Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
408
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка.

Нацыянальнай называецца мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова – катэгорыя гістарычыая: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай эканамічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі. У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Распаўсюджваецца адзінае вуснае літаратурнае. 3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з'яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый

Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуковая тэрміналогія.

На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні.

дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў .

2.Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Нормы мовы- выпрацаваныя грамадствам правілы адбору слоў у адпаведнай граматычнай форме, а так сама правілы напісання і вымаўлення.

  • Арфаэпічныя, патрабуюць носьбітаў мовы аднолькавага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах і спалуч. слоў.

  • Акцэнталагічныя, рэгулюць месца націску у словах.

  • Арфаграфічная, правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.

  • Словаутваральныя, ахоўваюць наібольш трывалыя традыцыйныя словаўтваральныя тыпы.

  • Марфалагічныя, замацоўваюць правільнае карыстанне моўных сродкаў да пэўных зменных часцін мовы.

  • Сінтаксічныя, рэгулююць граматычную сцвязь слоў у разнастайных прыназоўн. І безпрвназ. Канструкцыях, забяспечваюць правілыя формы кіравання і дапасавання.

  • Фразеалагічныя, рэгулюць традіцыйнае замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай выкарыстання фраз хар. Для іх структурна-граматычнымі , семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі.

  • Лексічныя, выводзяць за рамкі ужывання тыя адзінкі якія не прымае літ. Практыкай, яны патрабуюць ужываць словы засведчаныя слоўнікамі, выводзяць за рамкі ужывання дыялектн. Словы і жарганізмы.

Пунктуацыйныя, вызначаюць правільнасць пастаноўкі знакаў прыпынку.

3.Мова і маўленне. Віды маўлення (унутранае і вонкавае, вуснае і пісьмовае, маналог, дыялог і палілог).

Мова- гэта сістэма гукавых знакаў пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя.

Маўленне- гэта канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай формах.

Асноуныя асаблівасці мовы і маўлення:

• Мова-пэўны код, а маўленне рэалізацыя гэтага кода;

• Мова у адрозн. ад маўлення не улічвае канкрэтнай сістэмы зносін і не залежыць ад іх.

• Мова абстрактная з’ява, а маўленне- канкрэтная;

• Мова з’яўляецца ідэальнай катэгорыяй, а маўленне-матэрыяльнай (зрок, слых);

• Для мовы вылуч. адносіны іерархіі, а для маўлення – лінейныя адносіны;

• Мова не мае канчатковай мэты, а маўл. Скіравана на яе дасягненне;

• Мова статычная, а маўленне дынамічнае, таму што яно разгортваецца ў прасторы і часе;

• Мова стабільная, а маўленне рухомае;

• Мова пазбаўлена варыянтаў, а маўл.- варыянтнае;

• Мова аб’ектыуная, а маўленне суб’ектыўная;

• Мова фіксуе калектыўны вопыт, а маўленне фіксуе вопыт канкрэтнага чалавека.

Дыялог- літаратурная або тэатральная форма вуснага ці пісьмовага абмену выказваннямі (рэплікамі) паміж двума і больш людзьмі.

Маналог- разгорнутае выказванне аднаго асобы.

Палілог - гэта гаворка, якая складаецца з рэплік некалькіх (многіх) размаўлялых.

Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.

4.Гістарычныя ўмовы і этапы развіцця беларускай мовы.

Роля статутаў у гісторыі бел мовы надзвычай высокае. Яны замацоўвалі лепш моўныя здабыткі канцэлярска-юрыдыч. пісьменства свайго часу. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўн. літ трыбунала, анты судоў, дыпламатыч. дакументаў. Арфаграфія ўсіх 3 статутаў хар-ца 2 асн. тэндэнцыі : уніфікацыя графікі, фанетызацыя правапісу. Багацці лексіч. матэрыялу са статутамі не можа параўнацца, не годзен іншы помнік старабел-га пісьменства. Спецыфіка іх лексікі вызнач. тым, што тут закранаюцца самыя разнастайныя бакі грамадскага, гаспадарчага і асабістага жыцця ўсіх сац-х слаеў тагачаснага грамадства. У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабел-й лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзярж-ых і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам с\г культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.