Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Elektronnnoe_posobie_red

.pdf
Скачиваний:
58
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

Апошняя версія павінна быць адразу адхілена. Каб пераўтварыць у газ мінералы, якія складаюць Зямлю, патрэбна больш высокая тэмперату- ра, чым магчымая ўвогуле. Другі варыянт можна дапусціць. Вядома, на- прыклад, што кіслыя пароды плавяцца пры тэмпературы 1000 – 1500 гра- дусаў, а ў некаторых выпадках і пры больш нізкіх тэмпературах. Гэта зна- чыць, што ўжо на глыбіні 100 – 130 км пароды павінны расплавіцца. Вадкі стан рэчыва можна дасягнуць толькі для нязначных кавалкаў у толшчы зямной паверхні, з якімі непасрэдна звязаны вулканы і іншыя праяўленні дзейнасці магмы. Звернемся да наступных назіранняў. Паколькі хвалі сва- бодна праходзяць праз усе абалонкі Зямлі да граніцы ядра, гэта значыць, што паўсюль ёсць рэчыва, якое паводзіць сябе як цвёрдае.

Такім чынам, усе абалонкі Зямлі, акрамя ядра, павінны знаходзіцца ў цвёрдым стане.

Заданне 40. Падрыхтуйце для публічнага выступлення тэкст- апавяданне па спецыяльнасці на тэму “3 гісторыі навуковых адкрыццяў”.

Заданне 41. Прачытайце навуковы тэкст, вызначце яго тып. Зра- біце выклад інфармацыі пры дапамозе іншага тыпу навуковага тэксту:

Парніковы эфект вядзе да істотнага змянення клімату планеты. Па ацэн- ках вучоных, сярэдні ўзровень мора да 2100 г. павысіцца ад 20 да 90 см. Акра- мя негатыўных лакальных эфектаў засуха, навадненні і інш.,– можна назі- раць найбольш істотныя катастрафічныя вынікі для краін з тэрыторыямі на ўзроўні мора. Гэта, напрыклад, Аўстралія, Японія, рэгіёны ЗША і інш.

Міжнароднае згуртаванне прыняло шэраг супрацьдзеянняў гэтай па- грозе. У 1992 годзе прынята Канвенцыя ААН, мэта якой стабілізацыя аб’- ёму выкідаў парніковых газаў. Калі ўлічыць, што парніковыя газы зяў- ляюцца індыкатарам практычна ўсіх сектараў прамысловасці, то пастаўле- ныя задачы носяць складаны характар як у эканамічных, так і ў палітыч- ных адносінах. У снежні 1997 г. на Канферэнцыі ААН была вызначана па- слядоўнасць зніжэння выкідаў парніковых газаў для краін, якія падпісалі Канвенцыю. Еўрапейскія краіны далі абавязак скараціць выкіды ў сярэднім на 8 %, ЗША на 7 %, Японія на 6 %.

Заданне 42. Якія сродкі арганізацыі вы можаце назваць у наступ- ных тэкстах?

Сёння спецыялісты выдзяляюць наступныя пяць спецыфічных рыс інтэрнэту як аднаго са СМІ:

1)у большасці выпадкаў пакупнік зяўляецца ініцыятарам кантакту з арганізацыяй;

2)пакупнік сам шукае карысную для сябе інфармацыю;

3)у арганізацыі зяўляецца магчымасць засяродзіць увагу пакупніка пры праглядзе сайта;

121

4)у арганізацыі зяўляюцца шырокія магчымасці для збору інфарма- цыі аб пакупніках;

5)улічваюцца індывідуальныя запыты пакупніка, які прымаецца ў разлік пры будучых кантактах.

ІІ. Калі да аднароднага стрыжня, замацаванага адным канцом, пры- класці сілу ўздоўж восі стрыжня ў напрамку ад гэтага канца, то стрыжань зведвае дэфармацыю расцяжэння.

ІІІ. Правілы дзеянняў над дадатнымі і адмоўнымі лікамі доўгі час разглядаліся толькі для выпадкаў складання і адымання. Напрыклад, ін- дыйскія матэматыкі VII ст. так фармулявалі гэтыя правілы: “ Сума дзвюх маёмасцей ёсць маёмасць, сума двух даўгоў ёсць доўг, сума маёмасці і доўгу роўна іх рознасці”.

Заданне 43. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён адносіцца і чаму? Знайдзіце ў слоўніку (тлумачальным або лінгвістычным) зна- чэнне наступных лінгвістычных тэрмінаў: абрэвіятура, намінатыўны, словаўтварэнне, словаскладанне.

Умоўнай дзейнасці чалавека прынцып эканоміі найбольш выразна праяўляецца ў такім спосабе словаўтварэння, як абрэвіяцыя. Тэрмін абрэ- віяцыя” ( ад лац. аbbrevio скарачаю) абазначае працэс утварэння назоўні- каў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова част- камі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі (скла- данаскарочанымі словамі). Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання. Напрыклад: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), загс (запіс актаў грамадзянскага стану), нэп (новая эканамічная палітыка).

Убеларускай мове існуе некалькі разнавіднасцей абрэвіятур:

1.Гукавыя абрэвіятуры, якія ўтвораны з пачатковых гукаў слоў, што ўваходзяць у склад утваральнага словаспалучэння: ААН Арганізацыя Абяднаных Нацый.

2.Літарныя абрэвіятуры, што складаюцца з назваў пачатковых літар слоў: РБ (чытаецца эрбэ) – Рэспубліка Беларусь.

3.Абрэвіятуры, утвораныя з пачатковых частак некалькіх слоў: спецкар спецыяльны карэспандэнт.

4.Абрэвіятуры, у склад якіх уваходзяць усечаная частка першага слова і цэлае слова: дзяржзаказ дзяржаўны заказ і інш.

Паводлепаходжанняабрэвіятурыў беларускай мове дзеляцца на тры групы:

1.Уласна беларускія абрэвіятуры. Яны ўтвораны з беларускіх намі- натыўных словазлучэнняў. Напрыклад: ВНУ, БелТА.

2.Запазычаныя абрэвіятуры. Галоўным чынам гэта скарочаныя наз-

вы розных арганізацый, устаноў і г.д. Напрыклад: МХАТ (рус. Московский художественный академический театр).

122

3. Абрэвіятуры-калькі. Яны ўтвораны на базе беларускіх намінатыў- ных словазлучэнняў, але на ўзор адпаведных іншамоўных абрэвіятур:

ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі (англ. USА– United States of America).

Абрэвіятуры ў сучаснай беларускай літаратурнай мове зяўляюцца актыўным спосабам словаўтварэння назоўнікаў (А. Лукашанец).

Заданне 44. Прачытайце тэксты. Да якіх стыляў яны адносяцца? Якія часціны мовы (самастойныя і службовыя) прадстаўлены ў іх? Якая колькасць назоўнікаў у параўнанні з прыметнікамі і дзеясловамі

ўнавуковым тэксце?

I. Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзень- кая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна... Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець маладым лісцем вятры (I. Мележ).

ІІ. Кніга гэта вечны незгасальны агонь людскога сэрца і розуму. На працягу вякоў яна была адзіным з самых пэўных сродкаў перадачы вопыту ад пакалення ў пакаленне. Яна адзіны жывы сведка чалавечага прагрэсу (П. Глебка).

ІІІ. Тэрмін сацыяльны статусу нашы дні мае дваякі сэнс. Па-першае, гэта суадносная пазіцыя індывіда або сацыяльнай групы, якая вызначаецца сацыяльнымі прыкметамі (эканамічнае становішча, прафесія, кваліфіка- цыя, адукацыя і г.д.). А таксама прэстыжам і месцам у структуры ўлады. Па-другое, гэта сукупнасць правоў і абавязкаў індывіда або сацыяльнай групы, якая звязана з выкананнем імі пэўнай сацыяльнай ролі (Э.Р. Іофе).

Заданне 45. Прачытайце тэксты. Вызначце граматычныя асаблі- васці і стылістычную афарбоўку назоўнікаў.

І. Мурашкі любяць салодкае, і ў іх ёсць свае мурашыныя каровы”. Гэта дрэвавыя тлі. Яны выдзяляюць салодкі сок, калі мурашка паказыча іх сваімі вусікамі (Прыродазнаўства).

ІІ. Беларускія геолагі адкрылі шэраг месцазнаходжанняў нафты, ка- лійных і каменнай солей, жалезных руд, бурага вугалю, гарачых сланцаў (“ Звязда”).

Ш. Арганізатарская дзейнасць накіравана на забеспячэнне ўмоў пра- цякання педагагічнага працэсу. Яна складаецца з сістэмы арганізацыі пра- цэсу навучання і выхавання, што прыводзіць да стварэння сістэмы аргані- зацыі цэласнага педагагічнага працэсу (Д.І. Вадзінскі).

Заданне 46. Прачытайце тэкст. Вызначце сінтаксічна-стылістыч- ную ролю сказаў з аднароднымі членамі. Адшукайце ў тэксце інфар- мацыю, якая дапаможа закончыць і абгрунтаваць наступныя сказы.

123

Словы этнасі народне заўсёды зяўляюцца...

Этнас гэта ўстойлівая сукупнасць людзей, якая...

Да самых пашыраных моў свету сёння адносяцца...

Насельніцтва Зямлі складаецца з так званых этнасаў. Этнас гэта ўстойлівая сукупнасць людзей, якая сфарміравалася гістарычна, валодае агульнай мовай, адрозніваецца ўласнымі рысамі культуры, адметнымі асаблівасцямі псіхікі, усведамляе сваё адзінства. Найбольш тыповыя віды этнасаў гэта племя, народнасць і нацыя.

У перакладзе з грэчаскай мовы этнас азначае народ”. Варта заўва- жыць, што словы этнасі народне заўсёды выступаюць у якасці абса- лютных сінонімаў. Зразумела, ёсць выпадкі, калі адзін этнас утварае адзін народ, які валодае адной мовай. Але калі мы прывычна гаворым народ Індыі, народ Швейцарыі, амерыканскі народ, то за словам народ хаваюцца розныя этнасы. Гэта трэба ведаць для таго, каб не зрабіць памылковы вы- вад, што на Зямлі столькі моў, колькі народаў.

Да самых пашыраных моў свету сёння адносяцца: кітайская (1085 млн носьбітаў), англійская (425 млн), хіндзі (320 млн), іспанская (290), руская (220), бенгальская (170), японская (120), нямецкая (95), французская (95). На гэтых мовах гаворыць больш за 3,3 млрд чалавек з 7 млрд жыхароў Зямлі. З пералічаных моў шэсць зяўляюцца афіцыйнымі і рабочымі мо- вамі ААН: англійская, іспанская, руская, кітайская, французская, арабская (у апошні час і нямецкая).

Заданне 47. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, падкрэсліце спецыяльныя тэрміны.

Финансовые отношения представляют собой систему экономических отношений, посредством которых осуществляется распределение общест- венного продукта путём образования, распределения и использования фон- дов денежных средств. Финансы это все потоки денежных средств в об- ществе, отражением которых являются: формирование и расходование средств государственного бюджета, бюджета социального страхования, го- сударственного, имущественного и личного страхования, фондов предпри- ятий и отраслей, а также населения.

Финансовые документы это составные рычаги макроэкономиче- ского регулирования. С их помощью государство оказывает огромное вли- яние на состояние экономики страны путём перераспределения ресурсов в соответствии с её законодательством. Эта форма регулирования носит на- звание финансовой политики.

124

ЛІТАРАТУРА

1.Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У. Азарка, А.С. Васілеў- ская, М.М. Круталевіч. – Мінск : БДПУ, 2004. – 207 с.

2.Алексеева, И.С. Введение в переводоведение / И.С. Алексеева. – М., 2004. – 352 с.

3.Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А. Антанюк. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

4.Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапамож / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.

5. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапамож. / У.В. Анічэнка [і інш.]; пад рэд. У.В. Анічэнкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 255 с.

6.Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапамож. / аўт.-склад. В.В. Маршэўская, І.В. Піваварчык, А.С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006. – 84 с.

7.Беларуская мова: энцыклапедыя / Беларус. энцыкл.; пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск : БелЭн, 1994. – 654 с.

8.Булыка, А.М. Моўная сітуацыя ў БССР / А.М. Булыка // Беларуская лінгвістыка. –

Мінск, 1989. – Вып. 36. – С. 3–10.

9.Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. / А.М. Булыка. – Мінск : Народ-

ная асвета, 1993. – 398 с.

10.Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения: ГОСТ 16487083. –

М., 1987.

11.Давыдова, Э.Н. Делопроизводство: учеб.-практ. руковод. / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6- е изд., стереотип. – Минск : ТетраСистемс, 2002, – 288 с.

12.Дамарад, І.І. Беларуская мова: у 3 ч. / І.І. Дамарад. – Ч.3. Стылістыка. Дапамож- нік для студэнтаў эканамічных і правазнаўчых спецыяльнасцей. – Мінск, 2003– 27 с.

13.Іўчанкаў, В. Беларускі правапіс: з дваццатага стагоддзя у дваццаць першае /

В. Іўчанкаў // Роднае слова. – 2009. – 2. – С. 18–22.

14.Кароткі эканамічны слоўнік / пад рэд. М.І. Платніцкага. – Мінск : БДЭУ, 1993. – 255 с.

15.Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск : Беларусь, 1994. – 160 с.

16.Кулік, І.І. Маркетынг і планаванне ва ўмовах рынку: вучэб. дапамож. / І.І. Кулік, Л.П. Гуляка. – Мінск : БІПК, 1996 – 88 с.

17.Куліковіч, У.І. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Законы. Тэсты. Слоўнік: вучэб. дапамож. / У.І. Куліковіч. – Мінск: Новое знание, 2009. – 104 с.

18.Лукашанец, А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання /

А. Лукашанец // Роднае слова. – 2009. – 2. – С. 11–14.

19.Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2003. – 243 с.

20.Плотнікаў, Б.А. Кіраўніку аб мове / Б.А. Плотнікаў. – Мінск : Акадэмія кіраван- ня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2001. – 126 с.

21.Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – 3- е выд.стэр. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2010. – 144 с.

22.Прафесійнае маўленне гісторыка: камунікатыўны аспект: вучэбн.-метад. Дапа- мож./ аўт.-склад. Н.Э. Шандроха. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 234 с.

125

23. Руденко, Е.Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика: учебн. пособие для студентов вузов / Е.Н. Руденко, А.А. Кожинова, Е.Г. Задворная. – Минск : ТетраСи-

стемс, 2005. – 384 с.

26.Старавойтава, Н.П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэб. дапамож. / Н.П. Старавойтава. – Мінск : БДЭУ, 2006. – 181 с.

27.Сцяцко, П. Культура мовы / П. Сцяцко. – Мінск : Тэхналогія, 2002. – 444 с.

28.Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

29.Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси. Ин-т языкознания им. Я. Колоса, Бел. респ. фонд фундамен. исслед.; под ред. А.Н. Булыко, Л.П. Крысина. – Минск : Беларуская навука, 1999. – 246 с.

30.Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава [і інш.]; навук. рэд. А.І. Падлужны. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 175 с.

31.Тлумачальны слоўнік гандлёвых тэрмінаў / пад рэд. Р.П. Валевіч. – Мінск :

Выш. шк., 1995. – 103 с.

32.Шаўлюкоў, А.П. Бухгалтарская справаздачнасць: вучэб.-практ. дапамож. / А.П. Шаўлюкоў. – Мінск : Соврем. шк., 2008. – 608 с.

33.Эканамічная тэорыя: вучэб.-метад. дапамож. / Л.М. Давыдзенка [і інш.]; пад рэд. Л.М. Давыдзенкі, Г.І. Базылевай. – Мінск : БДПУ, 2007. – 339 с.

34.Экономика для всех: популярный словарь / О.В. Амуржуев [и др.] – М.: Эконо-

мика, 1997. – 389 с.

126

Дадатак 1

Славутыя імёны бацькаўшчыны

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ

(каля 1110 (?) – 23 або 25.5. 1173)

Ефрасіння Полацкая, прадстаўніца хрысціянскага культурна-асвет- ніцкага руху ў Полацкім княстве ХІІ ст., займае асаблівае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Ефрасіння першая жанчына гэтага перыяду, пры- лічаная да святых. Нарадзілася яна ў Полацку, была дачкой полацкага кня- зя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча.

У другой палове ХІ – 1- й палове ХІІ ст. Полацкае княства як сама- стойная і моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя і культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу і Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сва- яцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам. Хры-

127

сціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы і кніжнасці. Асабліва важ- ную ролю ў гэтым працэсе адыграла Ефрасіння Полацкая, звесткі пра дзей- насць якой дайшлі да нас з Жыція Ефрасінні Полацкай”, створанага, ві- даць, неўзабаве пасля яе смерці. “ Жыціе”, як лічаць некаторыя навукоўцы, напісала родная сястра Ефрасінні, якая таксама пастрыглася манашкай і заўсёды была побач з Ефрасінняй. У Жыцііапякунка Беларусі параўноў- ваецца з сонечным промнем, які асвяціў Беларусь.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна заня- лася перапіскай твораў рэлігійнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пе- раклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся ру- капісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полац- кага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі мана- стыры, была фундатарам пабудовы царквы святога Спаса (цяпер Спаса- Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры, царквы Ба- гародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную мастацкую каштоўнасць.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасці- канцовы. Яго форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Ас- нова крыжа кіпарысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя куль- тавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню каля 51 см, таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна жыватварыцьдушы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажыт- най Беларусі, і яе дзяржаўнасці.

Крыж Ефрасінні яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Ка- роткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: Господи, помози рабоу свое-

моу Лазорю, нареченному Богшам, сьделавьшему крьсть сии црьквни свя-

таго Спаса о Офросиньи. На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца

128

кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любо- му чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца.

Уканцы ХІІ ст. рэліквію вывезлі з Полацку смаленскія князі. Заха- піўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж ў Маскву. У час Полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён трапіў у Ма- гілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся на- вукоўцы Адам Мальдзіс і Георгій Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзе- ячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 г. бела- рускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні.

Ефрасіння мела яшчэ адну неацэнную каштоўнасць абраз Маці Божай, які яна атрымала ў падарунак ад свайго сваяка, візантыйскага імпе- ратара Мануіла Камніна. Паводле легенды, яго стварыў адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста Лука. Гэтым цудоўным абразом бласлаўлялі ў Тарапцы траюрадную пляменніцу Ефрасінні, Аляксандру Брачыславаўну і вялікага князя Аляксандра Неўскага на іх вяселлі.

Уканцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла. У 1187 г. яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а

ўпачатку ХХ ст. – у Полацк.

Дзейнасць Ефрасінні Полацкай яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу ХІІ ст., калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумен- ня свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўп- лыў беларускай асветніцы Ефрасінні далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набы- лі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

(Паводле У. Арлова, А.С. Майкровіч і У. Батрамеева)

129

КІРЫЛА ТУРАЎСКІ

(каля 1130 – каля 1190)

Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапіс- ных пралогах захавалася яго Жыціе” – ка- нанічная царкоўная біяграфія: “ Гэты шчас- ны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, багацця і тленнай славы гэтага свету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней

спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па- майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. “ Пасля піша аўтар яго Жы- ція”, – імкнучыся да большага подзвігу, ён зачыніўся ў стоўпе і прабыў там пэўны час, працуючы ў поце і малітвах, напісаў тут шмат якія пісанні бо- скія”. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі стоўпнікам” ( зачы- ніўся ў манастырскай высокай драўлянай вежы, што стаяла на прыпяцкім беразе каля манастыра, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс бага- тую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Каля 1169 г. князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпра- сілі Кірылу-мніха стаць тураўскім епіскапам. “ Жыціе Кірылы Тураўскагапаведамляе: “ Славен бысть по всей земле той, умолением князя и людии града того, от митрополита поставлен бысть епископом граду Турову”. Сваю пасаду ён разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна і асветніка, бо яго ўзнёсла-паэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кареры і царкоўнага адміністратарства.

На думку даследчыкаў (І. Яроміна, В. Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў (“ Слова на Верб- ніцу”, “ Слова на Вялікдзень”, “ Слова на Ушэсцеі інш.), 2 прытчы пра ду- шу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага, 2 казанні пра манаскі чын і ан- гельскі вобраз (“ Аповесць пра беларызца і манаства”, “ Казанне пра чарна-

130

Соседние файлы в папке Белорусский язык