Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

4) назоўнікам: рассказывающий апавядальнік; выключающая кнопка кнопка выключэння; 5) дзеясловам: Ученик, неосторожно щелкнувший «мышкой», открыл новый файл. Вучань неасцярожна шчоўкнуў мыш- кайі адкрыў новы файл; 6) прыдаткам: вещества, стимулирующие рост рэчывы-стымулятары; 7) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: рабо-

тающий механизм нявыключаны механізм; заржавевший гвоздь заржа-

велы цвік. Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, у

перакладах могуць апускацца: Собравшиеся члены профсоюза обсуждали план работы. Члены прафсаюза абмяркоўвалі план работы; К станции подошел поезд, состоящий из четырех вагонов. Да станцыі падышоў цягнік з чатырох вагонаў.

5.1.4.3.Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту

Усінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецыфічныя асаблівасці лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут з розных тыпаў сказаў па мэце выказвання часцей выкары- стоўваюцца апавядальныя, бо асноўная іх задача паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, па- колькі аднасастаўныя валодаюць вялікай экспрэсіўнасцю і часцей выкары- стоўваюцца ў мастацкім або публіцыстычным стылі.

Імкненне да абектыўнасці праяўляецца ў шырокім выкарыстанні па- сіўных канструкцый, у якіх канкрэтная асоба гаворачага не абазначаецца граматычнай формай дзейніка, а называецца даданым членам сказа ў фор- ме творнага склону або наогул апускаецца: Намі гэта ажыццяўляецца пры дапамозе логіка-інтуітыўнага аналізу паняццяў дадзенай прадметнай галі- ны (У.А. Ягораў). Падобныя прыклады разглядаліся з пункту погляду се- мантычнага аналізу і іх адлюстравання ў дыстрыбуцыйна-трансфарма- цыйным і тлумачальным слоўніках (Г.Ф. Вештарт).

Часта ў навуковым маўленні можна сустрэць так званае расшчаплен- не выказніка, калі дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца аднакарэнным назоўнікам і дзеясловам з аслабленым лексічным значэннем

(аўтобус спыняецца аўтобус робіць прыпынак, геолагі даследуюць міне- ралы геолагі праводзяць даследаванне мінералаў).

Інфармацыйная насычанасць навуковага тэксту абумоўлівае выкары- станне ўскладненых сінтаксічных канструкцый. Беларускай мове характэр- ны сказы, ускладненыя аднароднымі членамі. Калі ў мастацкім і публіцы- стычным стылях іх функцыі самыя розныя (дэталёвае апісанне, дакладная

81

замалёўка чаго-небудзь, узмацненне экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці, стварэнне рытмічнай прозы і інш.), то для навуковых тэкстаў характэрна выкарыстанне сказаў з аднародньмі членамі, якія ўжываюцца для класіфі- кацыі або сістэматызацыі зяў, прымет, прадметаў: У сучасным свеце адбы-

ваюцца шырокамаштабныя трансфармацыйныя працэсы, якія ахопліва- юць усе сферы жыццядзейнасці грамадства: палітычную сістэму, экано- міку, сацыяльную структуру, духоўнае жыццё (В.А. Зенчанка).

Сказы ў навуковым маўленні могуць таксама ўскладняцца пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі, прычым навуковым тэкстам сказы з па- бочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар, не ўласцівы. Пабочныя словы і словазлучэнні ў навуковым стылі абмежаваны тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж част- камі выказвання або на крыніцу паведамлення, аўтарства слоў. Напрыклад:

Канфлікт зяўляецца неад'емнай часткай быцця, неабходным факта- рам грамадскага развіцця. 3 аднаго боку, канфлікты разбураюць сацыяль- ныя структуры, прыводзяць да значных неабгрунтаваных затрат рэсур- саў, а з другога зяўляюцца тым механізмам, які садзейнічае рашэнню многіх праблем, згуртаванню групы, служыць адным са спосабаў дасяг- нення сацыяльнай справядлівасці. Дваістасць у ацэнцы людзьмі вынікаў канфлікту прывяла да таго, што сацыёлагі, якія займаюцца канфліктало- гіяй, не прыйшлі да агульнага пункту гледжання наконт таго, карысныя ці шкодныя канфлікты для грамадства.

Так, многія лічаць, што грамадства і асобныя яго складовыя часткі развіваюцца ў выніку эвалюцыі, г.зн. у працэсе ўзнікнення і бесперапыннага ўдасканальвання больш жыццяздольных сацыяльных структур на базе на- запашанага вопыту, ведаў, культурных узораў і развіцця вытворчасці.

Іншая група вучоных, якая складаецца з прыхільнікаў дыялектычнага метаду, прызнае канструктыўны, карысны змест кожнага канфлікту, бо ў выніку канфліктаў зяўляюцца новыя якасныя пэўнасці На думку такіх даследчыкаў, любы канчатковы абект сацыяльнага свету з моманту свай- го зараджэння нясе ў сабе ўласнае адмаўленне ці ўласную гібель... Такім чы- нам, існуюць дзве палярныя пазіцыі на вынікі канфлікту (Г.І. Сцяпанаў).

Калі простыя сказы больш характэрныя для гутарковай мовы, то складаныя часцей ужываюцца ў навуковай мове. I гэта зразумела; навуко- вая мова адлюстроўвае складаныя і рознабаковыя сувязі прадметаў, зяў, працэсаў у іх прычынна-выніковай залежнасці. 3 усіх відаў складаных сказаў тут найбольш распаўсюджанымі зяўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах.

82

У іх падпарадкавальная сувязь дазваляе больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць іх адносіны часу,

умовы, прычыны, месца і г.д.: Калі ў слове выразна адчуваецца характа- рыстычная прымета, матывуецца пэўным прадметам, дзеяннем і г.д., та- кія словы называюцца матываванымі (вясёлка, баравік, настольнік) (М.Ц. Кавалёва). Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з

прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі і гадавога руху яе вакол Сонца і таму, што целы Сонечнай сістэмы ўвесь час перамяшчаюц- ца сярод зорак (БелЭн). Сямя як малая сацыяльная група гэта нешмат- лікае згуртаванне людзей, якія звязаны шлюбнымі і сваяцкімі адносінамі,

агульнасцю побыту і ўзаемнай маральнай адказнасцю перад грамадствам у фізічным і духоўным узнаўленні насельніцтва (Н.В. Паўлава).

Навука, як вядома, складаецца з розных галін ведаў. Гэтыя галіны ведаў адрозніваюцца паміж сабой прадметам даследавання, колам асноў- ных тэрмінаў і катэгорый, тэхнічнымі прыёмамі і метадамі даследавання і аргументацыі. Унутры навуковага стылю вылучаюцца некалькі разнавідна- сцей, або падстыляў; уласна навуковы (акадэмічны), навукова-дзелавы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы, навукова-публіцыстычны, наву- кова-інфармацыйны і інш. Гэтыя падстылі адрозніваюцца некаторымі асаб- лівасцямі, але яны не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства наву- ковых стыляў.

Выкарыстанне пералічаных моўных сродкаў у навуковым маўленні лексічных, марфалагічных і сінтаксічных нераўназначнае ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей. Так, найбольш поўна гэтыя сродкі рэалізуюцца ва ўласна навуковых тэкстах. У навукова-папулярных тэкстах, разлічаных на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі, значна ў меншай ступені ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны, прычым яны абавязкова тлумачацца ў самім тэксце або ў спасылках. Акра- мя разнастайных вобразных сродкаў, тут могуць ужывацца гутарковыя словы, словы абмежаванага ўжывання, што дае магчымасць перадаць наву- ковую інфармацыю цікава, даступна.

Такім чынам, навуковы стыль адлюстроўвае спецыфіку даследчай дзейнасці, якой характэрна не толькі функцыя паведамлення, але і функ- цыя пазнання, таму ў працэсе пабудовы маўлення адбываецца дапрацоўка і ўпарадкаванне самой думкі. Стылеўтваральныя рысы варіруюцца ў залеж- насці ад жанравых разнавіднасцей (уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны і інш.), а таксама ад прыналежнасці тэкстаў да розных галін навук (матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, медыцыны, лінгвістыкі

83

і г.д.). Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў гістарычных і літаратуразнаўчых творах. У палемічных артыкулах могуць выкарыстоўвацца элементы вобразнасці і размоўна-эмацыянальнай лексікі, аднак яны займаюць другаснае, падпа- радкавальнае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейніча- юць лепшаму яе ўспрыманню.

5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы

Ключавым элементам у мове навукі, тэхнікі і любой іншай сферы прафесійнай дзейнасці чалавека зяўляецца тэрмін. Тэрмін (ад лац. terminus – ‘ граніца, мяжа, пагранічны знак’) – гэта слова (або словазлучэнне), якое абазначае спецыяльнае паняцце са сферы навукі, культуры, вытвор- часці і заключае ў сабе дакладнае лагічнае азначэнне (дэфініцыю) гэтага паняцця. Сістэма тэрмінаў якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры называецца тэрміналогіяй. Існуе, напрыклад, лінгвістычная, матэматыч- ная, тэхнічная, сельскагаспадарчая, медыцынская тэрміналогія і інш. Тэр- міналогіяй, або тэрміналагічнай лексікай, называюць таксама сукуп- насць тэрмінаў якой-небудзь канкрэтнай мовы.

Тэрмін як носьбіт спецыяльнага значэння павінен адпавядаць шэрагу патрабаванняў.

Адно з галоўных патрабаванняў да тэрмінаў заключаецца ў тым, што яны павінны быць сістэмнымі.

З аднаго боку, тэрмін павінен дакладна арыентаваць на абект у сі- стэме, а з другога (як моўная адзінка канкрэтнай тэрміналогіі) – характары- завацца лексічнай сістэмнасцю і разглядацца ў яго адносінах да іншых тэр- мінаў. З гэтага вынікае, што патрабаванне сістэмнасці тэрміна рэалізуецца ў двух планах: зместу і выражэння.

Тэрміналагічныя сістэмы прасякнута гіпанімічнымі адносінамі. Гіпа- німія сутнасная ўласцівасць тэрміналогіі, яна зяўляецца сведчаннем сі- стэмнай арганізацыі адзінак намінатыўна-тэрміналагічнага характару на аснове рода-відавых адносін. Пры гэтай зяве выдзяляюць два тыпы слоў: гіпонімы (выражаюць відавыя паняцці) і гіперонімы (выражаюць родавыя паняцці).

У тэрміналогіях перадаюцца сістэмныя адносіны паміж паняццямі, прычым змест відавога паняцця аказваецца шырэйшым за змест родавага, а абём вузейшы. Адсюль вынікае, што значэнне слоў-гіпонімаў (відавых паняццяў) уключае ў сябе большую колькасць семантычных кампанентаў,

84

чым значэнне слоў-гіперонімаў (родавых паняццяў). Так, гіперонім марке- тынг падпарадкоўвае сабе рад гіпонімаў: мікрамаркетынг, маркетынг-

мікс і інш.

Азначаючы прымету сістэмнасці як абавязковую для тэрміналагіч- нага наймення, трэба адзначыць, што ў сэнсе суаднесенасці з сістэмай па- няццяў яна не зяўляецца прынцыпова адметнай рысай у параўнанні з агульнаўжывальным словам. Яе адметная асаблівасць заключаецца толькі ў тым, што тэрміны як словы або словазлучэнні пэўнай спецыяльнай сфе- ры суаднесены з сістэмай паняццяў гэтай сферы, у той час як пэўная тэма- тычная група агульнаўжывальнай лексікі суаднесена з сістэмай пэўных па- няццяў іншай сферы. Іншая справа, што пры больш дэталёвым аналізе се- мантычнай суаднесенасці тэрмінаў, іх лексічнай і сінтаксічнай спалучаль- насці, сістэмных сувязей, словаўтваральных гнёзд і інш. Выяўляюцца іх адметныя рысы ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі пэўнай се- мантыкі. Менавіта ў гэтай іншайсемантычнай і структурнай сістэмнасці заключаецца адрозненне тэрмінаў і агульнаўжывальных слоў.

Акрамя сістэмнасці асноўнымі асаблівасцямі тэрміналагічнага наймен- ня, якое прэтэндуе на статус нарматыўнага, зяўляюцца: тэндэнцыя да ад-

назначнасці ў межах свайго тэрмінаполя (г.зн. тэрміналогіі канкрэтнай навукі, дысцыпліны або навуковай школы), дакладнасць, наяўнасць дэ-

фініцыі, кароткасць, адсутнасць экспрэсіі, стылістычная нейтраль-

насць. Што трэба разумець пад адназначнасцю тэрміна? Ці заўсёды яны зяўляюцца такімі?

У сваёй аснове прымета адназначнасці тэрміна зяўляецца процілег- лай уласцівасцям агульнаўжывальнага слова мнагазначнасці, аманіміі. Аднак адназначнасць у тэрміналогіі мае абумоўлены характар. Некаторыя мовазнаўцы лічаць, што для дакладнасці тэрміналогіі дастаткова каб тэр- мін меў уласцівасць адноснай адназначнасці”, г.зн. каб ён быў адназнач- ны ў межах дадзенай і роднаснай дысцыплін. Адназначнасць тэрміна ў ме- жах аднаго тэрмінаполя не адмаўляе яго магчымай полісемантычнасці ў адносінах да іншых тэрмінасістэм ці агульнаўжывальнай мовы.

Пашырэнне значэння ў выніку пераносу прыкмет з аднаго паняцця на другое ўласціва і тэрміналагічным адзінкам, паколькі яны належаць лі- таратурнай мове і падвяргаюцца ўсім тым лексіка-семантычным працэсам, якія характарызуюць лексічную сістэму літаратурнай мовы ў цэлым. Па трапным выказванні Н.З. Кацяловай, тэрміны гэта словы, і нішто моўнае ім не чужое. Таму паняцце адназначнасці тэрміна адноснае: тэрмін, які

85

зяўляецца адназначным сёння, заўтра ў сувязі з развіццём паняцця можа стаць мнагазначным.

Кантэкст зяўляецца адной з умоў адбору патрэбнага значэння мнага- значных тэрмінаў, хаця ў некаторых выпадках і ён не можа быць гаран- тыяй адназначнага разумення тэрмінаў.

Даследчыкі тэрміналогіі, указваючы на значэнне кантэксту, прапа- ноўваюць адрозніваць два віды кантэксту слоўны і паняційны. Пад слоўным кантэкстам разумеецца непасрэднае слоўнае акружэнне тэрміна, пад паняційным сэнсавы змест непасрэднага акружэння, які садзейнічае раскрыццю паняцця.

Слоўнага кантэксту для разумення семантыкі тэрміна недастаткова, таму што слоўнае акружэнне забяспечвае толькі адназначнае вытлумачэн- не слова, але не тэрміна. Залежнасць тэрміна ад слоўнага кантэксту можа паслужыць прычынай для ўзнікнення мнагазначнасці і зяўляецца пару- шэннем патрабаванняў сістэмнасці.

Тэрміны гэта не асаблівыя словы, а толькі словы ў асаблівай функ- цыі. Па сваіх асноўных прыметах яны не проціпастаўляюцца агульнаўжы- вальным словам. Так, прымета дэфінітыўнасці, якая праяўляецца ў тым, што навуковае азначэнне выступае неадемнай часткай тэрміна, па сут- насці зяўляецца спецыфічным праяўленнем агульных суадносін знак абазначаемае”, “ слова значэнне”. Прымета сістэмнасці ў сэнсе суаднесе- насці з сістэмай паняццяў уласціва не толькі тэрмінам, але і агульнаўжы- вальным словам. Заканамерным зяўляецца ўзнікненне мнагазначных, а таксама стылістычна афарбаваных тэрмінаў у працэсе іх стварэння і функ- цыянавання.

Спецыфіка ж тэрміна заключаецца ў тым, што яны маюць спецыяль- на абумоўлены характар дэфінітыўнасці, сістэмнасці, адназначнасці, што звязана з асаблівасцямі сістэмы навуковых, тэхнічных паняццяў.

Адносіны тэрмінаў да агульнаўжывальных слоў характарызуюцца наяўнасцю шэрага адрознівальных момантаў у іх змесце і форме:

1.Тэрмін абазначае тэрміналагічнае паняцце, а агульнаўжывальнае слова лагічнае паняцце.

2.Семантыкай тэрміна валодаюць галоўным чынам пэўныя групы спе- цыялістаў, таму яна мае групавы характар, а семантыкай агульнаўжываль- нага слова усе носьбіты нацыянальнай мовы.

3.Тэрмін, як правіла, належыць навуковаму або навукова-папулярна- му стылю, а агульнаўжывальнае слова мае міжстылёвы характар.

86

4.У адрозненне ад агульналітаратурнай лексікі, дзе шырока прад- стаўлены словы розных часцін мовы, сярод тэрмінаў значна пераважаюць назоўнікі, якія больш за ўсё прыстасаваны для выражэння паняццяў.

5.Колькасць слоў іншамоўнага паходжання сярод тэрмінаў значна пераважае ў працэнтных адносінах адпаведную колькасць запазычанняў для агульнаўжывальнай лексікі.

6.У адрозненне ад агульнаўжывальнай лексікі для ўтварэння тэрмі- наў больш актыўна выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя (як правіла, грэка-лацінскія) элементы.

7.Істотным адрозненнем тэрмінаў ад агульналітаратурнай лексікі зяўляецца іх канвенцыяльнасць, дамоўленасць, магчымасць субектыўнай асновы ў выкарыстанні і стварэнні тэрмінаў, тэрміны не зяўляюцца, а прыдумваюцца, утвараюцца ў працэсе асэнсавання іх неабходнасці. Працэс узнікнення новага тэрміна характарызуецца пэўнай штучнасцю і асаблівай рацыянальнасцю. У параўнанні з тэрміналогіяй натуральны працэс звычай- ных слоў уяўляецца стыхійным, не накіраваным актыўна свядомасцю, логікай.

8.Для тэрмінаў часцей, чым для розных агульнаўжывальных слоў можна вызначыць аўтара адпаведнай лексічнай адзінкі (напрыклад, наф- тан (руск.) створаны акадэмікам У.В. Маркоўнікавым). Звязана гэта з тым, што працэс тэрмінатворчасці, у адрозненне ад словатворчасці агульналіта- ратурнай мовы, носіць (ва ўсякім разе на пачатковай стадыі) індывідуаль- ны, а не калектыўны характар.

Такая асаблівая функцыя тэрмінаў, якая праяўляецца ў сферах намі- нацыі і ўжывання, накладвае пэўную спецыфіку на прыроду тэрмінаў як моўных знакаў, сістэму іх утварэння, сістэмную, граматычную і семантыч- ную арганізацыю. У сувязі з чым лексіка-генетычныя, лексіка-граматычныя, лексіка-семантычныя, словаўтваральныя і іншыя працэсы характарызуюц- ца ў тэрміналогіі пэўнай спецыфікай, прычым сама гэта спецыфіка ў кож- най нацыянальнай мове праяўляецца па-свойму.

Усё больш цеснае ўзаемадзеянне агульнаўжывальнай і тэрміналагіч- най лексікі адбываецца пад уздзеяннем навукова-тэхнічнага прагрэсу. Та- кое ўзаемадзеянне часцей за ўсё адбываецца ў выглядзе двух рознанакіра- ваных працэсаў: 1) працэсу спецыялізацыі або тэрміналагізацыі агульнаўжы- вальнай лексікі, калі звычайнае літаратурнае слова набывае дадатковае тэрміналагічнае значэнне або ўключаецца ў склад састаўных тэрмінаў, і

2)працэсу дэтэрміналагізацыі або дэспецыялізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкіх спецыяльных сфер і паступова набывае агульнаўжывальны статус. Параўнальны аналіз гэтых двух працэсаў паказ-

87

вае, што найбольш агульнай і моцнай тэндэнцыяй зяўляецца пашырэнне межаў ужывання тэрміналагічнай лексікі, выхад тэрмінаў за рамкі вузкіх спецыяльных сфер з наступным магчымым пераасэнсаваннем і ўключэн- нем у агульнаўжывальную лексіку. Развіццё адзначаных лексіка-семантыч- ных працэсаў абумоўлена пашырэннем сфер масавай камунікацыі, павы- шэннем ролі навукі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Пытанні для самакантролю:

1.Што разумееце пад паняццямі тэрмін”, “ тэрміналогія”?

2.Якія патрабаванні прадяўляюцца да тэрмінаў як спецыяльных найменняў?

3.Чаму тэрмін павінен быць адназначным?

4.На аснове якіх сэнсавых і фармальных адрозненняў тэрміны про- ціпастаўляюцца агульнаўжывальным словам?

5.1.6.З гісторыі фарміравання беларускай тэрміналогіі

Актыўнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі прыпадае на 20-я гг. XIX ст. і звязана з сацыяльна-эканамічнымі зменамі, якія адбываліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Беларуская мова пачала выконваць шырокія функцыі ў новым грамадстве і адчувала вялікую патрэбу ў сродках наміна- цыі для развіцця новых для яе функцыянальных стыляў навуковага, пу- бліцыстычнага, афіцыйна-дзелавога, без якіх яна не магла выконваць функцыю мовы дзяржаўнай. Найменш развітым пластом лексікі таго перы- яду былі спецыяльныя найменні. З улікам гэтага ў 1921 г. была заснавана тэрміналагічная камісія, якая на працягу 20-х пачатку 30-х гг. падрыхта- вала і апублікавала серыю выпускаў беларускай навуковай тэрміналогіі па важнейшых галінах навукі і культуры.

Адметнай асаблівасцю развіцця беларускага слоўніка ў гэты час бы- ла паскоранасць. Каб зрабіцца ўніверсальным сродкам масавай камуніка- цыі, здольным абслугоўваць усе сферы дзейнасці чалавека, беларуская літаратурная мова павінна была адразу ж, у спешным парадку адлюстра- ваць усе здабыткі агульначалавечай культуры, знайсці сродкі для моўнага выражэння тых ідэй, зяў і паняццяў, якія ў іншыя мовы пранікалі на працягу стагоддзяў. Гэта паскоранасць выразна праявілася пры стварэнні тэрміналагічнай лексікі, якой беларуская літаратурная мова да рэвалюцыі не паспела і не магла ўзбагаціцца.

Пры такім паскораным развіцці лексіка-семантычнай сістэмы бе- ларускай літаратурнай мовы для дзейнасці стваральнікаў тэрміналогіі, якая

88

ажыццяўлялася не толькі пры адсутнасці адпаведных тэарэтычных дасле- даванняў, але і якіх-небудзь сталых традыцый ў тэрмінатворчасці, уласці- вы былі ў той ці іншай меры эмпірычнасць і інтуітыўнасць.

Асноўным метадалагічным прынцыпам стварэння новых тэрмінаў было выкарыстанне сродкаў народна-гутарковай мовы. На базе агульна- ўжывальных існуючых лексем шляхам іх тэрміналагізацыі, былі створаны тэрміны, якія трывала замацаваліся практыкай.

Неабходна адзначыць, што стварэнне тэрміналагічных намінацый на аснове агульнаўжывальнай лексікі было мэтанакіраваным і залежала ад канкрэтных асоб, таму тэрміны ў некаторай ступені мелі штучны характар. Відавочным было імкненне аўтараў максімальна выкарыстаць уласныя моўныя рэсурсы, каб пазбегнуць ужывання запазычанняў з рускай мовы (якая была дамінуючай у дакастрычніцкі перыяд) і распрацаваць тэрміна- логію на базе ўнутраных сродкаў мовы, г.зн. зрабіць тэрміны матывава- нымі, каб было відаць унутраны змест слова. У агульным падыходзе аўта- раў слоўнікаў да запазычанняў знайшлі адлюстраванне тэндэнцыі нацыя- нальнага пурызму, характэрныя для ўсіх народаў у перыяд фарміравання нацый. Замест запазычаных слоў прапаноўвалася выкарыстоўваць агульна- ўжывальныя словы, дыялектныя словы і пурыстычныя наватворы, напр.:

брахнепіс пасквіль, веслакрыл пінгвін, ветралёт лётчык, вястун рэпарцёр, дапішчык карэспандэнт, двусьпеў дуэт, кругадрэз сегмент, мокраступы галошы, мятла камета, пакрытніца эпітэлій, палу- дзеньнік мерыдыян, простакутнік прамавугольнік, пэўнік аксіёма, роўналежнабочнік паралелаграм, слухальня аўдыторыя, смутнагляд песімізм, спрэчкапіс палеміка.

Узнікненне адзінак такога кшталту можна растлумачыць і практыч- най адсутнасцю навуковай літаратуры на беларускай мове, у сувязі з чым шмат паняццяў і зяў не мелі акрэсленага азначэння. Такое становішча вымушала або прапаноўваць свой варыянт патрэбнага тэрміна або выкары- стоўваць іншамоўны.

Некаторыя тэрмінолагі, усведамляючы нерэальнасць і заганнасць поўнага адмаўлення ад усіх відаў запазычанняў, імкнуліся ўстанавіць ра- зумны баланс паміж нацыянальнымі і інтэрнацыянальнымі сродкамі выра- жэння тэрміналагічнага значэння. На практыцы падобны падыход рэалі- зоўваўся ў адначасовым прывядзенні абодвух варыянтаў, прычым першым падаваўся той тэрмін, якому аўтары аддавалі перавагу. Такім чынам, адной з асаблівасцей намінацый таго перыяду можна лічыць той факт, што для выражэння аднаго зыходнага паняцця прапаноўваліся сінанімічныя вары-

89

янтныя адзінкі, якія выносіліся на суд масавага чытача і павінны былі прайсці выпрабаванне часам. Наяўнасць такіх варыянтаў нармальная і непазбежная зява, якая адлюстроўвае зараджэнне, станаўленне і эвалю- цыю навуковага стылю нацыянальнай мовы. Ідэальны стан тэрміна (адсутнасць сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі ў межах тэрміналагічнай сістэмы) – толькі заключны вынік фарміравання пэўных тэрмінасістэм.

Значная частка створаных неалагізмаў таго часу аказалася нежыцця- здольнай з прычыны шырокай ужывальнасці інтэрнацыянальных і сла- вянскіх, у першую чаргу рускіх, адпаведнікаў, а таксама з прычыны штуч- насці асобных наватвораў і недакладнай адпаведнасці навуковаму зместу абазначаемых паняццяў. У сучасных тэрміналогіях замацаваліся галоўным чынам словы агульнанародныя, вядомыя літаратурнай мове яшчэ на этапе іх тэрміналагізацыі, з ліку ж вузкаспецыяльных і тэрытарыяльна абмежава- ных у якасці тэрмінаў працягваюць ужыванне асобныя мясцовыя прафесій- ныя назвы, мясцовыя элементы традыцыйных тэрміналагічных сістэм (сельскагаспадарчай, рыбалоўнай, жывёлагадоўчай і інш.).

Пурыстычныя тэндэнцыі, якія ўзніклі пад уплывам росту нацыяналь- най самасвядомасці беларусаў, значна абмежавалі пранікненне ў тэрміна- логію слоў іншамоўнага паходжання. Аднак нягледзячы на гэту акаліч- насць і складанасць моўнай сітуацыі, беларуская тэрміналогія папоўнілася вялікай колькасцю запазычанай лексікі. На працягу 20 – пачатку 30-х гадоў выйшлі тэрміналогіі анатоміі, грамадазнаўства і права, заалогіі і глебазнаўст- ва, геалогіі, мінералогіі і крышталяграфіі, матэматыкі, літаратуры, геагра- фіі і касмаграфіі, логікі і псіхалогіі, музыкі, лясной гаспадаркі, хіміі і бух- галтэрыі, граматыкі, лінгвістыкі, педагогікі, тэхнікі і інш. Калі прыняць пад увагу, што гэтыя тэрміналогіі для беларускай мовы былі пераважна но- вымі, то няцяжка ўявіць, які вялікі паток іншамоўных і інтэрнацыянальных слоў уліўся ў беларускі лексікон у гэты час. Запазычванне як працэс па- паўнення беларускай лексікі зусім не ігнараваўся членамі Навукова-тэр- міналагічнай камісіі. Побач з пошукамі тэрмінаў у народнай лексіцы ўкла- дальнікі слоўнікаў выкарыстоўвалі і запазычаную лексіку, усведамляючы яе неабходнасць і незамяняльнасць. Зварот да запазычанняў тлумачыцца не толькі тым, што для абазначэння многіх паняццяў навукі, тэхнікі, куль- туры, афіцыйных і грамадска-палітычных адносін у беларускай мове не было адпаведных лексічных сродкаў, але і таму, што аўтары праектаў галі- новых тэрміналогій уважліва адносіліся да вопыту выпрацоўкі тэрмінасі- стэм у іншых мовах, дзе іншамоўная і інтэрнацыянальная лексіка мае вя- лікую ўдзельную вагу і скарыстоўвалі гэты вопыт у сваёй рабоце. Спробы

90

Соседние файлы в папке Белорусский язык