- •Узнікненне літаратуры як мастацтва слова.
- •Пераемнасць вобразаў і тэм у творах сусветнай літаратуры. Культурны герой.
- •Антычная літаратура як крыніца і ўзор сусветнай літаратуры.
- •Параўнальна-тыпалагічная характарыстыка ўзораў гераічнага эпасу “Слова пра паход Ігаравы” і “Песні пра Раланда”.
- •Тытан Адраджэння Дантэ Аліг’еры.
- •Сусветная літаратура эпохі Сярэднявечча: перыядызацыя, састаў, крыніцы ўзнікнення.
- •Біблія – цэнтральная кніга Сярэднявечча ў хрысціянскіх дзяржавах. Біблейскія матывы ў літаратурных творах наступных эпох.
- •Рэнесанс на Беларусі: філасофскія погляды ф. Скарыны, яго асветніцкая дзейнасць.
- •Паэт-лацініст вкл м. Гусоўскі.
- •Санет у творчасці ф. Петраркі, у. Шэкспіра, а. Міцкевіча, м. Багдановіча.
- •Барока ў сусветнай літаратуры.
- •Класіцызм у сусветнай літаратуры.
- •Эпоха Асветніцтва ў літарататуры.
- •Рамантызм у літаратуры. Творчасць Дж. Байрана.
- •Літаратура Беларусі хіх стагоддзя.
- •Замежная літаратура хіх стагоддзя.
- •Жыццёвы і творчы шлях а. Міцкевіча.
- •Я. Баршчэўскі і Беларусь.
- •Т. Шаўчэнка – класік украінскай літаратуры.
- •Рабінзанада ў сусветнай літаратуры, яе асаблівасці ў творчасці я. Маўра.
- •Замежная літаратура першай паловы хх стагоддзя. Пісьменнікі “страчанага пакалення”.
- •Літаратурны працэс другой паловы хх стагоддзя за мяжой.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры першай паловы хх стагоддзя.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры другой паловы хх стагоддзя.
Класіцызм у сусветнай літаратуры.
Літаратурнае жыццё Францыі ў ХVII ст. было адметнае рознабаковымі тэндэнцыямі – класіцыстычнай, барочнай, рэалістычнай, якія развіваліся ў складаных варунках тагачаснай рэчаіснасці. Асноўнай грамадска-палітычнай сілай у краіне была абсалютная манархія (праўленне Людовіка ХІІІ, Людовіка ХIV). Гэта быў час нармавання жыцця законамі, абмежавання асабістай свабоды.
Асноўным літаратурным кірункам у Францыі ХVII ст. быў класіцызм. Стыль узнікае ў Італіі ў ХVI ст. Першапачаткова класіцызм выступіў як падабенства антычнаму мастацтву. Ён узнік як мастацтва розуму, закону і логікі. Новым светасузіраннем становіцца рацыяналізм ( ад лац. ratio – розум) – філасофскі кірунак, які замацоўваў розум як аснову пазнання. Як цэласная сістэма быў распрацаваны Р. Дэкартам, Б. Спінозай, Г.В. Лейбніцам. Сімвалам эпохі абвяшчаецца пазнанне. Рацыяналізм класіцызму выявіўся ў светапоглядах і метадах яго прадстаўнікоў. Ён вызначаецца сцвярджэннем супярэчнасцей паміж прыродай і культурай, пачуццямі і розумам, асабістым і грамадскім, канкрэтным і агульным, пры чым на карысць другога.
Асноўным канфліктам у творах класіцыстаў стаў канфлікт паміж пачуццём і абавязкам, каханнем і гонарам, чалавекам і дзяржавай, таксама на карысць другога.
Стылю класіцызму характэрны: сіметрычнасць, яснасць, гармонія, нарматыўнасць, узорнасць, кананічнасць, разумнасць, упарадкаванасць быцця ў мастацкім творы. Сярод прынцыпаў пабудовы ідэалу – мастацкага твора і літаратурнага вобраза – вылучаюцца наступныя:
Прынцып пераймання антычнага маствцтва, адпаведна якому трэба следаваць антычным канонам у выбары герояў, тэмы твора. Такім узорам для класіцыстаў была Рымская Імперыя (да старажытнарымскіх узораў звярталіся П. Карнель, Ж. Расін).
Крыніцай прыгожага лічыцца гармонія сусвету, якая пераймаецца з дапамогай “святла розуму”.
Прынцып строгага рацыяналізму (строгае размежаванне жанраў на высокія (трагедыя, эпапея, ода) і ніжэйшыя (камедыя, раман, байка) згодна з традыцыяй саслоўнай іерархіі; забарона жанравага змешвання; размежаванасць герояў на станоўчых і адмоўных (заўважаецца абстрактнасць мастацкіх вобразаў, у іх падкрэсліваюцца “вечныя” рысы); захаванне правіла трох адзінстваў (перанятае з антычнасці) – адзінства часу, месца, дзеяння. Класіцысты яшчэ вылучаюць адзінства ўражання).
Літаратура класіцызму свядома арыентавалася на вялікую выхаваўчую ролю мастацтва. Дзеля выхавання годнага грамадзяніна стваралася значная частка яе твораў. Лепшыя творы класіцызму напоўнены высокім грамадзянскім пафасам. Тэарэтыкамі літаратуры класіцызму выступілі Ф. Малерб і Н. Буало (трактат “Паэтычнае майстэрства”).
Літаратура французскага класіцызму прадстаўлена одамі Ф. Малерба, трагедыямі П. Карнеля, Ж. Расіна, камедыямі Мальера, творамі Ф. дэ Ларашфуко, Ж. дэ Лабруера. Іх творчасць мела глыбокі нацыянальны характар, была звязана з грамадскім жыццём Францыі эпохі абсалютызму.
Асноўным жанрам класіцызма стала трагедыя, якая адлюстроўвала ідэалізаваных герояў. Стваральнікам французскага трагедыйнага тэатра па праву лічыцца П’ер Карнель.
П’ЕР КАРНЕЛЬ (1608-1684): Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў і камедый, якія не мелі вялікага поспеху. Сусветную вядомасць прынеслі трагедыі, у якіх Карнель стварае вобразы суровых герояў, надзеленых моцнай воляй, якія ўвасабляюць ідэю патрыятычнага абавязку як служэння дзяржаве. Для трагедый драматурга характэрны канфлікт, які базіруецца на сутыкненні асабістых інтарэсаў героя і яго грамадскага абавязку. Вырашэнне канфлікта ідзе на карысць апошняга (трагедыі “Сід”(1636), “Гарацый”(1640)).
Драматург узняў на вышыню жанр гісторыка-палітычнай трагедыі, ён верыў у справядлівасць французскага абсалютызму, хаця ў позніх п’есах ідэя ахвяравання любымі інтарэсамі на карысць дзяржаўнага служэння, якое трактавалася як вышэйшы абавязак, пераасэнсоўваецца драматургам.
ЖАН РАСІН (1639-1690): З яго імем звязаны новы этап у развіцці класічнай трагедыі. Расін выступіў стваральнікам любоўна-псіхалагічнай трагедыі. У параўнанні з П. Карнелем Ж. Расін імкнецца да падабенства да праўды, а не да выключнасці. Драматург адмаўляецца ад “дасканалага героя”, яго цікавіць “сярэдні чалавек” (у псіхалагічным плане), які мае слабасці. Першай вялікай трагедыяй Ж. Расіна стала “Андрамаха” (1667), пазней напісаны “Брытанік” (1669) – першая трагедыя Ж. Расіна, прысвечаная гісторыі старажытнага Рыма. Лепшым сваім творам драматург лічыў трагедыю “Федра” (1677).
Камедыя класіцызму была створана Мальерам.
