Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да экзамена па дысцыпліне.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
327.68 Кб
Скачать
  1. Санет у творчасці ф. Петраркі, у. Шэкспіра, а. Міцкевіча, м. Багдановіча.

  1. Барока ў сусветнай літаратуры.

З пачатку ХVII ст. пачынаецца Новы час у гісторыі чалавецтва. ХVII ст. займае прамежкавы стан паміж эпохай Адраджэння і часам Асветніцтва.

У заходнееўрапейскай літаратуры ХVII ст. выявіліся два асноўныя напрамкі – барока і класіцызм. Адзін з іх – барока – зарадзіўся ў краінах, дзе была моцнай феадальна-каталіцкая рэакцыя. Другі – класіцызм – звязаны са станаўленнем і развіццём абсалютызму.

Барока. Тэрмін паходзіць ад італьянскага barocco, што значыць “жамчужына няправільнай формы”. Барока - ідэйны і культурны рух у канцы ХVI-XVII стст., які склаўся ў спецыфічную мастацка-эстэтычную сістэму, што шукала выйсце са стану духоўнага крызісу, у якім апынулася грамадства. Гэта адказ на палітычную і эканамічную нестабільнасць, звязаную са станаўленнем капіталістычнай фармацыі. Канцэпцыя чалавека і свету ў літаратуры барока заснавана на асэнсаванні процілегласцей паміж ідэальным і матэрыяльным, духоўным і фізічным, нябесным і зямным. Барока выяўляе глыбокі трагізм паўсядзённага існавання, таму што прадстаўнікі барока лічылі трагічнае неад’емнай часткай жыццёвага лёсу чалавека. Адсюль паняцці “жыццё”, “лёс”, “рок” – з шэрагу вызначальных у эстэтыцы барока. Вышэйшай праявай розуму лічыўся Бог, а часовым праяўленнем Бога на зямлі – каталіцкая вера. Чалавек у эпоху барока разглядаецца на скрыжаванні процілегласцей фізічных і духоўных. Але нягледзячы на нікчэмнасць, крохкасць, хуткабежнасць зямнога існавання, чалавек павінен захоўваць нязломнасць духу. Страціўшы пачуццё выключнасці свайго існавання ў свеце, чалавек, тым не менш, бачыць сябе ў адзінстве з прыродай і вечна рухомым светам. Над чалавекам пануюць звышнатуральныя сілы, ён існуе паміж безвыходнасцю і надзеяй.

Тып мастацкай свядомасці барока вызначаецца манументальнасцю, маштабнасцю, тытанізмам, трагічнасцю, кантрастнасцю, дваістасцю, супярэчнасцямі. У творах гучаць “вечныя” пытанні быцця і свядомасці. Пісьменнікі эпохі абвясцілі найвялікшай каштоўнасцю твора яго арыгінальнасць, складанасць успрымання і магчымасць некалькіх вытлумачэнняў.

Адзнакамі стылю становяцца панаванне метафары, сімволікі, сінтэз мастацтваў, шматслоўе, напышлівасць, адхіленні ад тэмы. Творам барока ўласціва тэатральнасць, супрацьпастаўленне фантастычнага і рэальнага, трагічнага і камічнага. Паэты эпохі барока надавалі ўвагу графічнаму афармленню верша (творы пішуцца ў форме зоркі, ромба, сэрца і г.д.).

Пра ранняе праяўленне барока на Беларусі сведчыць пабудаваны ў Нясвіжы касцёл езуітаў (1584-1593, архітэктар Я. Бернардоні) – першы ў Рэчы Паспалітай помнік барочнай архітэктуры.

Буйнейшы прадстаўнік барока ў літаратуры Беларусі і Расіі – Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч). Нарадзіўся ў 1620 годзе, атрымаў бліскучую пачатковую адукацыю. Вучыўся ў Кіеве і Вільні. У 1656 г. пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленскага манастыра, дзе 8 год выкладаў у брацкай школе. У 1664 г. С. Полацкі пераязджае ў Маскву, дзе сустракае цёплы прыём пры двары рускага цара Аляксея Міхайлавіча. З’яўляецца выхавацелем царскіх дзяцей. Тут займаецца асветніцкай і педагагічнай дзейнасцю. У 1679 г. друкуе “Буквар”, піша і ставіць п’есы “Прыпавесць пра аблуднага сына” і “Пра Навахуданосара цара”.

На старонках сваіх твораў паэт апявае кніжныя веды, стварае культ філасофіі, мудрасці, навукі і пазнання. С. Полацкі шмат разважаў пра чалавека і грамадства (Вершы “Годнасць”,”Думка”, “Сяброўства”, “Старасць”, “Чарадзейства”, “Суд”, “Справядлівасць” і інш.). Паэт адстойваў канцэпцыю асвечанай манархіі. С. Полацкі – выдатны майстар мастацкага слова. Ён апрацоўвае народныя прыказкі і прымаўкі, выкарыстоўвае вусна-паэтычныя вобразы, узнаўляе вядомыя яму антычныя сбжэты. Творчасць С.Полацкага – арганічны сінтэз літаратуры, філасофіі і тэалогіі.

Бацькоў заслугі - дзецям не перадаюцца,

Сын мусіць сам да дабрачыннасцяў імкнуцца.

Не славай продкаў варта аздабляцца,

Найлепш – стараннай працай узвышацца! (верш “Годнасць”).