Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
137
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

ствараць навукова-тэхнічныя тэрміны па структурна-семантычных мадэ- лях, складзеных на хадуі не замацаваных папярэдняй моўнай практыкай народа не мелі поспеху. Многія штучныя і дыялектныя ўтварэнні 20-х га- доў былі адкінуты моўнай практыкай і заменены словамі інтэрнацыяналь- нага або рускага паходжання.

У новых умовах, калі ўзнікла патрэба ў паскораным развіцці лексіч- нага саставу, беларуская мова не магла абысціся без запазычанняў і па той прычыне, што мела недастаткова ўпарадкаваную словаўтваральную сістэ- му, адносна бедныя спосабы і сродкі ўтварэння слоў-тэрмінаў (гэта звязана з перарывам літаратурна-пісьмовых традыцый). Таму ўвага тагачасных даследчыкаў была звернута на лексічныя і словаўтваральныя сродкі рускай мовы, якая ў адрозненне ад беларускай, бесперапынна развіваючыся, сінтэ- завала лексіка-граматычныя багацці ўсіх велікарускіх дыялектных зон, ста- раславянскай, іншых славянскіх і неславянскіх моў і сфарміравала на гэтай аснове багатую і разгалінаваную словаўтваральную сістэму.

З канца 30-х гадоў узмацняецца раней абмежаваны рознымі факта- рамі прыток у беларускую мову інтэрнацыянальнай і іншамоўнай лексікі. У пасляваенны ж час (канец 40-х – 50- я гады), як і ў перыяд вайны, амаль поўнасцю адмаўляюцца запазычанні і нават замяняюцца раней асвоеныя лексічныя запазычанні словамі з роднай мовы.

Выклікана гэта было актывізацыяй ідэалагічнай работы, якая вялася пад лозунгам барацьбы супраць касмапалітызмуі нізкапаклонства пе- рад Захадам”. У гэты час запазычваюцца толькі асобныя тэхнічныя і нека- торыя іншыя тэрміны інтэрнацыянальнага паходжання.

Апошнія пасляваенныя дзесяцігоддзі (60 – 80- я гады) характарызуюцца актывізацыяй працэсу запазычвання, пашырэннем кола тэрміналагічных і лексіка-семантычных груп сярод запазычанай лексікі. Гэтыя змены былі выкліканы тымі палітычнымі пераўтварэннямі, якія адбыліся ў краіне: быў заключаны рад міжнародных дагавораў аб культурных і гандлёва-экана- мічных сувязях, што садзейнічала паступовай ліквідацыі жалезнай засло- ны”, якая існавала ў першыя пасляваенныя гады паміж лагерам сацыялізму і капіталістычнымі краінамі Захаду і стрымлівала ўсякі іншамоўны ўплыў, у тым ліку і ў галіне лексікі. Паступовае змацаванне міжнародных кантак- таў у самых разнастайных галінах чалавечай дзейнасці паспрыяла раўна- мернаму і выніковаму ўваходжанню запазычанняў у рускую мову, а праз яе і ў беларускую.

Другім стымулюючым фактарам, які садзейнічаў запазычванню, быў навукова-тэхнічны прагрэс, які праявіўся ў аўтаматызацыі вытворчасці,

91

выкарыстанні атамнай энэргіі, асваенні космасу, выкарыстанні электронна- вылічальных машын, вырабе сінтэтычных матэрыялаў і ў многіх іншых формах. Па колькасці і актуальнасці ўжывання сярод запазычанняў на пер- шае месца выйшла навуковая і тэхнічная тэрміналогія. Запазычваюцца ў гэты час у большай колькасці ў параўнанні з 1920-і – 30- і гг. рускія неала- гізмы, утвораныя шляхам спалучэння рускіх і інтэрнацыянальных або толькі інтэрнацыянальных словаўтваральных элементаў.

Працэс запазычвання інтэрнацыянальнай і іншамоўнай лексікі не спыняецца і ў наш час. Бурнае развіццё навукі і тэхнікі ва ўсіх краінах сведчыць аб тым, што колькасць запазычанняў будзе расці.

Такім чынам, па інтэнсіўнасці пранікнення і лексіка-семантычных асаблівасцях іншамоўнай лексікі ў гісторыі беларускай тэрміналогіі можна ўмоўна выдзеліць чатыры перыяды: 1920 – 30- я гг., 1940 – 50- я гг., 1960 – 80-я гг., 1990-я гг. – па сённяшні дзень.

Перыяд канца 80-х пач. 90-х гадоў характарызуецца аднаўленнем пурыстычных тэндэнцый. Тлумачэнне гэтаму можна знайсці ў тых сацы- яльных зменах, што адбыліся пасля распаду адзінай дзяржавы і набыцця Беларуссю незалежнасці. Як гэта ўжо было не раз, палітыка моцна ўплывае на натуральны ход развіцця мовы. Грамадству зноў прапаноўваецца паўта- рыць ужо пройдзены шлях, хаця ўвесь папярэдні вопыт сведчыць аб заган- насці ідэі замкнутага, чыста нацыянальнага характару тэрміналогіі.

Канцэпцыя самабытнага развіцця беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі зводзіцца ў асноўным да трох напрамкаў: 1) прыцягненне ў спецыяльныя падмовы рэгіянальных дыялектызмаў з папярэднім расшы- рэннем іх семантычнага абёму; 2) стварэнне штучных альтэрнатыўных тэрміналагічных наватвораў пры наяўнасці тэрмінаў, трывала замацаваных у мове; 3) шырокага выкарыстання паланізмаў.

Калі ў 20-я гады ўкладальнікі слоўнікаў прыбягалі да не заўсёды апраўданага выкарыстання дыялектызмаў у асноўным з мэтай надаць бе- ларускай мове навукі і тэхнікі нацыянальны характар і каларыт. То сучасныя аўтары з прычыны недастатковага ведання дыялектнай лексікі часцей за ўсё займаюцца вынаходніцтвам новых штучных слоў, каб як мага далей адштурхнуццаад рускай мовы і не дапусціць ужывання рус- кіх запазычанняў. Таму на старонках перыядычных выданняў і слоўнікаў узнікаюць тэрміналагічныя найменні, накшталт: абыймо абём, вытвар праграмны прадукт, злучво інтэрфікс, надайнік датчык, падзвіжнік рычаг, почапка сярга, мяшанец гібрыд, вуза, камора ячэйка, каморнік землемер, кампутар кампютар, кругавід гарызонт, крывіна

92

крывізна, прысада алея, рольніцтва земляробства, рысунак чарцёж, травень май, шматвугловік многавугольнік.

Аналіз лексічнага складу беларускай тэрміналогіі паказвае, што вы- бар лексічных сродкаў (уласных ці запазычаных) залежыць ад мноства прычын. Адной з важнейшых, калі не вызначальных, зяўляецца агульнае палітычнае становішча ў краіне і сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Такая прычына зяўляецца ўніверсальнай для ўсіх моў. Кожная мова ў сваім развіцці мае перыяды ўзмацнення пурыстычнага ўплыву. У Расіі гэта звязана з пачаткам XIX ст., калі зараджаецца грамадска- літаратурны рух славянафілаў, прадстаўнікамі якога былі А.С. Шышкоў, Г.Р. Дзяржавін, С.А. Шырынскі-Шыхматаў, А.С. Хвастоў, Д.І. Хвастоў, А.А. Шахаўской, Д.П. Гарчакоў, Б.В. Галіцын, І.С. Захараў і інш. У сваіх артыкулах і кнігах прыхільнікі гэтага напрамку выступалі супраць еўрапеі- зацыі рускай мовы, якую праводзілі карамзісты: яны поўнасцю ігнаравалі запазычанні, шырока выкарыстоўвалі разам з агульнаўжывальнымі літара- турнымі словамі царкоўнаславянізмы, дыялектныя словы, калькі і штучна створаныя лексічныя адзінкі. Акрамя таго, выкарыстанне ўласных слова- ўтваральных магчымасцей, у прыватнасці калькавання, у тэрміналогіі мела на мэце даказаць здольнасць рускай мовы абслугоўваць гэту параўнальна новую для яе галіну.

У цэлым дзеянні адэптаў пурыстычнай словатворчасці мелі даволі агрэсіўны характар: яны імкнуліся навязаць свае распрацоўкі, рэалізаваць іх заканадаўча. Валюнтарысцкія прадпісанні, адарваныя ад рэальнага жыц- ця, не мелі поспеху, большасць пурыстычных наватвораў не захавалася ў мове і ўспрымаецца зараз як лінгвістычны курёз, напрыклад: лечезнание медицина, телообразие физика, сомерочетие математика.

Схільны да пурызму і некаторыя сучасныя рускія даследчыкі: усве- дамляючы немагчымасць поўнай адмовы ад лексікі іншамоўнага пахо- джання, яны прапаноўваюць абмежавацца запазычаннямі толькі з роднас- ных славянскіх моў (польскай, чэшскай). Такія погляды не могуць прэтэн- даваць на арыгінальнасць, паколькі ідэнтычныя перакананні былі распаў- сюджаны ў XVIII ст.

Працягласць пурыстычнага ўплыву вызначаецца асаблівасцямі гіста- рычнага развіцця краіны. Устойлівымі пурыстычныя традыцыі аказаліся ў чэшскай мове, якая аберагаласяад нямецкіх запазычанняў яшчэ з XV ст., што было звязана з агульнай барацьбой чэшскага народа супраць нямец- кага засілля. Чэхі старанна вызвалілі сваю мову ад усяго нямецкага, пры- чым падчас гэта вызваленне і словатворчасць набывалі смешны характар,

93

таму што шэраг новых тэрмінаў, створаных чэшскімі лінгвістамі, можна было і не ствараць, паколькі гэтыя тэрміны ўжо ўвайшлі ў інтэрнацыяналь- ны абыходак.

УФранцыі 70-х гадоў ажыццяўлялася пратэкцыянісцкая палітыка ў галіне мовы, якая перашкаджала пранікненню англіцызмаў. Пазней наме- ціўся некаторы адыход ад жорсткіх патрабаванняў па арыентацыі на слова- ўтваральныя магчымасці ўласнай мовы.

Уісламскім Іране, краіне, вядомай негатыўнымі адносінамі яе кіраў- ніцтва да заходніх духоўных і культурных каштоўнасцей, пастановай меджліса наогул забаронена ўжыванне любых запазычанняў. Прычым гэ- тай забароны не пазбеглі нават такія шырока распаўсюджаныя словы, як «кампютар» і «факс».

Вопыт замежных краін паказвае, што ў пераломныя гістарычныя эта- пы арыентацыя выключна на ўнутраныя рэзервы ўласнай мовы нясе на сабе адбітак палітычнай барацьбы.

Пытанні для самакантролю:

1.Якімі адметнымі рысамі характарызуецца пачатковы перыяд фар- міравання беларускай тэрміналогіі?

2.Чаму значная частка створаных неалагізмаў таго часу аказалася нежыццяздольнай?

3.З чым звязана аднаўленне пурыстычных тэндэнцый у перыяд канца 80-х пач. 90-х гадоў? Да якіх напрамкаў зводзіцца канцэпцыя сама- бытнага развіцця беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі?

4.Як праяўляюцца тэндэнцыі пурызму ў замежных краінах?

94

ЗАДАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

ІІНДЫВІДУАЛЬНАЙ ПРАЦЫ

1.Паходжанне і развіццё беларускай мовы

Заданне 1. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкары- стайце наступныя выразы:

На думку аўтараў…, як лічыць…, на погляд…, сутнасць у тым, што..., паводле гіпотэзы, у адпаведнасці з гіпотэзай, згодна з гіпотэзай

Заданне 2. Прачытайце ўрывак са Статута ВКЛ 1566 г. Вызначце характэрныя рысы старабеларускай літаратурнай мовы. Параўнайце старажытную і сучасную лексіку.

Тэж уставуемъ и хочем мети абы вси посполитые люди тяглые и вси подданые княжат пановъ хоруховныхъ шляхта бояр и мещан тыхъ земль великого князства литовского от кождое дани плачэня и податъку серэбъ- щизны и тэж и дякъла и ото всякихъ беремен позовых которые подводами зовуть от вожэня каменя дерэва албо дров ку паленъю плитъ и вапъна на замки нашы от кошэня сена од всякое сторожи и лововь и от иншых ро- ботъ выняты были и вымуем и вызволяем вечными часы кроме стародав- ного обычаю яко подводы и коване стацэй на станехъ и на местцахъ звы- чайныхъ намъ государю посломъ и гонцомъ нашымъ такъ тэж и мосты на- правовати и новые на старых звычайных местцахъ будовати замки старые поправовати такъ и на тыхъ старых местцахъ делницы свои знову будовати и послов подыймовати то водлугъ стародавного обычаю в цэлости зоставуемъ.

Уставовати загадваць Люди тяглые прыгонныя сяляне.

Заданне 3. Выберыце правільныя варыянты адказу.

1.Першы перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы ахоплівае час:

а) ХХІVстст.;

б) VII–VIII стст.; в) VIII–XIV стст.; г) XIV–XVIII стст.

2.Першыя пісьмовыя помнікі, створаныя на старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай) мове, узыходзяць да:

а) Х ст.;

б) XIII–XIV стст.;

в) не захаваліся.

95

3.Старажытнаруская мова пісьмовая мова, якая належыць

а) беларускаму народу; б) рускаму народу;

в) рускаму, беларускаму і ўкраінскаму народам.

4.Такія літаратурныя творы, як «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова пра паход Ігаравы» і інш. былі напісаны:

а) у XIV– ХVІ стст.; б) у XI– ХІV стст.;

в) у XIV–XVIII стст.

5.Найбольш яркімі прадстаўнікамі царкоўнакніжнага стылю ў пер- шы перыяд развіцця беларускай пісьменнасці былі:

а) Лазар Богша; б) А. Смаленскі і К. Смаляціч;

в) Кірыла Тураўскі.

6.Шматлікія дагаворныя граматы (Грамата Гердзеня, Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і гоцкім бе- рагам і інш.) старажытнарускага перыяду развіцця беларускай мовы ад- носяцца да ўзору тагачаснага:

а) справавога пісьменства; б) свецкай літаратуры;

в) царкоўнакніжнай літаратуры.

7.Росквіт старабеларускай літаратурнай мовы прыпадае на:

а) ХХІV стст.;

б) XVII–XVIII стст.; в) XVI–XVII стст.; г) XIV–XV стст.

8.Першыя друкаваныя перакладныя біблейскія кнігі сярод усходне- славянскіх народаў зявіліся:

а) на Беларусі; б) у Маскве; в) на Украіне; г) у ВКЛ.

9.Аўтарам першага перакладнога біблейскага тэксту на старабе- ларускую мову быў:

а) Сымон Будны; б) Кірыла Тураўскі; в) Васіль Цяпінскі;

г) Францыск Скарына.

96

10.Да ліку ўзораў справавой літаратуры, створанай на старабела- рускай мове, належаць:

а) Актавыя кнігі ВКЛ, «Літоўская метрыка», «Трыбунал», Статуты ВКЛ і інш.;

б) «Хроніка Мацея Стрыйкоўскага», «Прамова Мялешкі», «Аповесць пра Трыстана ды Іжоту», «Літоўская метрыка»;

в) «Ліст да Абуховіча», Актавыя кнігі ВКЛ, «Хроніка Мацея Стрый- коўскага», Дзённік Ф. Еўлашэўскага, «Дыярыуш» А. Філіповіча, Баркула- баўскі летапіс ды інш.

11.Ужыванне старабеларускай літаратурнай мовы ў якасці дзяр- жаўнай было забаронена ў:

а) 1840 г.;

б) 1696 г.;

в) у канцы XVIII ст.

12.На працягу XVIII – пач. XIX стст. беларуская мова існавала:

а) у вуснай форме; б) у пісьмовай форме;

в) у вуснай і пісьмовай формах адначасова.

13.Першыя ананімныя пісьмовыя творы на новай беларускай літа- ратурнай мове зявіліся:

а) у першай палове XIX ст.; б) у канцы XVIII ст.;

в) у канцы XIX ст.

14.Узорам першай газеты, надрукаванай беларускай лацінкай, была:

а) «Наша Ніва»; б) «Мужыцкая праўда»; в) «Дзянніца».

15. Газета «Наша Ніва» выходзіла: а) у сярэдзіне XIX ст.;

б) у 1906 – 1915 гг.; в) у 30-я гг. XX ст.

16. Руская і беларуская мовы набылі статус дзяржаўных у выніку рэферэндуму:

а) 1995 г.; б) 1938 г.;

в) 1920 г.

Заданне 4. Закончыце сказы: 1) Граматы, акты, судовыя статуты гэта помнікі...; 2) Летапісы, мемуары, палітычная сатыра, перакладныя

97

рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, слоўнікі і граматыкі гэта помнікі ...; 3) Бібліі, жыціі, евангеллі, псалтыры, павучанні гэта помнікі ...

Заданне 5. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?

У 1620 г. пасля белагорскага паражэння чэхі страцілі дзяржаўную самастойнасць, і да канца XVIII ст. чэшская мова была выцеснена з усіх сфер грамадскага жыцця. У Аўстрыйскай імперыі, куды тады ўваходзіла Чэхія, адзінай дзяржаўнай мовай была нямецкая, а чэшская з 1784 года не вывучалася ў школах. У другой палове XVIII ст. Ф. Пельцл, аўтар адной з чэшскіх граматык на нямецкай мове, адзначаў: “ Калі-небудзь чэшскія землі апынуцца ў такім стане, што ад славянскай мовы застануцца толькі найменні гарадоў, вёсак і рэк”. Праз стагоддзе вядомы чэшскі лінгвіст Й. Добраўскі пісаў свайму славенскаму калегу В. Капітару: “ Справа нашага народа, калі не паможа пан Бог, абсалютна безнадзейная”.

А вось як пісаў пра нашых бліжэйшых заходніх суседзяў замежнік Іеронім Вістар у 1542 годзе: “ Я не магу не здзіўляцца таму, што ў той час, як усялякі іншы народ шануе, развівае, упрыгожвае і старанна апрацоўвае сваю мову, польскі народ пагарджае сваёй мовай... Прычынай таму служыць польская ўласцівасць быць больш схільным да чужых звычак, спраў, людзей і моў, чым да сваіх уласных”.

2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы

Заданне 1. У адпаведнасці з новымі Правіламі” (2008) выберыце правільны варыянт напісання слоў і патлумачце яго.

а) галіфэ галіфе, гарсет гарсэт, драйвер драйвэр, пенснэ пенсне, пікэ піке, экземпляр экзэмпляр, бурымэ бурыме, інтэрнэт інтэрнет, сканер сканэр сканар, кашнэ кашне, азбука Морзе азбука Морзэ;

б) імпрэсарыо імпрэсарыа, Бакачыо Бакачыа, аўдыёпрадукцыя аўдыяпрадукцыя, мультымедыа мультымедыя; капрычыа капрычыо, лідарства лідэрства, блокбастар блокбастэр; стодзённы стадзённы, сторублёвы старублёвы, наркам нарком, райком райкам, селькор селькар;

98

в) дзявятка дзевятка, дзесяты дзясяты, васемнаццаты васямнаццаты, пяцьдзесят пяцьдзясят, сямідзясяты сямідзесяты, шасцідзесяты шасцідзясяты;

г) ёг іог, паранойя параноя, піар-ход піяр-ход, Агайо Агая, Нью-Ёрк Нью-Йорк, сайоты саёты, Гюйо Гюё;

д) клаунада клаўнада, праменні ўльтрафіялетавыя праменні ультрафіялетавыя, ноу-хау ноў-хаў, сауна саўна, Фауст Фаўст, зауральскі заўральскі, саксаул саксаўл;

е) аванпостны аванпосны, фарпосны фарпостны, тайваньскі тайванскі, цзіньчуаньскі цзіньчуанскі, уханьскі уханскі.

Заданне 2. Прачытайце словы. Растлумачце напісанне прапу- шчаных літар.

інж...нер, р...монт, ц...р...монія, інж...нірынг, д...манстрацыя, р...форма, д...л...гат, с...рдэчны, с...кратар, к...нгрэс, канц...лярыя, с...крэт, майст...р.

Заданне 3. Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце напісанне зычных д, т, дз, ц.

Командир, аплодисменты, аплодировать, декан, митинг, медицина, дверь, индеец, тираж, индекс, оптимум, карантин, актёр, ордер, билетик, тема, термин, декада, компетентный, десант, академия, директор, дюна,

увертюра, текст, делегат, этюд, демократия.

 

 

 

 

 

Заданне 4. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары е, ё, я.

 

Ф...рмент,

эл...ктрод,

г...ктар,

сув...

зь,

вугл...кіслы,

эн...ргія,

м...мбрана,

н...

ўстойлівыя,

прым...ненне,

сп

...ктральны,

с...

лекцыя,

с...мнаццаць, тысча, св...ткаваць, дз...

вяты, пап...рэднік,

выдадзны,

элем

...нтарны,

праф...сійны,

в...

рчальны,

інтэрф...рэнцыя,

н...яўны,

дзес...

тковы,

ап...

ратар, м...ханік,

зав...

ршыць,

...містасць,

дас...

гальны,

вы...віць, ген...ратар, высв...тляць, н...аднародны, раздз...ляльны, сумсь, паверхнвы, радызавод.

 

Заданне 5.

Спішыце, устаўляючы замест кропак ы, i, й.

 

 

Ад...грываць ролю, па...сці па слядах, раз...

сціся ў поглядах, пад...сці

да рашэння, пры...сці да высновы,

мед...нстытут, палітнфармацыя,

пра...

снаваць,

дэз

нфармаваць,

звыш

мклівы,

пера...начыць,

гука

заляцыя,

без...

ніцыятыўны,

борт...нжынер,

аўта...

нспекцыя,

магнітна-… мпульсны.

 

 

 

 

 

 

Заданне 6.

Спішыце, устаўляючы замест кропак у, ў.

 

 

Ная...насць ...

малекуле, прыводзіць

да ...заемнай

...нутранай

нейтралізацыі, ва ...ніверсітэце, праменні ...льтрафіялетавыя, хірургія

99

...льтрагукавая, пры

дадзеных ...мовах, з пункта А ...

пункт

Б, ва

...збекістане, былі ... натары...са, …

новай а...дыторыі, ла...рэат, доля альфа-

выпраменьвальніка ... дра...ніне, па...ночна-… сходні вецер.

 

 

Заданне 7. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце націск у

словах.

 

 

 

 

 

Апостроф – ...,

верба – ..,

взяли – ..,

волосы –..,

глиняный –..,

дальше –.., живёте – ..., звонит –...,

знахарь –...,

каменный –..., маленький

.., молодость –..., наволочка –..., Несвиж –..., обеспечение –...,

одиннадцать

..., ольха –..., по-людски –..., слабый –..., шестьдесят –..., фартух –...,

рабо-

тать в интернет-сети –..., взять за руку –..., выбежать из дому –..., выучить за год –..., готовить на зиму –.., идти по лесу –..., пройти за день – …

Заданне 8. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце словы і спалучэнні слоў, у якіх націск мае рознае месца ў словах рускай і беларускай моў.

Демпинг продажа товаров на рынках других стран по ценам ниже уровня, обычного для этих стран. К демпингу прибегают экспортёры, что- бы внедриться в рынок, расширить рамки сбыта, вытеснить потенциаль- ных конкурентов, установить господствующее положение на рынке. Дем- пинг может осуществляться как средствами фирмы-экспортёра, так и с по- мощью государства посредством субсидирования экспортных поставок из средств государственного бюджета. В любом случае потеря части при- были в связи с продажей товаров по заниженным ценам должна быть ком- пенсирована путём завышения цен на другие товары или на те же, реализу- емые на других рынках. Для того чтобы страна, осуществляющая демпинг, оставалась в выигрыше, она должна оградить себя от возможностей приме- нения к ней встречного демпинга. Для этого она ограждает свой рынок различными видами тарифных и нетарифных барьеров. Осуществляют демпинг монополии (картели), занятые сбытом товаров как внутри страны, так и за её пределами, что даёт им возможность покрывать убытки от бросового экспорта за счёт высоких цен, взимаемых на внутреннем рынке. С целью защиты внутреннего рынка страна, импортирующая товар, имеет право облагать его сверх обычной ещё и антидемпинговой пошлиной в размере разницы между его ценой в стране и экспортной (Словарь менеджера).

Заданне 9. Якія асаблівасці беларускай і рускай моў выяўляюцца ў наступных тэрмінах?

Валютный колеблющийся курс валютны зменлівы курс; скользящая цена зменная цана;

100

Соседние файлы в папке Белорусский язык