- •Узнікненне літаратуры як мастацтва слова.
- •Пераемнасць вобразаў і тэм у творах сусветнай літаратуры. Культурны герой.
- •Антычная літаратура як крыніца і ўзор сусветнай літаратуры.
- •Параўнальна-тыпалагічная характарыстыка ўзораў гераічнага эпасу “Слова пра паход Ігаравы” і “Песні пра Раланда”.
- •Тытан Адраджэння Дантэ Аліг’еры.
- •Сусветная літаратура эпохі Сярэднявечча: перыядызацыя, састаў, крыніцы ўзнікнення.
- •Біблія – цэнтральная кніга Сярэднявечча ў хрысціянскіх дзяржавах. Біблейскія матывы ў літаратурных творах наступных эпох.
- •Рэнесанс на Беларусі: філасофскія погляды ф. Скарыны, яго асветніцкая дзейнасць.
- •Паэт-лацініст вкл м. Гусоўскі.
- •Санет у творчасці ф. Петраркі, у. Шэкспіра, а. Міцкевіча, м. Багдановіча.
- •Барока ў сусветнай літаратуры.
- •Класіцызм у сусветнай літаратуры.
- •Эпоха Асветніцтва ў літарататуры.
- •Рамантызм у літаратуры. Творчасць Дж. Байрана.
- •Літаратура Беларусі хіх стагоддзя.
- •Замежная літаратура хіх стагоддзя.
- •Жыццёвы і творчы шлях а. Міцкевіча.
- •Я. Баршчэўскі і Беларусь.
- •Т. Шаўчэнка – класік украінскай літаратуры.
- •Рабінзанада ў сусветнай літаратуры, яе асаблівасці ў творчасці я. Маўра.
- •Замежная літаратура першай паловы хх стагоддзя. Пісьменнікі “страчанага пакалення”.
- •Літаратурны працэс другой паловы хх стагоддзя за мяжой.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры першай паловы хх стагоддзя.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры другой паловы хх стагоддзя.
Тытан Адраджэння Дантэ Аліг’еры.
Адзін з найбольш выдатных прадстаўнікоў сусветнай культуры, італьянскі паэт, стваральнік італьянскай літаратурнай мовы, выдатная постаць пачатку Адраджэння, “чалавек-светач” (І. Гётэ).
Дантэ нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1265 годзе ў небагатай сям’і са знатнымі каранямі. Бацька будучага паэта быў юрыстам. Дантэ вучыўся ў звычайнай сярэднявечнай школе, цікавіўся выяўленчым мастацтвам, музыкай, паэзіяй. У 1293 годзе ён публікуе першую кнігу – зборнік 30 вершаў “Новае жыццё”. Кніга стала першай лірычнай споведзю ў еўрапейскай літаратуры. Паэт расказвае пра каханне да Беатрычэ Парцінары, сустрэча з якой адбылася, калі Дантэ было 9 гадоў. Каханне да Беатрычэ суправаджала паэта ўсё жыццё. Каханая для Дантэ – увасабленне найвышэйшых дабрачыннасцей, і зямнога, і незямнога святла.
Дантэ паставіў у цэнтр ператварэння рэальную жанчыну. Гэта было новае, гуманістычнае асэнсаванне рэалій жыцця.
Хутка да арэола паэта дадаецца слава эрудыта, адукаванейшага чалавека. Дантэ вывучаў гісторыю, філасофію (у тым ліку усходнюю), рыторыку, астраномію, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Фларэнцыі.
З ІХ ст. каталіцкая царква абвясціла сваю ўладу над дзяржавай. Папа Рымскі становіцца галоўным чалавекам Еўропы. У ХІІІ ст. Фларэнцыя падзяляецца на дзве варожыя партыі. Адны – гібеліны (прадстаўнікі буйных феадальных колаў) – былі прыхільнікамі імперыі, другія, гвельфы (гандлёва-рамесніцкае асяроддзе, буржуазія)– папства. Род Дантэ належаў да гвельфаў.
У 1295 г. Дантэ ўключаецца ў палітычнае жыццё Фларэнцыі. У 1300 г. пасля перамогі над гібелінамі гвельфы раскалоліся на “белых” і “чорных”. “Чорныя” гвельфы выступалі за саюз з Папам Рымскім, паколькі ён мог спрыяць пашырэнню гандлю. “Белыя” гвельфы занялі антыпапскую пазіцыю. Яны схіліліся ў бок імператара. Дантэ падтрымаў “белых” гвельфаў. У 1301 г. “чорныя” гвельфы, падтрыманыя папам, прызвалі на дапамогу войскі і захапіліўладу ў горадзе. Дантэ не было ў горадзе, што яго выратавала ад вогнішча. Але вярнуцца на радзіму паэт больш не мог. Ён жыў ў розных гарадах, не спыняючыся нідзе надоўга. Дантэ стварыў на італьянскай мове маральна-філасофскі трактат “Пір”, дзе разважаў пра бессмяротнасць і шляхі ўдасканалення душы; напісаў лінгвістычную працу ”Пра народнае красамоўства”, якая стала першым ў Еўропе навуковым даследаваннем па раманскаму мовазнаўству. Абодва даследаванні засталіся незавершанымі.
Самы вядомы твор Дантэ - “Камедыя”, над якой паэт працаваў з 1307 г. па 1321 г. Пахаваны паэт ў маўзалеі царквы Сан Франчэске у Равене, горадзе, дзе пражыў апошнія гады жыцця.
“Камедыю” Дантэ прысвяціў каханай Беатрычэ. Сюжэт паэмы тыпічны для Сярэднявечча. Гэта схаластычная алегорыя, якая паказвае шлях чалавечай душы ад граху да праведнасці. Дантэ называе твор “камедыяй”, бо ў яго час так называлі творы, якія мелі сумрачны пачатак і светлы, аптымістычны фінал. Эпітэт ”боская” дабаўлены пазней, верагодна, Дж. Бакача. Спроб вызначыць жанр гэтага твора шмат. “Камедыю” вызначаюць як падарожжа ў замагільны свет, як энцыклапедыю, куртуазны гімн каханню.
Кампазіцыйна “Камедыя” складаецца з трох частак: “Пекла”, “Чысцілішча”, “Рай”. У паэме 100 песень, кожная частка змяшчае па 33 песні, а ў першай часцы “Пекла” іх на адну больш – таму першая песня разглядаецца як уступная да ўсяго твора. Паэма напісана тэрцынамі – трохрадковымі строфамі. Дантэ сам вынайшаў строфіку для паэмы, заснаваную на сімвалічнай лічбе 3. У беларускай літаратуры адновіць тэрцыны М. Багдановіч (цыкл “У зачараваным царстве”).
Сам Дантэ пісаў, што паэма створана не для назірання, а для дзеяння, мэта яе – прывесці людзей да шчасця, паказаць шлях да маральнага ачышчэння. Паэт змяняе распрацаваную царквой іерархію грахоў. Найбольш сурова па Дантэ караюцца грахі не асабістага, а грамадскага характару (насілле, здрада, падман). Праведны той, хто ў справах і думках звяртаецца да праўды.
У паэме зноў сустракаецца вобраз Беатрычэ, якая сімвалізуе боскую мудрасць, што вядзе да маральнага ачышчэння. Шлях духоўнага адраджэння чалавека ляжыць праз асэнсаванне сваёй грахоўнасці, выкупленне грахоў, пасля чаго душа трапляе ў Рай. Складаная каталіцкая сімволіка насычае твор. Найбольшае значэнне Дантэ надае лічбе 3, якая лягла ў аснову кампазіцыі паэмы.
Пекла па Дантэ ўяўляе свбой варонку, якая ідзе да цэнтра зямлі. Яно падзелена на 9 канцэнтрычных кругоў. Надпіс на браме Пекла складаецца з 9 радкоў. У ім названы яго стваральнік – Трыадзіны Бог, і асноўны закон, па якому будуюцца кругі Пекла, - закон вышэйшай справядлівасці.
Чысцілішча – гара, дзе знаходзяцца душы тых, хто паспеў пакаяцца да смерці.
Рай - гэта неба і яго прасторы, пранізаныя святлом. Тут кіруе Любоў, якая рухае ў небе Сонца і Зоркі. Светлым малюнкам Раю заканчваецца паэма.
На беларускую мову “Боскую камедыю” Дантэ пераклаў У.Скарынкін.
