы, а пасля ўсіх апошніх і: сістэма, фізіка, універсітэт замест

сыстэма, фізыка, унівэрсытэт.

5.Іншамоўнае т (грэчаскае фіта) пачало перадавацца праз ф, а не праз т, напр. арыфметыка, міф, кафедра.

6.Іншамоўнае ф пачало пісацца праз ф, напр. форма, фунт; да гэ- тага часу запазычанае ф перадавалася праз х ці хв, як у беларускіх народ- ных гаворках.

7.У словах тыпу алюміній, пролетарый, якія раней пісаліся з кан- чаткамі -і, -ы увесці рускія канчаткі -ій, -ый.

8.Увесці напісанне слоў комуніст, марксіст без канчатка -ы і скланяць іх як назоўнікі; раней яны скланяліся як прыметнікі: комуністы,

комуністага і г.д.

Змены былі ўведзены і ў напісанне ўласных імёнаў, геаграфічных назваў, прозвішчаў. Так, у геаграфічных назвах прапаноўвалася не пісаць прыстаўны в перад пачатковымі націскнымі галоснымі о і у: Орша замест

23

Ворша. Раней горад называўся Ворша, аб чым сведчаць пячаткі і паштовыя штэмпелі. Назва Менск заменена на Мінск, хаця вядома, што першы ўспа- мін пра Менск адносіцца да 1067 года. Паходжанне назвы этымалагічна апраўдана і звязана з ракой Менкай, а ў іншым тлумачэнні з лексемай ме- на: у старажытныя часы, як мяркуюць, на месцы цяперашняга горада зна- ходзіўся менавы пункт гандлёвы рынак.

Пастанова Савету народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 года

Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу ўносіла змены таксама ў гра-

матыку, больш дакладна, – марфалогію. Да найбольш істотных трэба ад- несці такія пункты, у якіх прапаноўвалася:

а) назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку пі-

саць пераважна з канчаткамі -а, -я; завода, трактара, інстытута, соцыя- лізма, правапіса, але: жалю, гаю, цэменту.

б) выключыць паралельныя формы -ом, -ох у назоўніках мужчын- скага і ніякага роду ў давальным і месным склонах множнага ліку; пісаць

кіраўнікам аб кіраўніках, братам аб братах замест кіраўніком аб

кіраўнікох, братом аб братох. Сістэма скланення назоўнікаў стала вель- мі набліжанай да рускай мовы (зніклі формы тыпу у палёх, у садох) і г.д. Канчаткі -ом, -ох, якія, згодна з картамі Дыялекталагічнага атласа беларус- кай мовы, характэрны не толькі цэламу паўднёва-заходняму дыялекту, але і большасці сярэднебеларускіх гаворак;

в) уніфікаваць залежныя склоны лічэбнікаў два дзьве, абодва абедзьве, для ўсіх трох родаў пісаць; двух абодвух, двум абодвум.

Прапановы русіфікацыі беларускай мовы не скончыліся на рэформе 1933 года. Ва ўмовах узятага кіраўніцтвам краіны курсу на барацьбу з нацдэмамі”, на збліжэнне народаў і зліццё іх культур у адну культуру з адной агульнай мовай важным стала не так адлюстроўваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы, як прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй. У рэзалюцыі XVII зезду КП(б)Б (1938) чы- таем: “ Практычна паставіць і вырашыць пытанні далейшага развіцця бела- рускай мовы, зліквідаваць вынікі шкодніцтва ў галіне літаратурнай мовы”. Яшчэ выразней выказвалася I сесія Вярхоўнага Савета БССР: “ Руская мова па праву зяўляецца дзяржаўнай мовай нашай рэспублікі”. Прыблізна праз месяц пасля гэтай пастановы ў Звяздзеад 9.04.1938 года зявіўся пра- грамны артыкул К. Гурскага, навуковага сакратара Інстытута мовы і літа- ратуры АН БССР, “ Аб беларускім правапісе”, дзе паведамлялася, што ў складзе Інстытута і Наркамасветы створана камісія, мэта якой – “ канчатко- ва ачысціць беларускую мову ад варожага шкодніцтва”.

24

Прапаноўвалася яшчэ змяніць у беларускай мове фанетычны прынцып напісання марфалагічным, згодна з ім пісаць: вода, голова, не адлюстроў- ваючы акання, якое нібыта псуе пісьменнасць вучняў на рускай мове, пера- шкаджае яе вывучаць”. Гэткім жа спосабам была абгрунтавана і шкоднасць канчаткаў: навошта ж пісаць арцеляў, калі па-расійску пішуць артелей”?

Сярод далейшых прапаноў рэформы беларускай мовы наступныя:

выкінуць прыстаўныя галосныя, канчаткі -у назоўнікаў мужчын- скага роду адзіночнага ліку ў родным склоне і іншае;

пісаць соцыалізм, перыод, два чалавека, дзеясловы з абавязковым суфіксам -ір-, напр. аналізіраваць;

марфалагічны прынцып напісання перанесці таксама на правапіс зычных гукаў і пісаць: братскі, карыстны.

Потым на старонках прэсы, а менавіта, у Советской Белорусииза 16 лі- стапада 1939 года зяўляецца артыкул дырэктара Інстытута Васіля Барысенкі пад назвай Аб праекце рэформы беларускага правапісу”, у якім прапанаваў:

выкінуць ў;

апостраф замяніць цвёрдым знакам;

прыметнікі пісаць з канчаткам -ій: белый, сіній;

замест зваротнай часціцы -ся пісаць -сь і г.д.

Толькі Літаратура і Мастацтвазабіла ў трывожны звон: мінскі на- стаўнік Н. Варанецкі ў сваім крытычным артыкуле стаў на абарону акання, іншых моўных асаблівасцей, зрабіўшы закід К. Гурскаму і В. Барысенку ў беспадстаўнасці і адсутнасці навуковага абгрунтавання іх пазіцыі. Высту- пілі на старонках прэсы таксама іншыя навукоўцы і літаратар М. Лынькоў, словы якога прагучалі вельмі моцна: “ Ад самай калыскі, можна сказаць,

акая наша нацыя і хоць бы што. Кажуць нават, што гэта адна з галоў- нейшых асаблівасцей беларускай мовы. Але Угрум-Бурчаеву гэта не да спа- добы: – Зачым? Наакаліся, даволі, хопіць...”

Саветам народных камісараў была створана правапісная камісія, у склад якой уваходзілі: прэзідэнт АН БССР Канстанцін Гораў, Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Міхась Клімковіч, Васіль Бары- сенка, Канстанцін Гурскі, выкладчык Г. Шахоцька і Е. Калубовіч ад Нар- камасветы. 10 верасня 1940 года Звяздапаведаміла, што праект у асноў- ным падрыхтаваны і будзе апублікаваны ў друку дзеля абмеркавання яе гра- мадствам. Да 15 лістапада павінны былі яго перадаць на разгляд у СНК БССР. Але праект у друку не зявіўся, і след па ім на гэтым губляецца.

Пасля рэформы 1933 г. у беларускім правапісе заставалася шмат нявырашаных пытанняў, рускамоўных ужыванняў. Адбываецца паступо-

25

вае вяртанне да народнай лексікі, пэўныя нормы былі прапанаваны Руска- беларускім слоўнікам” 1953 года, выдадзеным пад рэдакцыяй Якуба Ко- ласа, Кандрата Крапівы і Пятра Глебкі. Варта адзначыць, што ў параўнанні з Руска-беларускім слоўнікам” 1937 года пад рэдакцыяй А. Александрові- ча, які арыентаваўся на рускую мову, пераклады ў Руска-беларускім слоў- ніку” 1953 года рабіліся на аснове жывой народнай беларускай мовы. Ча- ста назіралася аднаўленне лексічных норм 1920-х гадоў, адлюстраваных, напрыклад, у Расійска-беларускім слоўнікуС.М. Некрашэвіча і М.Я. Бай- кова 1928 года. Вось некалькі прыкладаў перакладаў рускіх слоў на бела- рускую мову:

 

1928

1937

1953

безударный

ненаціскны

безударны

ненаціскны

бесцветный

бескаляровы

бясцветны

бясколерны

воплощать

ажыцьцяўляць

уваплашчаць

увасабляць,ажыццяўляць

заблуджацца

памыляцца

заблуджацца

памыляцца

Згэтага вынікае, што ў 1953 годзе абазначыўся выразны паварот да роднай лексікі. Але, з другога боку, слоўнік 1953 году ўзаконіў ужыванне ў беларускай літаратурнай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяпераш- няга часу, такіх як дрымучы, падрастаючы, падыходзячы і г.д. У якасці літа- ратурнай мовы быў таксама прыняты суфікс -ір- у дзеясловах іншамоўнага паходжання, але побач з напісаннем аналагічных форм без гэтага суфікса, напр.:

дэфіліраваць, але дэфармаваць, жэстыкуліраваць, але ігнараваць і г.д.

Змэтай далейшага ўнармавання правапісных норм была створана Ар- фаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой, якая распрацавала праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу (апублікаваны ў 1951 г., дапрацаваны ў 1956 г.), які быў зацверджаны ў маі 1957 г. спецыяльнай па- становай Савета Міністраў БССР Аб удакладненні і частковых зменах іс- нуючага беларускага правапісу”. 3 улікам гэтай пастановы ў 1959 г. быў выда- дзены збор правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

У Пастанове Савета Міністраў ад 11 мая 1957 года Аб удакладненні

ічастковых зменах існуючага беларускага правапісу прапаноўвалася за- цвердзіць праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Ко- ласа Акадэміі Навук БССР, які датычыўся правапісу ненаціскных галосных о, э, зычных гукаў д, т і дз, ц, напісання раздзяляльнага апострафа і мяккага знака, падаўжэння зычных, правапісу складаных слоў і розных змен у марфалогіі.

Прапаноўвалася, напрыклад, ненаціскныя галосныя о і э перадаваць праз а незалежна ад паходжання слова. Аканне адлюстроўвалася таксама ў

26

канцы запазычаных слоў за выключэннем такіх, у якіх гэтыя галосныя стаялі пасля галоснага гука, напр.: адажыо, трыо. Аканне ўводзілася таксама да ўласных назваў.

Сярод марфалагічных зяў варта адзначыць:

1)пашырэнне канчатка -у ў родным склоне;

2)увядзенне для 1 асобы множнага ліку дзеясловаў абвеснага ладу кан- чатка -ом на месца ранейшага -эм. напр.: бяром, нясём, замест бярэм, ня- сем, як гэта было раней у 1920-х гадах.

Рэформа 1957 г. ў пэўнай, вельмі нязначнай, ступені накіроўвала беларускую мову ў бок яе нацыянальнай адметнасці. Найбольшыя змены ў карысным напрамку назіраліся ў галіне лексікі.

Тэндэнцыю да беларусізацыі працягваў выдадзены ў 1962 г. “ Бела- руска-рускі слоўнік”. У галіне лексікі ім прапанавана было вяртанне да народных гаворак, увядзенне шматлікіх арыгінальных слоў, якія захаваліся

ўбеларускіх дыялектах. Аднак, побач з гэтым, у навуковай і тэхнічнай тэр- міналогіі адлюстроўваўся велізарны ўплыў рускай мовы.

Са зменай палітычнай сітуацыі ў канцы 1980-х гадоў, калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, сталі пашырацца сферы выкарыстання белару- скай мовы, павялічвацца кола яе носьбітаў, і пытанні аб новым удакладненні і ўдасканаленні правапісу зноў сталі на парадак дня. 19 – 20 лістапада 1992 г. у Мінску была праведзена канферэнцыя Праблемы беларускага правапісу”. Удзельнікі канферэнцыі прынялі пастанову, у якой адзначаецца, што рэфор- ма правапісу 1933 г. ёсць факт палітычнага ўмяшання ў моўны працэс.

26 студзеня 1990 г. 14-я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон Аб мовах у Беларускай ССРі вызначыла парадак ужывання бела- рускай, рускай і іншых моў у рэспубліцы. Паводле гэтага закона беларус- кая мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна- справавога ўжытку, у адукацыі.

На жаль, 14 мая 1995 г. адбыўся агульнарэспубліканскі рэферэндум, дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе. Беларуская мова, такім чынам, пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная

ўрозных сферах жыцця краіны і не зяўляецца рэальным сродкам зносін.

3.2. Рэформа 2008 г.

23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыізацвярдзіў новую рэдакцыю Правілаў” ( уступілі ў сілу з 1 верасня 2010 г.).

27

Правапіс, які адлюстроўвае асаблівасці і заканамернасці развіцця мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Мова бесперапынна ўдаска- нальваецца, пра што найперш сведчыць істотнае абнаўленне яе лексічнага складу, а таксама змены фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ха- рактару. “ Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008) – яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, больш дасканалыя і зручныя ў параўнанні са зводам правілаў, выдадзеных у 1959 г. Яны накіраваны на карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, пад- парадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, адпаведным фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы.

У новай рэдакцыі Правілаўнеабходна звярнуць увагу на наступ- ныя змены.

3.2.1. Істотнае пашырэнне перадачы акання на пісьме, што адлюстравана ў такіх правілах, як:

Правапіс літары о ў запазычаных словах: ліквідуюцца выключэнні ў яе напісанні на канцы запазычаных слоў, паколькі о ў простых па структуры словах пішацца толькі пад націскам. Адсюль вынікае правапіс

трыа (замест трыо), партфоліа (партфоліо), Токіа (Токіо), Ватэрлоа

(Ватэрлоо) і да таго пад.

Правапіс скарочаных частак слоў (абрэвіятур): пішуцца так, як у адпаведных поўных словах прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), інтэрпал

(інтэрнацыянальная паліцыя) і інш. У Правілах” (1959) пры напісанні па- добных слоў захоўвалася так званае этымалагічнае о, што было абумоўле- на зусім нелінгвістычнымі прычынамі: райком (раённы камітэт), нарком

(народны камісар), селькор (сельскі карэспандэнт) і інш.

28

Правапіс складаных слоў: пашыраецца правапіс часткі ста-. У словах тыпу стагадовы, стаградусны і падобных галосны а зяўляецца злучальным, і яго напісанне павінна адпавядаць агульнаму правілу, – у складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосны а у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, часопіс, марозаўстойлівы і інш. Да таго ж частка ста- – гэта форма род- нага склону лічэбніка сто, а ў складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як і ў родным склоне лічэбніка: статысячны, статонны, стапрацэнтавы і інш.

У новай рэдакцыі размяжоўваецца напісанне першых частак радыё- і радые-/я-. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтво- рана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая зяўля-

ецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыемет-

рычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым вы-

падку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія.

Па аналогіі са словам радыё- пісалася і частка аўдыё- (аўдыёвізуаль- ны, аўдыёкасета). Новыя Правілыфіксуюць яе напісанне як аўдыя-, бо спалучэнне галосных іо ў сярэдзіне слова абазначаецца на пісьме літарамі

іё (ыё) пац націскам, не пад націскам -ія (ыя): рацион рацыён, стационар стацыянар і інш. Гэта ж датычыць і складаных слоў з часткай медыя-: ме-

дыяпадзея, медыятэкст, медыяплан, медыярэсурсы і інш. Толькі невялікая група слоў пішацца з пачатковым медые-: медыеваль (малюнак друкавана-

га шрыфту), медыевіст, медыевістыка, медыевальныя шрыфты.

Правапіс ненаціскных фіналей -эль, -эр у запазычаных словах (і вы-

творных ад іх): канцавыя -эль, -эр перадаюцца як -ар, -аль (альма-матар,

гендарны, лідар, менеджар, прынтар, кампютар, тэндар, пэйджар, фар-

ватар, шніцаль). Выключэнне складаюць уласныя імёны іншамоўнага па-

ходжання: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

3.2.2.Перадача якання на пісьме: літара я захоўваецца ў першым пераднаціскным складзе ў словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васям- наццаць і вытворных ад іх дзявятка, дзясятка, пяцьдзясят, шасцідзяся- ты (але: пяццюдзесяццю, шэ6сцьдзесят) і інш.

3.2.3.Правапіс запазычаных слоў: як вядома, напісанне запазычан- няў выклікае найбольшыя цяжкасці, паколькі яны па-рознаму адаптуюцца да арфаграфічнай нормы нашай мовы і не заўсёды ёй падпарадкоўваюцца.

29

Новыя правілы прытрымліваюцца тэндэнцыі да ўніфікацыі (аднастайнасці) правапісу слоў гэтай групы.

Правапіс літар е, э: у пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вы-

маўленнем (эра, эўрыка, этыка, егер, Ерэван, Еўфрат), таксама, як і пасля губных зычных і з, с, н (капэла, сурвэтка, экзэмпляр, сэрвіс, інтэрнэт, тунэль, маянэз, нервы, менеджмент, медаль). Аднак вызначыць закана-

мернасці мяккага ці цвёрдага вымаўлення ў такіх выпадках даволі цяжка, тым больш, што ў беларускай мове вымаўленне э ў словах іншамоўнага па- ходжання дакладна не рэгламентавана. У новай рэдакцыі напісанне э ў за- пазычаннях значна пашыраецца.

На канцы іншамоўных нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, ка-

шнэ, дэкальтэ, Морзэ, Душанбэ. Але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.

Нагадаем, што ў некаторых запазычаных словах ненаціскны спрад-

вечны [э] перадаецца праз ы: брызент, дрызіна, інжынер, канцылярыя,

рысора, цырымонія. Тое ж назіраецца ў беларускіх прозвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжання на -эй: Андрыеўскі (ад Андрэй), Кіры-

еўскі (Кірэй).

Правапіс д, т і дз, ц: у запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: дэлегат, дэманстрацыя,

медыцына, апладысменты, тыраж, скептык, пластык, тэарэтык, дык- татура, акадэмік, акрэдытыў, актыўны, артыст, асістэнт, аўтарытэт- ны, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дысертацыя, дэкада, дэкальтэ, дэ- карацыя, дэлегат, стэнд, традыцыйны, тыпаж, тытул, тэарэма, факуль- тэт, фанетыка, семантыка, лагатып і інш. У падобных запазычаннях назіраецца тэндэнцыя да цвёрдага вымаўлення д і т.

Перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з

[дз’], [ц’]: каманда камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя гвардзеец, гвардзейскі, мантаж манцёр, манціроўка, манціровачны, білет білецёр, білецік, дэрмацін, каранцін, пласціна, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, бамбардзір, бры- гадзір, інвесціраваць, штудзіраваць, кінаакцёр і інш.

Асаблівай увагі заслугоўвае суфікс -ік-, які надае слову памяншаль- на-ласкальнае значэнне: мосцік, коцік, хвосцік і інш. Шмат запазычаных слоў утрымліваюць аманімічны суфікс -ік-/-ык- з іншымі значэннямі: флег-

матык, скептык, лагістык, матэматыка, эстэтыка і інш. Правапіс нека-

30

Соседние файлы в папке Белорусский язык