Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў.

Беларускае слова можна пачуць і за мяжой. У такіх краінах, як ЗША, Канада і інш., створаны беларускія дыяспары з нашчадкаў эмігрантаў, якія таксама цікавяцца сваімі каранямі, імкнуцца вывучыць бацькоўскую мову, каб адчуць сябе членамі вялікай сямі беларусаў. За мяжой стваралі і ствараюць свае творы Н. Арсеннева, А. Барскі, М. Сяднёў, А. Салавей, М. Гайдук і інш.

Для нашай краіны святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы зяў- ляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз звярнуць увагу на праблемы беларус- кай мовы нацыянальнай мовы беларускага народа, дзяржаўнай мовы на- шай краіны і мовы тытульнай нацыі, на яе ролю ў гістарычным развіцці бе- ларусаў, станаўленні і захаванні нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыянальнай адметнасці і свядомасці, месца беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі, яе запатрабаванасці ў розных камунікатыўных сферах, на асаблівасці развіцця яе сістэмы на сучасным этапе. У сучаснай беларускай рэчаіснасці гэта набывае асаблівую актуальнасць, паколькі беларуская мо- ва сёння функцыянуе і развіваецца выключна ва ўмовах двухмоўя і таму надзвычай надзённымі зяўляюцца задачы пашырэння беларускай мовы ва ўсе сферы жыцця сучаснага беларускага грамадства, захавання яе значна- сці не толькі як фактару і сімвала нацыянальнай ідэнтыфікацыі і нацыя- нальнай свядомасці народа, але і рэальнага сродку зносін.

Любая натуральная нацыянальная мова адыгрывае выключна важ- ную ролю ў духоўным жыцці народа, камунікатыўныя патрэбы якога яна абслугоўвае. Яна служыць не толькі сродкам зносін паміж людзьмі, але і скарбніцай гістарычнага культурнага вопыту і традыцый народа, адлю- строўвае асаблівасці менталітэту і светаўспрымання, зяўляецца захаваль- ніцай ведаў і пазнання навакольнага асяроддзя.

Не зяўляецца выключэннем у гэтых адносінах і беларуская мова, што прайшла працяглы і складаны шлях развіцця і заняла належнае месца сярод славянскіх моў на лінгвістычнай карце Еўропы. Сёння гэта высока- развітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым складам і распрацаванай сістэмай нормаў, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яна па-ранейшаму застаецца найважней- шым элементам беларускай культуры і фактарам нацыянальнай адметнасці.

Сёння дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь зяўляюцца бела- руская мова як мова тытульнай нацыі і руская мова як найбольш пашыра- ная ў камунікатыўных адносінах.

41

Гэта замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Так, артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь зяўляюцца беларуская і руская мовы”.

Больш дэталёва гэта канстытуцыйнае палажэнне раскрываецца ў Законе Рэспублікі Беларусь Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” ( Указ Прэ- зідэнта Рэспублікі Беларусь № 9 187-3 ад 13 ліпеня 1998 г.).

Нарматыўныя палажэнні гэтых дзяржаўных дакументаў дастаткова выразна акрэсліваюць моўныя правы грамадзян і абавязкі дзяржаўных органаў і службовых асоб у сферы моўнага жыцця. Аднак у сучасным бе- ларускім грамадстве ў гэтых адносінах існуюць істотныя праблемы, якія патрабуюць дзяржаўнай увагі. На сённяшні дзень надзвычай важна сфармі- раваць у грамадстве цывілізаванае разуменне сутнасці дзяржаўнага двух- моўя. Цяпер пад дзяржаўным двухмоўем звычайна разумеецца права гра- мадзяніна карыстацца той ці іншай мовай ва ўсіх сферах дзейнасці. I гэта правільна. Аднак не заўсёды выразна ўсведамляецца другі бок праблемы, а менавіта тое, што дзяржава праз свае ўстановы павінна рэальна забяспе- чыць гэта права кожнаму грамадзяніну. З гэтага вынікае, што кожны дзяр- жаўны служачы ці работнік дзяржаўнай установы менавіта як прадстаўнік дзяржавы павінен абавязкова валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Для ўсведамлення гэтага на наступным этапе развіцця нашай дзяржаўнасці павінна быць праведзена вялікая растлумачальная і практычная работа. Ад гэтага ў многім будзе залежаць далейшае гарманічнае развіццё нашага грамадства. Больш за тое, калі кожны грамадзянін нашай краіны будзе выразна ўсведамляць, што, каб прэтэндаваць на тую ці іншую дзяржаўную пасаду, яму неабходна рэальна валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі, зу- сім па-іншаму будзе выглядаць запатрабаванасць беларускай мовы ў гра- мадстве, і зусім па-іншаму будуць ставіцца да яе вывучэння ў ВНУ.

Вырашэнне гэтай праблемы бачыцца ў фарміраванні грамадскага ўсведамлення высокага прэстыжу рэальна двухмоўнай асобы, якая ў пер- шую чаргу валодае мовай тытульнай нацыі і зяўляецца найбольш падрых- таванай для рэалізацыі сваіх магчымасцей і амбіцый у сучасным шматмоў- ным і шматкультурным свеце.

Сёння беларуская мова адзін з істотных кампанентаў моўнай сітуа- цыі, які адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці сучаснага беларускага грамадства. Аб гэтым сведчаць не толькі рэальнае выкарыстанне беларус- кай мовы як сродку зносін значнай часткі беларускага соцыуму, але і акту- альныя працэсы развіцця і ўдасканалення сістэмы самой беларускай мовы.

42

Беларуская мова сёння зяўляецца рэальным сродкам зносін для значнай часткі беларускага грамадства, прадстаўлена фактычна ва ўсіх ка- мунікатыўных сферах і актыўна выкарыстоўваецца ў многіх з іх.

Згодна са звесткамі апошняга перапісу насельніцтва значная частка беларусаў карыстаецца беларускай мовай у паўсядзённым ужытку (дома).

Беларуская мова дастаткова шырока прысутнічае ў сферы школьнага навучання. Яна зяўляецца не толькі вучэбным прадметам, але і рэальным сродкам навучання. Наогул, сярэдняя школа і ВНУ сёння фактычна высту- паюць тым асноўным дзяржаўным інстытутам, які падтрымлівае беларус- камоўную кампетэнцыю нашага грамадства.

На беларускай мове ствараецца высокамастацкая літаратура. Бела- руская мова прысутнічае ў сферы навукі, дастаткова шырока у СМІ, сферы справаводства і кіравання, зяўляецца мовай візуальнай і гукавой ін- фармацыі і рэкламы. Беларуская мова гэта мова дзяржаўных афіцыйных дакументаў, яна прысутнічае ў вайсковай сферы. Большасць назваў вайско- вых падраздзяленняў, апазнавальных знакаў і нашывак на абмундзіраванні вайскоўцаў выкананы на беларускай мове.

Ёсць адна сфера моўнай дзейнасці, дзе, нягледзячы на дзяржаўнае двухмоўе, выкарыстоўваецца толькі беларуская мова. У адпаведнасці з за- канадаўствам усе дакументы на атрыманне вышэйшых дзяржаўных узнага- род нашай краіны афармляюцца толькі на беларускай мове.

Усё гэта сведчыць, што сёння беларуская мова гэта поўнафункцыя- нальная мова, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя па- трэбы сучаснага грамадства. Праблема заключаецца толькі ў тым, каб яна ў кожнай з гэтых сфер была прадстаўлена ў той ступені, у якой павінна быць прадстаўлена дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.

На сучасным этапе назіраецца тэндэнцыя да развіцця і ўскладнення сістэмы нацыянальнай беларускай мовы. Калі да нядаўняга часу лічылася, што сучасная беларуская мова прадстаўлена дзвюма асноўнымі разнавідна- сцямі (літаратурная мова і народныя гаворкі), то сёння яна ўяўляе сабой значна больш складанае ўтварэнне, што дазваляе гаварыць пра фарміра- ванне і развіццё новых яе разнавіднасцей (падсістэм).

У цэлым сістэму сучаснай нацыянальнай беларускай мовы можна прадставіць наступным чынам.

Агульналітаратурная мова. Найвышэйшая форма нацыянальнай мо- вы, якая характарызуецца агульнанацыянальнай значнасцю, поліфункцыя- нальнасцю і разнастайнасцю пісьмовых і вусных жанраў. Як найболыш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы абслугоўвае ўсе сферы дзейнасці

43

носьбітаў гэтай мовы. Сёння літаратурная беларуская мова характарызу- ецца багатым слоўнікавым складам, разгалінаванай сістэмай словаўтва- ральных спосабаў і сродкаў, наяўнасцю сістэмы функцыянальных стыляў і навуковай тэрміналогіі, што дазваляе ёй забяспечваць камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства.

У апошні час беларуская літаратурная мова дастаткова інтэнсіўна пранікае ў сферу інтэрнэт- і СМС-камунікацый, што сведчыць пра пашы- рэнне сфер выкарыстання беларускай літаратурнай мовы, а таксама пра фарміраванне новага функцыянальнага стылю пісьмовай беларускай мовы са спецыфічным выкарыстаннем рознаўзроўневых моўных сродкаў (лексі- ка, марфалогія, сінтаксіс і нават пунктуацыя). 3 пункту погляду кола кары- стальнікаў (у асноўным моладзь) беларуская мова інтэрнэт- і СМС-камуні- кацыі мае выразныя прыкметы сацыяльнага дыялекту.

Тарашкевіца”. Другі варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мо- вы, арыентаваны на пісьмовую традыцыю 20-х гг. XX ст. і пісьмовую практыку беларускамоўнага замежжа. Характарызуецца асаблівасцямі фа- нетыкі, слоўнікавага складу, марфалагічных, сінтаксічных і словаўтвараль- ных нормаў і часта разглядаецца як паралельны, альтэрнатыўны варыянт сучаснай беларускай літаратурнай мовы. “ Тарашкевіцафактычна сімвалі- зуе істотны этап гістарычнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і зяўляецца адным з важных элементаў духоўнай культурнай спад- чыны беларускага народа.

Народныя гаворкі. Фактычна можна гаварыць пра рэшткі традыцый- ных народных гаворак, якія спарадычна выкарыстоўваюцца ў сферы побы- тавых зносін пераважна ў сельскай мясцовасці жыхарамі сталага ўзросту, а таксама прысутнічаюць у маўленні сельскіх жыхароў маладзейшага ўзро- сту і тых гарадскіх жыхароў, якія не страцілі сваёй сувязі з вёскай.

Сацыяльныя дыялекты (студэнцкі і маладзёжны слэнг, кампютарны жаргон). Да нядаўняга часу лічылася, што беларускай нацыянальнай мове на сучасным этапе яе існавання не ўласцівы сацыяльныя разнавіднасці, ад- нак цяпер можна ўпэўнена гаварыць пра фарміраванне гэтай разнавіднасці нацыянальнай мовы. Сёння ў беларускамоўным маўленні выразна прысут- нічаюць студэнцкі і маладзёжны слэнг, кампютарны жаргон і інш. Эле- менты гэтых разнавіднасцей нацыянальнай беларускай мовы інтэнсіўна пранікаюць і ў мову СМІ. Усё гэта сведчыць пра пашырэнне функцый бе- ларускай мовы і сацыяльнай базы яе карыстальнікаў.

Трасянка” ( разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое харак- тарызуецца наяўнасцю элементаў другой моўнай сістэмы). Да беларускай

44

моўнай стыхіі ў гэтым выпадку адносіцца: пераважна беларускае маўленне з элементамі рускай мовы, пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі тарашкевіцы”, пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі мясцовых традыцыйных гаворак і г.д. Пры гэтым варта адроз- ніваць змешанае вясковае маўленне і змешанае гарадское маўленне, якое фактычна збліжаецца з гарадскім прастамоўем.

3 тэндэнцыяй да нацыяналізацыі, сутнасць якой у беларускай мове выражаецца ў пурыстычным імкненні да пашырэння адметных беларускіх слоўных сродкаў, што адрозніваюць яе ад іншых суседніх моў, у першую чаргу рускай, звязана:

увядзенне ў актыўны ўжытак лексікі абмежаванага ўжывання (устарэлай і рэгіянальнай), у тым ліку і запазычанняў: імпрэза, амбасада,

паліцыянт, адсотак, наклад, улётка і г.д.;

актыўнае папаўненне слоўнікавага складу новымі вытворнымі лексічнымі адзінкамі, якія функцыянуюць паралельна з ужо існуючымі

абядновец літ. абяднальнік; авангардовы авангардны; адпачыванец, адпачывальнік адпачываючы; бізнесменшчык, бізнесовец, бізнесоўца бізнесмен і інш.

3 пункту гледжання словаўтварэння названыя зявы знаходзяць ува- сабленне ў наступным:

1. Істотным павелічэнні прадуктыўнасці словаўтваральных фарман- таў (як спрадвечных, так і іншамоўных): выступальнік, нападальнік, адпа-

чывальнік; паліцыянт, наступант, выступант.

2. Пашырэнні валентнасных магчымасцей словаўтваральных фар-

мантаў; літ. дыпламант, адрасант, канкурсант, дактарант і пад. (адна-

зоўнікавыя назвы асоб); інавацыйнае словаўтварэнне наступант, высту- пант, мітынгант (аддзеяслоўныя назвы асоб).

3. Канкурэнцыі словаўтваральных сродкаў і тыпаў, што вядзе да не- пажаданай словаўтваральнай варыянтнасці ці збыткоўнай сінаніміі: біз-

несмен бізнесменшчык (бінесовец, бізнесоўца); балерына балетніца, куль- турны культуровы; рытмічны рытмоўны; суфіксальны суфіксавы і інш.

4. Паяўленні новых словаўтваральных ланцужкоў, кампаненты якіх могуць прэтэндаваць на нарматыўнае замацаванне ў лексікаграфічных даведніках, паколькі адпавядаюць пашыраным у беларускай мове слова- ўтваральным мадэлям і ліквідуюць словаўтваральныя лакуны; балет балетнік балетніца (балет артыст балета балерына). Параўн.: гіта- ра гітарыст гітарыстка.

45

5. Паяўленні матываваных адзінак, якія не суадносяцца з вядомымі спосабамі словаўтварэння: напрыканцы, напрыпачатку, спашукальнік і інш.

Змены ў сістэме літаратурнай мовы, зразумела, закранаюць не толькі лексіку і словаўтварэнне, але і іншыя ўзроўні моўнай сістэмы (марфалогію, фанетыку, правапіс і г.д.). У прыватнасці, у прынятым у 2008 г. Законе Рэспублікі Беларусь Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыіўдакладненні і змены накіраваны на набліжэнне пісьмовай беларускай мовы да асаблівасцей фанетычнага ладу беларускай мовы і сучаснага бела- рускага вымаўлення (напрыклад, пашырэнне адлюстравання на пісьме акання ў словах іншамоўнага паходжання, больш паслядоўная перадача на пісьме ўі інш.). Усё гэта сведчыць, што сучасная беларуская мова па- ранейшаму застаецца рэальным сродкам зносін у грамадстве, важнай част- кай беларускай духоўнай нацыянальнай культуры і мае тэндэнцыю да раз- віцця і ўдасканалення сваёй сістэмы.

Такім чынам, у апошнія два дзесяцігоддзі сістэма беларускай нацыя- нальнай мовы істотна ўскладнілася ў плане колькасці разнавіднасцей (пад- сістэм) і функцыянальных стыляў.

Рэальным фактам зяўляецца развіццё і ўдасканаленне сістэмы бела- рускай літаратурнай мовы, асабліва яе слоўнікавага складу.

Канец XX – пачатак XXI стст. у развіцці беларускай літаратурнай мовы вызначаецца істотнымі зрухамі ў яе лексічным складзе і сістэме сло- ваўтварэння. Змены, што адбываюцца ў лексічнай сістэме беларускай мовы на мяжы стагоддзяў, абумоўлены, перш за ўсё, натуральнымі патрэбамі называння новых і актуальных зяў рэчаіснасці. Інтэнсіўнасць гэтых змен, з аднаго боку, звязана з пазалінгвістычнымі фактарамі: зменамі ў грамад- скім ладзе жыцця, развіццём новых тэхналогій, навуковых напрамкаў, зме- най культурна-вартасных арыенціраў і г.д. 3 другога боку, інавацыйныя зявы ў сучасным беларускім маўленні часта абумоўлены імкненнем нар- матыўнай пераацэнкі існуючых моўных сродкаў з пурыстычных пазіцый адштурхоўвання ў першую чаргу ад рускай мовы, якая сёння займае дамі- нуючае становішча ў камунікатыўнай і інфармацыйнай прасторы.

Уасноўным змены ў слоўнікавым складзе беларускай мовы адбываюцца

ўмежах дзвюх магістральных тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналі- зацыі. Пры гэтым тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі мае ўніверсальны, агуль- ны для большасці славянскіх моў характар, а тэндэнцыя да нацыяналізацыі, наадварот, абумоўленая пурыстычнымі памкненнямі, вызначаецца спецыфікай і своеасаблівасцю.

46

Так, з тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі звязана ў першую чаргу інтэнсіўнае папаўненне слоўнікавага складу беларускай мовы:

непасрэднымі запазычаннямі з іншых моў (пераважна англа-

амерыканізмамі): дылер, кілер, хакер, дэмпінг, холдынг, дылінг, брэйк, шоу, шоп, маркет і інш.;

вытворнымі лексічнымі адзінкамі з іншамоўнымі элементамі (ба-

завымі і фармантнымі): кілерскі, дылерскі, дылерства, брэйкер, дылінгавы, дэмпінгавы і г.д.

У словаўтварэнні гэтыя лексічныя працэсы знаходзяць адлюстраван- не ў наступным:

1.Уключэнні запазычаных лексічных адзінак у сістэму беларускага словаўтварэння ў якасці базавых: дэмпінг дэмпінгавы, дылер дылерскі, хакер хакерны, хакерскі, хакерства; інтэрнэт-кафэ, бізнес-цэнтр, рок- тусоўка.

2.Актывізацыі шматмоўных словаўтваральных фармантаў, якія спа- лучаюцца як з іншамоўнымі, так і спрадвечнымі асновамі: дэ-: дэбюракра-

тызацыя, дэманапалізацыя, дэканфліктызацыя, дэіерархізацыя, дэкалек- тывізацыя, дэпрафесіяналізацыя; анты-: антыапазіцыйны, антыглабаліст, антыдэмпінгавы, антыкрызісны, антыкультурны, антылітаратурны і г.д.

3.Актывізацыі спрадвечных словаўтваральных фармантаў, якія ак- тыўна спалучаюцца з іншамоўнымі асновамі: кампютаршчык, хакерскі,

дылерства, лабіраванне.

4.Паяўленні цэлых гнёзд вытворных лексічных адзінак з іншамоў-

нымі каранямі: кампютар кампютарны, кампютаршчык, кампютар- шчыца, кампютарызаваць, кампютарызацыя і г.д.

5.Папаўненні інвентару словаўтваральных сродкаў, напрыклад,

-мен (-смен) (бізнесмен, бармен, шоўмен, яхтсмен); -інг/-ынг (маркетынг, роўмінг, дылінг, інжынерынг).

47

ІV. СУТНАСЦЬ I АСАБЛІВАСЦІ БІЛІНГВІЗМУ

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема іс- нуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў, у шматнацыянальных краінах наогул.

Паводле даных Акадэміі навук Францыі, насельніцтва зямнога шара га- ворыць не менш чым на 2796 мовах, якія абядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўва- юць ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж вучоныя сцвярджаюць, што су- часныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых моў.

Стварэнне моўнай карты свету з кожным днём становіцца справай усё больш цяжкай, бо практычна на Зямлі няма аднамоўных краін і нават буйных гарадоў. Напрыклад, Лондан англійскія вучоныя называюць лінг- вістычным Вавілонам”, бо, паводле звестак міністэрства адукацыі Вяліка- брытаніі, у ім гавораць на 147 мовах, хоць, зразумела, найбольш на англій- скай. Тлумачыцца гэта тым, што выхадцы з былых брытанскіх калоній прывезлі з сабой і свае мовы.

Іншым прыкладам можа быць Швейцарыя: краіна такая ёсць, а мовы швейцарскай няма. На захадзе гэтай рэспублікі гавораць па-французску, на поўдні па-італьянску, а ў большасці кантонаў па-нямецку, прычым у кожным нямецкімкантоне свой дыялект. Няма, як вядома, і амерыкан-

48

скай мовы. Дзяржаўнай мовай 16 краін Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі зяўляецца іспанская мова. Дзве буйнейшыя дзяржавы Новага Свету (Злу- чаныя Штаты Амерыкі і Бразілія) – англа- і партугаламоўныя. Ні адна з краін Амерыкі не карыстаецца сваёй спрадвечнай мовай. Арабская мова стала мовай шэрага культурна розных народаў ад Індыйскага да Атлантыч- нага акіяна. Большасць былых калоній прыняла мову колішніх каланізата- раў, а Індыя з яе надзвычай багатай культурай і вялікімі традыцыямі на- звала англійскую мову адной з дзяржаўных. Нават у Старым Свеце, у Еў- ропе рад краін не мае сваёй спрадвечнай мовы. Няма мовы бельгійскай: у Фландрыі гавораць на фламандскай, а ў Валоніі на французскай мове. У Аўстрыі карыстаюцца нямецкай мовай, у Люксембургу нямецкай і фран- цузскай. Цікавае становішча склалася ў былой шматнацыянальнай Югасла- віі, дзе Сербія, Харватыя, Боснія, Герцагавіна і Чарнагорыя карыстаюцца адной мовай сербахарвацкай. 3 другога боку, не толькі народы Шатлан- дыі, Уэлса, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі, але і народ Ірландскай рэспублікі перайшоў на англійскую мову.

Зразумела, што зберажэнне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры факт пазітыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кан- такце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэры- торыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Не зяўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсю- джаным двухмоўем (білінгвізмам).

Звернемся, аднак, спачатку да азначэння паняцця двухмоўя. Згодна з У. Вайнрайхам, двухмоўе гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. В. Бандалетаў дае больш падрабязную характарыстыку двухмоўя: “ Білінгвізм (лац. bi два, lingua мова) – гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай роднай, і другой набытай”. Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі зяў- ляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінг- візм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна

49

прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі беларуская і руская, у Фінляндыі фінская і шведская, у Канадзе англійская і французская).

На тэрыторыі нашай рэспублікі даследчыкі адзначаюць некалькі ві- даў білінгвізму:

а) абмежаваны білінгвізм (назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе ды- ялект беларускай мовы выступае сродкам зносін, а руская мова сродкам атрымання пісьмовай (друкаваныя СМІ, кнігі, падручнікі) і вуснай (тэлеба- чанне, радыё і г.д.) інфармацыі;

б) змешаная форма білінгвізму (у буйных гарадах, калі жыхары ў вусным маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаб- лівасцямі рускай мовы ці наадварот);

в) абсалютны (чысты) білінгвізм (найбольш высокая форма двух- моўя пераважна беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і карыстаюцца абедзвюма мовамі паводле агуль- напрынятых норм у адпаведных моўных сітуацыях).

Такім чынам, калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы адна мова, дома другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы ня- роднай мовы на:

рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць);

рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст);

прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і са- мастойна будуе на ёй сказы).

Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя шматмоўная краіна, у якой дзяржаў- нымі зяўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мо- вы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў.

Двухмоўе зява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагіч- нага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, праблемамі пераклю- чэння з аднаго моўнага кода на другі.

50

Соседние файлы в папке Белорусский язык