Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

Выпрацоўка паказчык прадукцыйнасці працы, які характарызуе эфек- тыўнасць жывой працы.

Выручка бухгалтарскі тэрмін, які азначае колькасць грошай або іншых даброт, атрыманых кампаніяй за пэўны перыяд яе дзейнасці, у асноўным за кошт продажу прадуктаў ці паслуг сваім кліентам.

Вытворчыя адносіны адносіны паміж людзьмі, якія складаюцца ў гра- мадскай вытворчасці.

Гандлёвы прыбытак грашовае выражэнне часткі прыбавачнага прадук- ту, які створаны галоўным чынам прадукцыйнай працай работнікаў матэрыяль- най вытворчасці і часткова прадукцыйнай працай работнікаў гандлю ў выніку працягу працэсаў вытворчасці ў абарачэнні.

Грошы спецыфічны тавар, які зяўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў.

Гандаль сфера таварнага абарачэння, дзе ажыццяўляецца абмен аднаго віду тавару на другі.

Гасразлік метад вядзення гаспадаркі, які прадугледжвае пакрыццё рас- ходаў за кошт уласных даходаў.

Грамадскі прадукт сума матэрыяльных даброт, вырабленых за пэўны перыяд часу (звычайна за год).

Грашовая сістэма арганізацыя грашовага абарачэння краіны, якая рэ- гулюецца дзяржаўнымі законамі.

Грашовы кантроль эканамічны кантроль, які ажыццяўляецца з выка- рыстаннем вартасных катэгорый.

Дагавор гаспадарчы пагадненне паміж прадпрыемствамі аб вызначэнні правоў і абавязкаў у сферы іх гаспадарчай дзейнасці.

Датацыя дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-небудзь выдаткаў, даплата, матэрыяльная дапамога.

Даходы прадпрыемства грашовыя паступленні ад вытворчай і невы- творчай дзейнасці за вылікам затрат на яе ажыццяўленне.

Дэвальвацыя афіцыйнае паніжэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або паніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін.

Дэкларацыя прадугледжанае законам паведамленне дзяржаўным орга- нам патрэбных ім даных аб даходах ці колькасці тавару, неабходных для ўста- наўлення велічыні падаткаў, пошлін.

Дэмпінг продаж тавараў на знешнім і ўнутраным рынках па штучна за- ніжаных коштах, меншых за сярэднія рознічныя цэны, а часам і больш нізкіх за сабекошт (выдаткі вытворчасці і звароты).

Дэпазіт сума грошай, змешчаная кліентам у банк на пэўны або нявы- значаны тэрмін.

Дыстрыбютар прадпрымальнік ці фірма, якія ажыццяўляюць збыт тавараў у асноўным замежнай вытворчасці ў межах свайго рэгіёна. Дыстрыбютар аказвае

201

комплекс паслуг па ўстаноўцы і наладцы абсталявання і тэхнічных тавараў, навучан- ні і кансультаванні карыстальнікаў, праводзіць гарантыйнае абслугоўванне.

Дэфіцыт доўгатэрміновая няхватка тавараў або перавышэнне расходаў перад даходамі.

Дэфолт невыкананне дагавора пазыкі, гэта значыць неаплата своечасова працэнтаў або асноўнага доўгу па даўгавых абавязацельствах, або па ўмовах да- гавора аб выпуску аблігацыйнай пазыкі.

Жырант асоба, якая перадае вэксаль, выдадзены на яго імя, іншай асобе, аб чым робіцца перадатачны запіс на адвароце вэксаля.

Закон грашовага абарачэння эканамічны закон, які вызначае коль- касць грошай, неабходных для абарачэння.

Законы эканамічныя істотныя, прычынна-выніковыя, устойлівыя і паў- таральныя сувязі працэсаў і зяў грамадскага жыцця.

Запасы вытворчыя частка сукупных запасаў грамадства і асноўная форма абаротных вытворчых фондаў прадпрыемстваў.

Заработная плата грашовае выяўленне кошту рабочай сілы.

Заробак сума аплаты працы работніка за пэўны перыяд часу, якая выка- рыстоўваецца пры разліках прэмій, аплатных адпачынкаў, а таксама ў іншых прадугледжаных заканадаўствам выпадках.

Знешні гандаль форма вартаснага абмену прадуктамі працы і паслугамі паміж краінамі.

Знешні доўг дзяржаўны агульная сума запазычанасці дзяржавы па не- пагашаных знешніх пазыках і не выплачаных па іх працэнтах.

Ідэнтыфікацыя (тавараў) форма мытнага кантролю.

Імпарт увоз з-за мяжы тавараў, тэхналогій і капіталаў для рэалізацыі на ўнутраным рынку краіны-імпарцёра.

Інвестыцыя укладанне капіталу ў якую-небудзь справу шляхам набыц- ця каштоўных папер або непасрэдна ў прадпрыемства з мэтай атрымання дадат- ковага прыбытку або ўплыву на справы прадпрыемства, кампаніі.

Індасамент спецыяльны надпіс пры перадачы вэксаля іншай асобе; інда- самент на вэксалі здзяйсняецца на адваротным баку, а калі ён цалкам запоўнены на прымацаваным да вэксаля новым лісце.

Індэкс адносная велічыня, якая паказвае суадносіны ўзроўняў якой- небудзь зявы ў часе або прасторы.

Інтэграцыя працэс узмацнення ўзаемасувязей гаспадарча-эканамічных абектаў.

Інтэнсіўнасць працы напружанасць працы, якая вызначаецца затратамі працы ў адзінку часу.

Інфляцыя перапаўненне каналаў грашовага абарачэння лішкавай гра- шовай масай; у пераважнай большасці выпадкаў наступствам інфляцыі зяўля- ецца рост цэн і адпаведнае абясцэньванне грашовай адзінкі.

202

Інфраструктура комплекс галін гаспадаркі, якія забяспечваюць агуль- ныя ўмовы вытворчасці і жыццядзейнасці людзей.

Іпатэка заклад нерухомай маёмасці (пераважна зямлі, будынкаў) для атрымання пазыкі, а таксама пазыка пад заклад маёмасці.

Інвентар сукупнасць прадметаў вытворчага прызначэння і гаспадарчага ўжытку.

Камерцыя прадпрымальніцкая дзейнасць: гандлёвая і гандлёва-пасрэдніцкая дзейнасць, удзел у продажы або садзейнічанне продажу тавараў і паслуг.

Канверсія істотнае змяненне зместу або ўмоў існавання эканамічнага абекта. Капітал створаныя чалавекам рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца для вы-

творчасці тавараў і паслуг і прыносяць даход.

Канкурэнцыя уласцівая таварнай вытворчасці і рыначнай эканоміцы эканамічная барацьба паміж вытворцамі за найбольш выгадныя ўмовы куплі- продажу тавараў, за сферы прыкладання капіталу з мэтай атрымання больш вы- сокіх даходаў, прыбытку, іншых выгод.

Кантракт – 1) вуснае або пісьмова пагадненне, згодна з якім адзін з бакоў бярэ абавязацельства што-небудзь зрабіць для другога боку на пэўных умовах; 2) двухбаковае ці шматбаковае пагадненне, дзе агавораны правы і абавязкі для яго ўдзельнікаў.

Каштарыс фінансавы дакумент, у якім вызначаецца план прыбыткаў і выдаткаў грашовых сродкаў, што выкарыстоўваюцца для фінансавання гаспа- дарчай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў.

Квота доля ўдзелу ў вытворчасці, збыце, экспарце або імпарце тавараў, ўста- наўліваецца для кожнага ўдзельніка нацыянальнага або міжнароднага абяднання.

Клірынг сістэма безнаяўных разлікаў па сустрэчных абавязацельствах паміж краінамі, банкамі, кампаніямі, прадпрыемствамі за пастаўленыя, прададзе- ныя адзін аднаму тавары, каштоўныя паперы і аказаныя паслугі, зыходзячы з умоў балансу плацяжоў.

Крэдыт выдача грошай або тавараў у доўг і, як правіла, з выплатай працэнтаў. Крэдытная сістэма сукупнасць адносін крэдытных устаноў.

Крэдытор уладальнік крэдытных рэсурсаў альбо фінансава-крэдытны пасярэднік, які прадстаўляе пазычальніку крэдыт на ўмовах зваротнасці, тэрмі- новасці і платнасці.

Лагістыка комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавараў ад вытворцы да пакупніка.

Лізінг доўгатэрміновая арэнда машын і абсталявання, транспартных сродкаў, збудаванняў вытворчага прызначэння і інш.

Ліміт гранічная колькасць, колькаснае абмежаванне на куплю, продаж, крэдыт, абёмы здзелак, увоз і вываз тавараў, здабычу карысных выкапняў, вы- карыстанне прыродных рэсурсаў, узровень аплаты працы, валютныя аперацыі.

203

Макраэканоміка раздзел эканамічнай навукі, прысвечаны вывучэнню буйнамаштабных эканамічных зяў і працэсаў, якія адносяцца да эканомікі краіны, яе гаспадаркі ў цэлым.

Манаполія сітуацыя на рынку, якая характарызуецца наяўнасцю невя- лікай колькасці прадаўцоў, кожны з якіх здольны паўплываць на цану тавару або паслугі.

Маркетынг комплексная сістэма арганізацыі вытворчасці і збыту пра- дукцыі, арыентаваная на задавальненне запатрабаванняў спажыўцоў і атрыманне прыбытку на аснове даследавання і прагназавання рынку.

Менеджмент рацыянальнае кіраванне сучаснай вытворчасцю, цесна звя- занае з укараненнем новых прынцыпаў, формаў, структур і метадаў кіравання з мэтай павышэння эфектыўнасці вытворчасці, бізнесу.

Намінал намінальная вартасць, паказаная на каштоўных паперах, банк- нотах, папяровых грошах, манетах.

Нацэнкі – 1) павелічэнне кошту тавараў, звязанае з дадатковымі выдатка- мі на іх выраб і продаж або з іх асаблівымі ўласцівасцямі; 2) дадатак да папярэд- няй цаны прадукцыі, тавараў, якія патрабуюць дадатковых выдаткаў.

Няўстойка штраф, сума, якую даўжнік павінен выплаціць крэдытору ў выпадку невыканання або няякаснага выканання абавязацельстваў, выкарыстоў- ваецца ў якасці аднаго са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў, вызначаецца законам і дагаворам.

Авербот рэзкае павышэнне цэн на пэўны тавар у выніку значнага павы- шэння яго закупак; неапраўданы рост коштаў.

Пошліны асаблівы від падаткаў і дзяржаўных збораў, што спаганяюцца з фізічных і юрыдычных асоб, якія ўступаюць у спецыфічныя адносіны паміж сабой і дзяржаўнымі органамі.

Падатак абавязковы ўнёсак у бюджэт адпаведнага ўзроўню або ў паза- бюджэтны фонд, які ажыццяўляецца плацельшчыкамі (фізічнымі і юрыдычнымі асобамі) на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі.

Падаходны падатак асноўны від прамых падаткаў, абавязковы плацёж, які спаганяецца з даходаў фізічных і юрыдычных асоб (заработнай платы, пры- бытку і г.д.) для падтрымання жыццядзейнасці і развіцця асобы, фірмы і грамад- ства ў цэлым.

Пазыка выдача грашовых сродкаў на ўмовах зваротнасці, як правіла, з выплатай працэнтаў і на пэўны тэрмін.

Пасрэднік асоба, фірма, арганізацыя, якія аказваюць садзейнічанне ва ўсталяванні кантактаў і заключэнні здзелак, кантрактаў паміж вытворцамі і спа- жыўцамі, прадаўцамі і пакупнікамі тавараў і паслуг.

Патэнт дакумент, які выдаецца на пэўны тэрмін кампетэнтным дзяржаўным органам вынаходніку, які засведчвае аўтарства і выключнае права на вынаходства.

204

Пеня від няўстойкі пры парушэнні тэрмінаў плацяжу ці іншых абавя- зацельстваў па дамове; пеня налічваецца за кожны дзень пратэрміноўкі па пра- цэнтных стаўках у залежнасці ад сумы плацяжу або кошту няспраўджанага аба- вязацельства.

Пераразлік змена раней намечаных або налічаных сум плацяжоў, вы- плат у сувязі са змяненнем умоў, акалічнасцяў (змяненне цэн, тарыфаў, падатко- вых ставак, заработнай платы, працэнтаў).

Плацяжы грашовыя сродкі, якія выплачваюцца за набытыя тавары, прад- стаўлены крэдыт у выглядзе устаноўленых законам узносаў, у форме разлікаў па абавязацельствах.

Поліс дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавораў асабістага або маёмаснага страхавання.

Попыт колькасць тавараў (паслуг), якія спажывец жадае або можа ку- піць па зададзенай цане на канкрэтным рынку і ў пэўны час.

Пошліна падатак на тавары, маёмасць, каштоўнасці або паслугі. Прадукцыя сума прадуктаў, вырабленых за пэўны прамежак часу. Пракат від маёмаснага найму, пры якім наймадацель захоўвае за сабой

права ўласнасці на маёмасць і здае яе ў найм за пэўную плату.

Працэнт плата, якую пазычальнік павінен ўносіць за карыстанне крэды- там, пазыковымі грашыма або матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Прыбытак перавышэнне прыбытку ад продажу тавараў і паслуг над вы- даткамі на вытворчасць і продаж гэтых тавараў.

Прырост павелічэнне эканамічнага паказчыка ў адносінах да яго зыход- най велічыні, базавага значэння.

Разлік – 1) тэхнічныя вылічэнні якога-небудзь паказчыку; 2) выплата гро- шай па абавязацельствах; 3) дакумент, складзены на аснове вылічэнняў.

Райтс прывілеяваныя акцыі або аблігацыі, які прапануюцца акцыянерам або падпісчыкам па цане ніжэй рынкавай.

Распіска дакумент, які сведчыць ў пісьмовай форме, што асоба дала рас- піску, атрымала ад іншай асобы грошы, рэчы, матэрыяльныя каштоўнасці і гарантуе іх вярнуць.

Растэрміноўка спосаб аплаты тавараў і паслуг, пры якім плацеж адбы- ваецца не ў разавым парадку, не ў поўнай суме, а па частках; такая форма най- больш распаўсюджана пры продажы рознічных тавараў у крэдыт.

Расходы выдаткі, якія ўзнікаюць у працэсе гаспадарчай дзейнасці і прыводзяць да памяншэння сродкаў прадпрыемства або павелічэння яго даўга- вых абавязацельстваў.

Расцэнкі сума аплаты працы за адзінку працы, нарматыўны ўзровень аплаты асобных аперацый тэхналагічнага працэсу вырабу прадукцыі, розных ві- даў работ і паслуг, вытворчасці адной адзінкі прадукцыі, якія выкарыстоўваюцца пры здзельнай аплаце працы.

205

Ратыфікацыя зацвярджэнне органамі вышэйшай дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі дзяржаў.

Рынак гэта сукупнасць эканамічных адносін паміж субектамі рынку з нагоды руху тавараў і грошай, якія грунтуюцца на ўзаемнай згодзе, эквівалент- насці і канкурэнцыі.

Рэарганізацыя пераўтварэнне арганізацыйнай структуры і структуры кіравання прадпрыемствам пры захаванні асноўных сродкаў і вытворчага патэн- цыялу прадпрыемства.

Рэвальвацыя павышэнне курсу нацыянальнай валюты адносна валют іншых краін, міжнародных разліковых грашовых адзінак, золата; дзеянне, су- працьлеглае дэвальвацыі.

Рэйдар фізічная або юрыдычная асоба, якая набывае акцыянерную кам- панію без згоды яе акцыянераў, работнікаў, адміністрацыі.

Рэнта рэгулярны гадавы прыбытак з капіталу, зямлі. Рэнтабельнасць ступень прыбытковасці або прыбытковасці вытворчасці.

Сабекошт вартасная адзнака, якая выкарыстоўваюцца ў працэсе вытвор- часці прадукцыі (работ, паслуг), прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, асноўных фондаў, працоўных рэсурсаў, а таксама іншых затрат на вытворчасць і рэалізацыю.

Сальда розніца паміж грашовымі паступленнямі і выдаткамі за пэўны перыяд часу; дадатнае, актыўнае сальда азначае перавышэнне паступленняў над выдаткамі, а адмоўнае, пасіўнае наадварот.

Санацыя сістэма фінансавых і крэдытных мерапрыемстваў, накірава- ных на паляпшэнне фінансавага становішча прадпрыемстваў; праводзяцца з мэ- тай прадухілення іх банкруцтва або павышэння канкурэнтаздольнасці.

Санкцыі меры прымусовага ўздзеяння за парушэнне ўстаноўленага па- радку гаспадарча-фінансавай дзейнасці, маюць папераджальную, кампенсацый- ную або рэпрэсіўную функцыю.

Світч ліквідацыя абавязацельстваў у адных каштоўных паперах або валютах і заключэнне здзелак у іншых.

Секвестр забарона карыстацца якой-небудзь маёмасцю, якая наклада- ецца органамі ўлады.

Сіндыкат абяднанне прадпрыемстваў, якія выпускаюць аднародную прадукцыю, створанае ў інтарэсах арганізацыі калектыўнага збыту такой прадук- цыі праз адзіную гандлёвую сетку.

Спекуляцыя атрыманне прыбытку за кошт розніцы паміж цэнамі па- купкі і продажу.

Стагнацыя застой у эканоміцы, вытворчасці, гандлю.

Стагфляцыя тэрмін, які ўжываецца для характарыстыкі такога стану эканомікі, калі эканамічны крызіс спалучаецца з інфляцыяй; спалучэнне стагна-

206

цыі і інфляцыі, стан эканомікі, пры якім адбываюцца адначасова спад вытворча- сці, рост цэн і беспрацоўя.

Стайлінг вонкавы выгляд і форма тавару, якія прасоўваюць на рынак пры маркетынгавых аперацыях.

Стакіст кампанія краіны-імпарцёра, якая ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі на аснове спецыяльнага дагавора аб кансігнацыі; мае ўласныя склады, купляе і прадае тавары ад свайго імя і за свой кошт.

Статыстыка эканамічная навука, якая спалучае ўлік і аналіз, сістэма- тызуе і вывучае паказчыкі найбольш тыповых, масавых эканамічных працэсаў і іх змяненне ў часе (т.зв. дынамічныя шэрагі паказчыкаў).

Страта выражаная ў грашовай форме шкода, прычыненая адной асобе супрацьпраўнымі дзеяннямі іншай.

Страхаванне асаблівы від эканамічных адносін, які закліканы забяспе- чыць страхавой абаронай людзей і іх справы ад рознага роду небяспекі.

Стрэджынг чаканне эмісіі акцый павышанага попыту.

Субсідыя дапамога ў грашовай або натуральнай форме, якая прадстаў- ляецца за кошт дзяржаўнага або мясцовага бюджэту, а таксама спецыяльных фон- даў юрыдычным і фізічным асобам, мясцовым органам улады, іншым дзяржавам.

Субстытут тавар, які замяняе іншы тавар, што валодае падобнымі яму ўласцівасцямі.

Сума агульная колькасць, сукупнасць тавараў, грашовых сродкаў, фак- тараў, паказчыкаў.

Таварная вытворчасць такая форма грамадскай гаспадаркі, калі пра- дукты вырабляюцца асобнымі адасобленымі вытворцамі не для ўласнага спажы- вання, а для задавальнення грамадскіх патрэб праз абмен куплі-продажу.

Тарыф сістэма ставак платы за розныя вытворчыя і невытворчыя па- слугі, якія прадстаўляюцца кампаніям, арганізацыям, фірмам і ўстановам.

Транзіт перавозка грузаў, пасажыраў праз пункт, які зяўляецца прамеж- кавым, перавалачным, перасадачным паміж пунктамі адпраўлення і прызначэння.

Трэйдар біржавы гандляр (звычайна маецца на ўвазе гандаль каштоў- нымі паперамі акцыямі, аблігацыямі на фондавай біржы).

Тэндар цана, прапанаваная прадпрыемствам, пры вызначэнні якой зыхо- дзяць перш за ўсё з цэн, якія могуць прызначыць канкурэнты, а не з ўзроўню ўласных выдаткаў або велічыні попыту на тавар.

Уласнік субект уласнасці, фізічная або юрыдычная асоба, якая валодае правам уласнасці і выступае ў ролі ўладальніка, размеркавальніка, карыстальніка абекта ўласнасці.

Уніфікацыя устанаўленне аднастайнасці, прывядзенне да адзінай формы. Факторынг разнавіднасць крэдытавання кліентаў на вялікую суму; фі-

нансавыя паслугі, што аказваюцца камерцыйнымі банкамі, іх даччынымі кампа- ніямі дробным і сярэднім фірмам (кліентам).

207

Фактура таварны дакумент, выпісаны прадаўцом на імя пакупніка, змя- шчае дадзеныя аб выглядзе, колькасці і кошту прададзенага тавару.

Фінансаванне выдача фірме кароткатэрміновых альбо доўгатэрміновых крэдытаў.

Фіск дзяржаўная казна, сукупнасць фінансавых рэсурсаў дзяржавы, якія акумулююцца ў бюджэце краіны і дзяржаўных пазабюджэтных фондах.

Фонд грашовыя сродкі, якія асігнуюцца для пэўнай мэты.

Франчайзінг змешаная форма буйнога і дробнага прадпрымальніцтва, пры якой буйныя карпарацыі, “ бацькоўскіякампаніі (франчайзеры) заключа- юць дамову з дробнымі фірмамі, “ даччынымікампаніямі, бізнесменамі на пра- ва, прывілей дзейнічаць ад імя франчайзера.

Фрыз буйны рэкламны надпіс з назвай арганізацыі (звычайна на выстаўцы). Фундатар той, хто дае грошы на заснаванне чаго-небудзь, фінансуе

якое-небудзь мерапрыемства; спонсар.

Фючарс від біржавых аперацый па куплі-продажу з агаворкай аб пастаўцы на наступны тэрмін (звычайна ад тыдня да некалькіх гадоў) па курсе на момант заключэння кантракта.

Хеджыраванне тэрміновая здзелка страхавання, заключаная для засця- рогі ад магчымага падзення цаны пры здзяйсненні доўгатэрміновых здзелак.

Цана фундаментальная эканамічная катэгорыя, якая абазначае колькасць грошай, за якія прадавец згодны прадаць, а пакупнік гатовы купіць адзінку тавару.

Цэнтральны банк орган па правядзенні грашова-крэдытнай палітыкі; эмісійны цэнтр, які вызначае колькасць грошай у звароце; забяспечвае і абараняе пакупніцкую здольнасць грошай, а таксама стварае нармальныя ўмовы функцыя- навання фінансавых рынкаў.

Чарт графікі і дыяграмы, якія прымяняюцца для ўліку і прагназавання цэн на рынках, пабудаваныя з выкарыстаннем графічных знакаў.

Чэк каштоўная папера, якая змяшчае нічым не абумоўленае распара- джэнне чэкадацеля банку зрабіць плацеж указанай у ім сумы чэкаатрымальніку.

Эканамічны рост гэта тэндэнцыя змены сукупных паказчыкаў развіцця нацыянальнай эканомікі за пэўны прамежак часу, звычайна за год.

Эканоміка – 1) гаспадарка, сукупнасць сродкаў, абектаў, працэсаў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі для забеспячэння жыцця, задавальнення запатраба- ванняў шляхам стварэння неабходных чалавеку выгод, умоў і сродкаў існавання; 2) навука аб гаспадарцы, спосабах яе вядзення людзьмі, адносінах паміж людзь- мі ў працэсе вытворчасці і абмену тавараў.

Эквівалент раўназначны, раўнасільны прадукт; эквівалентнасць асаблі- ва важная пры параўнанні тавараў і іх абмене адзін на аднаго.

Экспарт вываз за мяжу тавараў, прададзеных замежнаму пакупніку або прызначаных для продажу на замежным рынку.

Эмісія выпуск у абарачэнне каштоўных папер, грашовых знакаў.

208

ЗМЕСТ

 

Прадмова ..................................................................................................................................

3

І. Уводзіны ў накуку аб мове .................................................................................................

4

1.1. Гіпотэзы паходжання мовы .............................................................................................

4

1.2. Асноўныя функцыі мовы .................................................................................................

6

1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы ........................................................................

7

ІІ. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы ....................................................

12

2.1. Ля вытокаў беларускай мовы ........................................................................................

12

2.2. Старабеларуская літаратурная мова .............................................................................

14

2.3. Новая беларуская літаратурная мова ...........................................................................

17

ІІІ. Беларускі правапіс. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе ........

22

3.1. З гісторыі беларускага правапісу.

 

Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.) .............................................................

22

3.2. Рэформа 2008 г. .............................................................................................................. 27

3.2.1. Істотнае пашырэнне перадачы акання на пісьме .....................................................

28

3.2.2. Перадача якання на пісьме .........................................................................................

29

3.2.3. Правапіс запазычаных слоў ........................................................................................

29

3.2.4. Правапіс ў і у ................................................................................................................

32

3.2.5. Правапіс прыстаўных галосных .................................................................................

33

3.2.6. Правапіс графічных скарачэнняў ..............................................................................

33

3.2.7. Правапіс некаторых марфем ......................................................................................

34

3.2.8. Правапіс вялікай і малой літар ...................................................................................

36

3.3. Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы.

 

Сістэма моўных нормаў ........................................................................................................

39

3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе .........................................

40

ІV. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму ................................................................................

49

4.1. Моўная інтэрференцыя ..................................................................................................

52

4.2. Беларуская трасянка” ................................................. ..................................................

54

4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай ...................................

54

4.3.1. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы .........................................................

54

4.3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы .............................................................

56

V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы ....................................

59

5.1. Асноўныя катэгорыі, тыпы і сродкі арганізацыі навуковага тэксту .........................

67

5.1.1. Асноўныя катэгорыі ....................................................................................................

67

5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў ............................................................................................

69

5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту .......................................................................

72

5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту .....................................................................

74

5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту ................................

74

5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту .....................................................

77

5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту .........................................................

81

5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі

 

ў структуры сучаснай беларускай мовы .............................................................................

84

5.1.6. З гісторыі фарміравання беларускай тэрміналогіі ...................................................

88

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы ..........................................................

95

1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы ........................................................................

95

2. Фанетычныя, словаўтваральныя,

 

граматычныя адметнасці беларускай мовы ........................................................................

98

3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы .................................................................

108

209

Літаратура ............................................................................................................................

125

Дадатак 1. Славутыя імёны бацькаўшчыны .....................................................................

127

Ефрасіння Полацкая ............................................................................................................

127

Кірыла Тураўскі ...................................................................................................................

130

Францішак Скарына ............................................................................................................

133

Сымон Будны .......................................................................................................................

139

Васіль Цяпінскі ....................................................................................................................

142

Сімяон Полацкі ....................................................................................................................

144

Леў Сапега ............................................................................................................................

146

Яўхім Фёдаравіч Карскі ......................................................................................................

148

Сцяпан Некрашэвіч .............................................................................................................

150

Вацлаў Ластоўскі .................................................................................................................

152

Язэп Лёсік ............................................................................................................................

154

Браніслаў Тарашкевіч .........................................................................................................

156

Дадатак 2. Спецыяльныя тэксты для перакладу ..............................................................

158

Перакладны руска-беларускі слоўнік ................................................................................

194

Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў ...................................................................

198

210

Соседние файлы в папке Белорусский язык