Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

Афіцыйных моў можа быць столькі, колькі асобных нацыянальных групо- вак уваходзіць у склад грамадства. Так, на Беларусі афіцыйна у школе, царкве, нацыянальных установах культуры і г.д. – ужываюцца польская, татарская, яўрэйская.

Мова не толькі сродак зносін. Яна душа народа, аснова яго куль- туры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін права асоб- нага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго.

Мова фарміруе асобу, зяўляецца асновай самасвядомасці і духоўна- сці чалавека. У мове схаваны генетычны коддухоўнасці народа, і, ава- лодваючы моваю, мы чытаемсваю гісторыю, разумеем продкаў, ствара- ем сённяшнюю рэчаіснасць, крочым у будучыню.

11

ІІ. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

2.1. Ля вытокаў беларускай мовы

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялялі пераважна такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі княствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавічы (Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож).

Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы не распалі- ся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя супольніцтвы і атрымалі пазней назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў Полацк (862 г.). У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з найма- гутнейшых палітычных і культурных цэнтраў Усходняй Еўропы.

З988 г. усходнія славяне паступова прынімаюць хрысціянства. Разам

зхрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваец- ца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мяс- цовымі гаворкамі ўсходніх славян.

12

У наш час большасць даследчыкаў сцвярджае, што ў Старажытнай Русі існавала літаратурнае двухмоўе. Яго прадстаўляла:

1) царкоўнаславянская (стараславянская) мова двух тыпаў:

а) уласна царкоўнаславянская мова мова богаслужэбнай і тэматыч- на блізкай да яе літаратуры, перакладзенай з грэцкіх крыніц або створанай у Балгарыі і іншых славянскіх краінах, якая перапісвалася і чыталася на Русі; б) славяна-руская мова мова напісаных усходнімі славянамі арыгіналь- ных твораў, у якіх пераважала царкоўнаславянская моўная аснова, але ў большай

ці меншай ступені выкарыстоўваліся сродкі ўсходнеславянскай народнай мовы; 2) старажытнаруская літаратурная мова двух тыпаў:

а) мова мастацка-апавядальнай літаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове, але з шырокім выкарыстаннем царкоўнаславянскіх сродкаў; б) мова справавога пісьменства і прыватнай перапіскі, заснаваная на жывой народнай мове ўсходніх славян з нязначнымі царкоўнаславянскімі

элементамі.

Да помнікаў царкоўнаславянскай мовы адносяцца перапісаныя са старабалгарскіх арыгіналаў евангеллі і псалтыры, а таксама арыгінальныя творы тыпу Жыціе Феадосія Пячэрскага”, “ Сказанне пра Барыса і Глеба”, словы, казанні і павучанні выдатнага прамоўцы і публіцыста ХІІ ст. Кіры- лы Тураўскага, палескага Златавуста. Да нас дайшлі восем яго слоў-прамоў, напісаных на царкоўнаславянскай мове, якія ўяўляюць сабой лепшы ўзор красамоўства (Дадатак 1). Уражвае і пісьмовая спадчына Клімента Смаля- ціча і Аўраама Смаленскага, якія таксама карысталіся царкоўнаславянскай мовай для напісання арыгінальных твораў. Аб дзейнасці славутай асветні- цы Ефрасінні Полацкай даведваемся з Жыція Ефрасінні Полацкай” ( гл. Да- датак 1), напісанага таксама на царкоўнаславянскай мове, але з некаторымі элементамі беларускай гаворкі.

Старажытнаруская мова на народнай аснове адлюстравана ў такіх творах, як Аповесць мінулых гадоў”, “ Павучанне Уладзіміра Манамаха”, “ Слова пра паход Ігаравы”. Тып старажытнарускай літаратурнай мовы ат- рымаў шырокае прымяненне ў справавым пісьменстве: Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г., Грамата Гердзеня 1264 г., Грамата полацкага князя Ізяслава каля 1265 г., Дагавор Полацка з Рыгай каля 1330 г., “ Руская праўда”.

Аб пашырэнні ў старажытнасці на Беларусі пісьменства бытавога пры- значэння сведчаць такія помнікі, як надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай 1161 г., надпісы на камянях, высечаныя ў гонар полацкага князя Барыса, надпіс на камені 1171 г. у гонар князя Рагвалода, берасцяныя граматы.

13

2.2. Старабеларуская літаратурная мова

На працягу ХІV – ХVІ стст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцівай ёй моваю (навукоўцы называюць яе старабеларуская), асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца да нашага часу. Прыкладна з сярэдзіны ХV ст. пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаб- лівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць усе падставы гава- рыць пра беларускую літаратурную мову, якая сваімі арфаграфічнымі, грама- тычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай літаратурнай мовы, але цалкам не парвала сувязі з ёй. Цікавым гістарычным фактам зяўляецца тое, што ў старажытных дакументах па-рознаму называец- ца беларуская мова ВКЛ: літоўскай, рускай (руськай), простай. Азначэнне руский языкьпаходзіць ад этноніма Русь”, якім у шматнацыянальным Вя- лікім Княстве Літоўскім абазначалася частка ўсходнеславянскага насельніц- тва, што ўваходзіла ў склад ВКЛ. Назва белоруссий языкьпачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне ХVІІ ст. у Рускай дзяржаве.

На Беларусі ў ХV – першай палове ХVІІ ст. самым распаўсюджаным было справавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пісьменства. Да яго ад- носяцца шматлікія акты, граматы, дагаворы, запісы, кодэксы, законы, пра- вы, статуты, трыбуналы, судзебнікі. Яны выходзілі з канцылярыі Вялікага літоўскага князя і ствараліся па ўсёй тэрыторыі старабеларускай дзяржавы (у Вільні, Троках, Мінску, Мсціслаўі, Нясвіжы, Магілёве, Брэсце, Віцебс- ку, Полацку і г.д.). Распаўсюджанню гэтага віду пісьменства садзейнічаў той факт, што ў ВКЛ, у склад якога тады ўваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, беларуская мова стала дзяржаўнай. Буйнымі помнікамі канцы- лярска-юрыдычнага пісьменства зяўляюцца: Метрыка ВКЛ, якая налічвае каля 600 тамоў, Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.). У ХVІ і ХVІІ ст. на бе- ларускай мове вялася дакументацыя ў гарадскіх управах, магістратах і маг- дэбургіях, у гарадскіх, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Справавое пісьменства было са- мым прагрэсіўным паводле адлюстравання рыс жывой беларускай мовы. Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх дзелавых дакументах таго часу мы су- стракаем словы літоўскіі літвіны”, яны нічога агульнага не маюць з су- часнымі прыбалтыйскімі народамі: у той час ліцвінаміназывалі ўсходне- славянскія плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай заходняй і паў- ночнай Беларусі, сучасныя літоўцы называліся аўкштайтаміі жамойтамі”.

Адно з вядучых месцаў па колькасці вядомых помнікаў і разнастай- насці жанраў пісьменства эпохі беларускай народнасці займае свецка-

14

мастацкая літаратура. Самым старажытным і пашыраным жанрам зяўля- юцца летапісы (Радзівілаўскі, летапіс Аўраамкі). У ХVІ і першай палове ХVІІ ст. афіцыйнае дзяржаўнае летапісанне дапоўнілася гістарычнымі за- піскамі мясцовага характару (Баркулабаўскі летапіс), мемуарнымі творамі (“ Гістарычныя запіскіФ.М. Еўлашоўскага, “ ДыярыушА. Філіповіча), пе- ракладнымі воінскімі і рыцарскімі раманамі і аповесцямі (“ Александрыя”,

Аповесць пра Трою”, “ Аповесць пра Трышчана”, “ Аповесць пра Баву”,

Гісторыя пра Атылу”), перакладнымі хронікамі (“ ХронікаМ. Стрыйкоў- скага). Пералічаныя арыгінальныя і перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.

Беларуская мова пранікае і ў сферу рэлігійнай літаратуры. У 1517 – 1519 гг. беларускі першадру- кар, асветнік і гуманіст Францыск Скарына зрабіў пераклад большай часткі кніг Старога запавету. За- хаваўшы царкоўнаславянскую аснову, Скарына на- сыціў свой пераклад беларускімі рысамі ў такой ме- ры, што ў цэлым мова яго перакладу заняла прамеж- кавае становішча паміж царкоўнаславянскай і бела- рускай мовамі.

Зяўленне на беларускай мове арыгінальных твораў рэлігійнага прызначэння звязана з іменем буйнога асветніка і ідэолага гуманізму і Рэфармацыі на Беларусі і Літве Сымона Буднага, які ў 1562 г. выдаў у Нясвіжы на беларускай мове дзве кнігі

Катэхізіс” ( павучанне, настаўленне) і Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.

Значным крокам у пашырэнні ролі беларускай мовы ў рэлігійнай сферы было выданне на беларускай мове каля 1580 г. В. Цяпінскім Еван- гелля”. Гэта выданне вылучаецца тым, што беларускі тэкст змешчаны па- ралельна з царкоўнаславянскім.

Зканца ХVІ ст. беларуская мова стала абавязковым прадметам наву- чання ў праваслаўных брацкіх школах, дзе вывучаліся таксама польская, лацінская і грэчаская мовы. Выкладчыкам і вучням такіх школ вельмі па- трэбны быў перакладны слоўнік. У 1596 г. Лаўрэнцій Зізаній выдаў у Вільні Лексіс”, дзе тлумачыў незразумелыя царкоўнаславянскія словы сродкамі беларускай мовы (врачую лечу, мель вапна и тыж крейда, месть помста, баснь казка, слово, байка). У рэестравай частцы слоў-

15

ніка 1061 слова, а ў тлумачальнай больш за 2 тысячы. У 1627 г. Памва Бярында выдаў у Кіеве Лексікон”, які змяшчаў каля 7000 слоўнікавых ар- тыкулаў. Беларускі моўны матэрыял выкарыстоўваецца ў якасці тлума- чальнага і ў ГраматыцыМ. Сматрыцкага (1619 г.).

Такім чынам, у ХVІ і першай палове ХVІІ ст. старабеларуская літара- турная мова дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця, атрымала прымя- ненне ў найважнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця беларус- кага насельніцтва. Разам з тым якраз у гэты перыяд у абставінах новых палітычных і культурных умоў жыцця беларускага народа сфера выкары- стання беларускай мовы пачала звужацца, што пазней прывяло да яе заня- паду. У складаных палітычных абставінах сярэдзіны ХVІ ст. беларуска- літоўская шляхта зрабілася буйной палітычнай сілай, якая, каб забяспе- чыць сваё палітычнае і эканамічнае становішча, пачала імкнуцца да ўста- лявання ў ВКЛ важнейшых дзяржаўных інстытутаў на польскі ўзор.

Удругой палове ХVІ ст. польская мова і культура пачалі інтэнсіўна распаўсюджвацца ў вышэйшых колах беларускага грамадства. Каб абара- ніць беларускую мову, у Статут ВКЛ 1566 г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужыванні ў справаводстве беларускай мовы: “ А писар земский маеть по-руску (г.зн. па-старабеларуску) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы”. Гэты пункт быў захаваны ў Статуце 1588 г. і ў перакладзе Статута на польскую мову ў 1614 г. Але апошні спецыяльным артыкулам дазваляў каталіцкай царкве ўжываць польскую мову як афіцыйную, якая стала пашырацца і ў грамад- скім ужытку. Беларускія арыстакраты пачалі пісаць свае прозвішчы поль- скімі літарамі пад дакументамі на беларускай мове. Пазней у дакументах па-беларуску пісалі толькі традыцыйныя формулы ў пачатку і ў канцы, тады як асноўны тэкст пісаўся па-польску.

Усярэдзіне ХVІІ ст. некаторы час дакументы пісаліся па-беларуску, але з кароткім выкладам зместу на польскай мове. З 1696 г. старабеларус- кая мова перастала быць афіцыйнай, яна была выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў прыняла пастанову пісаць справавыя паперы дзяр- жаўнага значэння па-польску. На беларускай мове працягвалі пісаць даку- менты мясцовага значэння (запаветы, распіскі, прыватныя лісты). Заняпад беларускай мовы ў афіцыйным справаводстве супаў з паніжэннем яе ролі ў іншых галінах культурнага жыцця. Скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літаратуры, фактычна перасталі друкаваць беларускія

16

кнігі і тагачасныя друкарні. Навучанне вялося на польскай і лацінскай мо- вах. Беларуская мова вывучалася толькі ва ўніяцкіх і базыльянскіх школах.

УХVІІІ ст. беларуская мова атрымала пісьмовую фіксацыю галоў- ным чынам у інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, што ста- віліся ў тагачасных вучылішчах. З іх асаблівую цікавасць маюць дзве каме- дыі выкладчыкаў рыторыкі Забельскай дамініканскай калегіі К. Марашэў- скага і М. Цяцерскага.

2.3.Новая беларуская літаратурная мова

Уканцы ХVІІІ ст. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Бела- русь была канчаткова далучана да Расійскай імперыі. 3 гэтага часу афіцый- най мовай на Беларусі стала руская. Аднак да 1830-х гадоў па-ранейшаму шырока ўжывалася і польская мова, якая захоўвалася ў справаводстве і школьным навучанні, на ёй гаварылі і пісалі польскія і мясцовыя памеш- чыкі і арыстакраты.

Адсутнасць свайго нацыянальнага дзяржаўна-палітычнага ўтварэння было галоўнай прычынай таго, што працэс складвання агульнай пісьмова- літаратурнай нацыянальнай мовы адбываўся больш за стагоддзе: ад па- чатку XIX ст. да 20-х гадоў XX ст. Паколькі ў значнай ступені традыцыі старабеларускага пісьменства аказаліся перарванымі, новая беларуская лі- таратурная мова (сучасная) узнікала на народна-дыялектнай аснове.

Сярод найбольш ранніх помнікаў беларускага пісьменства вылуча- юцца ананімныя творы, з якімі і звязана ўзнікненне новай беларускай літа-

ратуры і літаратурнай мовы: гутаркі Праўда”, “ Вясна, голад, перапала”, “ Вось які цяпер люд стаў”, “ Гутарка Данілы са Сцяпанам”, вершаванае

апавяданне Тэатр”,

парадыйна-сатырычныя паэмы Энеіда навывараті

Тарас на Парнасе”.

Характэрныя рысы беларускай народнай гаворкі ад-

люстроўваюць і творы беларускіх пісьменнікаў першай паловы ХІХ ст.: верш Паўлюка Багрыма Зайграй, зайграй, хлопча малы”, творы Яна Чачо- та, Яна Баршчэўскага, А. Рыпінскага, В. Каратынскага, У. Сыракомлі і інш. Найбольш буйной фігурай гэтага часу зяўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога па сутнасці пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры. В. Ду- нін-Марцінкевіч свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага наро- да, шукаць у ёй адпаведныя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання.

Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст. адыгрывала публіцыстыка, у прыватнасці нелегальная га- зета Мужыцкая праўдаКастуся Каліноўскага (выйшла 7 нумароў).

17

Пасля задушэння паўстання 1863 г. рэзка ўзмацніўся сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа. 30 верасня 1865 г. міністр унут- раных спраў Расіі Валуеў спецыяльным цыркулярам забараніў “... друка- ваць ...выданні на літоўскім і жмудскім дыялекце; ...перавоз, продаж і рас- паўсюджванне такіх выданняў”, а ў выпадку парушэння гэтага цыркуляра забароненыя выданні канфіскаваліся. Царскім урадам было забаронена таксама ўжыванне беларускай мовы ў школах, установах культуры і інш., што тлумачылася імкненнем пазбавіць беларускі народ не толькі самастой- нага дзяржаўнага, але і нацыянальна-культурнага жыцця, а значыць і будучыні.

Занядбанне беларускай мовы, якое пачалося з паступовага і няўхіль- нага абмежавання яе грамадскіх функцый у ХVІІ пачатку ХХ ст., суправа- джалася частковай, а пазней поўнай стратай беларускімі землямі дзяржаўнасці.

У ХІХ ст. распачаліся спрэчкі адносна характару беларускай мовы. Адны даследчыкі (С. Ліндэ, Я. Чачот, К. Калайдовіч) разглядалі беларус- кую мову як самастойную і заклікалі яе вывучаць, іншыя (У. Даль, А. Са- балеўскі, І. Сразнеўскі) лічылі беларускую мову гаворкай рускай мовы. Навуковым вывучэннем беларускага пісьменства ў ХІХ ст. плённа займа- ліся І. Грыгаровіч, П. Шпілеўскі, І. Насовіч (аўтар Слоўніка беларускай мовы”, 1870 г., 30 тысяч слоў), М. Гарбачэўскі (выдаў у 1874 г. “ Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і царства Польска- га”, які змяшчаў каля 400 беларускіх і больш за пяць тысяч лацінска- польскіх юрыдычных тэрмінаў), І. Навіцкі (аўтар Даведачнага слоўніка юрыдычных тэрмінаў старажытнай актавай мовы паўднёва-заходняй Расііна 600 тэрмінаў). У 1880 г. быў апублікаваны артыкул К. Апеля Аб бела- рускай мове”, у якім зроблена спроба апісаць важнейшыя рысы беларускай мовы ў галіне фанетыкі і марфалогіі. Заснавальнікам беларускага мова- знаўства лічыцца Я.Ф. Карскі, аўтар працы Беларусы” ( кн.1 – 7, 1903 – 1922 гг.).

Пачатак ХХ ст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызвален- чага руху, ажыўленнем кнігавыдавецкай дзейнасці. 24 лістапада 1905 г. ус- тупіў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку, які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры і пераклады на беларускую мову з іншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялі выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага і палітычнага жыцця, не мела яна доступу і ў школы.

У 1906 г. у Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае тава- рыства Загляне сонца і ў наша аконца”, якое праіснавала да першай су- светнай вайны. Выдавецтва пачало выпускаць першыя буквары на роднай мове: “ Беларускі лемантар, або Першая навука чытанняК. Каганца (1906 г.), “ Першае чытанне для дзетак беларусаўЦёткі (1906 г.), “ Другое чытанне для дзяцей беларусаўЯ. Коласа (1909). У 1907 г. у Вільні пачынае работу

18

выдавецтва Наша ніва”,

пазней узнікаюць выдавецкія суполкі Мінчук”,

Наша хата”, “ Палачанін

і інш.

3 1906 г. пачынаецца гісторыя беларускай легальнай прэсы, калі зяў- ляюцца газеты Наша доля”, “ Наша ніва”, “ Гоман”, “ Дзянніца”, “ Віеlаrus”. На беларускай мове таксама выдаваліся сельскагаспадарчы часопіс Саха”, літаратурна-навуковы штомесячнік для беларускай моладзі Лучынка”, студэнцкі часопіс Раніца”.

У 1918 г. былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове, сярод якіх найбольшае значэнне мела Беларуская граматыка для школБ. Тарашкевіча. Аўтар яе паслядоўна вызначыў граматычныя рысы бела- рускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы і правілы бела- рускай арфаграфіі. “ Граматыкапаклала пачатак навуковай распрацоўцы правапісных і граматычных нормаў беларускай мовы.

Нацыянальна-культурнае адраджэнне паставіла важныя задачы наву- ковага вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, распрацоўку пра- блем лексікі, тэрміналогіі, гісторыі беларускай мовы, складанне і выданне падручнікаў, вучэбных праграм. Таму ўзнікла патрэба ў адкрыцці адпавед- най навуковай установы. 30 студзеня 1922 г. быў створаны Інстытут бела- рускай культуры (Інбелкульт), які потым пераўтварыўся ў Беларускую Акадэмію Навук. Сярод першых правадзейных членаў гэтай установы былі Я. Колас, Я. Купала, Я. Лёсік (гл. Дадатак 1), С. Некрашэвіч (гл. Дадатак 1), Я. Карскі (гл. Дадатак 1), В. Ластоўскі (гл. Дадатак 1) М. Грамыка, М. Аз- букін, М. Піятуховіч, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла і інш.

Усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-я гг. негатыўна адбілася на станаўленні і развіцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. Але самы моцны ўдар быў нанесены беларускай інтэлігенцыі і маладым творчым сілам. На Беларусі пачалася кампанія супраць нацыянал-дэма- кратаў” (“ нацдэмаў”) – такі ярлык замацавалі амаль за ўсімі маладымі літа- ратарамі, вядомымі навукоўцамі, дзеячамі культуры. Многіх саслалі ў паў- ночныя і ўсходнія раёны Расіі (У. Дубоўку, А. Пальчэўскага і інш.), многія былі арыштаваны (Я. Лёсік, М. Хведаровіч і інш.), многіх расстралялі. За адзін дзень, напрыклад, у Мінску былі расстраляныя восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В. Сташэўскі, I.В. Маракоў, I. Харык. Збіраліся матэрыялы для арышту Я. Коласа і Я. Ку- палы. У 1938 г. выйшла пастанова СНК і ЦК ВКП(б) “ Аб абавязковым вы- вучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. Пар- тыйны апарат, справаводства, адукацыя, навука і часткова культурная сфе- ра грамадства пачынаюць карыстацца рускай мовай. У складаных умовах беларуская мова і беларуская культура працягвалі развівацца і ў паслява-

19

енныя гады. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, наша літаратура папоў- нілася такімі імёнамі, як У. Караткевіч, I. Мележ, I. Шамякін, Я. Брыль, Н. Гілевіч, В. Быкаў, У. Арлоў і інш. У часы хрушчоўскай адлігі былі вер- нуты забытыя імёны рэпрэсаваных літаратараў (У. Дубоўкі, Я. Пушчы, С. Грахоўскага, А. Звонака, М. Хведаровіча). На высокую ступень узнялася беларуская драматургія (У. Галубок, К. Крапіва, А. Маўзон, А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў і інш.).

Далейшы лёс беларускай мовы звязаны з паступовым узмацненнем дысгармоніі ў яе выкарыстанні. У 1960 – 80- х гг. зяўляецца цэлы шэраг навуковых выданняў, што, бясспрэчна, спрыяла вывучэнню нацыянальнай культуры (розныя слоўнікі: тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя, гістарычныя і інш., 12 тамоў БелСЭ, шматлікія граматыкі). Разам з тым жывая беларуская мова саступае раней заваяваныя пазіцыі рускай мове.

Адбываецца імклівае скарачэнне тыражоў беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў, газет. Многія беларускамоўныя школы пераходзяць на рускую мову навучання. Да таго ж, калі яшчэ ў Канстыту- цыі БССР 1927 г. народу гарантавалася права на адукацыю навучаннем на роднай мове”, то Канстытуцыя БССР 1978 г. гэта права абмежавала толькі абстрактнай магчымасцю навучання на роднай мове”. Русіфікатарская па- літыка органаў улады прывяла да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці, страты пачуцця любові і пашаны да найвялікшага скарбу нацыянальнай культуры мовы. У выніку ў рэспубліцы склалася надзвычайная сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай страты мовы.

Аднак у канцы 80-х пачатку 90-х гг. сітуацыя ў краіне кардынальна змянілася, што не магло не адбіцца на статусе беларускай мовы і культуры. У выніку распада былога СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы Рэспуб- лікі Беларусь беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай (1990 г. – Закон аб мовах) і пачала шырока выкарыстоўвацца ў афіцыйнай, прававой, адукацыйнай, навуковай сферах жыцця грамадства.

Абвяшчэнне Беларусі незалежнай суверэннай дзяржавай, працэсы дэмакратызацыі грамадства абумовілі пачатак адраджэння беларускай мо- вы. Пашырэнне сферы яе выкарыстання і пытанні аб новым удакладненні і ўдасканаленні беларускага правапісу зноў сталі на парадак дня. На старон- ках перыядычных выданняў разгарнулася арфаграфічная дыскусія, у ходзе якой выказваліся прапановы перагледзець усё тое, што было зроблена рэ- формаю 1933 г. Асобныя газеты і часопісы пачалі друкаваць свае матэрыя- лы паводле правапісу Б. Тарашкевіча. Нават вядомы дзіцячы часопіс Вя- сёлкаперайшоў на тарашкевіцу”.

20

Соседние файлы в папке Белорусский язык