Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
412
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

6.Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Аспекты вывучэння гукаў мовы. Гук і фанема. Агульная характарыстыка галосных і зычных гукаў.

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы, а таксама націск і інтанацыю.

Сярод лінгвістычных дысцыплін фанетыка займае асаблівае месца так як вывучае гукавыя сродкі, якія пазбаўлены самастойнага значэння.

У фанетыке вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі як: націск, склад, інтанацыя.

Фанетыка звязана цесна з лексічнымі і граматычнымі сістэмамі бел. Мовы так як гукі робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі набываюць значэння і вызнач. Існаванне такіх адзінак мовы, як марфема і слова.

Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаьлівасці выснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавай сістэмы.

Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы зыходзячы з вым. носьбітаў мовы.

На фанетыку апіраецца графіка і арфаграфія таму што гукі пры дапамозе графічных сродкаў з улікам арфаграфічных правіл адлюстр. на пісьме.

Гукі- найдрабнейшыя мінімальныя адзінкі моўнай плыні, якія хар-ца пэунымі прыметамі, а таксама з’яўл. Вынікам працы маўленчага апарата чалавека.

Гукі- лінейныя фанетычныя адзінкі пазбаўленыя значэння, яны з’яўляюцца буд. Матэрыялам для фан. Адзінак больш высокага ўзроўню.

Гукі мовы маюць розныя уласцівасці таму яны даследуюцца з розных бакоў.

Аспекты:

• Акустычны (фізічны) дазваляе вывучыць гукі, як фізічную з’яву.

• Артыкуляцыйны (фізіялагічны) дазваляе дасл. працу маул. органаў у выніку дзейнасці якіх утвараюцца гукі.

• Функцыянальны (лігвістычны)- пры гэтым аспекце гук мовы утв. мноства гукаў маўлення падз. на акуст. і артык.хар-ках.

Фанема-мінімальная адзінка гукавога ладу мовы.

7.Лінейныя фанетычныя адзінкі і іх характарыстыка.

Да лінейных фанетычных адзінак адносяцца:

- фанетычны тэкст – зыходная велічыня фанетычнага падзелу маўлення. Тэкст абмежаваны паўзамі перад пачаткам і ў канцы можа мець пэўны фанетычны малюнак: вымаўленчы ўступ, кульмінацыі, завяршэнне (заканчэнне);

- фонаабзац – сукупнасць кампазіцыйных частак тэксту, якая характарызуецца сэнсавай і камунікатыўнай закончанасцю;

-фраза – адзінка, якая характарызуецца адносна закончаным па сэнсе выказваннем. Ёй уласцівы інтанацыйныя закончанасці. Напрыклад: З гаспадаркі – адна каза.// І тая на дзеда пакрыквае.// Адна фраза ад другой аддзяляецца // (значок фразы).

- маўленчы такт (сінтагма) – частка фразы, якая характарызуецца інтанацыяй незакончанасці і больш кароткімі паўзамі. Напрыклад: Гарыць арабіна/ – святая віна/, світае ў снягах/ быццам пырскі віна. / – значок сінтагмы.

- фанетычнае слова – адзінка, аб’яднаная адным націскам. Фанетычныя словы могуць супадаць з лексічнымі словамі, а могуць і не супадаць. Тыя словы, якія прымыкаюць да наступных самастойных слоў называюцца праклітыкамі: на дарозе. Тыя несамастойныя словы, якія прымыкаюць да папярэдніх самастойных слоў называюцца энклітыкамі: як-бы.

- склад – найменшая адзінка вымаўлення ў маўленчым працэсе, якая складаецца з аднаго ці некалькіх гукаў і вымаўляецца адным выдыхаемым штуршком паветра. Склалы бываюць:

а) паводле таго, з якога гука пачынаюцца:

- прыкрытыя – склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);

- непрыкрытыя – склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).

б) паводле таго, якім гукам заканчваюцца:

- адкрытыя – заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);

- закрытыя – заканчваецца зычным гукам (бон-дар);