Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
412
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

8. Склад і складападзел.

Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: аб-дым-кі. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчннне іх у складах могуць быць рознымі.

У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць склады:

- адкрыты – заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);

- закрыты – заканчваецца зычным гукам (бон-дар);

- прыкрыты – склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);

- непрыкрыты – склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).

Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У бел. м. складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя. Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:

1) адін зычны гук, які знаходіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-лі-на;

2) калі паміж галоснымі знаходіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка, ле-сві-ца;

3) калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шусны – да наступнага: баль-зам, тор-маз;

4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне, сум-на і су-мна;

5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, вай-скоў-цы.

9.Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу.

Усе галосныя гукі беларускай мовы – [а], [о], [і], [у], [ы], [э] – маюць пэўныя артыкуляцыйныя асаблівасці, гэта значыць пры іх вымаўленні адбываюцца такія рухі маўленчых органаў, якія з’яўляюцца характэрнымі толькі для канкрэтнага гука. Пры артыкуляцыйнай класіфікацыі галосных улічваецца становішча языка і губ у момант вымаўлення.

Паводле ступені пад’ёму языка да цвёрдага нёба пры ўтварэнні галосных усе яны падзяляюцца на тры групы: верхняга пад’ёму – [і], [ы], [у], сярэдняга – [э], [о] і ніжняга – [а].

У залежнасці ад руху языка па вертыкалі вызначаюць галосныя пярэдняга рада – [і], [э]; сярэдняга рада – [а], [ы]; задняга рада – [у], [о].

Пры актыўным удзеле губ утвараюцца гукі [о], [у], таму яны называюцца губнымі ці лабіялізаванымі.

10.Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў. Аканне і яканне. Прыстаўныя і ўстаўныя галосныя.

Чаргаванне – змена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі-рака, воды-вада, лес-лясны.

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца гука ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы.

Чаргаванне [о], [э] з [а].

Закон акання – пераход [о], [э] пасля цвёрдых зычных ў ненаціскным становішчы гукам [а]: рэчка-рака.

Да пазіцыйнага чаргавання адносім яканне – змена гукаў [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам на гук [а]: неба-нябёсы, вёска-вясковы.

Да пазіцыйнага чаргавання адносіцца чаргаванне гукаў [і]:[ы] і гукаў [і]:[й]: ісці-зайсці, падысці.

Аканне – пераход галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных у [а]: сорак-саракавы, год-гады.

Яканне – пераход галосных [о], [а] у першым складзе перад націскам у [а] пасля мяккіх зычных: вёсны-вясна, белы-бялявы.

У словах іншамоўнага паходжання аканне і яканне звычайна не назіраюцца: дэкрэт, бензін, веранда.

Прыстаўныя і устаўныя галосныя

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

- у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імгла, імчаць, імгненне;

-у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірваць; ілгун, ільдзіна. Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лічцем, гумны снапамі.

2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.