Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
412
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

25. Змест і задачы графікі. Этапы развіцця пісьма.

Графіка – сукупнасць сродкаў пісьма, сістэма адносін паміж літарай і гукам.

Графікак – раздел мовазнашства, які служыць для перадачы вуснай мовы на пісьме. пісьмо -сістэма графічных знакаў для перадачы вуснай мовы на адлегласці і замацавання яе ў часе. Узнікла пісьмо ≈ 3 тыс гадоў таму а раннекласавым грамадстве з мэтай фіксацыіі пэўнай інфармацыі для захавання яе ўчасе і перадычы на адлегласці. Перад пісьмом была прадменая перадача інф – гэта пасланні якія складаліся з набору прадметаў і сімвалічных значкоў. Затым было графічнае пісьмо – сродкамі такога прісьма выступалі графічныя знакі на розных матэрыялах.

У сваім развіцці пісьмо прайшло 3 асноўя этапы.

1.Піктаграфічнае пісьмо (малюнкавае) – піктаграмы гэта схематычныя малюнкі якія перадаюць прадметы і зьявы навакольнага свету.існавала ў 8 -6 тысгоддзе да нашай эры. Піктаграмы перадавалі цэлыя фразы але не былі звязаны з гукавым маўленнем. З дапамогай піктаграм не магчыма перадаваць дакладную інф. так як разшыфроўваць піктаграмы можна па рознаму.

2.Ідэаграфічнае пісьмо – адметнасць якога у тым, што паведамленне падзяляецца на часткі і кожная часка абазначае пэўнае паняцце, адпаведна паняццю кожнага слова .

3.Фанаграфічнае пісьмо – у якім фанаграма азначае адзін гук. Гукавыя элементы слова – склады і гукі. Мае дзве разнавіднасці: а) складавы – графічны знак абазначае склад у слове(грэчэскае пісьмо, лацінскае і славянскае) б) літарнае пісьмо – кожны гук на пісьме перадаецца літарай (бел пісьмо – літарна-гукавое )

26. Літарныя і нялітарныя графічныя сродкі. Беларускі алфавіт.

Літары – гэта графічныя знакі якія выкарыстоўваюцца для абазначэння на пісьме гукаў, таму галоўнай задачай графікі зьяўляецца ўстанаўленне узаемаадносін паміж гукамі вуснай мовы і алфавітам. Асноўнымі графічнымі сродкамі гэта літары, акрамя іх да графічных скродкаў адносяцца і нялітарныя сзнакі (про это я не нашла …мне кажется что это знаки препинания, ударения и тд и тп).

Алфавіт – гэта сукупнасць ліар размешчаных у паэўным парадку.у бел алфавіце 34 літары (23 зычныя, 10 галосных, і мяккі знак ) кожная з якіх выступае у дзвюх разнавіднасцях – як вялікая так і малая. Бел алфавіт мае у сваім складзе ў (у нескладовае), адсутнічае у ім ъ щ, крыху іншы малюнак мае і У бел алфавіце прысутнічаюць два дыграфы дж і дз . Апостраф ‘ літарай не з’яўляецца. Літары бел алфавіта лёгкія для успрымання і напісання. У ім мала дыякрытычныз знакаў якія патрабуюць адрыву рукі пры напісанні (ё й ў і)

27. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Прынцыпы беларускай графікі.

У алфавіце літар значна менш чым гукаў. Гэта тлумачыцца тым, што адна ліара можа абазначаць некалькі гукаў. Напрыклад літар з у розных становішчах можа абазначаць розныя гукі збіць з=з’ разжыцца з=ж зажыць з=з казка з=с. літара можа мець асноўнае і другаснае значэнне. Асноунае значэнне літары маюць тады калі абазначаюць гукі у моцнай пазіцыіі.

У бел мове ёсць літары: адназначныя – літары якія маюць адно гукавое значэнне. Да іх адносіцца Ы У А О Э Й Ў Р Д Т Ш Ж Ч. двузначныя – літары якія маюць два гукасыя значэнні. Да іх адносім літары якія маюць пары (зычныя) і ётавыя галосныя.

Асаблівасцю бел графікі з’яўляецца складавы прынцып абазначэння гукаў. Ён заключаецца у тым што у якасці адзінкі чытання высіупае склад . Складавы прынцып графікі адносіцца да абазначэння цвёрдых і мяккіх зычных і да абазначэння ёта(й). У бел алфавіце адсутнічаюць спецыяльныя літары для абазначэння цвёрдых і мяккіх зычных, таму цвёрдасць-мяккасць абазначаецца наступнай галоснай, у сувязі з гэтым у нашым алфавіце ёсць два раздзелы галосных(ётавыя і няётавыя). Гукавы прынйып графікі заключаецца у тым, што адзін і той жа гук абазначаецца адной і той жа літарай. Гэты прынцып выкарыстоўваецца ва жыванні адназначных зычнах і няётавых галосных.