Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

ступныя суадносіны форм і стыляў маўлення: вуснай форме маўлення адпа- вядае размоўны (гутарковы) функцыянальны стыль, пісьмовай форме кніжныя функцыянальныя стылі (афіцыйна-справавы, навуковы, публіцы- стычны, мастацкі).

Сістэма моўных стыляў гістарычна зменлівая. У сучасным выгля- дзе і стане яна валодае надзвычайнай гнуткасцю. Немагчыма ўявіць, што наборпэўных лексічных, фанетычных і граматычных сродкаў належыць толькі да аднаго стылю. Нават самыя спецыфічныя для якога-небудзь сты- лю моўныя сродкі могуць ужывацца ў іншых стылях. Адзначым, што пры гэтым, як правіла, змяняецца іх функцыянальная роля. Садзейнічаюць гнуткасці моўных стыляў наступныя фактары:

пастаяннае міжстылёвае ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне;

зяўленне новых адгалінаванняў унутры асобных стыляў;

рухомасць маўленчых стыляў, ці жанраў, што выклікае зрух, пера- мяшчэнне замацаваных за пэўнымі стылямі моўных сродкаў.

Размоўны (гутарковы) стыль. Сістэма моўных сродкаў размоўнага стылю прызначана для абслугоўвання сферы побытавых зносін і выступае звычайна ў вуснай форме. Некаторыя аўтары часта атаясамліваюць два паняцці размоўны стыль і вусная форма маўлення. Даволі просты пры- клад дэманструе, што гэтыя два паняцці не тоесныя: навуковы даклад або лекцыя жанры навуковага стылю, выступленне на мітынгу жанр публі- цыстычнага стылю, але адносяцца абодва да вуснага маўлення.

Размоўны (гутарковы) стыль функцыянуе ў вуснай форме, таму мно- гія асаблівасці гэтага стылю тлумачацца менавіта спецыфікай жывога, вус- нага маўлення. У размоўным стылі нормы свядома не ўстанаўліваюцца і не рэгламентуюцца, аднак у працэсе маўлення яны аўтаматычна ўзнаўляюцца

ўвыглядзе ўжо гатовых канструкцый, фразеалагічных адзінак, рознага ро- ду штампаў, інакш кажучы, стандартызаваных моўных сродкаў, якія адпа- вядаюць пэўным маўленчым сітуацыям.

Шырэй за ўсё ў размоўным стылі прадстаўлены агульнаўжывальныя словы і выразы. Пасля іх ідуць пазалітаратурныя моўныя адзінкі: дыялек- тызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка. Прычым да- волі значная частка слоў і фразеалагізмаў тут мае яскрава выражаную эма- цыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Што да марфалагічных асаблівасцей размоўнага стылю, то характэрнай яго прыкметай зяўляецца ўжыванне часціц, выклічнікаў, дзеяслоўных формаў, якія выражаюць імгненнасць дзеяння. Адзначым таксама, што дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі сустрака- юцца даволі рэдка.

61

Асаблівасці сінтаксісу размоўнага стылю ў тым, што больш пашы- рана ўжыванне простых, няпоўных, эліптычных сказаў. Не характэрны складаныя сказы са шматступеннай залежнасцю і адасобленымі зваротамі, шырока ўжываюцца пытальныя і клічныя сказы.

Размоўны (гутарковы) стыль адрозніваецца ад астатніх функцыя- нальных стыляў мовы ўмовамі функцыянавання, пераважна вуснай формай праяўлення, сістэмай сродкаў. Разам з тым ён знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з іншымі стылямі. Значную ролю адыгрывае размоўны стыль у развіцці літаратурнай мовы. Пранікненне пэўных элементаў размоўнага стылю ў кніжныя адзін з асноўных працэсаў развіцця мовы літаратурнай.

Афіцыйна-справавы стыль. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Мова афіцыйных дакументаў статутаў, за- конаў, урадавых пастаноў, указаў, паведамленняў урадавых органаў, зага- даў, рэзалюцый, міжнародных пагадненняў, дагавораў, юрыдычных даку- ментаў гэта мова афіцыйна-справавога стылю.

Афіцыйна-справавы стыль грунтуецца перш за ўсё на лагічнай, інтэ- лектуальнай аснове. Выкарыстоўваецца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах чалавечых зносін, таму тут свая, асаблівая спецыфіка:

паслядоўнасць, дакладнасць выкладання фактаў;

абектыўнасць ацэнак;

шырокае выкарыстанне абстрактнай, тэрміналагічнай і спецыяль- най лексікі;

словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні;

назвы людзей даюцца часцей за ўсё па іх спецыяльнасці або пасадзе;

адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў;

пераважаюць безасабовыя канструкцыі, адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў;

шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са скла- данымі злучнікамі;

шырока выкарыстоўваюцца канцылярызмы (канцылярскія штампы). Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін. За-

мкнутая сістэма моўных сродкаў, што ўваходзяць у афіцыйна-справавы стыль, выконвае дзве асноўныя функцыі інфармацыі і ўздзеяння.

У складзе афіцыйна-справавога стылю многія даследчыкі вылучаюць пэўныя падстылі:

1)уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты);

2)дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

62

3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, справа- выя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Адметнай рысай справавых дакументаў зяўляецца высокая ступень стандартызацыі. Аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых па- пер вымагае і стандартнага іх афармлення (прыняцце законаў, указаў, па- станоў; залічэнне на працу; афіцыйнае звяртанне да кіраўніка; абяўленне вымовы, падзякі і інш.). Кожны дакумент складаецца па пэўнай стандарт- най форме. У нашай краіне ў свой час была ўзаконена адзіная дзяржаўная сістэма справаводства, адпаведна якой разнастайныя дакументы маюць свае стандартныя формы афармлення і напісання. У юрыдычна-справавых папе- рах стандартызацыя закранае не асобныя элементы, а ўвесь дакумент у цэлым.

Лексіка справавых дакументаў таксама мае сваю спецыфіку.

1.Шырока ўжываюцца афіцыйна прынятыя складана-скарочаныя сло- вы і абрэвіятуры, якія часцей за ўсё абазначаюць назвы ўстаноў: гарвыкан- кам, ЗАГС, ЖЭК, ЖЭС, Белдзяржуніверсітэт, МУС.

2.Пашырана ўжыванне назваў асобаў па іх функцыі ў афіцыйна- справавых дачыненнях: сведка, ісцец, спажывец, арандатар, наймальнік, прадпрымальнік.

3.Даволі частае ўжыванне слоў-канцылярызмаў: вышэйадзначаны, прадяўнік, ніжэйпамянёны.

4.Ужыванне ўзаконеныхназваў дакументаў: загад, пратакол, да- ведка, даверанасць, даручэнне, заява, указ, службовае пісьмо.

Сінтаксіс справавых дакументаў адметны падкрэсленай кніжнасцю,

халоднасцю”. Пашырана выкарыстанне складаных канструкцый, напры- клад: “ Сціслы аналіз гэтага закона паказвае, што ён практычна не ўплывае на пераўтварэнне існуючых зямельных адносін, таму што права прыватнай уласнасці на зямлю носіць вельмі абмежаваны характар”. Як бачым, скла- даназалежны сказ з дзвюма даданымі часткамі ў найбольш поўным абёме перадае неабходную інфармацыю.

Звычайна ў справавых дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі: дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; пера- даць на часовае карыстанне.

Дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фар- мулёўкі прачытваўся строга адназначна. Недапушчальна тут двухсэнсоў- насць, пэўная размытасцьвыкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, трапна, сцісла, па-дзелавому.

Навуковы стыль. Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмо- вай форме. Навуковы стыль гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная

63

для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Навуковы стыль паняцце да- волі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, абядноўвае неаднародныя па форме віды літаратуры. Тыповыя рысы, навуковага сты- лю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю зяўляюцца абектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць і абстрактнасць выкладання. Лек- січныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

шырокае ўжыванне нейтральных слоў;

пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

вялікая колькасць тэрмінаў слоў і словазлучэнняў, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы.

Фразеалогія, што ўжываецца ў навуковым стылі, – таксама са сваёй спецыфікай таму, што значна абмежаваная ва ўласных рэсурсах і экспрэ- сіўных магчымасцях. Шырэй за ўсё ў навуковым стылі прадстаўлены тэр- міналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу; дзяржаўнае права, гра- мадскае ўздзеянне і інш.

Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення. Сказы тут поўныя, эліптычныя канструкцыі сустракаюцца даволі рэдка. Часцей ужываюцца складаныя сказы, даволі разнастайныя па сваёй будове.

Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу мно- гім сцвярджаць аб пэўнай яго сухасці”, “ недаступнасці”, “ халоднасці”. Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольна- сцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, іх магчымасцей даход- ліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя мо- манты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыя- нальны тонус”, карыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніва- юцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і ка- тэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі разнавіднасцей або падстыляў:

акадэмічны (уласна навуковы);

навукова-справавы;

навукова-папулярны;

вучэбна-навуковы; навукова-інфармацыйны; навукова-публіцыстычны

ііншыя.

Кожны з гэтых падстыляў мае свае спецыфічныя асаблівасці, але не на- столькі істотныя, каб казаць пра кожны з падстыляў як пра самастойны стыль.

64

Публіцыстычны стыль. Публіцыстычны стыль спецыфічная сі- стэма моўных сродкаў, якая прызначана абслугоўваць шырокую сферу гра- мадска-палітычных зносін. Найбольш яскрава асаблівасці і адметнасці пуб- ліцыстычнага стылю адлюстраваны ў сродках масавай інфармацыі: газе- тах; грамадска-палітычных часопісах, у інфармацыйных выпусках радыё і тэлебачання, таму гэты стыль інакш называюць газетна-публіцыстычным.

Кожнае публіцыстычнае выданне накіравана на фарміраванне света- погляду чытача. Як вядома, асноўная задача публіцыстыкі несці інфарма- цыю, даводзіць да шырокіх колаў насельніцтва паведамленні пра най- больш важныя і актуальныя падзеі, зявы і праблемы сучаснасці, уплываць на свядомасць людзей, фарміраваць грамадскую думку. Спецыфічныя аб- ставіны функцыянавання публіцыстычнага стылю вымагаюць і пэўных яго асаблівасцей. У якасці галоўнай можна назваць сацыяльную ацэначнасць моўных сродкаў. Сутнасць ацэначнасці палягае ў стаўленні да прадмета маўлення. Не зважаючы на тое, што ацэначнасць зяўляецца катэгорыяй агульнамоўнай, у публіцыстыцы яна праяўляецца найбольш выразна і ўсе- бакова. Разглядаемую зяву ці падзею высвечваюцьз розных бакоў, ад- сюль рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнага, адпаведна і дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя.

Уздзеянне публіцыстычнага твора накіравана на абуджэнне грама- дзянскіх якасцей асобы. Відавочна, што публіцыстычнае маўленне звер- нута да шматлікай і разнастайнай аўдыторыі, яно павінна быць агульна- прынятым і агульназразумелым. У першую чаргу публіцыстычнае маўлен- не павінна адпавядаць нормам беларускай літаратурнай мовы, таму харак- тэрныя асаблівасці яго наступныя:

правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і дарэчнасць маўлення;

выкарыстанне элементаў гутарковай лексікі, шырокае ўжыванне высокіх кніжных слоў, выкарыстанне архаізмаў, спецыяльнай лексікі;

актыўнае выкарыстанне разнастайных словаўтваральных і грама- тычных сродкаў з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай;

выкарыстанне шматлікіх сінтаксічных канструкцый (рытарычны зварот, рытарычнае пытанне, антытэза, інверсія, анафара, паралелізм).

Падсумоўваючы сказанае, адзначым, што спецыфіка сістэмы моўных сродкаў публіцыстычнага стылю звязана з яго функцыянальнымі асабліва- сцямі: сродкамі публіцыстычнага маўлення перадаецца актуальнасць ін- фармацыі і разам з тым паралельна ідзе ўздзеянне на чытача, слухача, гле- дача, на фарміраванне яго светапогляду. Відавочна, што значная роля тут

65

адведзена пазіцыі аўтара, яго ацэнцы, вобразным сродкам, іх умеламу і да- кладнаму выкарыстанню.

Мастацкі стыль. Мастацкі (літаратурна-мастацкі) стыль займае асо- бае месца сярод іншых функцыянальных стыляў мовы. Гэта звязана з тым, што ў мастацкім творы слова выконвае дзве функцыі камунікатыўную і эстэтычную. Менавіта з улікам дадзенай акалічнасці адна група даследчы- каў лічыць мастацкі стыль раўнапраўным у агульнай сістэме функцыяналь- ных стыляў мовы, а некаторыя мовазнаўцы прызнаюць за стылем мастац- кай літаратуры такую асаблівасць, якая не дазваляе ўключыць яго ў вы- шэйназваную сістэму. Праўда, прыхільнікаў першай навуковай плыні ў бе- ларускім мовазнаўстве значна больш, таму і мы будзем разглядаць літара- турна-мастацкі стыль у агульнай сістэме функцыянальных стыляў.

Адзначым, што адметнай асаблівасцю сучаснай беларускай літара- турнай мовы зяўляецца менавіта арганічнае адзінства мастацкага і іншых функцыянальных стыляў, прычым вядучая роля адводзіцца мастацкаму стылю. Прычынай гэтаму той факт, што так праходзіў працэс гістарыч- нага развіцця беларускай мовы; яе станаўленне працякала ў непасрэднай сувязі з развіццём нацыянальнай літаратуры.

На думку даследчыкаў, галоўная асаблівасць мастацкага стылю ў тым, што ён у працэсе рэалізацыі сваёй галоўнай функцыі (функцыі ўздзеяння) выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы, калі гэта карысна і па- трэбна з пункту гледжання стылістычнай апраўданасці.

У мастацкім стылі шырокае распаўсюджанне маюць сродкі іншых стыляў, таму можна сцвярджаць, што ён увабраў у сябе шматвыразную га- му розных стылёвых афарбовак. Мова мастацкай літаратуры, як частка агульналітаратурнай мовы, даволі часта дэманструе выкарыстанне неліта- ратурных лексічных элементаў. Тут могуць быць ужыты дыялектызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка. Ужыванне пераліча- ных лексічных сродкаў патрэбна ў мастацкім творы для моўнай характа- рыстыкі персанажаў, дасягнення пэўнай экспрэсіі апавядання.

Вышэй было адзначана, што ў мастацкім стылі ўвасобленыякаму- нікатыўная і эстэтычная функцыі. Гэта акалічнасць прадугледжвае, што мастацкі твор не проста нясе інфармацыю, але нясе яе прыгожа” – уздзей- нічае на волю, пачуцці, эстэтычныя ўяўленні чытача. Дасягаецца гэта вы- карыстаннем разнастайных выяўленчых і выразных сродкаў (лексічных, марфалагічных, сінтаксічных).

Характэрныя асаблівасці мастацкага стылю, як бачым, – эмацыяналь- насць, экспрэсіўнасць і вобразнасць.

66

У залежнасці ад творчай задумы і мастацкага таленту рэалізуецца ў літаратурна-мастацкім стылі багацце лексічных, марфалагічных і сінтак- січных рэсурсаў мовы.

Менавіта мастак слова, маючы на ўзбраенні шырокі арсенал моўных сродкаў, надае тэксту своеасаблівае мастацкае гучанне”.

Пытанні

1.У сувязі з чым, на вашу думку, зявілася неабходнасць дыферэнцыя- цыі моўных сродкаў паводле пэўных стыляў?

2.Дайце вызначэнне, што такое функцыянальны стыль мовы.

3.Назавіце агульную рысу, характэрную для ўсіх стыляў мовы.

4.Ці тоесныя два паняцці; “ гутарковы стыльі вусная форма маў- лення”? Чаму?

5.Чаму ў афіцыйна-справавым стылі не дапускаецца выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных моўных сродкаў?

6.У чым спецыфіка публіцыстычнага стылю?

7.Чаму некаторыя даследчыкі не згаджаюцца разглядаць мастацкі стыль у агульнай сістэме класіфікацыі функцыянальных стыляў?

5.1.Асноўныя катэгорыі, тыпы i сродкі арганізацыі навуковага тэксту

5.1.1.Асноўныя катэгорыі

Тэкст (ад лац. textum – ‘ тканіна, сувязь, пабудова’) – гэта напісанае, надрукаванае або выказанае вусна паведамленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю.

Навуковы тэкст уяўляе сабой разнавіднасць тэксту агульналітаратур- най мовы з шэрагам граматычных, структурна-семантычных і кампазіцый- ных адметнасцей. Прыналежнасць да сферы навуковых зносін, навуковай дзейнасці накладвае на тэкст дадзенага тыпу пэўныя абмежаванні, якія аб- умоўліваюць адбор і выкарыстанне пэўных лексічных, марфалагічных, структурных сродкаў арганізацыі тэкставага матэрыялу.

Асноўнымі катэгорыямі навуковага тэксту зяўляюцца:

1. Звязнасць, якая прадугледжвае сувязь паміж суседнімі сказамі тэксту. Менавіта звязнасць навуковага тэксту садзейнічае лагічнасці і стро- гасці выкладу інфармацыі, а таксама яе адназначнай інтэрпрэтацыі.

67

2.Структурнасць, якая зяўляецца неадемнай уласцівасцю любога складанага абекта, выражае адносіны паміж яго элементамі. Адрозніва- юць тэматычную (логіка-кампазіцыйную) і змястоўную (сэнсавую) струк- туры навуковага тэксту:

A. Тэматычная структура стварае прадмет выкладу матэрыялу, які складае тэму тэксту. Аднак раскрыццё сутнасці зявы, працэсу ці паняцця патрабуе выдзялення і апісання асобных характарыстык абекта. Яны і ўтвараюць падтэмы тэксту. Такім чынам, тэматычная структура тэксту гэта сукупнасць тэмы і падтэм.

B. Сэнсавая структура адлюстроўвае сэнсавыя сувязі і адносіны па- між паняццямі, зявамі і прадметамі рэальнага свету. Змест катэгорыя псіхалінгвістычная, узнікае ў інтэлекце чалавека ў працэсе асэнсавання тэксту. Змест гэта шлях да разумення тэксту і далейшага выкарыстання атрыманай інфармацыі, таму з пункту гледжання характару зместу можна вылучыць:

Навуковыя тэксты, якія суадносяцца з эмпірычным узроўнем па- знання. Напрыклад, класіфікацыя па пэўных прыкметах ці апісанне, якія адлюстроўваюць непасрэдна дадзены вопыт. Такія тэксты можна назваць тэкстамі-апісаннямі.

Навуковыя тэксты, якія суадносяцца з тэарэтычным узроўнем па- знання. Дадзеныя тэксты разглядаюць абстрактныя паняцці, пры гэтым ім уласцівы характар тлумачэння, ацэнкі. Аўтар такога тэксту імкнецца рас- тлумачыць, як адбываецца той ці іншы працэс, устанавіць прычынна-выні- ковыя сувязі і ўпэўніць у сапраўднасці атрыманай інфармацыі. Такія тэ- ксты атрымалі назву тэкстаў-тлумачэнняў.

3.Цэльнасць, якая ўяўляе сабой характарыстыку тэксту як прадме- та камунікацыі. Калі звязнасць характарызуе знешнюю арганізацыю наву- ковага тэксту, то цэльнасць яго ўнутранае, сэнсавае адзінства. Яна ўзні- кае ў працэсе асэнсавання і разумення інфармацыі, прадугледжвае акт ка- мунікацыі з мэтай забяспечыць максімальнае супадзенне аўтарскага зместу

звобразам, які ўзнік у чытача.

4.Мадальнасць, якая выражае характар адносін паведамленння да рэчаіснасці (абектыўная мадальнасць), а таксама адносіны аўтара тэксту да прадмета паведамлення (субектыўная мадальнасць).

Разгледзім рэалізацыю тэкставых катэгорый на прыкладзе канкрэт- нага навуковага тэксту.

Гісторыя навукі даказвае, што крыніцай прагрэсу самой навукі, тэх- нікі і прамысловасці ўсё ў большай ступені становяцца менавіта фунда-

68

ментальныя даследаванні, якія зяўляюцца асновай усяго навукова-тэх- нічнага прагрэсу. Зараз даказана, што, чым глыбей мы пазнаём матэрыю, законы яе арганізацыі на ўсіх узроўнях, тым больш атрымліваем прак- тычных вынікаў. Таму фундаментальныя даследаванні ўяўляюць сабой адну з важнейшых галін чалавечай дзейнасці, яны служаць крыніцай вялікіх змяненняў у жыцці ўсяго свету.

Тэма тэксту фундаментальныя даследаванні навукі, асвятленне прызначэння якіх зяўляецца камунікатыўнай мэтай дадзенага тэксту. Кам- пазіцыйная структура індуктыўная, паколькі абагульняльны сказ-вывад знаходзіцца ў канцы тэксту.

Аналіз сэнсавай структуры тэксту: 1) першапачатковае вызначэнне прадмета; 2) доказнасць эфектыўнасці глыбокага пазнання матэрыі; 3) кан- чатковае вызначэнне прызначэння фундаментальнага даследавання.

Цэльнасць тэксту можа быць выражана наступным чынам: чым глы- бей пазнаём матэрыю, тым большы вынік, таму фундаментальныя даследа- ванні крыніца змяненняў ва ўсім свеце.

Мадальнасць тэксту нейтральная, аднак абраны аўтарам спосаб су- джэння надае тэксту экспрэсіўнасць.

Па тыпе выкладу тэкст зяўляецца аргументаваным, таму што аўтар падводзіць чытача да дэфініцыі (азначэння) шляхам суджэння.

Пытанні да самакантролю:

1.Што такое навуковы тэкст?

2.Якія асноўныя катэгорыі характрарызуюць навуковы тэкст?

3.У чым сутнасць катэгорыі звязнасці?

4.Чым тэматычная структура тэксту адрозніваецца ад сэнсавай?

5.У чым заключаецца адметнасць цэласнасці навуковага тэксту?

6.Як у навуковым тэксце рэалізуецца мадальнасць?

5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў

З пункту гледжання спосабу выкладу інфармацыі выдзяляюць на- ступныя тыпы навуковых тэкстаў.

1. Тэкст-апавяданне. Апавяданне як спосаб выкладу інфармацыі выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі аб дзеяннях і зявах, якія раз- віваюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. У навуковай літаратуры тэксты такога тыпу прадстаўлены ў выглядзе бібліяграфічных даведак, тэкстаў аб гісторыі навуковых адкрыццяў ці вывучэння якой-небудзь праблемы або ў выглядзе тэкстаў з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-небудзь зявы, паслядоўнасці работы механізмаў і г.д.

69

2. Тэкст-характарыстыка. У такіх тэкстах звычайна першы абзац гэта азначэнне, першае слова кожнага наступнага абзаца называе падтэму. Гэта значыць, што кожная група аднародных абектаў мае свае спецыфіч- ныя аспекты разгляду, якія адрозніваюцца ад іншых груп аднародных абектаў. Дзеяслоў у тэкстах такога тыпу заўсёды функцыянуе ў форме ця- перашняга часу. Напрыклад:

Плаціна.

Пад агульнай назвай плацінавых металаў абядноўваюцца элементы рутэній, родый, паладый, осмій, ірыдый і плаціна. Гэтыя элементы ўтва- раюць групу даволі рэдкіх металаў, па сваіх уласцівасцях падобных адзін на адзін, так што раздзяленне іх уяўляе значныя цяжкасці. У табліцы Ме- ндзялеева яны знаходзяцца ў 8 групе 6 перыяда.

Плаціна ў прыродзе сустракаецца ў выглядзе крупінак, якія заўсёды змяшчаюць сумесі іншых плацінавых металаў.

Плаціна бліскучы белы метал, які не змяняецца на паветры нават пры моцным награванні. Асобныя кіслоты на яе не дзейнічаюць, таму з яе вырабляюць разнастайны лабараторны посуд.

Ад тэкстаў-характарыстык трэба адрозніваць тэксты-азначэнні, у якіх азначаецца навуковае паняцце ў якой-небудзь галіне ведаў, прычым паняцце гэта лагічна аформленая агульная думка аб абекце, зяве, ідэя аб чым-небудзь. У тэксце такога тыпу вызначаецца змест, напаўненне паняц- ця, калі маецца на ўвазе, што толькі аднаго азначэння недастаткова. Гэта датычыць такіх абстрактных паняццяў, якія нельга ўявіць зрокава. Напрыклад:

Уласнасць як эканамічная катэгорыя.

Эканамічную аснову любога грамадства складаюць адносіны улас- насці. Найбольш поўнае азначэнне ўласнасці як сацыяльна-эканамічнай зявы даў К. Маркс: “ Усялякая вытворчасць ёсць прысваенне індывіду- умам прадметаў прыроды ў межах пэўнай грамадскай формы”. Інакш ка- жучы, “ уласнасць ёсць умова вытворчасці”. Узнікае ўласнасць там і та- ды, дзе і калі паміж людзьмі складваюцца адносіны прысваення чалавекам прадуктаў працы.

3. Тэкст-класіфікацыя. Для такіх тэкстаў характэрна выдзяленне груп даследуемага класу абектаў, а таксама вызначэнне прыкмет ці крытэ- рыяў, па якіх дадзеная класіфікацыя складзена. Напрыклад:

Сродкамі тэлемаркетынгу з яўляюцца:

1)мультыплекс сістэма, якая дазваляе перадаваць і атрымліваць некалькі паведамленняў адначасова;

2)тэлетэкст сістэма перадачы тэкставай і графічнай інфарма- цыі пры дапамозе тэлебачання;

70

Соседние файлы в папке Белорусский язык