Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

Заданне 11. Вызначце, у якім значэнні (прамым ці пераносным) ужыты падкрэсленыя словы ў наступных прыкладах.

Хірургічная аперацыя валютная аперацыя, прамая дарога прамы чалавек, аднаўленне палаца аднаўленне рахунку, паштовая марка марка вытворчасці, сцюдзёная крыніца крыніца прыбытку, рашэнне задачы эканамічнае рашэнне, лёгкая сукенка лёгкая прамысловасць, чорная хмара чорная металургія, біржавая яма глыбокая яма, залаты парытэт залатыя грошы, цвёрдая валюта цвёрды матэрыял, трапічны клімат дзелавы клімат.

Заданне 12. Падбярыце антонімы. Раскрыйце іх значэнне.

Прыватны, павышэнне коштаў, фальсіфікат, дэ-факта, дэбет, адказ- чык, пасіў, рэімпарт, дапаможны цэх, лізіс, рээкспарт, дэвальвацыя, ба- ланс, знешні гандаль, танны, выдатак.

Заўвага: дэ´бет гэта левы бок бухгалтарскага балансу; лізіс мед. ‘адступленне захворванне, памяншэнне праяў захворвання’, рэімпарт

увоз з-за мяжы ўласных тавараў, раней туды экспартаваных’, рээкспарт

вываз з краіны тавараў, якія раней былі прывезены з-за мяжы’, дэвальва- цыя – ‘ афіцыйнае паніжэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі кра- іны або паніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін’.

Заданне 13. Спішыце тэксты, выбіраючы са слоў у дужках па- трэбнае.

Тэкст. 1. Метады кіравання спосабы мэтанакіраванага ўздзеяння на абект кіравання для дасягнення пастаўленых мэт. Метады кіравання забяс-

печваюць (рацыяналістычнае, рацыяналісцкае, рацыянальнае, рацыяналі-

затарскае) выкарыстанне абектыўных законаў, уласцівых абекту кіра- вання. Таму для аналізу метадаў кіравання неабходна ведаць гэтыя законы.

Гэта (эканомныя, эканамічныя, эканамістычныя) законы, законы развіцця тэхнікі і арганізацыі вытворчасці, законы, звязаныя з сацыяльнымі адносі- намі, якія складваюцца паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці. Па асаблі- васцях (характары) уздзеяння метады кіравання падзяляюцца на эканаміч-

ныя (арганізацыйна-гаспадарчыя, арганізатарска-гаспадарскія, арганіза- цыйна-гаспадарлівыя) і (сацыяльна-псіхалагічныя, сацыялагічна-псіхалагіч-

ныя, сацыяльна-псіхічныя). Гэтыя метады выкарыстоўваюцца на ўсіх уз- роўнях кіравання. (Паводле Кароткага эканамічнага слоўніка).

Тэкст 2. Займацца маркетынгам значыць увесь час думаць і праца- ваць на дабрабыт спажыўца. Сёння праца маркетынгаў у вышэйшай сту- пені (прадуктыўная, прадукцыйная). Больш таго, без маркетынгу не можа быць (прадуктыўнай, прадукцыйнай) і ніякая іншая праца. Нават самая

111

лепшая прадукцыя альбо паслуга вельмі (спатрэбная, патрэбная) грамад- ству і даволі танная, можа аказацца (непрадуктыўнай, непрадукцыйнай) толькі таму, што яна не знайшла свайго пакупніка, не трапіла ў (канцавое, канечнае, канчатковае) спажыванне. Такое можа здарыцца па той прычы- не, што патэнцыяльны спажывец не ведае аб існаванні (спатрэбных, па- трэбных) яму вырабаў ці аб месцы, дзе іх купіць. Звязаць вытворцу і спа- жыўца, дапамагчы ім знайсці адзін аднаго і такім чынам зрабіць працу пер- шага па-сапраўднаму (прадукцыйнай, прадуктыўнай) – у гэтым, па сутнас- ці, і заключаецца галоўная мэта любой дзейнасці па маркетынгу. І без яе сёння наўрад ці варта разлічваць на тое, што нават самая (спатрэбная, патрэбная) і (карыслівая, карысная) у грамадстве праца можа разглядацца ў якасці (прадукцыйнай, прадуктыўнай). (Паводле І. Куліка).

Заўвага:

прадуктыўны у граматыцы: здольны утвараць новыя словы або формы слоў (напр. прадуктыўны суфікс).

прадукцыйны – 1) плённы, здольны ствараць нешта каштоўнае (пра- дукцыйная праца); 2) які мае адносіны да развядзення жывёлы для атры- мання прадуктаў жывёлагадоўлі (прадукцыйная жывёлагадоўля).

Заданне 14. Падбярыце аднаслоўныя адпаведнікі.

1.Будынак для размяшчэння экспанатаў выставы – ...

2.Прыбытак, выгада ад гандлёвай аперацыі – ...

3.Матэрыял для ўпакоўвання і транспартавання – ...

4.Дзеючая асоба – ...

5.Даведнік цэнаў па відах і гатунках тавараў або па відах паслуг – ...

6.Той, хто бярэ ў арэнду якую-небудзь маёмасць – ...

7.Час адпачынку з суботы да панядзелка – ...

8.Уключэнне ў сярэдзіну тэлеперадачы рэкламы – ...

9.Камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны – ...

10.Збяднелы неплацежаздольны даўжнік – ...

11.Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі – ...

12.Спецыяліст па стварэнні іміджу – ...

Адпаведнікі: банкрý т, вернісаж, субект, прэйскурант, павільён, арандатар, іміджмэйкер, негацыянт, уік-энд, іHнсэрт, барыш, тара.

Заданне 15. Дакажыце, што прыведзеныя беларускія і рускія словы зяўляюцца амонімамі.

Люты лютый, бяспечны беспечный, штучны штучный, уласны властный, удзел удел, справа справа, вялікі великий, асоба особо, пытаць пытать.

112

Заданне 16. Выбраць патрэбнае слова ў дужках:

Звычай (гандлёвы, гандлярскі), грамата (даверчая, даверная), тавар (дэфектны, дэфектыўны), дагавор (калектыўны, калекцыйны), адказ (апе- ратыўны, аперацыйны), зала (дэманстратыўная, дэманстрацыйная), (паказ- чыкі, паказальнікі) вытворчасці, настрой (пазітыўны, пазіцыйны).

Заданне17. Вызначце, які зпаронімаўмаезначэнне, указанаеў дужках:

Асобае рашэнне // асабістае рашэнне (‘якое належыць пэўнай асо- бе’), акцэпт // акцэнт (‘форма безнаяўнага разліку’); адрасант // адрасат (‘адпраўнік’), абанент // абанемент (‘права на карыстанне чым-небудзь пэўны час’), трасант // трасат (‘вэксалядаўца’), камунікатыўны // камута- тыўны (‘які мае адносіны да перадачы інфармацыі’), кансігнатар // кансіг- нант (‘пасрэднік пры экспарце тавару’).

Заданне 18. Перакладзіце беларускія прыметнікі на рускую мову з улікам наступнага: бел. асаблівы руск. особый (особенный), бел.

асобны, асобы руск. особый (отдельный независимый от других), бел.

асабовы руск. личный, лицевой, бел. асабісты руск. личный (относя-

щийся к личности, персональный), бел. асобасны руск. личностный. Асабістая зацікаўленасць, асабісты ўдзел, асабовы займеннік, асабіс-

тая ахова, асабова-камандны чэмпіянат, асобасны падыход, асаблівае значэнне.

Заданне 19. Перакладзіце рускія словазлучэнні з прыметнікам лицевой на беларускую мову:

а) лицевой счёт, лицевые мышцы, лицевая сторона ткани; б) мат. конечная величина, конечная станция (находящаяся на кон-

це), конечная цель (являющаяся пределом), в конечном счёте.

Заданне 20. Выбраць патрэбнае ў дужках слова.

Палёт (адзіночны, адзінкавы) – ‘ які выконваецца, ажыццяўляецца сі- ламі аднаго, без удзелу іншых’; лабараторыя (вітамінавая, вітамінізаваная); працэс (вытворны, вытворчы); арганізацыя (гаспадарская, гаспадарчая); уклад (эканомны, эканамічны); камісія (кваліфікацыйная, кваліфікаваная); праект (тыповы, тыпавы) – ‘ які зяўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго-н.’; спосаб вядзення гаспадаркі (эфектыўны, эфектны); факт (рэальны, рэалістычны); гаспадарка (індывідуальная, індывідуалізаваная).

Заданне 21. Вызначце значэнні або формы слоў, што перадаюцца з дапамогай націску.

АHтласатлаHс, выHгадавыгоHда, заHхадзахоHд, крэдыHткрэHдыт, муHзыкамузыHка, паHдацьпадаHць, хіHбахібаH.

Заданне 22. Выбраць у дужках правільнае азначэнне, дзеяслоў.

а) Знаёмства са справамі (павярховае, павярхоўнае, паверхневае), слой глебы (павярховы, павярхоўны, паверхневы), (праектаваць, праецыра-

113

ваць) новы дом, (праектаваць, праецыраваць) чарцёж на экран, (праекта- ваць, праецыраваць) фігуру на плоскасць, (фармаваць, фарміраваць) цяг- нік, (фармаваць, фарміраваць) светапогляд, (фармаваць, фарміраваць) глі- няны посуд, самалёт удала (спланіраваў, спланаваў), (планаваць, планіра- ваць) вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.

б) 1. Супрацоўнікамі нашага ўпраўлення (выяўлена, знойдзена, вы- найдзена) і канфіскавана чарговая партыя 100-доларавых банкнотаў. 2. За- дачай экспедыцыі зяўляецца даследаванне праблем узаемаадносін плямё-

наў каменнага (стагоддзя, веку). 3. (Старшыня, старшына) калгаса. (Стар- шына, старшыня) роты. 4. (Канструктыўная, канструкцыйная) крытыка.

Для даведак: вынайсці – ‘ працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней’, век – ‘ гістарычная падзея, эпоха, характэрная чым-н.’ (напр. касмічны век), ‘жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н.’, старшына – ‘званне малодшага начальніцкага саставу і ваенна-марскога флоту, а такса- ма асоба, якая мае гэта званне’.

Заданне 23. Зрабіце пераклад на беларускую мову, улічваючы мнагазначнасць рускіх слоў.

1. Среда середина недели. Окружающая среда. 2. Остановка об- щественного транспорта. Остановка за чем-либо. 3. Витебская область. Область народного хозяйства. 4. Красивое лицо. Юридическое лицо. 5. Пу- тешествовать по свету. Электрический свет. 6. Судить футбольный матч. Судить о работе по результатам. 7. Приемный покой. Покой на душе. 8. Час отдыха. Первый час ночи.

Заданне 24. Перакладзіце сказ на беларускую мову. Чаму нельга пры перакладзе выкарыстаць словы пытаецца, прошлага? Што яны абазначаюць у беларускай мове?

рус. Предприятие пытается перевыполнить план прошлого года. бел. Прадпрыемства (пытаецца, імкнецца) перавыканаць план (про-

шлага, мінулага) года.

Заўвага: руск. пытаться – ‘ пробовать, стремитьсяі бел. пытацца – ‘звяртацца да каго-н. з пытаннем’. Слова прошлы ў беларускай мове ўжываецца ў складзе тэрміна прошлы час”.

Заданне 25. Да наступных назоўнікаў падбярыце па сэнсе прыметнікі.

Эпас, спуск, праца, учынак, посуд, глеба, дарога, чалавек, госць, голас, поза, бераг, выступ, выгляд.

Гераічны, геройскі, лясны, лясісты, гліняны, гліністы, ганаровы, ганарысты, чалавечы, чалавечны, эфектны, эфектыўны, камяністы, каменны.

114

Заданне 26. Запішыце сучасныя адпаведнікі да ўстарэлых слоў.

Лемантар, каморнік, ловы, бортнік, асадка, імбрык, чало, атрамант, ратай, места.

Пчаляр, чарніла, ручка, буквар, паляванне, землямер, чайнік, горад, земляроб, лоб.

Заданне 27. Дакажыце, што ў словазлучэннях ёсць плеаназмы (лішнія словы).

Свабодная вакансія, прэйскурант цэн, памятны сувенір, падобныя аналогіі.

Заданне 28. Выбраць у дужках правільны пераклад. Якія, зме- шчаныя ў дужках, словазлучэнні зяўляюцца фармальнымі (нятвор- чымі, непрафесійнымі), скалькаванымі з рускай мовы?

Точка зрения (кропка зроку, пункт гледжання), отвечать требова-

ниям (адказваць патрабаванням, адпавядаць патрабаванням), настоящее постановление (сапраўдная пастанова, гэта пастанова).

Заданне 29. Вызначыць адпаведны рускаму слову беларускі аналаг.

по крайней мере а) нарэшце, б) прынамсі, в) у прыватнасці; банкрот а) банкрот; б) баHнкрут, в) банкруHт;

сдача (деньги) – а) рэшта, б) рэшткі, в) рэшка; Североморск а) Паўночнаморск, б) Севераморск.

Заданне 30. Перакладзіце наступныя словы і спалучэнні слоў на беларускую мову. Якую ролю яны выконваюць у сказах?

Таким образом, вообще, на мой взгляд, во-первых, например, как известно, наконец, между тем, очевидно, бесспорно, разумеется, возможно, с точки зрения, может быть, несомненно, наоборот, с одной стороны, то есть, иными словами, вместе с тем, тем не менее.

Заданне 31. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбя- рыце антанімічныя. Вызначце тыпы антонімаў.

Аналіз –..., неалагізмы – ..., навуковы – ..., вірусны – ..., рухомасць

..., манціроўка – ..., пераменны ток –..., горны рэльеф –..., вадкае паліва – ..., адкрытая форма – ..., экспліцытны – ..., інтэрпаляцыя – ..., пазітыўны – ..., палярны дзень – ..., буйналістасць – ....

Заданне 32. Перакладзіце на беларускую мову наступныя словы:

Изделие, издержки (производства), изобретение, исполнительный, испытание, исследование рынка, источник дохода, ежедневный, доход, го- дичный, главбух, глава учётного апарата, высокоаплачиваемый, высоко- производительный, вторичный, выполнение, коммерческий, масштаб (цен), независимый участник, повременная оплата, подчинить, показатель, полу- чать заём, поощрять, поощрительная премия, посетитель, преимущество.

115

Заданне 33. Прачытаць тэксты, вызначыць да якога стылю яны належаць. Назваць выяўленыя ў кожным тэксце прыметы адпавед- нага стылю.

а) Эх, і пагодка ж стаіць на Палессі!

Толькі старыя людзі памятаюць такія прыгожыя дні. Цеплыня, цішы- ня, яснасць. У сіняй смузе песцяцца далі. Залатая чырвань лістоў нерухома звісае на купчастых галінах высокіх вязаў. Цёмныя ночы тояць нейкі ўра- чысты спакой, і неба ніжэй нахіляецца да зямлі, каб падслухаць яго адвеч- ную скаргу. А квяцістыя зоры, бы дыяменты, усыпаюць усё неба, дрыжаць, пераліваюцца колерамі вясёлкі, аб чымся бязмежна вялікім гамоняць тваёй душы, клічуць шырэй разняць крылле і ляцець у сусвет, каб пабачыць яго веліч і пачуць сваю нязначнасць, рассунуць цесныя граніцы гэтага жыцця клопату на зямлі і пазнаць яшчэ нязведаную радасць.

Эх, пагодка, пагодка! (Я. Колас).

б) Жыццё зямлянаў губляецца не толькі ў велічным касмічным бяз- межжы. Яно раствараецца і ў вірлівай людской плыні.

Кожны чалавек на планеце мае сваё наканаванне (долю) – і яго душа імкнецца знайсці яго ў хаатычным свеце, таму ўвесь час пабуджае да дзей- насці, да стварэння гармоніі. Аднак пераважная большасць зямлянаў твор- ча не спраўджваюцца (не могуць адшукаць сваю долю, усвядоміць яе). Яны ніяк не здолеюць у сваёй сутнасці перамагчы фізічнай дамінаванасці, якая трывала кіруе іх паводзінамі (М. Шавыркін).

в) Рызыка верагоднасць узнікнення страт і недаатрымання даходаў у параўнанні з прагнозным варыянтам па прычыне немагчымасці дасяг- нуць пастаўленай мэты, нявызначанасці прагнознага выніку і яго субек- тыўнай ацэнкі.

Рызыка як неадемны кампанент рынкавай эканомікі суправаджае аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную дзейнасць прадпрыемства. Та- му кіраўніцтва прадпрыемства або прадпрымальнік павінны ўмець выбі- раць з альтэрнатыўных варыянтаў гаспадарчых аперацый або накірункаў укладання капіталу найбольш прымальныя, ацэньваючы іх з пазіцыі апраў- данага ўзроўню рызыкі. Паколькі рызыка звязана з усімі відамі дзейнасці прадпрыемства, то яе можна падзяляць на аперацыйную, фінансавую і ін- вестыцыйную (Паводле А. Шаўлюкова).

г) Не дапускаецца ўстанаўленне падаткаў, збораў (пошлін) і льгот па іх аплаце, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Бела- русь, яе тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай стабіль- насці, у тым ліку якія парушаюць адзіную эканамічную прастору Рэспуб-

116

лікі Беларусь, абмяжоўваюць свабодны рух фізічных асоб, перамяшчэнне тавараў (работ, паслуг) або фінансавых сродкаў у межах Рэспублікі Бела- русь ці якія ствараюць у парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых у адпаведнасці з ёю заканадаўчых актаў іншыя перашкоды для ажыццяўлення прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці арганізацый і фізіч- ных асоб, акрамя забароненай заканадаўчымі актамі (Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь).

д) ... Насцечка ў адзін момант зяўляецца на кухонным парозе, гато- вая, адзетая.

Я ўжо расчухалася, – прашчабятала яна і бяжыць мыцца.

Ах ты, матыль, – смяецца дзед і найчасцей патрымае сваю Насцеч- ку з мінуту на руках.

Ты, можа, будзеш трымаць мяне на руках і тады, калі я стану вялі- кая? – гаворыць Насцечка.

О, каб я дажыў да таго часу, калі ты будзеш вялікая, – адказвае дзед. – Ну, матыль, садзіся снедаць... А што мы сёння будзем варыць на абед? (К. Чорны).

Заданне 34. Прачытаць тэксты, вызначыць іх тып з пункту гле- джання спосабу выкладу інфармацыі (тэкст-доказ, тэкст-характарыс- тыка, тэкст-апавяданне, тэкст-разважанне, тэкст-класіфікацыя, тэкст- азначэнне).

1.Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч (19.11.1900 г. Орша Віцебскай вобл. – 28.01.1968), беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст. Прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1954). Скончыў БСГА (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР. Навуковыя працы па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.

2.Плаціна.

Пад агульнай назвай плацінавых металаў абядноўваюцца элементы рутэній, родый, паладый, осмій, ірыдый і плаціна. Гэтыя элементы ўтвара- юць групу даволі рэдкіх металаў, па сваіх уласцівасцях падобных адзін на адзін, так што раздзяленне іх уяўляе значныя цяжкасці. У табліцы Мендзя- леева яны знаходзяцца ў 8 групе 6 перыяда.

Плаціна ў прыродзе сустракаецца ў выглядзе крупінак, якія заўсёды змяшчаюць сумесі іншых плацінавых металаў.

Плаціна бліскучы белы метал, які не змяняецца на паветры нават пры моцным награванні. Асобныя кіслоты на яе не дзейнічаюць, таму з яе вырабляюць разнастайны лабараторны посуд.

117

3. Уласнасць як эканамічная катэгорыя.

Эканамічную аснову любога грамадства складаюць адносіны ўласна- сці. Найбольш поўнае азначэнне ўласнасці як сацыяльна-эканамічнай зя- вы даў К. Маркс: “ Усялякая вытворчасць ёсць прысваенне індывідуумам прадметаў прыроды ў межах пэўнай грамадскай формы”. Інакш кажучы, “ уласнасць ёсць умова вытворчасці”. Узнікае ўласнасць там і тады, дзе і калі паміж людзьмі складваюцца адносіны прысваення чалавекам прадук- таў працы”.

4. Сродкамі тэлемаркетынгу зяўляюцца:

1)мультыплекс сістэма, якая дазваляе перадаваць і атрымліваць некалькі паведамленняў адначасова;

2)тэлетэкст сістэма перадачы тэкставай і графічнай інфармацыі пры дапамозе тэлебачання;

3)тэлетайп сусветная сетка, якая прызначана для адпраўкі і прыёму паведамленняў паміж двума тэлетайпнымі апаратамі;

4)відэасістэма з сенсорным экранам, якая дазваляе гледачу дакра- нуцца да экрана, каб атрымаць пэўную інфармацыю.

5. Каштоўнасці скажаюць успрыманне прыроды, грамадства і чала- века, і для таго, каб чалавек не падманваў сам сябе ў сваім успрыманні, ён павінен заўсёды асэнсоўваць факт наяўнасці каштоўнасцей, павінен разу- мець, які ўплыў яны здзяйсняюць на яго. Калі ідзе гаворка аб скажэнні, маецца на ўвазе накладанне асабістага аспекта ўспрымання на рэальныя аспекты рэчаіснасці, якую пазнае чалавек. Вывучэнне каштоўнасцей павін- на папярэднічаць любому навуковаму даследаванню.

6. Плошча бакавой паверхні прызмы роўна здабытку перыметра ас- новы на вышыню прызмы. Бакавыя грані прамой прызмы прамавуголь- нікі, асновы якіх стораны асновы прызмы, а вышыні роўны вышыні h прызмы. Плошча бакавой паверхні прызмы роўна суме плошчаў паказаных прамавугольнікаў, г.зн. роўна суме здабыткаў старон асновы на вышыню h. Калі вынесці множнік h за дужкі, то атрымаем у дужках суму старон асновы прызмы, г.зн. яе перыметр P. Такім чынам, плошча бакавой паверхні прызмы роўна здабытку перыметра асновы на вышыню прызмы.

Заданне 35. Вызначыць стыль тэксту. Якія тыпы сказаў паводле мэты выказвання, будовы ў ім пераважаюць?

Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жанчына некалі паскардзіла- ся чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяляты, яг- няты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся памагчы. Кінуў цераз высо- кі плот жарабя пабегла, цяля таксама, ягня і яно пабегла. “ Ну, кажа,

118

давай дзіця”. Матка абурылася: “ Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць”. – “ Ну то тады і насі...” ( У. Караткевіч).

Заданне 36. Замест кропак падбярыце патрэбныя выразы, пры- ведзеныя ў дадатку.

Тэарэма: ... дзве перасякальныя прамыя адной плоскасці адпаведна па- ралельныя дзвюм прамым другой плоскасці, ... гэтыя плоскасці паралельныя.

Доказ: ... дзве плоскасці g і d. У плоскасці g ляжаць перасякальныя ў пункце М прамыя а і b, а ў плоскасці d – прамыя а′ і b, прычым а || а′ і b || b, ... g || d. ... па прымеце паралельнасці прамой і плоскасці а || d і b || d.

... плоскасці g і d не паралельныя. Тады яны перасякаюцца па не- каторай прамой с. Мы атрымалі, што плоскасць g праходзіць праз прамую а, паралельную плоскасці d, і перасякае гэту плоскасць па прамой с. ..., што

а || с.

....плоскасць g праходзіць праз прамую b, паралельную плоскасці d. Таму b || с. ... , паколькі па тэарэме аб паралельных прамых праз пункт М праходзіць толькі адна прамая, паралельная прамой с. ..., наша дапушчэнне няправільнае і g || d. Тэарэма даказана.

Дадатак: што; разгледзім; дакажам; значыць; што; дапусцім, што; тады; перш за ўсё адзначым; адсюль вынікае; калі то; такім чынам; але гэта немагчыма; але.

Заданне 37. Ці можна назваць прапанаваныя ўрыўкі тэкстамі? Абгрунтуйце адказ, выпраўце лагічныя памылкі.

а) Што гэта за праблемы? Да такіх галін навукі адносіцца і фізіка часціц высокіх энергій, ці, дакладней, фізіка элементарных часціц. Для рашэння праблем фізікі элементарных часціц патрэбны энергіі, вымярэнне якіх павінна ажыццяўляцца сотнямі мільярдаў электрон-вольт. Прагрэс су- часнай навукі і тэхнікі цесна звязаны з поспехамі ў галіне фундаменталь- ных навук, ступень развіцця якіх у значнай ступені вызначае навуковы па- тэнцыял краіны. Не выключэнне, што паміж усімі відамі ўзаемадзеянняў існуе глыбокая сувязь. Імкненне выявіць гэтую сувязь і выклікае неабход- насць стварэння магутных паскаральнікаў часціц. Найбольш агульная з іх датычыць прыродных сіл, якія абумоўліваюць узаемадзеянне элементар- ных часціц.

Таму зразумелы тыя высокія тэмпы тэхнічнага прагрэсу, якія магчы- ма назіраць у галіне прыборабудавання. Рацыянальнае прымяненне элект- роннай вылічальнай тэхнікі вызначае ўзровень механізацыі разумовай працы. Развіццё электроннай вылічальнай тэхнікі стала адным з асноўных фактараў, які вызначае навукова-тэхнічны прагрэс. Вылічальныя машыны

119

ў працэсе свайго развіцця так змяняюцца, што асноўныя параметры іх су- часных мадэлей немагчыма параўнаць з першапачаткова створанымі ўзорамі.

б) Многія вучоныя прысвяцілі сваё жыццё сіметрыі. У прыродзе, на- вакольным асяроддзі няма прадметаў, зяў, ідэй і тэорый, якія б не былі ў той ці іншай форме пранікнуты сіметрыяй. 3 часоў старажытнасці сімет- рыя зяўляецца абектам цікаўнасці і даследаванняў. Сіметрыя з яўляецца адной з фундаментальных уласцівасцей матэрыі, таму яна прадстаўляе са- бой яе ўсеагульную характарыстыку.

Заданне 38. Да прыведзенага ніжэй навуковага тэксту падбярыце загаловак. Складзіце просты план тэксту.

Зараджаныя целы ўзаемадзейнічаюць адно з адным, адштурхоўваюц- ца або прыцягваюцца ў залежнасці ад знака іх зарадаў.

Але як ажыццяўляецца гэта ўзаемадзеянне (целы ж падзелены адлег- ласцю, і паміж імі няма непасрэднага кантакту, такога, які мае месца, на- прыклад, пры ўдары клюшкай па шайбе)? Можа, вакол зараджаных цел уз- нікаюць якія-небудзь дэфармацыі асяроддзя, напрыклад, сцісканне павет- ра, якое дасягае другога цела?

Ужо ў XVIII ст. пры выкарыстанні разраджальнай помпы англічанін Р. Бойл выявіў, што пры самым старанным адпампоўванні паветра зара- джаныя целы ўзаемадзейнічаюць практычна з тымі ж сіламі, што і пры на- яўнасці звычайнага паветра, а больш познія вымярэнні паказалі, што ў бес- паветранай прасторы сілы электрычнага ўзаемадзеяння зяўляюцца нават больш эфектыўнымі, чым у любым іншым асяроддзі.

Менавіта дзякуючы полю прыцяжэння Сонца ўтрымлівае на арбіце нашу Зямлю, аддаленую ад яго на 150 млн. км беспаветранай прасторы. Поле прыця- жэння (гравітацыйнае поле) Зямлі ўтрымлівае на арбіце Месяц і штучныя спада- рожнікі Зямлі, прымушае падаць целы і ў сувязі з гэтым стварае сілу цяжару.

Аналагічна гэтаму мы павінны прызнаць, што вакол зараджаных цел таксама існуе асобы стан прасторы. Таму мы павінны прызнаць існаванне звязанага з зараджанымі целамі электрычнага поля, якое існуе абектыўна, г.зн. незалежна ад субектаў, якія назіраюць за зявай і вывучаюць яе. Яно не зменіцца, калі ў якасці назіральнікаў у класе будзе група акадэмікаў ці група першакласнікаў або наогул не будзе нікога.

У навуцы ўсё, што рэальна існуе ў навакольным свеце незалежна ад нашай свядомасці, называецца зборным словам матэрыя. Выкарыстоўваючы гэта слова, мы скажам, што электрычнае поле гэта асобая форма матэрыі.

Заданне39. Прачытайценавуковытэкст, вызначцеяготып, структуру.

У якім стане могуць знаходзіцца ўнутраныя часткі Зямлі: у цвёрдым, вадкім ці газападобным?

120

Соседние файлы в папке Белорусский язык