Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
412
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

12.Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.

Артыкуляцыя (ад лац. аrticulatio, articulo – членараздзельна вымаўляю) – рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.

Артыкуляцыя кожнага гука складаецца з трох фаз: 1. экскурсіі – прымання маўленчымі органамі становішча, неабходнага для ўтварэння канкрэтнага гука; 2. вытрымкі – фіксацыі органаў маўлення ў пэўным становішчы; 3. рэкурсіі – вяртання органаў маўлення ў нейтральную пазіцыю або ў становішча, неабходнае для ўтварэння наступнага гука.

У маўленчай плыні гукі рэдка вымаўляюцца ізалявана, а гэта значыць, што экскурсія наступнага гука супадае з рэкурсіяй папярэдняга гука, а апошняя фаза (рэкурсія) артыкулюецца адначасова з пачаткам (экскурсіяй) наступнага гука. Пры артыкуляцыі гука ў маўленчай плыні фаза вытрымкі можа і зусім адсутнічаць (напрыклад, у выбухных зычных), паколькі змяненне становішча маўленчых органаў характарызуецца вялікай хуткасцю. У маўленчай плыні назіраецца своеасаблівае напластаванне фаз артыкуляцыі, што схематычна выглядае наступным чынам:

Э1→В1→Р1

Э2→В2→Р2

Э3→В3→Р3 і г.д.

Пры характарыстыцы зычных гукаў увага звяртаецца на чатыры артыкуляцыйныя прыметы: 1. месца ўтварэння; 2. спосаб утварэння; 3. удзел голасу і шуму; 4. наяўнасць або адсутнасць палаталізацыі.

Па месцы ўтварэння ўсе зычныя гукі ў залежнасці ад актыўнасці тых ці іншых органаў маўлення падзяляюцца на губныя, або лабіяльныя (ад лац. labialis – губны) і язычныя. Гэта значыць, што ў губных зычных актыўным органам маўлення з’яўляецца ніжняя губа, а ў язычных такім органам будзе язык.

У залежнасці ад таго, да якога пасіўнага органа дакранаецца актыўны (ніжняя губа), губныя зычныя гукі падзяляюцца на наступныя падгрупы: 1. губна-губныя, або білабіяльныя (ад лац. bi, bis – двойчы + labialis – губны). Пры іх утварэнні ніжняя губа

13.Асимиляцыя и дысимиляцыя зычных гукау.

Асимиляцыя-гэта фанетычны працыс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонки гук у становишчы перад глухим вымауляецца як глухи – асимиляцыя па глухасци: дарожка-[дарошка], казка-[каска].

Асимиляцыя па глухасци трэба адрозниваць ад аглушэння звонких зычных у абсалютным канцы слова: зуб[зуп]. Вымауленне канцавых глухих и звонких зычных не адрозниваецца: грып[грып].Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выкликае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага :з’е[ст].

Глухи перад звонким вымауляецца звонка-асимиляцыя па звонкасци:просьба-[проз’ба].

Асимиляцыя па мяккасци праяуляецца у прыпадабненни зычных[з][с][дз][ц] да наступных мякких:зничка-[з’н’ичка].

У працэсе маулення свисцячыя [з][с] перад шыпячыми[ж][ш][дж][ч] прыпадабняюцца да шыпячых: перавозчык –[перавошчык], а шыпячыя перад свисцячыми вымауляюцца як свисцячыя:купаешся-[купас’ся]. У некаторых выпадках асимиляцыя прывяла да сцяжэння зычных и стала адлюстроувацца на письме: мноства-множства.

Дысимиляцыя – гэта замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукау иншым, менш падобным па вымауленни.Напрыклад, у вынику страты рэдукаваных ъ,ь у словах къто,чъто побач стали близкага утварэння [кт][чт],што прывяло да замены [к][ч] на [х][ш]: хто,што.

Распадабненне спалучэнняу гукау[дт][тт] адбылося у словах весци, плесци ,месци.

Асимиляцыя у сучаснай бел.ли-най мове-жывы и актыуны працыс. Дысимиляцыя-з’ява вельми рыдкая, вядомая па сваих выниках з минулых эпох.